Арганізацыя паляванняў у ардынацыях князёў Радзівілаў
10.07.2017
У XIX ст. адной з галоўных форм правядзення вольнага часу магнатаў і шляхты на беларускіх землях было паляванне.
У вялікіх магнацкіх гаспадарках арганізацыі паляванняў адводзілася важнае месца, у іх удзельнічала па некалькі соцень чалавек. Аднымі з самых вялікіх і шыкоўных паляванняў у гэты перыяд былі паляванні князёў Радзівілаў.
…У вялікай радзівілаўскай гаспадарцы лясоў было шмат, за іх адказвала спецыяльна створаная Лясная адміністрацыя. Тэрыторыя кожнай ардынацыі падзялялася на лясніцтвы (акруговыя адміністрацыі). На чале лясніцтва стаяў ляснічы, які прадстаўляў Галоўнае ўпраўленне ардынацый. Ляснічыя мелі акрэсленыя функций: назіралі за тым, каб арандатары выконвалі ўмовы кантрактаў, даносілі ў Галоўнае ўпраўленне аб усіх выпадках злоўжыванняў у арандаваных надзелах. Кожны квартал ляснічыя збіраліся на сесіі ў Галоўным упраўленні, дзе абмяркоўвалі бягучыя справы, трымалі справаздачу. Ляснічаму падпарадкоўваліся леснікі, з дапамогай якіх і вялася лясная гаспадарка – нарыхтоўка лесу, барацьба з несанкцыянаванымі вырубкамі, браканьерствам і г.д. Абавязкі леснікоў былі дакладна акрэслены. Падчас уступлення на службу кожны з іх падпісваўся ў спецыяльнай друкаванай кніжачцы, дзе былі пералічаны іх абавязкі, акрэслены межы тэрыторыі, за якой назіралі, і г.д. Арыгінал такой кніжкі захоўваўся ў Нясвіжы, а яе копія з подпісам ляснічага выдавалася на рукі лесніку.
Леснікі таксама павінны былі сачыць за папуляцыямі звяроў на сваіх участках. У залежнасці ад вынікаў такіх назіранняў прымалася рашэнне аб тым, дзе будзе праводзіцца паляванне. Так, напрыклад, у 1818 г. егер Омгавіцкага лясніцтва Наўман дакладваў галоўнаму адміністратару маёнткамі і лясамі Радзівілаў Пашкоўскаму аб тым, што ў ваколіцах вёскі Омгавічы ў лясах сустракаюцца: 12 ласёў, 3 сарны, два статкі дзікоў і іншыя жывёлы. У лясах каля вёскі Шчыткавічы ёсць таксама ласі, дзікі. У суседніх лясах – мядзведзі і ваўкі.
Паляванні часам арганізоўваліся з-за скаргаў мясцовага насельніцтва на нанесеную іх зямельным надзелам шкоду ад дзікіх звяроў. Так, у ліпені 1898 г. прыстаў 2-га стана Слуцкага павета Мінскай губерні звярнуўся ў Галоўнае ўпраўленне маёнткамі Антонія Вільгельма Радзівіла з просьбай арганізаваць аблаву на дзікоў у ваколіцах в. Дзяніскавічы Слуцкага павета, бо мясцовыя жыхары скардзіліся на тое, што дзікі наносяць шкоду іх пасевам…
У другой палове XIX ст. правядзенне палявання рэгламентавалася дзяржаўнымі ўладамі. Князь Антоній Вільгельм Радзівіл быў членам Мінскага таварыства правільнага палявання, меў гадавы членскі білет. Кожны паляўнічы, незалежна ад паходжання і матэрыяльнага становішча, павінен быў мець «паляўнічае пасведчанне». Антоній Вільгельм Радзівіл і яго сын Георгій (1860–1914) атрымлівалі такія пасведчанні ў слуцкага павятовага спраўніка. Пасведчанні мелі парадкавы нумар і дзейнічалі на працягу года. У 1897 г. Георгій меў пасведчанне пад № 152, а яго бацька – № 153. У пасведчанне ўкладвалася выпіска з правілаў палявання, якія былі зацверджаны 17 лютага 1892 г. Паводле гэтых правілаў, кожны паляўнічы павінен быў мець такое пасведчанне пры сабе для прад"яўлення яго па патрабаванню паўнамоцнай асобы. У выпадку, калі паляванне адбывалася на чужой зямлі, то паляўнічы павінен быў мець і пісьмовы дазвол ад яе ўладальніка.
