Юневіч Казімір Давыдавіч
24.12.2015
На Случчыне з такім імям і прозвішчам вядомы мастак-іканапісец. Захаваліся звесткі, што ў 1838–39 гадах ён зрабіў залачэнне і серабрэнне іканастаса пабудаванай у 1822 годзе ў мястэчку Раманава Слуцкага павета (цяпер вёска Леніна Слуцкага раёна) драўлянай Мікалаеўскай царквы, а таксама напісаў для гэтага іканастаса абразы.
Дакладны час і месца нараджэння мастака невядомы. Магчыма, што нарадзіўся ў 1810-я гады.
Можна выказаць меркаванне, што пасля работы ў Раманаве, якая забяспечыла яго матэрыяльна, мастак адправіўся ў расійскую сталіцу. З 1842 года сустракаем Юневіча Казіміра Давыдавіча як вольнапрыходзячага вучня Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў (супадзенне імя, імя па бацьку і прозвішча, а таксама храналогія, сведчаць, што гэта адна і тая-ж асоба).
У 1851 годзе Казімір Юневіч атрымаў званне пазакласнага мастака па партрэтным жывапісе. Працяглы час навучання ў сталіцы патрабаваў недзе жыць і працаваць. Магчыма падчас вучобы, або пасля яе, як даносяць звесткі, Юневіч служыў у Мазаічным аддзяленні Акадэміі Мастацтваў.
Заняткі партрэтным жывапісам скіравалі ўвагу на фотамастацтва, якое ў разглядаемы перыяд набывала папулярнасць. Многія прафесійныя мастакі-партрэтысты ў тыя часы пачалі займацца фотапартрэтам. У ліку пецярбургскіх фатографаў сустракаем і Казіміра Давыдавіча Юневіча, які ўпамінаецца як фатограф, што скончыў Імператарскую Акадэмію Мастацтваў.
Свайго памяшкання для атэлье не было, яно на нейкі час арэндавалася. Некаторыя з гэтых пецярбургскіх адрасоў захаваліся: у 1867–71 гадах працаваў і пражываў на рагу вуліцы Гароховой і Адміралцейскай плошчы (Адміралцейская плошча, д. №8, кв. 12); у 1871 годзе прытулкам стаў дом №20 спадара Ніппа на Звярынскай вуліцы (Петраградская старана); з 1872 па 1873 год меў атэлье ў доме №14 на Вазнясенскім праспекте.
Працаваў Юневіч не толькі ў Пецярбургу. У нейкі час ён трымаў салон у Старой Руссе. Коратка згадваецца і сярод фатографаў Кіева, дзе прыводзіцца як «мастак імператарскай акадэміі», па адрасе Бібікаўскі бульвар, 41.
Звярнуўшыся да фатаграфіі, Юневіч не пакінуў і жывапіс. Рэкламная аб"ява ў «Санкт-Петербургских ведомостях» за 1871 год прыводзіць, што мастак Юневіч піша партрэты з натуры, з фатаграфічных картачак, займаецца рэстаўрацыяй абразоў, іканастасаў і старажытных карцін. Звесткі пра гэтага мастака і фатографа з сярэдзіны 1870-х гадоў не сустракаюцца.
Жывапісныя творы (абразы і партрэты), а таксама фотаработы Юневіча на сёння не вядомы, магчыма яны захаваліся, але не атрыбутаваны. У сувязі з гэтым можна прыняць да ўвагі, што пасля закрыцця цэркваў у Раманаве абразы адтуль былі перанесены ў Сімяонаўскую царкву ў Баславічах (цяпер вёска Барок Слуцкага раёна). Сёння можна сустрэць інфармацыю пра абразы з баславіцкай Сімяонаўскай царквы, напрыклад пра тыя, што захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі. Гэта творы 17–18 стагоддзяў. Магчыма з часам знойдзецца інфармацыя і пра абразы 19 стагоддзя, у тым ліку і напісаныя Казамірам Юневічам.
Ігар ЦІТКОЎСКІ
Юневич Казимир Давыдович
На Случчине с таким именем и фамилией известен художник-иконописец. Сохранились сведения, что в 1838–39 годах он сделал золочение и серебрение иконостаса построенной в 1822 году в местечке Романово Слуцкого уезда (ныне деревня Ленино Слуцкого района) деревянной Николаевской церкви, а также написал для этого иконостаса иконы.
Точное время и место рождения художника неизвестно. Возможно, что родился в 1810-е годы.
Можно предположить, что после работы в Романове, которая обеспечила его материально, художник отправился в российскую столицу. С 1842 года встречаем Юневича Казимира Давыдовича как вольноприходящего ученика Петербургской Академии Искусств (совпадение имени, отчества и фамилии, а также хронология, свидетельствуют, что это одно и то же лицо).
В 1851 году Казимир Юневич получил звание неклассного художника по портретной живописи. Длительное время обучения в столице требовало где-то жить и работать. Возможно во время учёбы, или после неё, как доносят сведения, Юневич служил в мозаичном отделении Академии Искусств.
Занятия портретной живописью обратили внимание на фотоискусство, которое в рассматриваемый период приобретало популярность. Многие профессиональные художники-портретисты в те времена начали заниматься фотопортретом. В числе петербургских фотографов встречаем и Казимира Давыдовича Юневича, который упоминается как фотограф, который закончил Императорскую Академию Искусств.
Своего помещения для ателье не было, оно на время арендовалось. Некоторые из этих петербургских адресов сохранились: в 1867–71 годах работал и проживал на углу улицы Гороховой и Адмиралтейской площади (Адмиралтейская площадь, д. №8, кв. 12); в 1871 году убежищем стал дом №20 господина Ниппа на Зверинской улице (Петроградская сторона); с 1872 по 1873 год имел ателье в доме №14 на Вознесенском проспекте.
Работал Юневич не только в Петербурге. В какое-то время он держал салон в Старой Руссе. Кратко упоминается и среди фотографов Киева, где приводится как «художник императорской академии», по адресу Бибиковский бульвар, 41.
Обратившись к фотографии, Юневич не оставил и живопись. Объявление в «Санкт-Петербургских ведомостях» за 1871 год свидетельствует, что художник Юневич пишет портреты с натуры, с фотографических карточек, занимается реставрацией икон, иконостасов и древних картин. Сведения о художнике и фотографе с середины 1870-х годов не встречаются.
Живописные произведения (иконы и портреты), а также фотоработы Юневича на сегодня не известны, возможно, они сохранились, но не атрибутированы. В связи с этим можно принять во внимание, что после закрытия церквей в Романове иконы оттуда были перенесены в Симеоновскую церковь в Басловичах (ныне деревня Борок Слуцкого района). Сегодня можно встретить информацию об иконах из басловичской Симеоновской церкви, например о тех, что хранятся в Национальном художественном музее. Это произведения 17–18 веков. Возможно, со временем найдётся информация и об иконах 19 века, в том числе и написанных Казамиром Юневичем.
Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