1. Праваслаўныя храмы

1. Праваслаўныя храмы

Асноўным будаўнічым элементам (модулем), памеры якога ў значнай меры вызначалі характар і прапорцыі як самога будынка, так і яго частак, было бервяно. Шырока выкарыстоўвалася бервяно апрацаванае – брус, а таксама дошкі, гонта. Сярод драўляных цэркваў сустракаем пабудовы 2-зрубныя (асноўны і алтарны аб"ёмы) і 3-зрубныя (прытвор, асноўны і алтарны аб"ёмы), якія адносіліся да падоўжна-восевага або, калі кожны аб"ём меў уласнае завяршэнне, – ярусна-восевага тыпу. Большымі на намерах былі цэрквы крыжова-цэнтрычныя, якіх, акрамя ўжо згаданых вышэй частак, да галоўнага аб"ёму з абодвух бакоў далучаліся прыдзелы. У рэальнасці майстры – цесляры і дойліды стваралі самыя разнастайныя варыянты вышэйзгаданых тыпаў 
храмаў за кошт яруснага спалучэння аб"ёмаў чацвярыкоў і васьмярыкоў, рознай – ад аднаго да пяці – колькасці купалоў, двухсхільнага, вальмавага або шатровага завяршэння аб"ёмаў, выкарыстання дадатковых прыбудоў – дзяканніка, нанамарні, ганкаў, порцікаў, уваходных тамбураў, галерэй. Праваслаўныя вернікі ў агульным складзе гарадскога населыііцтва пераважалі на працягу амаль усёй гісторыі горада. Толькі ў XVIII ст. назіраецца змяншэнне долі праваслаўных. У канцы гэтага стагоддзя праваслаўныя складалі 41% жыхароў Слуцка, напрыканцы XIX ст. – 42,7%.
Да нашага часу з гістарычных храмаў захавалася толькі востраўская Міхайлаўская царква – унікальны помнік квітнеючай некалі мясцовай школы драўлянага дойлідства. Сёння ў горадзе дзейнічаюць два праваслаўныя храмы.


Успенскі сабор
У выніку археалагічных раскопак даследчыкі прыйшлі да высновы, што ў XII ст. на Слуцкім дзядзінцы ўжо стаяла мураваная царква. Пазней, магчыма ў XV ст., на змену ёй з"явілася большая па памерах драўляная. У літаратурных крыніцах ХVIII–ХІХ стст. царква на горцы ўпамінаецца як «саборная Ўспення прасвятой Багародзіцы замкавая царква». Таму выкажам меркаванне, што і ад першапачатковага заснавання на дзядзінцы царква называлася Ўспенскай. На пачатку XVI ст. пры перабудове Верхняга замка па загаду княгіні Анастасіі Алелькавіч узвялі і новы Ўспенскі сабор. Быў гэта драўляны крыжова-цэнтрычны храм. 3 бакоў да яго галоўнага аб"ёму далучаліся прыдзелы: у адным меўся прастол у гонар Увахода Хрыстовага ў Ерусалім, у другім – Богаяўленскі. Завяршаўся, верагодна, пяццю купаламі. У храме каля левага кліраса ў 1586 г. быў пахаваны князь Слуцкі Юрый III Алелькавіч. З 2-й паловы XVII ст. пры саборы дзейнічала Ўспенскас брацтва. На пачатку 1670-х гадоў будынак храма моцна пацярпеў ад пажару.
У 1673 г. па ініцыятыве брацтва пачалося будаўніцтва новай замкавай царквы. З выгляду яна нагадвала папярэднюю, мела бакавыя прыдзелы, завяршалася або трыма, або, магчыма, пяццю купаламі. 29 мая 1702 г. была моцная навальніца, ад маланкі будынак загарэўся з вышэйшага сярэдняга купала, але інтэр"ер і начынне ад агню ўцалелі.
На працягу 1702–1709 гг. саборная царква зноў аднаўлялася. Крыніцы звяшчаюць, што адбудаваная, яна атрымала цудоўны выгляд. Па архітэктуры гэта быў, верагодна, лепшы будынак у гісторыі драўлянага храмавага дойлідства Слуцка. Нажаль, і ён у 1745 г. загінуў ад пажару, які, як дапосяць крыніцы, адбыўся, хутчэй за ўсё, ад запаленай і недагледжанай свечкі. Пасля гэтага выпадку Ўспенскай замкавай царквы доўгі час не было. Гарадскім кафедральным храмам становіцца Мікаласўская царква, што стаяла на Капыльскай вуліцы. А Ўспенскі прастол пераняслі ў прыдзел, прыбудаваны да Спаскай царквы Праабражэнскага манастыра.
У 1816 г. на Саборнай (Замкавай) горцы ўзвялі драўляны трохпрастольны Ўспенска-Мікалаеўскі сабор. Стаяў ён на каменным падмурку, формай звонку нагадваў прадаўгаваты крыж, меў тры апсіды, па перыметры быў абнесены глухой галерэяй. Завяршаўся адным купалам на светлавым барабане. Галоўны прастол, па традыцыі, быў асвечаны ў гонар Успення Багародзіцы, у левым прыдзеле размяшчаўся Петра-Паўлаўскі прастол, у правым – св. Мікалая. Сцены храма мелі чырвоны колер, дах быў гонтавы, пазней яго пакрылі бляхай і пафарбавалі ў зялёны колер. Іканастас складаўся з пяці ярусаў, яго ўпрыгожвалі 38 абразоў, пісаных у візантыйскай манеры. Побач з храмам, з левага боку ад уваходу, стаяла торх"ярусная драўляная званіца, на якой вісела шэсць званоў. Да сабора былі прыпісаны Варварынская і Стэфанаўская могілкавыя цэрквы. Акрамя гаражан прыхажанамі былі жыхары вёсак Лучнікі, Бранавічы, Бязвсрхавічы, Падліпцы, Варкавічы, Ушаловічы, Уланава, Кухты, Васілінкі. Гэта была апошняя гарадская Ўспенская царква. На змену ёй у 1889 г. на горцы ўзвялі мураваны Мікалаеўскі сабор.

