Будынак камерцыйнага вучылішча
11.05.2019
З гісторыі гандлю ў Слуцку
Ад пачатку сваёй гісторыі Слуцк развіваўся як рэгіянальны гандлёва-рамесніцкі цэнтр. Археолагі падчас даследаванняў слуцкага гарадзішча ў слаях XII–XIII стст. знаходзілі прадметы мясцовай вытворчасці і прывезеныя з паўднёвых краін, Прыбалтыкі, Заходняй Еўропы [1]. На рыначнай плошчы гандляры мелі свае лаўкі, крамы і латкі. Гандаль з іншымі гарадамі краіны і з замежжам вялі купцы. Замежны гандаль асабліва актыўна развіваўся з XVI ст.
Купцы ў XVIІ–XVIІ стст. мелі прафесійныя арганізацыі – брацтвы, якія дазвалялі больш арганізавана абараняць іх інтарэсы і забяспечваць законнасць камерцыйнай дзейнасці. Дакументы за 1728 г. прыводзяць, што ў Слуцку гандляры і іх сем'і складалі 23 % насельніцтва горада [2]. З канца XVIII ст., пасля далучэння нашага краю да Расіі, з'явілася заканадаўства, якое патрабавала іншай формы прафесійнай арганізацыі гандляроў – гільдыі, падзеленыя на тры ступені. У адрозненне ад ранейшых аб'яднанняў, якія вызначаліся накірункам і формамі дзейнасці, гільдыі ствараліся ў адпаведнасці з узроўнем заможнасці і велічыні абароту капіталу членаў аб'яднання. Па дадзеных за 1800 г., у горадзе было 75 купцоў; у 1833 г. было 4 купцы 1-й гільдыі і 62 купца 3-й гільдыі; у 1866 г. было 2 купца першай гільдыі і 51 купец другой гільдыі [3].
Пашырэнне з 2-й паловы XIX ст. капіталістычных адносін патрабавала новага падыходу да арганізацыі гандлю і па-новаму падрыхтаваных кадраў. У краіне пачалі з'яўляцца дзяржаўныя і прыватныя камерцыйныя вучылішчы.
Камерцыйнае вучылішча
У 1909 г. у Слуцку было заснавана, а з 1910 г. распачало дзейнасць прыватнае камерцыйнае вучылішча Міхаіла Міхайлавіча Кірыакава [4]. Кірыакаў быў палкоўнікам у адстаўцы, уладальнікам маёнтка Івань і адным з багацейшых жыхароў павета. Дапамогу ў арганізацыі вучылішча аказаў памешчык Эдвард Вайніловіч, ганаровы суддзя Слуцкага павета, вядомы ў свой час дзяржаўны дзеяч, чый маёнтак знаходзіўся ў мястэчку Савічы цяперашняга Капыльскага раёна. Прымаў удзел у гэтай справе і ўладальнік маёнтка Рачкавічы пан Залескі. Заснаванню вучылішча паспрыяў таксама мясцовы яўрэйскі капітал.
Спачатку заняткі вяліся ў прыстасаваным аднапавярховым драўляным будынку. А на заходняй ускраіне, па левым баку вуліцы Шасэйнай на выездзе ў напрамку Баранавіч, пачалі ўзводзіць вучэбны корпус. Будаўнічы матэрыял дастаўляўся з цагельняў, што дзейнічалі ў вёсках Бязверхавічы і Баславічы (цяпер Барок). Заняткі ў новазбудаваным корпусе пачаліся з 1912 г. [5]
На вучобу прымаліся хлапчукі з 12 гадоў. Навучанне было платным. Больш за шэсцьдзесят працэнтаў навучэнцаў складалі дзеці слуцкіх мяшчан, сустракаліся нашчадкі чыноўнікаў і дваран, меней – вяскоўцы. Выпускнікі, акрамя прафесіі, атрымлівалі і сярэднюю адукацыю [6].
