Газета “Слуцкі край” 04.05.2012

У кнігу «Памяць»

ГРЫЦКЕВІЧ Пётр Навумавіч, нар. у 1897 годзе ў в. Варкавічы, удзельнік барацьбы з белапольскімі акупантамі (1919 – 1920 гг.) на Случчыне, у Вялікую Айчынную вайну – на фронце. Загінуў у кастрычніку 1941 года (гл. артыкул «У барацьбе супраць захопнікаў»  у кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён» 2000. Т.2, с.187 – 189).
ГУК Антон Рыгоравіч, нар. у 1897 годзе ў в. Гарадзішча, удзельнік грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай войнаў. У грамадзянскую – радавы 1-га Тамбоўскага артдывізіёна. Жыў у Слуцку.
ГУРБО Цярэнцій Трафімавіч, нар. у 1897 годзе ў в. Бязверхавічы, удзельнік грамадзянскай і  Вялі-кай Айчыннай войнаў.
ДАВІДОЎСКІ Пётр Мінавіч, нар. у в. Белая Лужа, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. Загінуў.
ДАВЫДЧЫК Аляксандр Фёдаравіч, нар. у в. Лядна, удзельнік грамадзянскай вайны.
ДАВЫДЧЫК Конан Іванавіч, нар. у 1897 годзе ў в. Лядна, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
ДУБОВІК Пётр Андрэевіч, нар. у в. Белая Лужа, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. Загінуў.
ДУБОВІК Рыгор Апанасавіч, нар. у в. Белая Лужа, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. Загінуў.
ДУБОВІК Уладзімір Аляксандравіч, нар. у 1903 годзе ў в. Немча (Вясейскі сельсавет), удзельнік грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай войнаў. Жыў у Маскве. Памёр у 1987 годзе.
ДУБОВІК Якім Язэпавіч, нар. у в. Белая Лужа, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. Загінуў.
ДУДАРАЎ Сямён Савіч, нар. у 1900 годзе ў в. Бялевічы, удзельнік грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай войнаў.
ЗАХАРЭВІЧ Ціт Ніканавіч, нар. у в. Лучнікі, удзельнік 1-й сусветнай вайны.
ІЛЮКЕВІЧ Васіль Іванавіч, нар. у 1897 годзе, удзельнік грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай войнаў. У грамадзянскую вайну змагаўся ў Сібіры супраць Калчака. Жыў у в. Рачкавічы.
ІЦКІН Макс Сямёнавіч, нар. у 1902 годзе ў Слуцку, удзельнік грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай войнаў. Памёр у 1965 годзе. (Падрабязную біяграфію генерал-маёра Іцкіна М.С.  гл. у кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён» 2000. Т.2, с.438 – 439).
КАЗАК Антон Іванавіч, нар. у в. Бокшыцы, удзельнік грамадзянскай вайны.
КАЗЮЧЫЦ Антон Васільевіч, нар. у в. Азярцы, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. Загінуў.
КАЗЮЧЫЦ Пётр Андрэевіч, нар. у в. Азярцы, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. Загінуў.
КАЛЯДА Васіль Аксёнавіч, нар. у 1898 годзе ў в. Буда Грэская, удзельнік 1-й сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Змагаўся ў Карпатах, м. Броды, з белапольскімі акупантамі, бандамі Булак-Балаховіча. У Вялікую Айчынную вайну – сувязны атрада асобага прызначэння «Местные». Удзельнік партызанскага парада ў Мінску 16.07.1944 года. Памёр у 1979 годзе.
КАЛЯДКА Лукаш Сямёнавіч, нар. у 1887 го-дзе ў в. Лесуны, удзельнік рэвалюцыйных падзей 1905 – 1907 гадоў, лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцый, удзельнік грамадзянскай вайны ў 1921 – 1922 гадах.
Ад"ютант М.В.Фрунзе. Жыў у Маскве. Памёр у 1966 годзе. (Падрабязную бія-графію генерал-маёра Калядкі Л.С.  гл. у кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён» 2000. Т.2, с.439).
КАМЯК Сцяпан Андрэевіч, нар. ў 1888 годзе ў в. Лядна, удзельнік грамадзянскай вайны.
КАРОЛЬ Міхаіл Іосіфавіч, нар. у 1896 годзе ў в. Лядна, удзельнік 1-й сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Памёр у 1970 годзе. (гл. артыкул «Зоры насустрач» у кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён» 2000. Т.1, с.154 – 158).
КАХАНОВІЧ Сямён Іванавіч, нар. у в. Брана-вічы, удзельнік грамадзянскай вайны.
КАЧАНОЎСКІ  Іван Рыгоравіч, нар. у 1895 го-дзе ў в. Шулякі, удзельнік грамадзянскай вайны. Жыў у Слуцку.
КЛЕВАНОВІЧ Іосіф Іосіфавіч, нар. у 1895 годзе ў в. Бранавічы, удзельнік грамадзянскай вайны, да 1917 года служыў у лейб-гвардзейскім палку, які ахоўваў імператара. Памёр у 1984 годзе.