Міхайлаўская царква
Здаўна прыходская царква архангела Міхаіла стаяла ў гарадскім прадмесці «Востраў». Дакладны час заснавання яе невядомы. Найранейшая дата, калі ўпамінаецца яна ў дакументах – 1392 год. Узведзеная з дрэва, яна не раз цярпела і ў часы ваенных дзеянняў і ад пажараў.
З апісання 1793 г. вядома, што Міхайлаўская царква тады была ўжо старая, але для богаслужэнняў яшчэ годная. Тым не менш, у 1797 г. яе закрылі, а на наступны год імя Міхаіла-архангела надалі перанесенай крыху раней з горада на «Востраў» Цараканстанцінаўскай царкве. Гэты царкоўны будынак захаваўся да нашага часу. Спачатку быў ён двухзрубным – складаўся з асноўнага аб"ёму і алтарнай часткі. У 1880-я гады замест старой званіцы, што стаяла асобна, з"явілася новая, прыбудаваная да храма. Ніжні ярус новай званіцы з уваходным праёмам атрымаў значэнне прытвора. Узведзеная ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства, царква мае рысы стылю барока, на характар званіцы адчуваецца ўплыў класіцызму. Адносіцца Міхайлаўская царква да тыпу храмавых будынкаў ярусна-восевай кампазіцыі. Цэнтральны і алтарны аб"ёмы, кожны з якіх завяршаецца купалам, абнесены раскрытай унутр галерэяй. Архітэктурнай дамінантай храма з"яўляецца трох"ярусная званіца, якую вянчае шлемападобны купал са шпілем. Прыхажанамі да пачатку XX ст. былі жыхары Вострава і дзевяці вёсак, у тым ліку Хранова, Вясея, Падзера, Мялешкавічы, Папоўцы, Збудзішчы, Боркі.
Пасля ўсталявання Савецкай улады царкву закрылі. З 1941 г. богаслужэнні ў ёй аднавіліся. Сёння царква мае статус Свята-Міхайлаўскага саборнага храма. Пры ёй знаходзіцца цэнтр Слуцкага благачыння. На яе тэрыторыі на пачатку 1990-х гадоў узведзены мураваныя капліца-іконная лаўка і двухпавярховы корпус духоўна- асветніцкага і адміністрацыйнага цэнтра. Царква з"яўляецца помнікам драўлянага дойлідства ХVIII-ХІХстст.

Раждзественская царква
Царква Нараджэння Хрыстовага ў гістарычных дакументах узгадваецца з XVI ст., але дакладны час заснавання яе невядомы, як невядома і месца, дзе яна спачатку знаходзілася. На планах горада XVIII ст. царква паказана ў Старым горадзе на вуліцы Востраўскай (цяпер месца непадалёку ад Маладзёжнага цэнтра). Да 2-й паловы XVIII ст. яе будынак састарэў, і ў 1762 г. на тым жа пляцы быў узведзены новы. Якой архітэктуры была старая царква – звестак не захавалася. Узведзеная ў 2-й палове XVIII ст. новая Раждзественская царква была невялікая, пабудаваная з драўляных часаных брусоў. Галоўны аб"ём – чацвярык, завершаны нязначным па вышыні васмярыком, які пакрываў вялікі купалападобны шацёр з маленькім купалком на глухім барабане. Па баках і з галоўнага фасаду храм быў абнесены ўдвая меншай па вышыні галерэяй. Меліся тры, галоўны і два бакавыя, уваходы з ганкамі пад двухсхільнымі дахамі на слупах. Алтарная частка, да якой далучаліся дзяканнік і панамарнік, уяўляла сабою невялікі стромкі двух"ярусны чацвярык пад двухсхільным дахам. Сцены, звонку ашаляваныя дошкамі, праразаліся вузкімі лучковымі вокнамі. Ваконныя ліштвы, інтэр"ер і іканастас былі багата аздоблены разьбою, а сцены да 1870 г. упрыгожваў манументальны роспіс. З правага боку ад уваходу на царкоўны пляц стаяла драўляная званіца, злева ад храма быў жылы царкоўны дом. У Раждзественскай царкве спалучаліся рысы драўляных храмаў ярусна-восевага і цэнтрычнага тыпу. Мела яна рысы стылю барока.
Ад пачатку царква была самастойнай, мела свой прыход, а з 1845 г. яе прыпісалі да Васкрасенскай. Пасля рэвалюцыі царкву закрылі, у 1926 г. узялі пад ахову дзяржавы як помнік архітэктуры. У 1941 г. на пачатку Айчыннай вайны пры налёце нямецкай авіяцыі яна згарэла разам з іншымі царкоўнымі будынкамі.

