Слуцкія сінагогі

Слуцкія сінагогі

01.11.2018

Упершыню сталае яўрэйскае насельніцтва на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага з"явілася ў канцы ХІV ст., але найбольш масава засяленне яго межаў адбывалася на працягу ХV-ХVІ стагоддзяў. Міграцыя ішла з Германіі праз Польшчу. Іх абшчыны засноўваліся перш за ўсё ў гарадах з Магдэбургскім правам. Па сацыяльным статусе яўрэі прыраўніваліся да вольных мяшчан. Да канца XVI ст. у іх склалася кагальная форма жыцця абшчын. У месцах пасяленняў арганізоўваліся малітоўныя дамы, таксама будаваліся і спецыяльныя «месцы сходу, малітвы і веравучэння» – сінагогі, якія, як правіла, вызначаліся сваімі архітэктурнымі асаблівасцямі. Спачатку яны былі драўлянымі. Першыя мураваныя сінагогі на Беларусі ўзведзены ў Брэсце (1568) і Гродне (1578) [1].

На архітэктуру сінагог заўсёды ўплывалі традыцыі мясцовага будаўніцтва і стылі еўрапейскай архітэктуры – рэнесансу, барока, класіцызму. Законам Рэчы Паспалітай у XVI–XVII стагоддзях патрабавалася, каб выглядам сінагогі не нагадвалі хрысціянскія храмы і не былі вышэйшымі за іх [2].

З гісторыі слуцкай абшчыны

Першыя згадкі пра яўрэяў у Слуцку адносяцца да другой паловы XVI ст. Напрыклад, у дакуменце 1582 г. аб падзеле горада і княства паміж трыма братамі Алелькавічамі ў адпаведнасці з завяшчаннем іх бацькі, складзеным у 1570-я гады, яўрэі ўпамінаюцца як арандатары мытні [3]. Спачатку гэта былі часовыя жыхары – гандляры і арандатары. На пачатку ХVII ст. была афіцыйна заснавана слуцкая абшчына, якая ў 1623 г. рашэннем Літоўскага Ваада (сойма равінаў і прадстаўнікоў галоўных абшчын краіны) была падпарадкавна Брэсцкаму кагалу. Для пражывання ёй было выдзелена месца ў Старым горадзе, што абмяжоўвалася вуліцай Капыльскай, гарадскім валам і рэчкай Бычок. Пасярэдзіне квартала мелася плошча, дзе стаяла сінагога. На планах горада канца ХVIII – пачатку ХІХ стагоддзяў паказаны дзве сінагогі: адна старая драўляная, другая новая мураваная. Пры іх былі вучэбныя памяшканні – школы. Таму і самі сінагогі называліся школамі, ад іх і яўрэйскі квартал атрымаў назву Школішча [4]. Галоўнай вуліцай квартала была Яўрэйская, яна вяла ад плошчы ў бок Старога замка. У ХІХ ст. яе называлі Школьнай, у першай палове ХХ ст. – Бабруйскай, цяпер ёй прыкладна адпавядае вуліца Парыжскай Камуны.

У ХVІІ ст. слуцкая абшчына была малазначнай, а жыхары былі беднымі. Вядомы неаднаразовыя вялікія фінансавыя пазыкі абшчыны ў езуітаў [5].

У 1691 г. слуцкая абшчына была аб"яўлена самастойнай і нараўне з іншымі галоўнымі абшчынамі краіны атрымала права адпраўляць сваіх дэпутатаў на сесіі Ваада.

Мураваная халодная сінагога на Школішчы. Пачатак ХХ ст.Пачынаючы з канца ХVІ ст. яўрэі пачалі сяліцца таксама ў Капылі, мястэчках Цімкавічы, Раманава, Грозава, Пагост, Любань, Глуск, Старыя Дарогі, у вёсках.

На працягу ХVІІІ ст. слуцкая абшчына станавілася больш моцнай і багатай, урэшце ператварылася ў адну з галоўных у Літве. Утварылася самастойная Слуцкая кагальная акруга, у якую ўваходзілі абшчыны Цімкавіч, Капыля, Глуска і іншыя. У 1761 г. у Слуцку праводзілася чарговая сесія Літоўскага яўрэйскага сойма – Ваада [6].

Доля яўрэйскага насельніцтва горада ў ХVІІІ ст. павялічвалася і ў канцы яго складала 37 % з ліку жыхароў горада. З 2-й паловы ХІХ ст. было 50 %, а ў канцы ХІХ – пачатку ХХ – больш 77 % [7].

Як прыводзяць гістарычныя крыніцы, у 1800 г. у Слуцку было чатыры сінагогі і некалькі драўляных малітоўных дамоў у розных частках горада [8]. У 1862 г. мелася адна мураваная, чатыры драўляныя сінагогі і шэсць мураваных малітоўных дамоў [9]. У 1880-я гады пабудавана мураваная харальная (галоўная) сінагога на рагу вуліц Віленскай і Садовай [10].

