Царква Аляксандра Неўскага
27.03.2019
Шанаванне памяці старажытнарускага князя, уведзенага ў лік праваслаўных святых, у Слуцку вядома з ХІХ ст. Тады ў адноўленым Троіцкім манастырскім саборы левы прыдзел быў асвечаны ў гонар святога благавернага князя Аляксандра Неўскага [1].
У наш час у горадзе дзейнічае вайсковы Аляксандра-Неўскі храм. Стаіць ён на левым баку вуліцы Віленскай у раёне першага вайсковага гарадка. Закладзены 15 мая 2005 г. на тэрыторыі вайсковай часткі № 32213 (307-я асобная чыгуначная брыгада) у прысутнасці начальніка Дэпартамента чыгуначных войскаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Анатоля Сцяпука, камандзіра чыгуначнай брыгады палкоўніка Сяргея Данькова, слуцкага ваенкама Мікалая Гарбачэвіча, прадстаўнікоў кіраўніцтва горада і благачыннага Слуцкай царкоўнай акругі айца Міхаіла [2].
Узводзілася Аляксандра-Неўская царква пераважна на сродкі вайскоўцаў. Яе праект падрыхтаваны калектывам пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера вайсковага злучэння падпалкоўніка Ігара Яўмененкі. Будаўнічымі работамі кіраваў старэйшы прапаршчык Юрый Сударкін, працавалі старшы сяржант Аляксандр Саламацін і служачы Барыс Біч, а таксама прапаршчыкі Уладзімір Сакалоўскі і Іван Заяц [3].
Канчаткова завершаны і асвечаны храм быў у маі 2006 г.
Узведзены з круглых точаных хваёвых бярвенняў, ён стаіць на бетонным падмурку. Гэта крыжовае ў плане цэнтрычнае збудаванне з чацвярыковай вежай-званіцай на галоўным фасадзе. Невысокі чацвярык над сяродкрыжжам завяршае шацёр з купалам на круглым барабане. Падобным купалам таксама завяршаецца шацёр званіцы. Унутраная прастора званіцы раздзелена на тры паверхі. Ніжні служыць уваходным тамбурам. На верхнім, ваконныя праёмы якога закрываюцца аканіцамі, вісяць шэсць званоў, адлітых у мінскай майстэрні «Отменное литьё». Невялікія дэкаратыўныя купалкі ўзвышаюцца над схільнымі дахамі бакавых прыдзелаў і алтарнай апсіды. Акрамя галоўнага ўвахода, ёсць два бакавыя. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Агульная вышыня храма 17,5, шырыня – 12,5, даўжыня – 18 метраў. Абразы для шасціяруснага іканастаса напісаны мінскім мастаком-іканапісцам Анатолем Мацяшам.
Слуцкая Аляксандра-Неўская царква стала першым палкавым храмам у чыгуначных войсках і буйнейшым храмам у сістэме Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь [4]. Настаяцелем храма да 2015 г. з'яўляўся іерэй Іаан Вейга. На змену яму прыйшоў іерэй Сяргей Рында.
Ігар ЦІТКОЎСКІ
Церковь Александра Невского
Почитание памяти древнерусского князя, введенного в число православных святых, в Слуцке известно из XIX в. Тогда в восстановленном Троицком монастырском соборе левый придел был освящен в честь святого благоверного князя Александра Невского [1].
В настоящее время в городе действует военный Александро-Невский храм. Стоит он на левой стороне улицы Виленской в районе первого военного городка. Заложен 15 мая 2005 г. на территории воинской части № 32213 (307-я отдельная железнодорожная бригада) в присутствии начальника Департамента железнодорожных войск Вооруженных сил Республики Беларусь генерала-майора Анатолия Степука, командира железнодорожной бригады полковника Сергея Данькова, Слуцкого военкома Николая Горбацевича, представителей руководства города и благочинного Слуцкого церковного округа отца Михаила (Вейго) [2].
Возводилась Александро-Невская церковь преимущественно на средства военных. Ее проект подготовлен коллективом под руководством главного инженера военного соединения подполковника Игоря Евмененко. Строительными работами руководил старший прапорщик Юрий Сударкин, работали старший сержант Александр Саломатин и служащий Борис Бич, а также прапорщики Владимир Соколовский и Иван Заяц [3].
Окончательно завершен и освящен храм был в мае 2006 г.
Возведенный из круглых точёных сосновых бревен, он стоит на бетонном фундаменте. Это крестообразное в плане центрическое сооружение с четвериковой башней-звонницей на главном фасаде. Невысокий четверик над средокрестием завершает шатер с куполом на круглом барабане. Подобным куполом также завершается шатер колокольни. Внутреннее пространство колокольни разделено на три этажа. Нижний служит входным тамбуром. На верхнем, оконные проемы которого закрываются ставнями, висят шесть колоколов, отлитых в минской мастерской «Отменное литьё». Небольшие декоративные купалки возвышаются над склонными крышами боковых приделов и алтарной апсиды. Кроме главного входа, есть два боковых. Стены прорезаны прямоугольными оконными проемами. Общая высота храма 17,5, ширина – 12,5, длина – 18 метров. Иконы для шестиярусного иконостаса написаны минском художником-иконописцем Анатолием Матяшем.
Слуцкая Александро-Невская церковь стала первым полковым храмом в железнодорожных войсках и крупнейшим храмом в системе Министерства обороны Республики Беларусь [4]. Настоятелем храма до 2015 г. был иерей Иоанн Вейго. На смену ему пришел иерей Сергей Рында.
Игорь ТИТКОВСКИЙ
«Слуцк. История города в памятниках архитектуры» (2015 год).
Перевод – Владимир ХВОРОВ
[1] – Серно-Соловьевич Ф.Ф. Древне-русский город Слуцк и его святыни. Вильна, 1896. с. 22.
[2] – Достанко А. Заложен камень в основание часовни // Інфа-Кур'ер. 2005. № 19.
[3] – Багдашыц С. Храм без единого гвоздя // Інфа-Кур'ер. 2005. № 42.
[4] – Квіткевіч С. Храм палка // Мінская праўда. 2006. 20 мая.