Манастырская Троіцкая царква
Дата заснавання Троіцкага манастыра невядома. Можна выказаць меркаванне, што дзейнічаў ён з XII ст. Як і іншыя манастырскія пабудовы, Троіцкая царква была драўлянай, і разам з імі неаднойчы цярпела пры нападзенні ворагаў ад агню і разбурэнняў.
Пасля татарскіх нападаў пачатку XVI ст., калі манастыр, размсшчаны ў прадмесці, быў разрабаваны, слуцкай княгіняй Анастасіяй Алелькавіч у 1505 г. замест старажытнай драўлянай пабудавана новая мураваная манастырская царква (мы, аднак, можам гэту дату ўзяць за пачатак будаўніцтва). Мураваны храм, як і яго драўляны папярэднік, таксама не раз цярпеў ад ворагаў, асабліва моцнымі былі разбурэнні сярэдзіны XVII ст. Адбудоўка мураванай манастырскай царквы зацягнулася і завяршылася толькі ў 1785–88 гг., некаторыя нязначныя работы ішлі да 1795 г. Унутранае ўбранства і іканастас былі гатовы да 1804 г., тады ж распачаліся ў храме і богаслужэнні.
Аб выглядзе храма ў ХVІ–ХVІІ стст. можна толькі меркаваць. З канца XVIII ст., пасля канчатковай адбудовы, ён меў у плане форму крыжа. Да высокага кубападобнага галоўнага аб"ёму з бакоў далучаліся роўныя яму па вышыні і даўжыні прыдзелы. Правы быў асвечаны ў гонар св. Варвары, левы – у гонар св. Аляксандра Неўскага. Да паўкруглай апсіды сіметрычна з бакоў прылягалі прамавугольныя ў плане рызніцы. Магутны бабінец з галоўнага фасада фланкіравалі дзве трох"ярусныя вежы. На левай меўся гадзіннік з курантамі, правая служыла званіцай. Паміж вежамі да бабінца далучаўся яшчэ адзін невысокі ўваходны тамбур з прыступкамі. Масіўны чацвярыковы барабан, што ўзвышаўся над сяродкрыжжам, пакрываў трох"ярусны купал. Акрамя галоўнага ўвахода меліся два бакавыя. Архітэктурная кампазіцыя вызначалася спалучэннем традыцыйнага праваслаўнага крыжова-купальнага храма з запазычанай ад касцёльнага дойлідства двухвежавасцю галоўнага фасада. Пад час канчатковай адбудовы храм набыў рысы стылю барока. Сцены царквы, прарэзаныя вузкімі арачнымі вокнамі, мелі светла-ахрысты колер, дах быў блакітным, а вярхі купала і вежаў пазалочанымі. Сяміярусны іканастас складаўся з трох частак. У храме ў свой час знаходзіліся саркафагі з мошчамі блажэннай княгіні Сафіі Алелькавіч і святога Гаўрыіла Беластоцкага, у храмавым склепе стаялі труны жонкі вялікага гетмана Літоўскага Януша Радзівіла княгіні Марыі і яе сына. Манастыр у 1925 г. быў закрыты. На яго тэрыторыі размясцілі вайсковы гарадок, але царква дзейнічала да 1930 г. Пад час Вялікай Айчыннай вайны храм пацярпеў, канчаткова разбурылі яго ўжо пасля вайны.

Васкрасенская царква
Царква Васкрасення Хрыстовага – адзін з самых старажытных храмаў горада. Аднак дакладнай даты заснавання мы не ведаем. Па гістарычных звестках, да 1483 г. царква ўжо існавала. Стаяла ў Старым горадзе на гандлёвай плошчы ў пачатку Востраўскай вуліцы, на правым яе баку (цяпер месца непадалёку ад маслабазы па вул. Піянерскай). Пра гісторыю яе да XVIII ст. звестак мала, як амаль нічога не можам сказаць і пра выгляд, толькі тое, што была драўляная. У пачатку 1740-х гадоў старажытная прыходская Васкрасенская царква разам з яшчэ дзвюма цэрквамі, размешчанымі побач, згарэла. Будаўніцтва новай Васкрасенскай царквы вялося доўга і завяршылася ў 1785–87 гг. Паставілі яе на ранейшым месцы на Востраўскай вуліцы (цяпер Сялянскі завулак). Узведзена была з драўлянага бруса на каменным падмурку, у плане мела выгляд выцягнутага прамавугольніка. Завяршалася чатырохсхільным гонтавым дахам з купалам на светлавым васьмігранным барабане. З паўночнага боку да алтарнай часткі была прыбудавана рызніца. Сцены мелі шалёўку. Трох"ярусны іканастас змяшчаў 18 старажытных абразоў. Каля агароджы, злева пры ўваходзе па царкоўны пляц, стаяла драўляная шатровая званіца з чатырма званамі.
У 1845 г. да Васкрасенскай была прыпісана са сваім прыходам Раждзественская царква, якая стаяла непадалёку. У другой палове XIX ст. да яе таксама былі прыпісаны могілкавыя Варварынская і трайчанская Стэфанаўская цэрквы. К канцу
XIX ст. Васкрасенскі прыход складаўся часткова з жыхароў горада, а таксама Трайчанаў і сямі вёсак (у іх ліку Міхейкі, Гірошчыцы, Бярозаўка, Малая Сліва). Дзейнічала царкоўна-прыходская школа. Закрылі Васкрасенскую царкву ў 1927 г. Яе апошнім настаяцелем быў протаіерэй айцец Аляксандр Хвалебнаў. Будынак храма, перароблены ў інтэрнат, у хуткім часе згарэў.

Ільінская царква
Калі з"явілася царква св. Ільі-прарока – невядома. Можна выказаць меркаванне, што пабудавалі яе на заходнім ускрайку горада ў сярэдзіне XV ст. Пры ёй быў заснаваны мужчынскі Ільінскі манастыр. У ХVІ-ХVІІІ стст. манастыр знаходзіўся ўжо ў межах горада каля гарадской брамы па вул. Віленскай (на гэтым месцы цяпер Дзіцячая мастацкая школа). У 1-й палове XVI ст. царква была, верагодна, перабудавана, альбо ўзведзена нанава. Апошнія ўпамінанні пра яе адносяцца да сярэдзіны XVIII ст. Потым на змену ёй з"явілася новая драўляная манастырская царква, якую назвалі Ўваходаіерусалімскай. У адным з яе прыдзелаў размяшчаўся асобны Ільінскі прастол.

