Котарбинский Вильгельм Александрович
19.03.2019
Вільгельм Катарбінскі (30.11.1849–04.09.1921) – жывапісец, чыя творчая спадчына ў пэўнай меры належыць Польшчы, Расіі і Украіне.
Нарадзіўся ў мястэчку Небароў непадалёку ад Варшавы. Вучыўся ў Варшаўскай мастацкай школе (1867–1871), у акадэміі мастацтваў Святога Лукі ў Рыме (1872–1875). Пецярбургскай акадэміяй мастацтваў у 1882 г. прызнаны класным мастаком 1-й ступені. У 1905 г. уганараваны званнем акадэміка.
З Італіі ў 1887 г. па прапанове рускага мастака польскага паходжання Паўла Свядомскага, з якім пазнаёміўся яшчэ падчас вучобы ў Рыме, прыбыў у Кіеў для ўдзелу ў роспісе Уладзімірскага сабора. Там, у складзе калектыву мастакоў пад кіраўніцтвам Віктара Васняцова, працаваў на працягу 1887–1895 гг. Адны кампазіцыі выканаў сам, іншыя ў сааўтарстве са Свядомскім.
Падчас роспісу Уладзімірскага сабора атрымаў практыку і стаў сапраўдным манументалістам. Пазней рабіў афармленні храмаў на тэрыторыі Польшчы і Украіны. І хаця часам працаваў у іншых месцах, у цэлым жыццё і творчасць Катарбінскага ўжо поўнасцю была звязана з Кіевам.
Ствараў кампазіцыі на міфалагічныя, гістарычныя і біблейскія сюжэты. Яго творчасць разглядаецца як праява салоннага акадэмічнага напрамку ў рускім мастацтве 2-й паловы ХІХ – пачатку ХХ стст. Некаторым творам характэрны рысы мадэрну. Папулярнасць як мастаку-сімвалісту прынеслі шматлікія карціны, напоўненыя містыкай і фантастычнымі відовішчамі.
Пасля працы ў Уладзімірскім саборы на кароткі час жыццё і творчасць мастака аказалася звязанай з Беларуссю, а дакладней – са Случчынай. Ён жыў у маёнтку Кальск Слуцкага павета (цяпер вёска ў Салігорскім раёне). Прычынай з"яўлення тут аказаліся, верагодна, стасункі з грамадскім дзеячам і вучоным-батанікам, ураджэнцам маёнтка Устрань (цяпер вёска ў Салігорскім раёне) памешчыкам Канстанцінам Прушынскім. Тады ў сядзібе Прушынскага разам збіраліся і працавалі, акрамя Катарбінскага, аматар мастацтва і калекцыянер, які меў маёнтак пад Мінскам, Януш Уняхоўскі, студэнт Кракаўскай Акадэміі мастацтваў Яўген Геперт, са свайго маёнтка Сула (цяпер вёска і гістарычны сядзібна-паркавы ансамбль у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці) прыяжджаў мастак Зянон Ленскі. Устрань з мастакоўскім гуртком, якім апекаваўся гаспадар, на пэўны час стала правінцыйным культурным асяродкам.
Пры фінансавай падтрымцы мясцовых дабрадзеяў, у першую чаргу Прушынскага, у Старчыцах (цяпер вёска Акцябар Салігорскага раёна) замест старога быў узведзены новы драўляны Троіцкі касцёл. Яго інтэр"ер Катарбінскі ўпрыгожыў вобразамі 4-х евангелістаў. Гэта зробленыя ў акадэмічнай манеры пагрудныя выявы святых з кнігамі ў руках, якія папарна размяшчаліся зверху абапал (здымак, што захаваўся, не дазваляе гэта гаварыць з упэўненасцю) дэкаратыўных арак, што верагодна абрамлялі воконныя праёмы. У знак удзячнасці за працу, мастак быў аб"яўлены ганаровым прыхажанінам Старчыцкага касцёла.
У Прушынскага засталася калекцыя работ мастакоў, што працавалі ў яго маёнтку. Напрыклад, Зянонам Ленскім быў напісаны партрэт жонкі гаспадара Марыі Прушынскай. Пасля рэвалюцыі ён трапіў у Беларускі Дзяржаўны музей у Мінску. Калекцыя малюнкаў Катарбінскага, якая ў 1920-я гг. апынулася ў Слуцкім акруговым краязнаўчым музеі, несумненна мае паходжанне адтуль. Перададзеныя са Слуцка ў Беларускі Дзяржаўны музей, яны прапалі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Не захаваўся і касцёл у Старчыцах. Здымкі яго галоўнага фасада і інтэр"ера разам з выявамі евангелістаў Катарбінскага прыведзены ў кнізе Ёзефа Жыскара «Нашы касцёлы».
Ігар ЦІТКОЎСКІ
«Мастацтва Случчыны. Гісторыя, творы, мастакі», 2019
Котарбинский Вильгельм Александрович
Вильгельм Катарбинский (30.11.1849–04.09.1921) – живописец, чьё творческое наследие в определённой мере принадлежит Польше, России и Украине.