Корпус камерцыйнага вучылішча стаў адным з адметнейшых збудаванняў горада. Гэта быў «Г» – падобны ў плане двухпавярховы, з паўпадвальным паверхам, будынак, пакрыты двухсхільным дахам. Неатынкаваныя фасады ўпрыгожвалі выкладзеныя з простай брусковай і фігурнай цэглы нішы, паяскі, аконныя ліштвы. Гэта быў узор распаўсюджанай у тыя часы «цаглянай архітэктуры». Рысы стылю мадэрн яму надавала спалучэнне на галоўным фасадзе двух нераўназначных частак, кожная з якіх, у сваю чаргу, будавалася па прынцыпе сіметрыі. Разам яны зліваліся ў агульную сцяну галоўнага фасада. Сцяна меншай левай часткі, з трыма вокнамі на кожным паверсе (сярэдняе шырэй бакавых), завяршалася складаным атыкавым франтонам. Сярэдзіна большай правай таксама завяршалася франтонам, адпавядаючым шырыні размешчаных пад ім вялікага акна актавай залы і ўваходнага праёма. Абапал гэтага франтона на даху размяшчаліся два слухавыя вокны. Першы паверх меў вялікія лучковыя аконныя праёмы, другі – такога ж памеру арачныя. Падмурак, выкладзены з буйнога бутавага каменю, праразалі меншыя, апрацаваныя цэглай, вокны паўпадвальнага паверха. Яго жывапісная фактура кантраставала з роўнымі радамі цэглы вышэйшых паверхаў. Архітэктура будынка вызначалася насычаным знешнім дэкорам, ускладнёнасцю і вытанчанасцю асобных формаў.
На вядзенне вучэбнага працэсу накладвалі адбітак складанасці часу. Гэта былі Першая сусветная вайна, рэвалюцыйныя падзеі і грамадзянская вайна. 15 ліпеня 1920 г. будынак вучылішча быў спалены адступаючым з горада польскім войскам [7]. Пасля гэтага дзейнасць вучылішча не аднавілася.
У ліку тых, хто вучыўся ў камерцыйным вучылішчы, быў сын слуцкага каваля Сямён Косберг (1903–1965), які пазней стаў выдатным савецкім вучоным, канструктарам авіяцыйных і ракетных рухавікоў, у 1959 г. атрымаў ступень доктара тэхнічных навук, а ў 1961 г. званне Героя Сацыялістычнай працы.
Педагагічная навучальная ўстанова
Пасля ўсталявання Савецкай улады, да кастрычніка 1924 г. будынак вучылішча быў адбудаваны [8]. Але вонкавы выгляд яго крыху змяніўся. Цяпер тарцовыя сцены замест трохвугольных атрымалі больш высокія трапецыяпадобныя франтоны. Гэта дазволіла ўзвесці з дрэва трэці мансардны паверх. Цагляныя франтоны галоўнага фасада прынялі від прамавугольных сценак, якія ўвайшлі ў склад новых элементаў – купалоў. Цяпер над памяшканнем актавай залы ўзвышаўся купал з фігурным шпілем. Складаную купальную канструкцыю атрымаў левы край будынка. Купальныя завяршэнні і дах мелі зялёны колер. Над галоўным уваходам з'явіўся каваны металічны балкон, на які можна было трапіць з актавай залы.
Мансардныя вокны галоўнага фасада з рамамі ў выглядзе зорак былі круглымі. Вокны трэцяга мансарднага паверха надавалі адметны дэкаратыўны рытм завяршэнню бакавога крыла.
Галоўны ўваход быў з боку вуліцы, дадатковы ўваход у класы знаходзіўся ў бакавым крыле з двара.
Можна выказаць меркаванне, што пры аднаўленні будынак атрымаў выгляд адпаведна пачатковаму праекту, які па нейкіх прычынах не быў рэалізаваны да рэвалюцыі. З гэтага часу ён стаў самым высокім збудаваннем у горадзе.