Уваходаіерусалімская манастырская царква
Прастол у гонар Увахода Хрыстовага ў Іерусалім спачатку знаходзіўся ў прыдзе- ле замкавага Ўспенскага сабора. Калі ў 1745 г. сабор згарэў, прастол перанеслі ў Ільінскі манастыр. Прыкладна ў сярэдзіне, або ў другой палове XVIII ст. у Ільінскім манастыры, які к гэтаму часу ўжо быў жаночым, замест старой будуецца новая саборная царква. Па памерах была яна вялікай. Узведзеная з часаных драўляных брусоў, мела крыжова-цэнтрычную кампазіцыю, завяршалася адным купалам. Галоўны яе прастол і быў асвечаны ў гонар Увахода Хрыстовага ў Іерусалім, у правым прыдзеле знаходзіўся Ільінскі прастол, у левым – св. Іаана Багаслова. У канцы XVIII ст. царкву рамантавалі, а ў 1835 г. замест яе ўзвялі новы будынак (хаця можна выказаць меркаванне, што і цяпер мог быць вялікі капітальны рамонт старой царквы). Гэты храм, як і ранейшы, быў крыжова-цэнтрычным.
Звонку нагадваў прадаўгаваты крыж, завяршаўся адным купалам на светлавым барабане.
Невялікія купалкі мясціліся таксама над алтаром і прытворам. Іканастас складаўся з трох частак, быў 3-ярусным, змяшчаў 58 абразоў.
У 1854 г. Ільінскі манастыр закрылі. Іканастас Уваходаіерусалімскай царквы забралі для прыпісной саборнай Богаяўленскай царквы, а сам храм у 1861 г. перавезлі ў сяло Заўшыцы. На новым месцы, ужо пад назвай Успснскай, царква прастаяла да 1881 г., а потым была разабрана ў сувязі з будаўніцтвам новай Заўшыцкай Успенскай царквы.

Благавешчанская царква
Благавешчанская царква была цёплай зімовай царквой у Троіцкім манастыры. Калі пабудавалі яе – невядома. Найранейшыя звесткі прыводзяцца ў апісанні манастыра за 1678 г., дзе гаворыцца, што гэта царква прыгожай архітэктуры, пафарбаваная. Стаяла непадалёку ад уваходнай манастырскай брамы. Была драўлянай, з адным купалам. Напрыканцы XVIII ст. яе перавезлі ў гарадскі Ільінскі манастыр. Тут яна таксама ў якасці цёплай зімовай царквы, але ўжо пад назвай Іаана Залатавуснага, дзейнічала да 1861 г.
У 2-й палове XIX ст. у Троіцкім манастыры мелася яшчэ адна Благавешчанская царква. У 1867 г. завяршылася будаўніцтва мураванага манастырскага двухпавярховага корпуса, дзе размясціліся адміністрацыйныя памяшканні, келлі манахаў, пакоі архімандрыта. У адным з памяшканняў гэтага корпуса размясцілі і новую цёплую царкву Благавешчання святой Дзевы. Сюды перанеслі з Троіцкай царквы саркафаг з мошчамі блажэннай княгіні Сафіі Слуцкай. У яе рызніцы знаходзіліся манастырскія каштоўнасці, у тым ліку некалькі жывапісных партрэтаў слуцкіх князёў. У 1925 г. манастыр закрылі. Частка каштоўнасцяў з рызніцы гэтай царквы трапіла ў музеі, іншае было разрабавана. Сам манастырскі корпус разбуралі з канца 40-х да пачатку 60-х гг. XX ст.

Царква Іаана Залатавуснага
Царква Іаана Залатавуснага цёплая трапезная царква Ільінскага жаночага манастыра. З"явілася тут у канцы XVIII ст. Яе драўляны будынак быў не новым, бо перанеслі яго з Троіцкага манастыра, дзе ён ужо праслужыў больш сотні гадоў (глядзі – Благавешчанская царква). Паставілі цёплую царкву побач з саборнай Уваходаіерусалімскай царквой. Па памерах была меншая, чым Уваходаіерусалімская, з адным купалам на глухім барабане. Мела старажытны 3-ярусны іканастас. У XIX ст. у манастыры з"явіліся новыя келлі, некаторыя з якіх прыбудавалі прама да цёплай царквы. У 1856 г., калі манастыр быў ужо закрыты, Іаана-Залатавуснаўскую царкву адсюль перанеслі на Замкавую горку, дзе яна ў якасці прыпісной да гарадскога сабора прастаяла яшчэ да 1861 г., а потым была разабрана з-за старасці.

Юр"еўская царква
Выкажам меркаванне, што Юр"еўская (Георгіеўская) прыходская царква была першым храмам у Зарэччы (Новым месцы). Можна не сумнявацца, што пабудавалі царкву ў XV ст., хаця першае дакладнае ўпамінанне пра яе ў літаратуры адносіцца да 1503 г. Стаяла на беразе Случы (цяпер раён гімназіі №1). Была драўлянай. Пра яе стары і ўжо да гэтага часу пакінуты будынак яшчэ ўпамінаюць дакументы пачатку XVII ст.
У 1587 г. па загаду слуцкага князя Яна-Сімеона Алелькавіча пабудавалі новую Юр"еўскую царкву, але не на ранейшым месцы, а бліжэй да галоўнай дарогі Зарэчча (цяпер – вул. М.Багдановіча). Царкоўным прыходам з тых часоў пры ёй утрымліваўся шпіталь.
У 1829 г. замест і гэтага, ужо састарэлага, узводзіцца на тым жа пляцы новы драўляны будынак Юр"еўскай царквы. У 1865–74 гг. адбыўся яе капітальны рамонт. З гэтага часу царква мела квадратны ў плане галоўны аб"ём, да якога далучаліся алтарная частка з сіметрычна размешчанымі па яе баках рызніцай і панамарняй, а з галоўнага фасада – вялікі прытвор. Завяршаў храм адзін, на барабане з васьмю вокнамі, купал. Сцены ўнутры і звонку былі ашаляваны.
Начынне, абразы і іканастас засталіся ў спадчыну ад ранейшых аднайменных старажытных цэркваў. У 1856 г. з Масквы быў прывезены новы іканастас – торх"ярусны, з трыццацю абразамі, напісанымі ў «новым стылі».
Асобна ад храма стаяла драўляная званіца з шасцю званамі. Прыхажанамі Юр"еўскай царквы ў канцы XIX ст. былі жыхары Зарэчча, а таксама шасці вёсак, у тым ліку Ячава, Лясуны, Бандары, Казловічы, Навадворцы. У свой час да яе былі прыпісаны са сваімі прыходамі раней самастойныя Крыжаўзвіжанская і Іаана-Прадцечанская цэрквы.
Будынак Юр"еўскай царквы загінуў ад агню ў 1920 г. пры адступленні з горада польскіх войскаў. Вуліца Юр"еўская, на якую некалі выходзіў царкоўны пляц, цяпер носіць імя Л.Талстога.

