Францысканскі кляштарны комплекс
06.03.2019
Афіцыйная рэгістрацыя каталіцкай парафіі ў Слуцку адбылася ў жніўні 1992 г. У той жа год на паўночна-усходняй ускраіне, пры ўездзе ў горад з боку Мінска, пачалося будаўніцтва каталіцкага францысканскага кляштарнага комплексу з касцёлам святога Антонія. Аўтарамі праекта з"яўляюцца салігорскія архітэктары I. Далматовіч, В. Пыжык, I. Ільінскі.
Архітэктурны ансамбль, узведзены з чырвонай цэглы, уяўляе пастаўленыя ў адну лінію два трохпавярховыя з мансарднымі паверхамі і скляпеннямі карпусы, пакрытыя двухсхільнымі дахамі з размешчаным паміж імі пад простым вуглом будынкам касцёла.
Касцёл святога Антонія – прамавугольны ў плане, пакрыты двухсхільным дахам з вальмай над трохгранным алтарным выступам. З боку галоўнага фасада да ўвахода ў храм, які аформлены адкрытай галерэяй, вядзе шырокі ступеньчаты пад"ём з балюстрадай. Над галерэяй другім ярусам размяшчаецца невялікі прамавугольны ў плане аб"ём хораў, фасадную сцяну якога амаль поўнасцю займае арачнае акно. Унутраная прастора храма зальная. Бакавыя сцены праразаюць вузкія аконныя праёмы.
З правага боку пры ўваходзе ў храм узвышаецца магутная чацьверыковая, пакрытая шатром, вежа-званіца, у якой размешчаныя ўверсе праёмы маюць крыжападобную форму.
Для вонкавага выгляду ўсяго комплексу характэрны дакладна вызначаны геаметрызм аб"ёмаў, амаль поўная адсутнасць дэкору (акрамя ступеньчатага геаметрычнага арнаментальнага рэльефа на шчыце галоўнага фасада храма, які рытмічна паўтарае лінію схілаў даха). Гэта сучасны, лаканічны па характары комплекс, у архітэктуры якога адчуваецца подых стыляў еўрапейскага сярэдневякоўя – раманскага і готыкі.
У 2000 г. будаўніцтва Слуцкага комплексу Рымска-каталіцкай парафіі імя святога Антонія было завершана. У верасні польскія спецыялісты ўсталявалі ў касцёле зроблены іспанскімі майстрамі арган. Асвячэнне комплексу адбылося 11 кастрычніка 2000 г. З гэтага часу распачаліся рэгулярныя богаслужэнні.
З часу заснавання парафіі, якая ўваходзіць у склад Нясвіжскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, настаяцелем храма з"яўляецца айцец Алексій (Рамановіч). Пры храме арганізаваны заняткі нядзельнай дзіцячай школы, дзейнічае бібліятэка. Цяперашні адрас храма – вуліца Зялёная, 78.
Ігар ЦІТКОЎСКІ
«Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры» (2015).
Францисканский монастырский комплекс
Официальная регистрация католического прихода в Слуцке произошла в августе 1992 г. В тот же год на северо-восточной окраине, при въезде в город со стороны Минска, началось строительство католического францисканского монастырского комплекса с костёлом святого Антония. Авторами проекта являются солигорские архитекторы И. Долматович, В. Пыжик, И. Ильинский.
Архитектурный ансамбль, возведённый из красного кирпича, представляют поставленные в одну линию два трёхэтажных с мансардными этажами и сводами корпуса, покрытые двускатными крышами с расположенным между ними под прямым углом зданием костёла.
Костёл святого Антония - прямоугольный в плане, покрыт двускатной крышей с вальмами над трёхгранным алтарным выступом. Со стороны главного фасада к входу в храм, который оформлен открытой галереей, ведёт широкий ступенчатый подъем с балюстрадой. Над галереей вторым ярусом располагается небольшой прямоугольный в плане объем хоров, фасадную стену которого почти полностью занимает арочное окно. Внутреннее пространство храма зальное. Боковые стены прорезают узкие оконные проёмы.
С правой стороны при входе в храм возвышается мощная четвериковая, покрытая шатром, башня-колокольня, в которой расположенные вверху проёмы имеют крестообразную форму.
Для внешнего вида всего комплекса характерен довольно чётко определённый геометризм объёмов, почти полное отсутствие декора (кроме ступенчатого геометрического орнаментального рельефа на щите главного фасада храма, который ритмично повторяет линию склонов крыши). Это современный, лаконичный по характеру комплекс, в архитектуре которого чувствуется дыхание стилей европейского средневековья – романского и готики.
В 2000 г. строительство Слуцкого комплекса Римско-католического прихода имени святого Антония было завершено. В сентябре польские специалисты установили в храме сделанный испанскими мастерами орган. Освящение комплекса состоялось 11 октября 2000 года. С этого времени начались регулярные богослужения.
Со времени основания прихода, который входит в состав Несвижского деканата Минско-Могилёвской архиепархии, настоятелем храма является отец Алексий (Романович). При храме организованы занятия воскресной детской школы, действует библиотека. Нынешний адрес храма - улица Зелёная, 78.
Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод и подбор иллюстраций, фото на заставке –
Владимир ХВОРОВ