У будынку размясціліся камітэты прафсаюзаў і Дом культуры. У актавай зале, аб'ём якой аб'ядноўваў другі і трэці паверхі (акрамя партэра 350 м кв., там меліся балкон-галёрка 150 м кв. і сцэна 40 м кв.), праводзіліся гарадскія канферэнцыі, з'езды, выступленні мясцовых самадзейных і прыезджых прафесіўных артыстаў, у тым ліку труппы Уладзіслава Галубка. Некалькі пакояў, якія належылі Дому культуры, у 1926 г. былі выдзелены для Слуцкага акруговага краязнаўчага музея [9].
Асноўную частку будынка заняла школа-сямігодка, якой прысвоілі № 6 [10]. З 1927 г. школу змяніў педагагічны тэхнікум. А ў 1937 г. тэхнікум быў рэарганізаваны ў педвучылішча.
Тэрмін навучання ў тэхнікуме быў чатыры гады, у 1930 г. яго скарацілі да трох, такім ён заставаўся і ў вучылішчы. Тут рыхтаваліся настаўнікі для пачатковых школ і класаў раёна. Да 1937 г. колькасць навучэнцаў дасягнула 500 чалавек [11]. Пры вучылішчы дзейнічалі настаўніцкія курсы працягласцю 6 і 12 месяцаў.
У бакавым паўднёва-заходнім крыле на кожным паверсе размяшчаліся па шэсць класных пакояў, а таксама кабінеты дырэктара, завуча, фізікі, хіміі і іншыя. Частку першага паверха з боку галоўнага фасада займала спартыўная зала плошчай 400 квадратных метраў. Тут праводзіліся заняткі па фізкультуры і гарадскія спартыўныя спаборніцтвы. На галоўны фасад вокнамі выходзіла і актавая зала. У скляпеннях паўпадвальнага паверха размяшчаліся кацельня, падсобныя і складскія памяшканні, кухня, буфет і сталовая [12].
Выпускнікі слуцкай педагагічнай установы зрабілі вялікую справу ў арганізацыі і дзейнасці пачатковых і сярэдніх школ краю як у даваенныя, так і пасляваенныя гады. Сярод тых, хто скончыў яе, былі будучыя пісьменнікі Антон Алешка, Алена Васілевіч, Лявон Случчанін, кандыдат гістарычных навук Яўхім Шулякоўскі, прафесар, кандыдат педагагічных навук Фёдар Кітуновіч, доктар медыцынскіх навук Аляксандр Гладкі.
Падчас вайны
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў вучылішчы арганізавалі мабілізацыйны зборны пункт. На трэці дзень, падчас налёту на горад нямецкай авіяцыі, у запоўнены прызыўнікамі двор вучылішча трапіла авіябомба. Было шмат загінуўшых і параненых, атрымаў пашкоджанні і будынак.
У гады фашысцкай акупацыі пад наглядам немцаў у будынку педвучылішча таксама праводзіліся розныя мерапрыемствы. Тут праходзілі і заняткі арганізаванай захопнікамі разведшколы. Вельмі моцна пацярпеў будынак пры вызваленні горада ад акупантаў у чэрвені 1944 г.
Пасляваенны перыяд
У пасляваенныя гады корпус педагагічнага (былога камерцыйнага) вучылішча стаяў разбураным. Яго руіны хацелі разабраць канчаткова, аднак цагляная кладка сцен, што захаваліся, аказалася вельмі трывалай. Таму будынак, з умовай рамонту і прыстасавання для сваіх патрэб, прапаноўваўся па чарзе шэрагу мясцовых устаноў. Урэшце ў 1956 г. яго перадалі на баланс сокаваму заводу.
З дарэвалюцыйных часоў побач знаходзілася прыватная маслабойня, на месцы якой з 1930-х гадоў пачаў працаваць завод па перапрацоўцы садавіны і агародніны. Пасля вайны яго аднавілі. З 1953 г. ён называўся сокавым, з 1964 г. – кансервавым.
Некаторыя часткі будынка да 1960 г. былі адноўлены, зроблены новыя невысокія франтоны, яго пакрылі двухсхільным дахам. З 1961 г. тут запрацаваў кансервавы цэх сокавага завода.