Варварынская царква
Гарадская Варварынская царква – адзін са старажытнейшых храмаў Слуцка. Выкажам меркаванне, што яна магла існаваць з XV ст. Найранейшыя звесткі пра царкву прыводзяцца ў дакументах 1572 г., адкуль вынікае, што дзейнічала яна ўжо даволі працяглы час. Пабудаваная з дрэва, стаяла ў Старым горадзе на Падзамчышчы (цяпер раён маслабазы па вул. Піянерскай), непадалёку ад Васкрасенскай царквы. Была прыходскай. 20 снежня 1792 г. царкву пашкодзіў пажар і, неадбудаваную, у 1797 г. яе скасавалі. А імя святой пакутніцы Варвары і царкоўны фундуш у 1798 г. быў дадзены новаму храму, пабудаванаму на гарадскіх могілках. Варварынская царква на могілках, што размяшчаліся на паўночна-усходняй ускраіне горада, будавалася ў 1796–1799 гг., да 1800 г. была поўнасцю закончана і аздоблена. У 1868 г. праводзіўся рамонт, пасля якога царква набыла той выгляд, што захоўваўся да сярэдзіны XX ст. У характары яе мы можам адзначыць рысы барока, а пазней прыбудаваныя ўваходныя тамбуры прынеслі рысы стылю класіцызм. Па архітэктуры царква адносілася да тыпу трохзрубных храмаў ярусна-восевай кампазіцыі. Галоўны аб"ём – чацвярык на чацвярыку – завяршаўся васмярыковым светлавым барабанам з шлемападобным купалам. На ім, а таксама на схільных дахах, што пакрывалі аднолькавыя аб"ёмы алтарнай апсіды і прытвора, мясціліся невялікія дэкаратыўныя купалкі на глухіх барабанах. Сцены мелі шалёўку вертыкальна пастаўленымі дошкамі. Галоўны ўваход быў у выглядзе порціка: два слупы-апоры падтрымлівалі выступаючы над ганкам навес з франтонам, двухсхільны дах якога завяршаўся шатровай вежачкай. Бакавыя ўваходы таксама ўяўлялі сабой ступенчатыя ганкі са слупамі і двухсхільнымі дахамі. Да рэвалюцыі акрамя галоўнага прастола на хорах меўся яшчэ адзін прастол у імя Ўсіх Святых. У 1-й палове XIX ст. царква была прыпісной да Ўспенска-Мікалаеўскага сабора, у 2-й палове – да Васкрасенскай царквы, а на пачатку XX ст. стала прыпісной да востраўскай Міхайлаўскай. Пасля ўсталявання Савецкай улады і да Айчыннай вайны яна заставалася адзіным у горадзе адкрытым храмам. Летняй ноччу 1956 г. Варварынская царква згарэла. Апошнім настаяцелем яе быў протаіерэй айцец Міхаіл Мар"янскі.

Спаса-Праабражэнская царква
Спаса-Праабражэнская царква вядома з XVI ст. Стаяла яна ў Старым горадзе на беразе ракі па вул. Віленскай (цяпер месца насупраць Дома сувязі). Існавала пры ёй Праабражэнскае брацтва, якое стала ініцыятарам заснавання з 1600 г. пры царкве мужчынскага манастыра. З XVIII ст. у Праабражэнскім манастыры дзейнічала духоўнае вучылішча, пазней пераведзенае ў Троіцкі манастыр. Гэта вучылішча дала пачатак Мінскай духоўнай семінарыі. Дакладнага апісання выгляду Спаскай царквы не захавалася. Вядома, што ў 1625 г. яна згарэла, а ў 1628 г. была адбудавана. У 1745 г. да яе далучылі прыдзел з прастолам Успення Багародзіцы. У 1797 г. Праабражэнскі манастыр закрылі. Царква стала прыходскаю, але ў 1810 г. разам з апусцеўшымі манастырскімі будынкамі яна згарэла і больш не аднаўлялася.

Сімяонаўская царква
Царква Сімяона-стоўпніка стаяла ў Новым горадзе непадалёку ад Навамейскай брамы (цяпер раён вуліц Чырвонай і Р.Люксембург). Пабудавана, магчыма, у XVII ст. Па архітэктуры адносілася да трохзрубных храмаў ярусна-восевага тыпу. Галоўны аб"ём – невялікі па вышыні васьмярык на чацьвярыку, завершаны светлавым гранёным барабанам з шлемападобным купалам. Прытвор і апсіда пакрываліся аднолькавымі па вышыні шатрамі з цыбулепадобнымі купалкамі. Да апсіды з бакоў далучаліся дзяканнік і панамарня. Адносілася да помнікаў народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. У 1799 г. царкву перанеслі ў сяло Баславічы (цяпер Барок, у гістарычнай літаратуры сустракаюцца таксама назвы Байлаўцы, Баслаўцы), дзе як прыходская дзейнічала да канца XIX ст., а перад будаўніцтвам на гэтым месцы новай мураванай Сімеонаўскай царквы была разабрана.