Кіраўніцтва ардынацый князя Антонія Вільгельма Радзівіла ў 1880-я гг. супрацоўнічала з адміністрацьшй маёнткаў, якія належалі князю Пятру Вітгенштэйну. У першай трэці XIX ст. да Вітгенштэйнаў перайшлі ўладанні князя Дамініка Радзівіла ў якасці пасагу яго дачкі Стэфаніі, маці Пятра Вітгенштэйна. Гэтыя ўладанні на доўгі час сталі зачэпкай для спрэчак паміж Радзівіламі і Вітгенштэйнамі. Аднак да 1880-х гг. старыя крыўды былі забыты, і Радзівілы часта палявалі ў лясах, якія належалі Вітгенштэйнам.
У 1882 г. Антоній Вільгельм Радзівіл звярнуўся да Пятра Вітгенштэйна з просьбай дазволіць яму паляваць на мядзведзя ў чучэвіцкіх і омгавіцкіх лясах, на што атрымаў дазвол. Галоўнае ўпраўленне ардынацый князя Антонія Вільгельма займалася арганізацыяй паляванняў праз галоўнага ляснічага гэтых лясоў Шумскага. Мясцовыя леснікі не былі задаволены, што людзі Радзівілаў арганізоўваюць паляванне, і часта перашкаджалі гэтаму. У перапісцы паміж Галоўным упраўленнем ардынацый Антонія Вільгельма Радзівіла і ўпраўленнем маёнткамі Пятра Вітгенштэйна захоўваецца шмат сведчанняў такога супрацьстаяння. Напрыклад, калі князь Пётр выехаў на адпачынак у Францыю, у гэты час паміж прадстаўнікамі Радзівілаў i служачымі адміністрацыі Вітгенштэйнаў разгарэўся канфлікт. Каб дабіцца свайго, кіраўнікі радзівілаўскіх ардынацый шукалі з дапамогай тэлеграм князя Пятра па атэлях Ніцы, каб той разабраўся са сваімі падначаленымі.
Неабходна адзначыць, што калі князі палявалі на землях сялян, яны павінны былі атрымаць ад іх афіцыйны пісьмовы дазвол. У 1898 г. такія дазволы давалі сяляне Слуцкага павета.
Адпаведна правілам, на працягу года нельга было паляваць на зуброў, самак ласёў, аленяў і дзікіх коз, а таксама на маладняк гэтых парод. Былі ўстаноўлены тэрміны, у якіх забаранялася паляванне на іншых дзікіх звяроў і птушак: на самцоў ласёў – з 1 студзеня па 15 жніўня, аленяў – з 1 сакавіка па 15 ліпеня, дзікіх коз – з 1 лістапада па 1 чэрвеня, на глушцоў і цецерукоў – з 15 мая па 15 ліпеня і г.д.
На працягу ўсяго года можна было забіваць бадзяжных катоў і сабак, драпежных звяроў і птушак, да якіх адносіліся мядзведзь, воўк, ліса, барсук, рысь, арол, беркут, сокал, ястраб, воран, варона і, як ні дзіўна, верабей. З 1 сакавіка па 29 ліпеня забаранялася паляванне з сабакамі. Праз 10 дзён пасля таго як пачынала дзейнічаць забарона на паляванне на пэўны від звяроў, ужо нельга было перавозіць, прадаваць і набываць гэтую дзічыну.
Штогод ляснічыя падавалі ў Галоўнае ўпраўленне інфармацыю аб «прыходзе» і «расходзе» звяроў і птушак.
З 14 па 25 красавіка 1866 г. князем Антоніем Вільгельмам Радзівілам і лоўчым (прозвішча якога невядома) было забіта: лось, 4 зайцы, ліса, 16 ваўкоў, глушэц, 10 цецерукоў, 16 рабчыкаў, 72 бакасы, 18 качак, 25 курапатак і 30 іншых птушак. Усяго ж за гэты перыяд князем, яго паляўнічымі і лоўчымі было забіта: 46 дзікіх свіней, 32 дзікія кабанчыкі, 30 ласёў, 11 сарнаў, 4 мядзведзі, 9 зайцоў, 3 лісы, 16 ваўкоў, глушэц, 10 цецерукоў, 72 бакасы, 18 качак, 25 курапатак, 20 рабчыкаў і «розных птушак» 30 штук. Можна зрабіць выснову, што княжацкі стол у значнай ступені ў тыя часы складаўся са страў, прыгатаваных з паляўнічых трафеяў.