З боку вуліцы Леніна на працягу 1959–62 гадоў да гістарычнага будынка быў прыбудаваны новы двухпавярховы цагляны вытворчы корпус, пазней з тыльнага боку яшчэ адзін. За кошт падсыпкі грунту паўпадвальны паверх больш чым на палову апынуўся пад зямлёй. Уваход з вуліцы замураваны, балкона над ім цяпер няма.
У 2-й палове 1980-х гг. будынак былога камерцыйнага вучылішча, які знаходзіцца па адрасе: вуліца Леніна, д. № 104, быў узяты пад ахову як помнік архітэктуры.
Ігар ЦІТКОЎСКІ
Здание коммерческого училища
Из истории торговли в Слуцке
С начала своей истории Слуцк развивался как региональный торгово-ремесленный центр. Археологи в ходе исследования Слуцкого городища в слоях XII–XIII вв. находили предметы местного производства и привезённые из южных стран, Прибалтики, Западной Европы [1]. На рыночной площади торговцы имели свои лавки, магазины и лотки. Торговлю с другими городами страны и с заграницей вели купцы. Внешняя торговля особенно активно развивалась с XVI в.
Купцы в XVII–XVIII вв. имели профессиональные организации – братства, которые позволяли более организованно защищать их интересы и обеспечивать законность коммерческой деятельности. Документы за 1728 г. свидетельствуют, что в Слуцке торговцы и их семьи составляли 23 % населения города [2]. С конца XVIII в., после присоединения нашего края к России, появилось законодательство, которое требовало другой формы профессиональной организации торговцев – гильдий, разделённых на три степени. В отличие от прежних объединений, которые определялись направлением и формами деятельности, гильдии создавались в соответствии с уровнем состоятельности и величины оборота капитала членов объединения. По данным за 1800 г. в городе было 75 купцов; в 1833 г. было 4 купца 1-й гильдии и 62 купца 3-й гильдии; в 1866 г. было 2 купца первой гильдии и 51 купец второй гильдии [3].
Развитие со 2-й половины XIX в. капиталистических отношений требовало нового подхода к организации торговли и по-новому подготовленных кадров. В стране начали появляться государственные и частные коммерческие училища.
Коммерческое училище
В 1909 г. в Слуцке было основано, а с 1910 г. начало деятельность частное коммерческое училище Михаила Михайловича Кириакова [4]. Кириаков был полковником в отставке, владельцем имения Ивань и одним из богатейших жителей уезда. Помощь в организации училища оказал помещик Эдвард Войнилович, почётный судья Слуцкого уезда, известный в своё время государственный деятель, чьё поместье находилось в городке Савичи нынешнего Копыльского района. Принимал участие в этом деле и владелец поместья Рачковичи пан Залесский. Основанию училища поспособствовал также местный еврейский капитал.
Сначала занятия велись в приспособленном одноэтажном деревянном здании. А на западной окраине, по левой стороне улицы Шоссейная на выезде в направлении Барановичей, начали возводить учебный корпус. Строительный материал доставлялся с кирпичных заводов, действовавших в деревнях Безверховичи и Басловичи (сейчас Борок). Занятия в ново построенном корпусе начались с 1912 г. [5]
На учёбу принимались мальчишки с 12 лет. Обучение было платным. Более шестидесяти процентов учащихся составляли дети слуцких мещан, встречались потомки чиновников и дворян, меньше – сельчане. Выпускники, кроме профессии, получали и среднее образование [6].
