ХХ стагоддзе
ХХ стагоддзе
Іканапіс
Высокай якасцю творчасць іканапісцаў, якія працавалі на пачатку XX ст. не адрознівалася. Ім канкурэнцыю стваралі вырабы іканапісных майстэрняў, што дзейнічалі ў буйных гарадах (напрыклад у Мінску), а таксама абразы, друкаваныя літаграфскім спосабам у друкарнях. З усталяваннем Савецкай улады ўмоў для існавання іканапісу не стала. Пад час нямецкай акупацыі 1941-1944 гг. многія цэрквы аднавілі дзейнасць. У Востраўскай Міхайлаўскай царкве ў 1941 г. замест знішчанага іканастаса быў зроблены новы і ў сціплай рэалістычна-акадэмічнай манеры алеем на палатне напісаны абразы. Працавалі над ім А.Маркевіч, К.Скрыпко і Д.Скрыпко. У 1990-я гг., у сувязі з ажыўленнем царкоўнага жыцця, мясцовыя мастакі пісалі абразы для гарадскіх храмаў. З іх можна адзначыць Таццяну Козел (скончыла Бабруйскае мастацкае ПТВ і Беларускі універсітэт культуры), якая працавала іканапісцам пры Касмадаміанаўскай царкве, і Таццяну Цэвенкову (скончыла Мінскае мастацкае вучылішча і Віцебскі педуніверсітэт), якая працавала ў Касмадаміанаўскай і Міхайлаўскай цэрквах. Да іканапісу і рэстаўрацыі старых абразоў звяртаецца Уладзімір Казлоў (скончыў Бабруйскае мастацкае ПТВ).
Народнае мастацтва
З-за таго, што пасля грамадзянскай вайны, якая прынесла разбурэнні, край да 1939 г. стаўпрыгранічнай зонай, а у хуткім часе пачалася Айчынная вайна, прафесійнае мастацтва на Случчыне практычна не развівалася. Асноўнай формай мастацкай дзейнасці да сярэдзіны XX ст. заставалася мастацтва народнае. Народныя майстры задавальнялі невялікія па аб"ёму і не надта высокага густу патрабаванні вяскоўцаў і мяшчан. Пісаліся пейзажы, нацюрморты, але асабліва пашыраным быў попыт на маляваныя дываны з выявамі раслінных матываў, аленяў, лебядзяў. Вяршыняй народнага выяўленчага мастацтва стала творчасць Алены Кіш - аўтара маляваных дываноў з незвычайнымі сюжэтамі.
З"яўленне прафесійных мастакоў, як, напрыклад, Д.Полазава, П.Гудкоўскага, Я. Кругера, якія ўваходзілі ў 1921 г. у склад зкспедыцыі ў Слуцк і Слуцкі павет па вывучэнню народнага мастацтва, мела часовы характар. Нашы землякі, хто атрымаў мастацкую адукацыю (П.Гудкоўскі, П.Герасімовіч), знаходзілі працу па-за межамі краю.
Прафесійнае мастацтва
Попыт на працу мастакоў-прафесіяналаў назіраецца з канца 1940-х-пачатку 1950-х гг. Пачалі з"яўляцца пасады мастака і мастацкія майстэрні пры розных гарадскіх установах і арганізацыях. Разглядаючы 1950-60-я гг. можна гаварыць пераважна пра тых мастакоў, хто авалодваў прафесіяй самастойна (т. зв. «самадзейныя мастакі»). Гэта Аляксандр Ладыгін, Пётр Субоцін, Павел Вяршэня, Іван Власік, Уладзімір Власік, Аляксандр Залатой. Адзначым, што мастакі, якія не мелі адпаведнай прафесійнай падрыхтоўкі, знаходзілі прымяненне сваёй працы і ў 70-80-я гг. У іх ліку - Уладзімір Лешчанка, Дзмітрый Гурын, Сяргей Кохан, Анатоль Дайняк, Барыс Часалаў. З"яўляюцца мастакі, якія атрымалі мастацкую адукацыю - Іван Федаровіч (Віцебкае вучылішча), Павел Уласевіч (Ленінградскае вучылішча, потым Маскоўскі паліграфічны інстытут, стаў кандыдатам у Саюз мастакоў), Уладзімір Садзін (Маскоўскі завочны народны універсітэт), Валерый Караневіч (вучылішча ў Маскве, там застаўся, заняўся педагагічнай і творчай дзейнасцю).