Зімовыя паляванні давалі дадатковы заробак мясцовым сялянам. За дапамогу ў арганізацыі паляванняў (напрыклад, за дастаўку дошак для рамонту доміка ляснічага) сялянам бясплатна выдаваліся дровы. За ўдзел у паляванні давалі воз дроў. Такую плату атрымлівалі аблаўнікі ў паляванні на ласёў і тыя, хто ўдзельнічаў у пошуках мядзведзяў для зімовага палявання. У красавіку 1884 г. Грэскае лясніцтва паведамляла, што для пошуку мядзведзяў быў задзейнічаны 331 чалавек, кожнаму з якіх было абяцана па 2 вазы дроў. Усяго павінны былі выдаць ажно 662 вазы дроў. Зімой 1884/85 г. у пошуках мядзведзяў былі задзейнічаны 462 чалавекі, кожнаму з якіх абяцалі па 2 вазы дроў.
Пазней сялянам пачалі выдаваць і грошы. У 1899 г. 82 загоншчыкі з вёскі Машукі атрымалі за сваю работу 16 рублёў 40 капеек. Сялянам давалі грошы і за прадастаўленне фурманак падчас палявання па 50 капеек за штуку. За чатыры дні палявання ў снежні 1899 г. было задзейнічана 137 загоншчыкаў і 47 фурманак. Усяго расходы на іх склалі 100 рублёў 50 капеек.
Пасля паляванняў заставалася шмат звярыных шкур, якія дасылаліся ў Нясвіж. Некаторыя з іх пасля апрацоўкі вывозился «князю за мяжу» (гэта значыць у Берлін) або прадаваліся. У 1890 г. пасля аднаго з паляванняў у Радзівілімонтаўскім лясніцтве былі апрацаваны шкуры мядзведзяў, забітых графам Лёндорфам, князем Віндзіхгрэтцам, князямі Каралем і Вільгельмам Радзівіламі. Такія шкуры звычайна ўпрыгожвалі кабінет як сведчанне паляўнічых поспехаў яго гаспадара.
Вырабленыя шкуры лічыліся таксама добрым падарункам. У 1896 г. у Грэскім лясніцтве па загаду жонкі князя Антонія Вільгельма Марыі былі забіты два ваўкі, а іх шкуры дасланы гаспадыні. Летам 1897 г. у якасці падарунка графу Андрэю Патоцкаму былі адвезены 4 шкуры, 16 ног і 4 пары ласіных рагоу.
Звярыныя шкуры выкарыстоўваліся ў аздабленні шматлікіх паляўнічых домікаў Радзівілаў, якія станавіліся добрым прытулкам падчас доўгіх зімовых паляванняў. Нягледзячы на тое, што паляўнічыя домікі выкарыстоўваліся рэдка, яны багата ўпрыгожваліся, былі абсталяваны добрай мэбляй, напоўнены каштоўным посудам і ўсімі неабходнымі для камфорту гаспадароў і іх гасцей рэчамі.
В. ПАПКО.
Беларускі гістарычны часопіс. 2010. №8. С. 13–15. Друкуецца ў скарачэнні
Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2016. Кн. 3.
Организация охоты в ординациях князей Радзивиллов в конце XIX – начале XX в.
В XIX в. одной из главных форм проведения досуга магнатов и шляхты на белорусских землях была охота.
В больших магнатских хозяйствах организации охотам отводилось важное место, в них участвовало по несколько сотен человек. Одними из самых больших и шикарных охот в этот период были охоты князей Радзивиллов.