Корпус коммерческого училища стал одним из выдающихся сооружений города. Это было «Г»-образное в плане двухэтажное, с полуподвальным этажом, строение, покрытое двускатной крышей. Неоштукатуренных фасады украшали выложенные из простого брускового и фигурного кирпича ниши, пояски, оконные плинтуса. Это был образец распространённой в те времена «кирпичной архитектуры». Черты стиля модерн ему придавали сочетание на главном фасаде двух неравных частей, каждая из которых, в свою очередь, строилась по принципу симметрии. Вместе они сливались в общую стену главного фасада. Стена меньшей левой части, с тремя окнами на каждом этаже (среднее шире боковых), завершалась сложным аттиковым фронтоном. Середина большей правой также завершалась фронтоном, соответствующим ширине расположенных под ним большого окна актового зала и входного проёма. С обеих сторон этого фронтона на крыше располагались два слуховых окна. Первый этаж имел большие лучковые оконные проёмы, второй – такого же размера арочные. Фундамент, выложенный из крупного бутового камня, прорезают меньшие, обрамлённые кирпичом, окна полуподвального этажа. Его живописная фактура контрастировала с ровными рядами кирпича высших этажей. Архитектура здания определялась насыщенным внешним декором, сложностью и изяществом отдельных форм.
На ведение учебного процесса накладывали отпечаток трудности времени. Это были Первая мировая война, революционные события и гражданская война. 15 июля 1920 г. здание училища был сожжено отступающим из города польским войском [7]. После этого деятельность училища не восстановилась.
В числе тех, кто учился в коммерческом училище, был сын Слуцкого кузнеца Семён Косберг (1903–1965), который позже стал прекрасным советским учёным, конструкторам авиационных и ракетных двигателей, в 1959 году получил степень доктора технических наук, а в 1961 г. звание Героя Социалистического труда.
Педагогическая учебное заведение
После установления Советской власти, до октября 1924 г. здание училища был отстроено [8]. Но внешний вид его немного изменился. Теперь торцевые стены вместо треугольных получили более высокие трапецеидальные фронтоны. Это позволило возвести из дерева третий мансардный этаж. Кирпичные фронтоны главного фасада приняли вид прямоугольных стенок, которые вошли в состав новых элементов – куполов. Теперь над помещением актового зала возвышался купол с фигурным шпилем. Сложную купольную конструкцию получил левый край здания. Купальные завершения и крыша имели зелёный цвет. Над главным входом появился кованый металлический балкон, на который можно было попасть из актового зала.
Мансардные окна главного фасада с рамами в виде звёзд были круглыми. Окна третьего мансардного этажа придавали особенный декоративный ритм завершению бокового крыла.
Главный вход был со стороны улицы, дополнительный вход в классы находился в боковом крыле со двора.
Можно предположить, что при восстановлении здание получило вид соответствующий начальному проекту, который по каким-то причинам не был реализован до революции. Отныне оно стало самым высоким сооружением в городе.
В здании разместились комитеты профсоюзов и Дом культуры. В актовом зале, объем которого объединял второй и третий этажи (кроме партера 350 м кв., там имелись балкон-галёрка 150 м кв. и сцена 40 м кв.), проводились городские конференции, съезды, выступления местных самодеятельных и приезжих профессиональных артистов, в том числе труппы Владислава Голубка. Несколько комнат, принадлежавших Дому культуры, в 1926 г. были выделены для Слуцкого окружного краеведческого музея [9].
Основную часть здания заняла школа-семилетка, которой присвоили № 6 [10]. С 1927 г. школу сменил педагогический техникум. А в 1937 г. техникум был реорганизован в педучилище.
Срок обучения в техникуме был четыре года, в 1930 году его сократили до трёх, таким он оставался и в училище. Здесь готовились учителя для начальных школ и классов района. К 1937 г. количество учащихся достигло 500 человек [11]. При училище действовали учительские курсы продолжительностью 6 и 12 месяцев.
В боковом юго-западном крыле на каждом этаже располагались по шесть классных комнат, а также кабинеты директора, завуча, физики, химии и другие. Часть первого этажа со стороны главного фасада занимал спортивный зал площадью 400 квадратных метров. Здесь проводились занятия по физкультуре и городские спортивные соревнования. На главный фасад окнами выходил и актовый зал. В сводах полуподвального этажа располагались котельная, подсобные и складские помещения, кухня, буфет и столовая [12].
