Газета “Слуцкі край” 06.04.2012

У кнігу «Памяць»

КЛЕВАНОВІЧ Якаў Якаўлевіч, н. у в. Лучнікі, удзельнік 1-й сусветнай вайны.
КОПАЦЬ Іван Макаравіч, н. у 1900 годзе ў в. Сцяпкова, партызан у грамадзянскую вайну, арыштаваны ў 1937 годзе. Далейшы лёс невядомы.
КОПКА Фёдар Канстанцінавіч, н. у 1896 годзе ў в. Васілінкі, удзельнік рэвалюцыйных падзей у Казані, загінуў у чэрвені 1918 года (гл. артыкул «Чэкіст з Васілінак» у кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён» 2000. Т.1, с.161 – 162).
КОЎЧУК Кузьма Ігнатавіч, н. у 1898 годзе ў в. Бялевічы, удзельнік грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай войнаў. У грамадзянскую – стралок 25-й Чапаеўскай дывізіі.
КРЫЖАНОЎСКІ Васіль Мікітавіч, н. у в. Крывая Града, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, загінуў.
КРЫЖАНОЎСКІ Максім Мінавіч, н. у в. Белая Лужа, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, загінуў.
КУДЗЁЛКА Павел Яўхімавіч, н. у в. Шышчыцы, удзельнік грамадзянскай вайны.
КУЛАКОЎСКІ Мікалай Адамавіч, н. у 1896 годзе ў в. Заняведамка Капыльскага раёна, удзельнік 1-й сусветнай вайны, кавалерыст гусарскага Нежынскага палка.
КУЛІКОЎСКІ Георгій Васільевіч, н. у 1897 годзе ў в. Сярагі, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У грамадзянскую – змагаўся супраць Калчака.
КУЛІКОЎСКІ Якаў Афанасьевіч, н. у в. Лучнікі, удзельнік 1-й сусветнай вайны, актыўны ўдзельнік калектывізацыі.
КУРЛОВІЧ Рыгор Карнеевіч, н. у 1894 годзе ў в. Селішча, удзельнік 1-й сусветнай і  Вялікай Айчыннай войнаў. Прапаў без вестак у лютым 1945 года.
ЛІНЕВІЧ Арсенцій Іванавіч, н. у в. Пераходы, удзельнік грамадзянскай вайны, працаваў у лясгасе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Расстраляны і спалены фашыстамі 23.02.1943 года.
ЛІСТАПАД Аляксандр Сяргеевіч, н. у в. Лучнікі, удзельнік 1-й сусветнай вайны.
ЛЫСЫ Кузьма Яўхімавіч, н. у 1897 годзе ў в. Вялікая Сліва, удзельнік грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай войнаў. У грамадзянскую – артылерыст 25-й Чапаеўскай дывізіі (1919 – 1921).
ЛЮЦКО Сямён Нікіфаравіч, н. у 1897 годзе ў в. Працавічы, удзельнік грамадзянскай вайны. Дзейнічаў у кавалерыйскім эскадроне 16-й арміі Заходняга фронту.
МАМЧЫЦ Сямён Паўлавіч, н. у 1893 годзе ў в. Пагост Салігорскага раёна, удзельнік грамадзянскай вайны, машыніст мінаносца «Войсковый» Балтыйскага флоту, у Вялікую Айчынную вайну – у Працоўнай арміі (1944 – 1946). Жыў у Слуцку.
МАРТЫНОВІЧ Ігнат Кузьміч, н. у в. Кальчыцы. Георгіеўскі кавалер, удзельнік 1-й сусветнай вайны, барацьбы з польскімі акупантамі, актыўны удзельнік калектывізацыі на Случчыне. Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й, 3-й і 2-й ступеняў.
МАРТЫНЧЫК Аляксандр Раманавіч, н. у 1897 годзе Уздзенскім раёне, удзельнік грамадзянскай вайны, змагаўся пад Петраградам і Крандштатам. Жыў у в. Рачкавічы.
МАСАРСКІ Абрам Давыдавіч, н. у 1901 годзе ў Слуцку, удзельнік грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай
войнаў. У грамадзянскую – змагаўся на Усходнім фронце супраць Врангеля. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём «За адвагу». Жыў у Слуцку.
МАСКАЛЕВІЧ Міхаіл Паўлавіч, н. у 1897 годзе ў в. Покрашава, удзельнік грамадзянскай вайны (1919 – 1922), ваяваў на Паўднёвым фронце ў дывізіі Катоўскага.
МАХНОВІЧ Рыгор, н. у в. Варкавічы, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў.
МАХНОВІЧ Цімафей Рыгоравіч, н. у в. Варкавічы, удзельнік грамадзянскай вайны.
МУРАШКА Дзмітрый Мікалаевіч, н. у 1895 годзе ў в. Бязверхавічы, удзельнік грамадзянскай вайны (1919 – 1921). Стралок асобнага зводнага ўдарнага батальёна 13-й арміі стралковай дывізіі, змагаўся на Украінскім фронце пад Перакопам.
МУРАШКА Дзяніс Прохаравіч, н. у 1893 годзе ў в. Бязверхавічы, удзельнік грамадзянскай вайны, санітар экспедыцыйнага атрада па барацьбе з дызертырствам і бандытамі ў Магілёўскай вобласці (1919 – 1921).
МЯЦЕЛЬСКІ Іван Іосіфавіч, н. у 1896 годзе ў в. Дзюдзева (зараз – Маяк), удзельнік грамадзянскай вайны. Памёр у 1986 годзе.
НІКАНОВІЧ Пётр Іванавіч, н. у 1895 годзе ў в. Бранавічы, з 1919  па 1921 гады – у атрадзе па ліквідацыі банд у г. Рослаўлі і яго акрузе.
НІКІФАРАЎ Марк Андрэевіч, н. у 1901 годзе ў Пскоўскай вобласці, удзельнік грамадзянскай вайны, кулямётчык 1-га асобнага ўзорнага кулямётнага батальёна Петраградскай ваеннай акругі. Прымаў удзел у падаўленні крандштацкага мецяжу. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга. Жыў у Слуцку.
НОВІК Раман Трафімавіч, н. у 1897 годзе ў в. Селішча, удзельнік грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай войнаў.
НОВІК Уладзімір Фёдаравіч, н. у в. Іграева, удзельнік вайны 1904 – 1905 гадоў з японцамі ў Маньчжурыі.
НОВІКАЎ Ілья, н. у в. Варкавічы, удзельнік 1-й сусветнай вайны.
НЯМКОВІЧ Антон Сцяпанавіч, н. у в. Крывая Града, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, загінуў.