… В большом радзивилловском хозяйстве лесов было много, за них отвечала специально созданная Лесная администрация. Территория каждой ординации разделялась на лесничества (окружные администрации). Во главе лесничества стоял лесничий, который представлял Главное управление ординаций. Лесничие имели очерченные функции: наблюдали за тем, чтобы арендаторы выполняли условия контрактов, доносили в Главное управление обо всех случаях злоупотреблений в арендованных наделах. Каждый квартал лесничие собирались на сессии в Главном управлении, где обсуждали текущие дела, держали отчёт. Лесничему подчинялись лесники, с помощью которых и велось лесное хозяйство – заготовка леса, борьба с несанкционированными вырубкой, браконьерством и т.д. Обязанности лесников были чётко очерчены. При вступлении на службу каждый из них расписывался в специальной печатной книжечке, где были перечислены их обязанности, обозначены границы территории, за которой наблюдали, и т.д. Оригинал такой книжки хранился в Несвиже, а её копия с подписью лесничего выдавалась на руки леснику.
Лесники также должны были следить за популяциями зверей на своих участках. В зависимости от результатов таких наблюдений принималось решение о том, где будет проводиться охота. Так, например, в 1818 г. егерь Омговичского лесничества Науман докладывал главному администратору имениями и лесами Радзивиллов Пашковскому о том, что в окрестностях деревни Омговичи в лесах встречаются: 12 лосей, 3 серны, два стада диких кабанов и другие животные. В лесах около деревни Щитковичи есть также лоси, дикие кабаны. В соседних лесах – медведи и волки.
Охоты иногда организовывались из-за жалоб местного населения на нанесённый их земельным наделам ущерб от диких зверей. Так, в июле 1898 г. пристав 2-го ранга Слуцкого уезда Минской губернии обратился в Главное управление имениями Антония Вильгельма Радзивилла с просьбой организовать облаву на кабанов в окрестностях д. Денисковичи Слуцкого уезда, ибо местные жители жаловались на то, что кабаны наносят вред их посевам…
Во второй половине XIX в. проведение охоты регламентировалось государственными властями. Князь Антоний Вильгельм Радзивилл был членом Минского общества правильной охоты, имел годовой членский билет. Каждый охотник, независимо от происхождения и материального положения, должен был иметь «охотничье удостоверение». Антоний Вильгельм Радзивилл и его сын Георгий (1860–1914) получали такие удостоверения у Слуцкого уездного исправника. Удостоверения имели порядковый номер и действовали в течение года. В 1897 г. Георгий имел удостоверение под №152, а его отец – №153. В удостоверение вкладывалась выписка из правил охоты, которые были утверждены 17 февраля 1892 г. Согласно этим правилам, каждый охотник должен был иметь такое удостоверение при себе для предъявления его по требованию полномочного лица. В случае, если охота происходила на чужой земле, то охотник должен был иметь и письменное разрешение от её владельца.
Руководство ординаций князя Антония Вильгельма Радзивилла в 1880-е гг. сотрудничало с администрацией поместий, принадлежавших князю Петру Витгенштейну. В первой трети XIX в. к Витгенштейну перешли владения князя Доминика Радзивилла в качестве приданого его дочери Стефании, матери Петра Витгенштейна. Эти владения на долгое время стали поводом для споров между Радзивиллами и Витгенштейнами. Однако к 1880-х гг. старые обиды были забыты, и Радзивиллы часто охотились в лесах, принадлежавших Витгенштейнам.
В 1882 г. Антоний Вильгельм Радзивилл обратился к Петру Витгенштейну с просьбой разрешить ему охотиться на медведя в чучевичских и омговичских лесах, на что получил разрешение. Главное управление ординаций князя Антония Вильгельма занималось организацией охот через главного лесничего этих лесов Шумского. Местные лесники не были удовлетворены тем, что люди Радзивиллов организовывают охоту, и часто препятствовали этому. В переписке между Главным управлением ординаций Антония Вильгельма Радзивилла и управлением имениями Петра Витгенштейна хранится много свидетельств такого противостояния. Например, когда князь Пётр выехал на отдых во Францию, в это время между представителями Радзивиллов и служащими администрации Витгенштейнов разгорелся конфликт. Чтобы добиться своего, руководители радзивилловских ординаций искали с помощью телеграмм князя Петра в отелях Ниццы, чтобы тот разобрался со своими подчинёнными.
Необходимо отметить, что, если князья охотились на землях крестьян, они должны были получить от них официальное письменное разрешение. В 1898 г. такие разрешения давали крестьяне Слуцкого уезда.
