Газета “Слуцкі край” 16.03.2012

Паважаныя случчане, працягваем друкаваць матэрыялы серыі «У кнігу «Памяць».

Удзельнікі сусветнай і грамадзянскай войнаў, рэвалюцыйных падзей на Случчыне:

АМЯЛЬКОВІЧ Пётр Лаўрэнцьевіч, нар. у в. Балотчыцы, удзельнік грамадзянскай вайны.
АСТРОЎСКІ Мітрафан Андрэевіч, нар. у 1898 годзе ў в. Грэск, у гады грамадзянскай вайны – стралок 1201-га палка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
БАБІНСКІ Пётр, нар. у в. Варкавічы, удзельнік І-й сусветнай вайны.
БАБКО Міхаіл Макаравіч, нар. у 1895 годзе ў в. Заполле Баранавіцкага раёна, удзельнік грамадзянскай вайны, стралок 414-га палка, удзельнічаў у баях на Перакопскім перашыйку. Жыў у Слуцку.
БАРАНОЎСКІ Антон Іосіфавіч, нар. у 1896 годзе ў в. Строхава, удзельнік грамадзянскай вайны. Жыў у Слуцку.
БАРЫСАВЕЦ Аляксандр Цімафеевіч, нар. у 1893 годзе ў в. Бранава, удзельнік І-й сусветнай вайны, служыў у 141-м пяхотным палку пісарам, пасля працаваў настаўнікам, дырэктарам школы. У Вялікую Айчынную вайну – сувязны партызанскага атрада. У пасляваенны час працаваў настаўнікам. Памёр.
БАСІНКЕВІЧ Ісак Раманавіч, нар. у 1899 годзе ў Слуцку, удзельнік рэвалюцыйных падзей, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. (гл. артыкул «За шчасце простага чалавека» ў кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён», 2000. Т.1., с.158 –161).
БІЛЬДЗЮКЕВІЧ Адам Адольфавіч,  нар. у 1895 годзе ў в. Хранова (цяпер Ветка), удзельнік грамадзянскай вайны, стралок 14-га чыгуначнага батальёна (1919 – 1921гг.), прымаў удзел у баях за Бабруйск, Гомель, Баку. Жыў у в. Покрашава.
БІРЫЧ Пётр Андрэевіч, нар.у 1898 годзе ў в. Малышэвічы, удзельнік грамадзянскай вайны, артылерыст, змагаўся супраць калгаса.
БРАНЯВІЦКІ Пётр Сямёнавіч, нар. у 1891 годзе ў Слуцку, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Памёр у 1949 годзе. (Падрабязную біяграфію генерал-маёра Бранявіцкага П.С. гл. у кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён», 2000. Т.2., с.438).
БРАЦУН Трафім Аўрамавіч, нар. у 1897 годзе ў Бранскай обласці, удзельнік грамадзянскай вайны, старшына 5-га эскадрона 1-га Украінскага артылерыйскага палка. Жыў у Слуцку.
БУРАК Максім Іосіфавіч, нар. у в. Васілінкі,  удзельнік грамадзянскай вайны.
БЯЛЬКЕВІЧ Піліп Цімафеевіч, нар. у 1894 годзе ў в. Еўлічы, удзельнік грамадзянскай вайны, змагаўся на Заходнім фронце ( 1919 – 1921гг.).
ВАДАНОСАЎ, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне ў 1919 – 1921гг.
ВАЙЦЯХОВІЧ Феадосій Мітрафанавіч, нар. у 1897 годзе ў  в. Бязверхавічы, удзельнік грамадзянскай вайны, стралок 25-й Чапаеўскай дывізіі, змагаўся на Украінскім фронце.
ВАСІЛЕЎСКІ Мікалай Нікіфаравіч, нар. у 1896 годзе ў в. Чапліцы, удзельнік грамадзянскай вайны, стралок 25-й Чапаеўскай дывізіі.
ВЯРЖБІЦКІ Аляксандр Антонавіч, нар. у 1889 годзе ў в. Маргі Капыльскага раёна, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У грамадзянскую вайну – фельдшар на Туркестанскім фронце. Жыў у Слуцку.
ГАПАНОВІЧ Дзмітрый Апанасавіч, нар. у 1898 годзе ў в. Танежыцы, удзельнік І-й сусветнай, грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай войнаў. Жыў у Маскве. Памёр у 1952 годзе. (Падрабязную біяграфію генерал-лейтэнанта Гапановіча Дз.А. гл.у кн. «Памяць. Слуцк. Слуцкі раён», 2000. Т.2., с.438).
ГРЫЦКЕВІЧ Емяльян Васільевіч, нар. у 1899 у в. Сярагі, удзельнік грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай вайнаў. У грамадзянскую – стралок экспедыцыйнага атрада асобага назначэння Смалявіцкага гарнізона.
ГРЫЦКЕВІЧ Іван, нар. у в. Варкавічы, актыўны ўдзельнік рэвалюцыйных падзей 1905 – 1907 гг.