З пачатку 1950-х гг. пачалі ладзіцца гарадскія мастацкія выстаўкі. Слуцкія мастакі (першымі з іх былі Садзін, Федаровіч, Уласевіч) пачалі ўдзельнічаць у абласных і рэспубліканскіх выставах самадзейнай творчасці, а потым і ў прафесійных.
У 1966 г. была арганізавана Слуцкая гарадская мастацкая майстэрня, у сакавіку 1967 г. ператвораная ў філіял Мінскага мастацка - вытворчага камбіната. Там працавалі У.Садзін, П.Уласевіч, С.Залатой, І.С.Федаровіч (быў брыгадзірам). Пазней прышлі У.Лешчанка, С.Кохан, Д.А.Гурын. У 1970-я гг. брыгада папаўнілася мастакамі з прафесійнай адукацыяй - Г.Маскалькоў (Віцебскі педінстытут, стаў брыгадзірам), М.Карзоў (Мінскае мастацкае вучылішча, кандыдат у Саюз мастакоў). А.Клязовіч (Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, апошні брыгадзір). У сярэдзіне-другой палове 1980-х гг. працавалі А.Нiчыпаровіч (Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут), І.Крывашэй (Бабруйскае мастацкае ПТВ).
Заказы выконваліся для ўстаноў і гаспадарак горада і раёна, у сумежных раёнах, пераважна - афармленне інтэр"ераў і экстэр"ераў. Значны аб"ём работы ствараўся ў рэчышчы тагачаснай ідэалагічнай прапаганды.
У 1980-90-я гг. практычна на ўсіх буйных установах і на прадпрыемствах горада працавалі мастакі з прафесійнай падрыхтоўкай. Ваўстановах гандлю - І.Клімаў (Мінскае вучылішча), А.Шыбаловіч (Мінскае вучылішча), В.Уласавец (Бабруйскае ДМПТВ), прадпрыемства электрасетак - У.Макоўскі (Мінскае вучылішча), В.Шут (завочны інстытут імя Крупскай), сыркамбінат - В.Карпеева (Мінскае вучылішча), народны тэатр ДК - У.Ельчышчаў (Бабруйскае ДМПТВ).
У сувязі з крызіснымі з"явамі ў эканоміцы краіны на працягу канца 1980-х - першай паловы 1990-х гг. на многіх прадпрыемствах і ўстановах пасады мастака былі скасаваны. Спынілася дзейнасць Слуцкага філіяла Мінскага мастацка-вытворчага камбіната.
У савецкі перыяд у горадзе, а потым і ў раёне з"яўляюцца творы манументальнага мастацтва. У першую чаргу, гэта скульптура, што несла ідэі панаваўшай ідэалогіі. Аўтарамі іх былі пераважна мастакі Мінскага мастацка-вытворчага камбіната. У 1938 г. на гарадской плошчы з"явіўся помнік Леніну (скульптар А. Бембель), на лачатку 1950-х у гарадскім парку - помнік Сталіну, пазнейзаменены на помнік Леніну. З"яўляецца дэкаратыўная і паркавая скульптура: у парку адпачынку - фантан «Хлопчык з дзяўчынкай», «Сяброўства», «Жанчына з хлебам», на вуліцы Камсамольскай - Жанчына з дзіцем.
