Газета “Слуцкі край” 27.04.2012
У кнігу «Памяць»
ЯЎСЕЕНКА Ілья Мікалаевіч, н. у 1892 годзе ў в. Бязверхавічы, удзельнік грамадзянскай вайны, стралок Смаленскага запаснога палка.
ЯЎСЕЕНКА Кірыл Мікалаевіч, н. у 1893 годзе ў в. Бязверхавічы, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У грамадзянскую вайну змагаўся ў баях супраць банды Антонава.
ЯЦКО Іван Аляксандравіч, н. у 1897 годзе ў в. Гольчычы, удзельнік грамадзянскай вайны, у Вялікую Айчынную – сувязны партызанскага атрада імя М. Астроўскага.
ЯЧЭНІН Леанід Іванавіч, н. у 1898 годзе ў в. Іграева, у Чырвонай Арміі – з 1917 года, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У грамадзянскую – камандзір браняпоезда. Памёр у 1952 годзе, пахаваны ў г. Растоў-на-Доне (падрабязную біяграфію генерал-маёра Ячэніна Л.І. гл. у кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён» 2000. Т.2., с.440).
Удзельнікі 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, рэвалюцыйных падзей на Случчыне (дадатак)
БАСАЛЫГА І., н. у в. Варкавічы, удзельнік 1-й сусветнай вайны.
ГЕРАСІМОВІЧ Казімір Міхайлавіч, н. у 1896 годзе ў в. Славінск, удзельнік грамадзянскай вайны, радавы. Ваяваў у складзе 220-га Івана-Вазнясенскага стралковага палка 25-й Чапаеўскай дывізіі.
ГУСАК Георгій Платонавіч, н. у 1897 годзе, удзельнік 1-й сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
ГУТКОЎСКІ Мікалай Макаравіч, н. у 1886 годзе ў в. Забелы, у 1-ю сусветную вайну – юрысконсульт штаба войскаў Румынскага фронту. У 1917 – 1918 гадах – арганізатар Беларускага нацыянальнага бюро пры штабе фронту ў Ясах, у 1918 – 1919 гадах – адзін з кіраўнікоў Бярдзянскага бежанскага камітэта. З 1922 года – навуковы супрацоўнік Інбелкульта, выкладчык БДУ. Аўтар шэрагу артыкулаў па гісторыі беларускай культуры пач. ХХ ст. Расстраляны 8.02.1938 года (гл. кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён» 2000. Т.1., с. 445).
ДУБОВІК Уладзімір Аляксандравіч, н. у 1903 годзе ў в. Немча, у Чырвонай Арміі – з 1919 года, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Жыў у Маскве. Памёр 28.09.1987 года (генерал-лейтэнант. Гл. кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён» 2000. Т.2., с.438).
ЖУК Якаў Сцяпанавіч, н. у 1892 годзе ў в. Паўстынь, удзельнік 1-й сусветнай вайны. Жыў у в. Ліпнікі, памёр у 1977 годзе.
КОРЗУН Павел Пятровіч, н. у 1892 годзе ў в. Клешава, у 1-ю сусветную – унтэр-афіцэр, з 1918 года – у Чырвонай Арміі. У 1920 годзе закончыў школу чырвоных камандзіраў, накіраваны на Туркестанскі фронт, у складзе 2-га Узбекскага палка ўдзельнічаў у ліквідацыі басмацтва. За ліквідацыю банд Ібрагімбека, Байтура, Карабая і іншых узнагароджаны ордэнам Бухарскай Зоркі ІІ ступені. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, генерал-лейтэнант. Загінуў у верасні 1943 года (гл. артыкул «Генерал-лейтэнант з вёскі Клешава» у кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён» 2000. Т.2., с.42).
КУХТА Георгій Гаўрылавіч, н. у 1901 годзе ў в. Лучнікі, удзельнік грамадзянскай вайны. На фронт пайшоў дабравольцам, змагаўся ў дывізіі Блюхера супраць Врангеля.
МУРАШКА Рыгор Данілавіч, н. у 1902 годзе ў в. Бязверхавічы, удзельнік барацьбы супраць польскіх акупантаў на Случчыне, баец слуцкага атрада асобага прызначэння. Загінуў у красавіку 1944 года (гл. артыкул «Беларускі пісьменнік» у кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён» 2000. Т.2., с.485).
ПЯТРОВІЧ Ксенафонт Адамавіч, н. у 1900 годзе ў в. Падліпцы, удзельнік грамадзянскай вайны, камандзір узвода 220-га стралковага палка 25-й Чапаеўскай дывізіі, удзельнік вызвалення Беларусі ад белапольскіх акупантаў. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1926). Загінуў 30 студзеня 1945 года.
РУСАКЕВІЧ Андрэй Дзям’янавіч, н. у в. Варкавічы, удзельнік 1-й сусветнай вайны, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам IV і III ступеняў.
САМУСЕВІЧ Сцяпан Арцёмавіч, н. у 1896 годзе ў в. Вялікая Сліва, удзельнік 1-й сусветнай, грамадзянскай (камандзір батальёна, палка), фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Памёр у 1968 годзе (гл. кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён» 2000. Т.2., с.439-440).
ЯРОНСКІ Павел Максімавіч, н. у 1896 годзе ў в. Малышэвічы, удзельнік грамадзянскай вайны, змагаўся ў складзе артылерыйскага дывізіёна 52-й стралковай дывізіі (1919-1921).
ЯЧЭНІН Леанід Іванавіч, н. у 1897 годзе ў в. Іграева. У 1916 годзе прызваны ў армію. У Чырвонай гвардыі – з 1917 года, у Чырвонай Арміі – з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны, камандзір браняпоезда. Генерал-маёр юстыцыі (гл. кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён» 2000. Т.2., с.440).