Выпускники слуцкого педагогического учреждения много сделали в организации и деятельности начальных и средних школ края как в довоенные, так и послевоенные годы. Среди тех, кто закончил его, были будущие писатели Антон Олешко, Елена Василевич, Левон Случчанин, кандидат исторических наук Ефим Шуляковский, профессор, кандидат педагогических наук Фёдор Китунович, доктор медицинских наук Александр Гладкий.
Во время войны
В первые дни Великой Отечественной войны в училище организовали мобилизационный сборный пункт. На третий день, во время налёта на город немецкой авиации, в заполненный призывниками двор училища попала авиабомба. Было много погибших и раненых, получило повреждения и здание.
В годы фашистской оккупации под присмотром немцев в здании педучилища также проводились различные мероприятия. Здесь проходили и занятия организованной захватчиками разведшколы. Очень сильно пострадало здание при освобождении города от оккупантов в июне 1944 г.
Послевоенный период
В послевоенные годы корпус педагогического (бывшего коммерческого) училища стоял разрушенным. Его руины хотели разобрать окончательно, однако кирпичная кладка сохранившихся стен, оказалось очень прочной. Поэтому здание, с условием ремонта и приспособления для своих нужд, предлагалось по очереди ряду местных учреждений. В конце концов в 1956 году его передали на баланс сокового завода.
С дореволюционных времён рядом находилась частная маслобойня, на месте которой с 1930-х годов начал работать завод по переработке фруктов и овощей. После войны его восстановили. С 1953 года он назывался соковым, с 1964 г. – консервным.
Некоторые части здания до 1960 года были восстановлены, сделаны новые невысокие фронтоны, его покрыли двускатной крышей. С 1961 году здесь заработал консервный цех сокового завода.
Со стороны улицы Ленина в течение 1959–62 годов к историческому зданию был пристроен новый двухэтажный кирпичный производственный корпус, позже с тыльной стороны ещё один. За счёт подсыпки грунта полуподвальный этаж более чем на половину оказался под землёй. Вход с улицы замурован, балкона над ним сейчас нет.
Во 2-й половине 1980-х гг. здание бывшего коммерческого училища, которое находится по адресу: улица Ленина, д. № 104, было взято под охрану как памятник архитектуры.
Игорь ТИТКОВСКИЙ
«Слуцк. История города в памятниках архитектуры» (2015 год).
Перевод – Владимир ХВОРОВ
1. Калядзінскі Л.У. Археалагічныя даследванні дзядзінца летапіснага Случаска. Зб. Случчына. Мінулае і сучаснасць. Слуцк, 1995, с. 35.
2. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 25.
3. Грицкевич А.П. Древний город., с. 31,33
4. Новік Н.Я. Камерцыйная адукацыя ў дарэвалюцыйнай Беларусі // Адукацыя і выхаванне. 1999, № 1–2, с. 76.
Грицкевич А.П. Слуцк. Историко-экономический очерк. Мн., 1970, с. 46.
5. Жук А.У. Храналогія слуцкай мінуўшчыны. Слуцк, 1996, с. 13.
6. Новік Н.Я. Камерцыйная адукацыя ў дарэвалюцыйнай Беларусі // Адукацыя і выхаванне. 1999, № 1–2, с. 76.
7. Будземір В. Случчына // Спадчына, 1999, № 3, с. 194.
Грицкевич А.П. Слуцк. Историко-экономический очерк. Мн., 1970, сс. 61, 66, 86–87.
Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн. 1, Мн., 2000, с. 177, 189.
8. Грицкевич А.П. Древний город на Случи., с. 62.
9. Бамбешка І. З гісторыі стварэння і дзейнасці першага грамадскага краязнаўчага музея ў Беларусі // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры. 2004. № 3, с. 121.
10. Глухих С. Из истории народного просвещения на Случчине (1617–1984, машинописное издание). Слуцк. 1984.
11. Грицкевич А.П. Древний город на Случи., с. 132.
12. Забродскі М. Было ў горадзе вучылішча // Слуцкі край. 1999. № 43, с. 3.