Мікалаеўская царква
Царква св.Мікалая вядома з сярэдзіны XVI ст. Стаяла ў Старым горадзе на вул. Капыльскай (цяпер р-н гарбібліятэкі), была прыходскай. У 1774 г. яна пацярпела ад агню, які перакінуўся ад загарэўшыхся побач хат. У 1786 г. узвялі новы, большы за папярэдні, царкоўны будынак. Новая Мікалаеўская царква мела крыжова-цэнтрычную кампазіцыю. Стаяла на каменным фундаменце, завяршалася пяццю купаламі. У бакавых прыдзелах размяшчаліся Пакрова-Багародзіцкі і Пятра-Паўлаўскі прастолы. У сувязі з тым, што згарэўшая гарадская саборная Ўспенская царква доўгі час не аднаўлялася, то Мікалаеўская ў хуткім часе па аднаўленні была аб"яўлена гарадскім кафедральным саборным храмам. А ў канцы 1790-х гадоў яе перанеслі на Замкавую горку. Аднак ад моцнага пажару, што ўтварыўся ў горадзе 9 ліпеня 1811 г., разам са званіцай і дамамі, што стаялі побач, царква згарэла.
У 1819 г. на Саборнай (Замкавай) горцы ўзвялі новы драўляны Ўспенска-Мікалаеўскі сабор. Прастаяў ён да 1885 г. (глядзі Ўспенска-Мікалаеўскі сабор).
У 1885–89 гг. замест састарэлага драўлянага на горцы быў пабудаваны мураваны Мікалаеўскі сабор. Узведзены ў візантыйскім стылі, у плане ён меў форму крыжа, завяршаўся адным шлемападобным гранёным купалам. Па галоўнай яго восі да храма далучалася трох"ярусная купальная званіца. Чырвоны колер цагляных сценаў звонку спалучаўся з атынкаванымі выбеленымі дэталямі, дах і купалы мелі блакітна-зялёны колер (за што храм у народзе называлі «Зялёны сабор»), крыжы былі пазалочаныя. Інтэр"ер упрыгожваў манументальны роспіс. Захоўвалася тут вялікая колькасць старажытных абразоў, гістарычных дакументаў, прадметаў, што засталіся ў спадчыну ад ранейшых саборных цэркваў.
Пасля ўсталявання Савецкай улады храм дзейнічаў да 1933 г., калі быў закрыты ў сувязі з арыштам яго настаяцеля вікарнага епіскапа Слуцкага Мікалая Шэмеціла. А ў 1934 г. яго зруйнавалі. На падмурку сабора ўзвялі корпус Дома культуры.

Касма-Даміянаўская царква
Дакладны час з"яўлення царквы св. Касмы і Даміяна невядомы. У XVI ст. яна ўжо існавала. Была драўляная. За доўгую гісторыю магла, верагодна, знаходзіцца ў розных месцах горада. Некаторыя крыніцы ўскосна сведчаць, што царква з такой назвай нейкі час магла быць у прадмесці «Востраў». Аднак пазней, хутчэй за ўсё, стаяла ў Новым гарадзе непадалёку ад Навамейскай брамы. Адна з апошніх дат, калі згадваецца гэта царква – 1713 г. Праз нейкі час яна пацярела ад пажару, пэўны час стаяла непапраўленая, а потым была разабрана. Фундуш далучылі да Ўспенскай саборнай царквы, а рэчы і начынне, што засталіся пасля пажару, перадалі востраўскай Міхайлаўскай царкве.
У 1993 г. у горадзе з"явіўся новы ў імя Касмы і Даміяна прыходскі храм. Для яго быў перададзены мураваны Т-падобны ў плане будынак былога салдацкага клуба на тэрыторыі скасаванага дзесятага вайсковага гарадка па вул. М.Багдановіча. Непасрэдна для храма адведзены цэнтральны падоўжны аб"ём будынка, які пасля рамонту набыў двухсхільны дах з вальмамі па тарцах. Пасярэдзіне над зробленым купалападобным скляпеннем у 1996–2000 гг. пастаўлены драўляны светлавы барабан з купалам, ніжэй па схілах даху – чатыры меншыя купалкі на глухіх барабанах. Замест ранейшых прамавугольных аконных праёмаў зроблены меншыя арачныя з невялікімі дэкаратыўнымі франтончыкамі над імі, якія надаюць выцягнутым бакавым сценам адметны дэкаратыўны рытм. Інтэр"ер падзелены на тры часткі двума радамі квадратных у плане мураваных калон. Тарцовая ўсходняя сцяна з уваходным праёмам выкарыстана для размяшчэння трох"яруснага іканастаса. Да заходняга тарца храма ў 1995 г. прыбудавана цагляная ярусная (чацвярык са зрэзанымі вугламі на чацвярыку) шатровая званіца, ніжні ярус якой з"яўляецца прытворам. У бакавых крылах будынка размяшчаюцца: зправа – іканапісная майстэрня, злева – жылыя пакоі настаяцеля.

Царква Ўзвіжання Крыжа
Дакладны час з"яўлення царквы невядомы. Найранейшыя звесткі пра яе адносяцца да 1633 г. Была драўлянай, стаяла ў Новым горадзе на беразе Случы каля Вялікага маста (цяпер мост па вул.М.Багдановіча). Мела свой прыход. У XVIII ст. па нейкіх прычынах была перанесена ў Стары горад на тэрыторыю Ільінскага манастыра, але там яна лічылася асобнай. У 1793 г. царкву скасавалі, а прыход прыпісалі да Юр"еўскай царквы. У 1811 г., пасля пажару, калі згарэла гарадская саборная Мікалаеўская царква, пуставаўшую Крыжаўзвіжанскую перанеслі з манастыра на Замкавую горку. Як саборная прастаяла яна там да 1816 г. У сувязі з будаўніцтвам новага Ўспенска-Мікалаеўскага сабора старажытны будынак Крыжаўзвіжанскай царквы быў разабраны.