На працягу 1960-80-х гг. узводзіліся мемарыяльныя знакі і манументы ў памяць герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны: мемарыяльны комплекс у Слуцку (1975, аўтары У.Кузьменка і К.Сарока), помнікі ахвярам вайны ў Лучніках (аўтар Папсуеў), у саўгасе Рачкавічы (1975), у вёсцы Леніна (1975), манумент у памяць партызанскіх брыгад каля вёскі Палікарпаўка (1976), манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя ў памяць загінуўшых вучняў і настаўнікаў гарадской СШ№1 (1987). У 1991 г. адкрываецца помнік маршалу Георгію Жукаву (скульптар А.Бачкароў), у 2000 г. - помнік княгіні Сафіі Слуцкай (скульптар М.Інькоў, архітэктар М.Лук"янчык). У фае гарбібліятэкі ў 1972 г. размяшчаецца манументальна-дэкаратыўнае рэльефнае пано ў тэхніцы чаканка па медзі (аўтар Сагайдачны, выпускнік Маскоўскага мастацкага інстытута). На працягу 2-й паловы 1970-х і ў 1980-я г. з"явіліся ў інтэр"еры вучылішча харчавікоў - роспісы «Свята на вёсцы» (фае, аўтар А.Лучыновіч, энкаўстыка) і «Папараць-кветка» (аўтар С.Каткова, тэмпера на палатне), дэкаратыўныя кампазіцыі ў тэхніцы сграфіта (аўтар В.Каўшырка) на тарцовых сценках уваходных тамбураў дзіцячага садка №9, дэкаратыўныя рэльефныя керамічныя пласты «Кацярына Слуцкая», «Януш Радзівіл», «Князь Алелька», «Ніка Слуцкая» (аўтар А.Юрашкевіч) у інтэр"еры рэстарана «Вежа града». Сцяну мураванай капліцы на тэрыторыі Міхайлаўскага сабора ўпрыгожылі мазаічны абраз «Маці Божая Уладзімірская» і рэльеф «Святая Тройца».
Мастацкая адукацыя
На пачатку XX стагоддзя на даволі добрым узроўні выкладалася маляванне ў Слуцкай мужчынскай класічнай гімназіі, якое было абавязковым у малодшых класах. У 1907 г. арганізавана прыватная жаночая гімназія, на змену якой у 1912 г. прышла дзяржаўная. Маляванне там было ў ліку неабавязковых прадметаў. Выпускніцы гімназіі, якія вывучапі яго, мелі права выкладаць гэты прадмет.
Пасля ўсталявання Савецкай улады маляванне ўводзілася ў праграму заняткаў пачатковых і сярэдніх школ горада і раёна.
У справе забеспячэння кадрамі вялікае значэнне мела дзейнасць мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педінстытута (цяпер перайменаваны ў педагагічны універсітэт) і Мінскага мастацкага вучылішча, дзе рыхтуюцца выкладчыкі выяўленчага мастацтва. З падрыхтаваных там спецыялістаў, якія прыбывалі ў школы Случчыны ў 1970-90-я гг., можна назваць Галіну Станілевіч (СШ№10, потым гімназія №1), Фёдара Гурыновіча (Гацукоўская СШ), Гунефу Шуневіч (працавала на раёне, у СШ №№10, 8, потым у ДМШ). Пры школах пачалі з"яўляцца гурткі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Пры Слуцкім гарадскім Доме піянераў і школьнікаў у 1953 г. была заснавана студыя выяўленчага мастацтва. Яе кіраўніком амаль сорак гадоў працаваў Уладзімір Садзін, з 1985 г. яго замяніла былая выхаванка студыі Наталля Шуманская (Ус). Студыя актыўна ўдзельнічала і становілася пераможцам шматлікіх рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак і конкурсаў. Многія выхаванцы студыі сталі прафесійнымі мастакамі, архітэктарамі, выкладчыкамі малявання.
З 1977 г. дзейнічае Слуцкая гарадская дзіцячая мастацкая школа. Першымі выкладчыкамі ДМШ сталі Аляксандр Адонін, Уладзімір Наруцкі, Георгій Маскалькоў (дырэктар). З удзелам выкладчыкаў арганізоўваліся гарадскія мастацкія выставы, на якіх прадстаўлялі свае работы Аляксандр Адонін, Гунефа Мацюшэнкава, Уладзімір Кожух, Людміла Буракова, Ігар Ціткоўскі, Жанна Веракса, Наталля Кропатава, Ігар Кпімаў. Выкладчыкі ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх выставах. Навучэнцы не раз удзельнічалі і перамагалі ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах і конкурсах, станавіліся стыпендыятамі Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.
На працягу 1990-х гг. з"явіліся мастацкія адцзяленні ў школах мастацтваў вёсак Гацук, Грэск, Казловічы.
Мастакі XX стагоддзя