Родился в городке Неборов недалеко от Варшавы. Учился в Варшавской художественной школе (1867–1871), в академии искусств Святого Луки в Риме (1872–1875). Петербургской академией художеств в 1882 г. признан классным художником 1-й степени, в 1905 г. удостоен звания академика.
Из Италии в 1887 г. по предложению русского художника польского происхождения Павла Сведомского, с которым познакомился во время учёбы в Риме, прибыл в Киев для участия в росписи Владимирского собора. Там, в составе коллектива художников под руководством Виктора Васнецова, работал в течение 1887–1895 гг. Одни композиции исполнил сам, другие в соавторстве со Сведомским.
Во время росписи Владимирского собора получил практику и стал настоящим монументалист. Позже делал оформления храмов на территории Польши и Украины. И хотя иногда работал в других местах, в целом жизнь и творчество Катарбинского уже полностью было связаны с Киевом.
Создавал композиции на мифологические, исторические и библейские сюжеты. Его творчество рассматривается как проявление салонного академического направления в русском искусстве 2-й половины XIX – начала XX вв. Некоторым произведениям характерны черты модерна. Популярность как художнику-символисту принесли многочисленные картины, наполненные мистикой и фантастическими видами.
После работы во Владимирском соборе на короткое время жизнь и творчество художника оказались связаны с Беларусью, а точнее – со Случчиной. Он жил в имении Кальск Слуцкого уезда (ныне в Солигорском районе недалеко от Саковичей, координаты 52.759251,27.645426. – В.Х.). Причиной появления здесь оказались, вероятно, отношения с общественным деятелем и учёным-ботаником, уроженцем поместья Устронь (ныне в Солигорском районе – координаты 52.799443,27.224327. – В.Х.) помещиком Константином Прушинским (видимо, имеется ввиду Прушинский Константин Гекторович, штабс-ротмистр, католик. Владел площадью 4123 десятин. Имение Устронь, Завищицы, фольварк Затишье-Залозье, село Большие Заушицы. Современные территории Слуцкого и Солигорского районов. Источник: Крупнейшие частные землевладельцы Слуцкого уезда 1861–1900 г. – В.Х.). Тогда в усадьбе Прушинского вместе собирались и работали, кроме Катарбинского, любитель искусства и коллекционер, который имел имение под Минском, Януш Унеховский, студент Краковской академии искусств Евгений Геперт, из собственного имения Сула (сейчас деревня и исторический усадебно-парковый ансамбль в Литвенском сельсовете Столбцовского района Минской области. – В.Х.) приезжал художник Зенон Ленский. Устронь с художественным кружком, которому покровительствовал хозяин, на определённое время стала провинциальным культурным центром.
При финансовой поддержке местных благодетелей, в первую очередь Прушинского, в Старчицах (координаты 52.847989,27.22261 в Солигорском районе в близи красной Слободы, ныне не существует. – В.Х.) вместо старого был возведён новый деревянный Троицкий костёл. Его интерьер Катарбинский украсил образами 4-х евангелистов. Это сделанные в академической манере погрудные изображения святых с книгами в руках, которые попарно располагались сверху с обеих сторон (снимок, который сохранился, не позволяет этого утверждать с уверенностью) декоративных арок, что вероятно обрамляли оконные проёмы. В знак признательности за работу, художник был объявлен почётным прихожанином Старчицкого костёла.
У Прушинского осталась коллекция работ художников, работавших в его имении. Например, Зеноном Ленским был написан портрет жены хозяина Марии Прушинской. После революции он попал в Белорусский государственный музей в Минске. Коллекция изображений Катарбинского, которая в 1920-е гг. оказалась в Слуцком окружном краеведческом музее, несомненно имеет происхождение оттуда. Переданные из Слуцка в Белорусский государственный музей, они пропали во время Великой Отечественной войны.
Не сохранился и костёл в Старчицах. Съёмки его главного фасада и интерьера вместе с изображениями евангелистов Катарбинского приведены в книге Йозефа Жискара «Наши костёлы».
Перевод – Владимир ХВОРОВ
Літаратура:
1. Кулагін А.М. Эклектыка. Мн., 2000. С. 228.
2. Кулагін А.М. Каталіцкія храмы беларусі. Мн., 2001. С. 161.
3. Бамбешка І. Камплектаванне фондаў Беларускага дзяржаўнага музея ў 1920-я гг. Музейны веснік НМГіК. Выпуск № 2. Мн., С. 14.
4. Усава Н. Вяртанне імя: Зянон Ленскі // Наша вера. № 3. 1999.
5. Яніцкая М. Вяртанне-2. Зборнік артыкулаў і дакументаў. Мн. 1994. С. 33
6. Żyskar F.J. Nasze kościoły: opis ilustrowany wszystkich kościołów i parafji znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych. T. 2: Djecezja mińska. Z. 19: Dekanat słucki. Warszawa – Petersburg, 1914.
7. Polski Słownik Biograficzny. Wrocław etc., 1985. T. 28. Z. 3. S. 563