Юрый Слуцкі (?–?)

У другой палове 1380-х гг. у гістарычнай літаратуры сустракаюцца ўпамінанні пра князя Юрыя Слуцкага. Звестак пра яго жыццё і дзеянні не захавалася. Вядома, што разам з Фёдарам Луцкім, Міхайлам Заслаўскім, Іванам Белзскім, полацкім князем Скіргайлам і іншымі князямі ён быў у свіце вялікага князя літоўскага Ягайлы падчас выправы ў студзені 1386 г. у Кракаў, дзе павінен быў адбыцца шлюб вялікага князя з каралевай польскай Ядвігай. Навукоўцы найчасцей трымаюцца меркавання, што быў Юрый Слуцкі з роду тураўскіх Ізяславічаў. Існуе і думка, што мог ім быць ужо прадстаўнік новай дынастыі Пінскіх Нарымутавічаў з роду вялікага князя літоўскага Гедыміна.