Іаанапрадцечанская царква
Царква св. Іаана Прадцечы – адзін са старажытнейшых храмаў Зарэчча.Найранейшая дата, калі яна ўпамінаецца ў дакументах, – 1581 г. Была драўляная, стаяла непадалёку ад Навамейскай брамы. Царкоўны пляц размяшчаўся паміж вуліцамі Іванаўскай (цяпер Чырвоная) і Падвальнай (цяпер Р.Люксембург). У 1842 г. царкоўны будынак з-за старасці разабралі, але новы так і не быў узведзены. Таму праз нейкі час царква Іаана Прадцечы была скасавана афіцыйна, а яе прыход у 1853 г. прыпісаны да Юр"еўскай царквы.

Цараканстанцінаўская царква
Дакладны час з"яўлення царквы св. цара Канстанціна і царыцы Алены невядомы. У гістарычнай літаратуры яна сустракаецца ў пераліках слуцкіх храмаў XVI–XVII стст. Стаяла ў Старым горадзе па вул. Капыльскай (цяпер раён гарбібліятэкі) непадалёку ад Мікалаеўскай. У 2-й палове XVIII ст. яе перанеслі ў прадмесце «Востраў». У 1798 г., пасля таго, як была закрыта старажытная востраўская Міхайлаўская царква, царкве Канстанціна і Алены далі імя Міхаіла-архангела. З тых часоў ужо пад назвай Міхайлаўскай яна дзейнічае як прыходская востраўская царква. Была двухзрубнай, ярусна-восевай кампазіцыі. На яе архітэктуру відавочны ўплыў стылю барока. Асобна ў вуглу царкоўнага пляца стаяла драўляная званіца. У 1880-я гады замест яе да храма прыбудавана новая трох"ярусная званіца. Будынак былой Цараканстанцінаўскай царквы захаваўся да нашага часу. Сёння вядомы як гарадскі Свята-Міхайлаўскі сабор (глядзі - Міхайлаўская царква).

Стэфанаўская царква
Найранейшая дата, калі ў дакументах сустракаецца Стэфанаўская царква, – 1657 г. Аднак, несумненна, што з"явілася яна значна раней. Стаяла ў прадмесці Трайчаны перад Трайчанскім ручаём і была прыходскай. Прыхажанамі пры ёй утрымліваўся шпіталь.
У XIX ст. яе прыпісваюць да Мінскай духоўнай семінарыі. У якасці семінарскай царква заставалася да часу перавода семінарыі ў Мінск, а ў 1840 г. яе перанеслі на заходнюю ўскраіну Трайчанаў, на могілкі. I з гэтага часу Стэфанаўская царква вядома як трайчанская могілкавая, прыпісаная да гарадской Васкрасенскай царквы. Несумненна, што за доўгі час існавання драўляная Стэфанаўская царква не раз рамантавалася або перабудоўвалася. Які яна мела выгляд у ранейшыя часы
з дакладнасцю гаварыць нельга. У 2-й палове XIX – 1-й палове XX стст. яна ўяўляла сабою квадратны ў плане аб"ём, завершаны адным купалам, з прытворам, над якім другім ярусам узвышалася шатровая званіца, і квадратнай у плане алтарнай часткай, да якой на шырыню галоўнага аб"ёма з абодвух бакоў сіметрычна прылягалі меншыя па памерах рызніца і панамарня. У 1932 г. Стэфанаўская царква была закрыта, а пазней разабрана. Яна стаяла на тэрыторыі, якая цяпер занята вайсковым гарадком па вул. Віленскай. У Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску захоўваецца вывезеная ў 1921 г. з гэтай царквы ікона XVII ст. «Узнясенне».

Увядзенская царква
Гарадская драўляігая царква Ўвядзення ў храм св. Багародзіцы ў XVII–X VIII стст. стаяла на Падзамчышчы. Верагодна, была цёплай прыпісной да Васкрасенскай або Варварынскай цэркваў. У 1742 г. была пашкоджана пажарам і потым на гэтым месцы больш не аднаўлялася.
З канца XVIII ст. вядома яшчэ адна цёплая Ўвядзенская царква ў Троіцкім манастыры, якая размяшчалася ў адным з пакояў драўлянага дома архімандрыта. Прыйшла яна на змену старой цёплай манастырскай Благавешчанскай, якую перад тым перанеслі ў Ільінскі манастыр. У 1867 г. быў пабудаваны двухпавярховы мураваны манастырскі корпус, дзе размясціліся келлі манахаў і пакоі архімандрыта, і дзе вылучылі памяшканне для новай цёплая царквы, якой далі імя Благавешчанскай. А пра Ўвядзенскую царкву з тых часоў у манастырскіх крыніцах больш не згадвалася.

Царква Святых Айцоў
Драўляная царква Святых Айцоў стаяла ў 1-й палове XVIII ст. у Старым горадзе на Падзамчышчы побач з Васкрасенскай і Варварынскай цэрквамі. Была, верагодна, цёплай, прыпісной да адной з іх. У 1742 г. пацярпела разам з Васкрасенскай і Ўвядзенскай ад пажару і пасля гэтага не аднаўлялася.

Царква архангела Гаурыіла
Пра гэтую царкву звесткі ў дакументах сустракаюцца толькі за 1793 г. Стаяла побач з Міхайлаўскай царквой на Востраве, была, верагодна, цёплай, прыпісной да яе. Будынак царквы быў малы, зроблены з круглых бярвенняў.