Согласно правилам, в течение года нельзя было охотиться на зубров, самок лосей, оленей и диких коз, а также на молодняк этих пород. Были установлены сроки, в которые запрещалась охота на других диких зверей и птиц: на самцов лосей – с 1 января по 15 августа, оленей – с 1 марта по 15 июля, диких коз – с 1 ноября по 1 июня, на глухарей и тетеревов – с 15 мая по 15 июля и т.д.
В течение всего года можно было убивать бродячих кошек и собак, хищных зверей и птиц, к которым относились медведь, волк, лиса, барсук, рысь, орёл, беркут, сокол, ястреб, ворон, ворона и, как ни странно, воробей. С 1 марта по 29 июля запрещалась охота с собаками. Через 10 дней после того как начинал действовать запрет на охоту на определённый вид зверей, уже нельзя было перевозить, продавать и приобретать эту дичь.
Ежегодно лесничие подавали в Главное управление информацию о «приходе» и «расходе» зверей и птиц.
С 14 по 25 апреля 1866 г. князем Антонием Вильгельмом Радзивиллом и ловчим (фамилия которого неизвестна) было убито: лось, 4 зайца, лиса, 16 волков, глухарь, 10 тетеревов, 16 рябчиков, 72 бекаса, 18 уток, 25 куропаток и 30 других птиц. Всего же за этот период князем, его охотниками и ловчими было убито: 46 диких свиней, 32 диких кабанчика, 30 лосей, 11 серн, 4 медведей, 9 зайцев, 3 лисы, 16 волков, глухарь, 10 тетеревов, 72 бекаса, 18 уток, 25 куропаток, 20 рябчиков и «разных птиц» 30 штук. Можно сделать вывод, что княжеский стол в значительной степени в те времена состоял из блюд, приготовленных из охотничьих трофеев.
Зимние охоты давали дополнительный заработок местным крестьянам. За помощь в организации охот (например, за доставку досок для ремонта домика лесничего) крестьянам бесплатно выдавались дрова. За участие в охоте давали воз дров. Такую плату получали облавники в охоте на лосей и те, кто участвовал в поисках медведей для зимней охоты. В апреле 1884 г. Греское лесничество сообщало, что для поиска медведей был задействован 331 человек, каждому из которых было обещано по 2 воза дров. Всего должны были выдать аж 662 повозки дров. Зимой 1884/85 г. в поисках медведей были задействованы 462 человека, каждому из которых обещали по 2 воза дров.
Позже крестьянам начали выдавать и деньги. В 1899 г. 82 загонщика из деревни Машуки получили за свою работу 16 рублей 40 копеек. Крестьянам давали деньги и за предоставление подвод во время охоты по 50 копеек за штуку. За четыре дня охоты в декабре 1899 г. было задействовано 137 загонщиков и 47 подвод. Всего расходы на них составили 100 рублей 50 копеек.
После охоты оставалось много звериных шкур, которые посылались в Несвиж. Некоторые из них после обработки вывозились «князю за границу» (то есть в Берлин) или продавались. В 1890 году, после одной из охот в Радзивилломонтовском лесничестве были обработаны шкуры медведей, убитых графом Лёндорфом, князем Виндихгретцем, князьями Каролем и Вильгельмом Радзивиллами. Такие шкуры обычно украшали кабинет как свидетельство охотничьих успехов его хозяина.
Выделанные шкуры считались также хорошим подарком. В 1896 г. в Греском лесничестве по приказу жены князя Антония Вильгельма Марии были убиты два волка, а их шкуры отправлены хозяйке. Летом 1897 г. в качестве подарка графу Андрею Потоцкому были отвезены 4 шкуры, 16 ног и 4 пары лосиных рогов.
Звериные шкуры использовались в отделке многих охотничьих домиков Радзивиллов, которые становились пристанищем во время долгих зимних охот. Несмотря на то, что охотничьи домики использовались редко, они богато украшались, были оборудованы хорошей мебелью, наполнены драгоценной посудой и всеми необходимыми для комфорта хозяев и их гостей вещами.
В. ПОПКОВ
Белорусский исторический журнал. 2010. №8. С. 13–15. Печатается в сокращении
Историко-документальная хроника «Память. Слуцкий район. Слуцк». 2016. Кн. 3.
Перевод – Владимир ХВОРОВ
На заставке: Охота в ординации князя Кароля Николая Радзивилла. Убитые животные на фоне дворца в Манькавичах (фото 1918-1939). Фото © Narodowe Archiwum Cyfrowe