Богаяўленская царква
На працягу некалькіх стагоддзяў Богаяўленскі прастол знаходзіўся ў адным з прыдзелаў замкавага Ўспенскага сабора. У 1862 г. на Замкавай горцы замест састарэлага будынка цёплай прыпісной да Ўспснска-Мікалаеўскага сабора царквы ўзводзіцца новая, якой даецца назва Богаяўленскай. Па архітэктуры яна была простая: на каменным фундаменце стаяў прамавугольны ў плане драўляны зруб, абшыты дошкамі, нефарбаваны, пакрыты схільным дахам з двух"ярусным глухім купалам. Меліся два ўваходныя праёмы. Ацяпляўся будынак двума печкамі, што стаялі каля ўваходу і ў алтары. Сцены ўнутры былі белымі. Плоскую столь падтрымлівалі шэсць калон. Трох"ярусны іканастас з 58-мю абразамі быў узяты з Уваходаіерусалімскай манастырскай царквы. У 2-й палове 1920-х гг. яна была закрыта, а потым разбурана.

Надбрамныя цэрквы
Надбрамныя (падвратныя) цэрквы – невялікія па памерах храмы, якія маглі завяршаць уяздныя ў горад або манастыр брамы (вароты).
У ХVІІ-ХVІІІ стст. трапіць у Слуцк з поўдня можна было цераз драўляную Навамейскую браму. Квадратная ў плане трох"ярусная пабудова знаходзілася ў лініі землянога абарончага вала. Першы ярус меў памяшканні для варты і арачны праезд. Другі ярус – падбрамная царква. Звонку па яе перыметры (акрамя алтарнага боку) мелася адкрытая арачная галерэя. Выступаючы невялікі чацвярык алтарнай часткі падтрымлівалі кансолі і падпорныя брусы – падкосы. Трэцім ярусам было памяшканне для дазора. Завяршалася брама шатровым дахам з цыбулепадобным купалком на васьмярыковым барабане. У сярэдзіне XIX ст. разам з іншымі гарадскімі абарончымі збудаваннямі, неабходнасць у якіх адпала, не стала і Навамейскай брамы.
Па звестках за 1678 г., у Троіцкі манастыр, абнесены драўлянай сцяной, у тыя часы трапіць можна было з боку вуліцы Трайчанскай цераз драўляную браму, якая мела два ўваходныя праёмы і з бакоў фланкіравалася двума абарончымі вежамі. Паміж вежамі другім ярусам над уваходам размяшчалася драўляная царква св. Мікіты. Да пачатку XIX ст. замест драўлянай існавала ўжо мураваная манастырская агароджа з мураванай брамай – «Святымі варотамі». У 1870 г. брама мяняе свой выгляд, бо над уваходным праёмам узводзіцца мураваная царква Іаана Багаслова. Пабудова атрымала сіметрыч- ны пірамідальны характар у руска-візантыйскім стылі. Надбрамная царква – прамавугольны ў плане аб"ём з арачнымі ваконнымі праёмамі і схільным дахам, завершаны светлавым чацвярыком са зрэзанымі вугламі, які пакрываў гранёны шацёр з невялікім купалком. Прыпісалі Іаанабагаслоўскую царкву да духоўнага вучылішча, што знаходзілася побач з манастыром. Не стала манастырскай брамы ў 1930-я гг., на яе месцы быў узведзены корпус Дома афіцэраў (у 1980-я – 2002 гг. – салдацкі клуб па вул. Віленскай).

Праваспаўныя капліцы
Пра дзве капліцы на Замкавай горцы згадваецца ў дакументах пачатку XVIII ст., але ці гэта былі асобныя пабудовы побач з Успенскім саборам, ці з"яўляліся часткай сабора
невядома.

У 2-й палове XIX ст. на Капыльскай вуліцы, прыкладна там, дзе раней знаходзіліся Мікалаеўская і Цараканстанцінаўская цэрквы, стаяла драўляная капліца.
Сярод яе абразоў галоўнай была ікона «Уваход у Іерусалім». У Лазараву суботу да капліцы скіроўваўся гарадскі хросны ход.

У канцы XIX, або на пачатку XX ст. у Троіцкім манастыры побач з уваходнай брамай была пабудавана капліца, у якой у цёплую пару года знаходзіліся мошчы святога Гаўрыіла Беластоцкага.
На тэрыторыі скасаванага Ільінскага манастыра ў пачатку XX ст. замест памятнага крыжа была пастаўлена драўляная мемарыялыіая капліца.
Усе вышэй згаданыя капліцы не захаваліся.

На тэрыторыі Св. Міхайлаўскага сабора па вуліцы Сацыялістычнай у 1990 г. пабудавана мураваная капліца-іконная лаўка. Гэта невялікі, квадратны ў плане, будынак з арачным уваходным праёмам, узведзены ў традыцыях рускага праваслаўнага дойлідства. У нішы ўсходняй сцяны размешчана мазаічная ікона Маці Божай Уладзімірскай, над ёй – рэльефная выява «Святая Тройца». Завяршаецца капліца пакрытым меднымі лістамі гранёным купалам з цыбулепадобнай галоўкай на глухім барабане.
У 1995г. каля рэчкі па вул. М.Багдановіча ўзведзена драўляная капліца-іконная лаўка св. Варвары. Гэта прамавугольны ў плане будынак з круглых бярвенняў на каменным фундаменце з прыступкамі. Яе сцены з чатырох бакоў маюць паўкруглыя завяршэнні (над уваходным тамбурам – меншае і ніжэйшае), што імітуюць закамары, з размешчанымі над імі цыбулепадобнымі купаламі на глухіх барабанах. Завяршаецца капліца стромкім двух"ярусным светлавым васьмярыком, пакрытым гранёным шатром з купалам. Узведзена гэта капліца як частка запланаванага ў цэнтры горада, саборнага комплекса.