Драўляная сінагога на Школішчы

На планах Слуцка канца ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзяў драўляная сінагога на Школішчы паказана як будынак з набліжаным да квадрата прамавугольным планам. Афіцыйнае існаванне абшчыны з 1620-х гадоў з"яўляецца сведчаннем таго, што і згаданая сінагога магла з"явіцца ў тыя ж часы. На планах горада 1810-х гадоў яна яшчэ сустракаецца, на пазнейшых ужо няма. Апісанняў яе выгляду не выяўлена.

Мураваная сінагога на Школішчы

Якаў Кругер. «Халодная сінагога ў Слуцку на Школішчы». 1921 г.Мураваную сінагогу называлі халоднай. Яна ўзведзена напрыканцы XVIII ст. коштам багатага купецкага роду Ізерлісаў: Абрама і яго сына Еўны [11]. У плане мела выгляд прамавугольніка, а па плошчы была ў два разы большай за драўляную сінагогу, якая знаходзілася непадалёку. Пакрываў будынак двухсхільны дах. Шырокія тарцовыя сцены галоўнага і тыльнага фасадаў завяршалі фігурныя трохлопасцевыя франтоны. Пасярэдзіне франтона галоўнага фасада мелася круглае акно (люкарна), на франтоне тыльнага фасада – тры меншыя круглыя вокны і шырокая арачная ніша над імі. Па версе сцен праходзіў прафіляваны карніз. Будынак, акрамя галоўнага фасада, па перыметры абкружала невысокая крытая прыбудова з прамавугольнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі. Там размяшчаліся крамы і навучальныя класы. Сцены асноўнага аб"ёму вышэй прыбудовы праразалі выцягнутыя ўгару лучковыя аконныя праёмы. Галоўны фасад з уваходам пасярэдзіне вылучаўся двума магутнымі валютамі, якія падтрымлівалі рытм выгнутых ліній франтона. З іх дапамогай рабіўся плаўны пераход ад сцен галоўнага аб"ёму да прыбудоў, узмацняўся дэкаратыўны эфект фасада. У агульных рысах слуцкая халодная сінагога адпавядала традыцыйнай архітэктурнай схеме, якой з XVII ст. прытрымліваліся пры будаўніцтве сінагог у ВКЛ і Украіне (напрыклад, сінагогі ў Вільні, Слоніме, Пінску, Навагрудку, Луцку, Львове). Па архітэктуры яна адносілася да помнікаў позняга барока [12].

Харальная сінагога

Мураваная харальная (галоўная) сінагога была ўзведзена ў другой палове ХІХ ст. на рагу вуліц Віленскай і Садовай. У «Памятнай кніжцы Мінскай губерніі» за 1860 г. яна не ўпамінаецца, а складзены ў 1887 г. план часткі Слуцка сведчыць, што ў той час ужо існавала [13]. Уяўляла прамавугольны ў плане аб"ём, пакрыты двухсхільным дахам з прычолкам. Сцены будынка праразалі выцягнутыя ўгору арачныя аконныя праёмы. Вонкавым элементам дэкору з"яўляўся выразны па малюнку карнізны пояс, у ламаную лінію якога ўключаліся надваконныя сандрыкі. Уваход быў з боку вуліцы Садовай. Інтэр"ер (па пазнейшых апісаннях) дзяліўся на асноўную частку, вестыбюль і размешчаныя сіметрычна па баках яго два дадатковыя памяшканні.

Двадцатае стагоддзе

Хоральная синагога на плане 1887 г. – обозначена буквой «Д».Пасля рэвалюцыі сінагогі закрываліся. Апошняй ў 1936 г. была закрыта сінагога, якая знаходзілася напрыканцы вуліцы Льва Талстога (былой Юр"еўскай).

Будынак харальнай сінагогі па вуліцы Садовай пераабсталявалі пад кінатэатр «Радзіма». Фільмы тут ішлі як пры Савецкай уладзе, так і пасля акупацыі горада немцамі, змянілася толькі прапагандысцкая тэматыка. У 1944 г. будынак быў разбураны адступаючымі з горада нямецкімі войскамі [14].

У будынку халоднай сінагогі на Школішчы да вайны дзейнічала гарадская хлебапякарня. Забудову Школішча, на тэрыторыі якога нямецкія захопнікі стварылі гетта, зруйнавалі падчас карнай аперацыі ў лютым 1943 г. [15] Тады была разбурана і халодная сінагога.

На працягу другой паловы ХХ ст. колькасць яўрэйскага насельніцтва Слуцка змяншалася. Па дадзеных за 2000 г., у горадзе пражывала 168 яўрэяў – 0,3 % ад колькасці ўсіх жыхароў [16]. У 2008 г. колькасць зменшылася да 120, напрыканцы 2009 г., як сведчыць Нацыянальны статыстычны камітэт, было 64 чалавекі.

З 1990-х гадоў дзейнічаюць зарэгістраваныя іўдзейская рэлігійная абшчына «Хеўра Цегелім» і абшчына прагрэсіўнага іўдаізма «Гешэр», а таксама грамадскае аб"яднанне «Помні».

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
«Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры» (2015).


 

 

Слуцкие синагоги

Від на Школішча з боку гандлёвай плошчы. 1915 г.Впервые постоянное еврейское население на территории Великого Княжества Литовского появилось в конце XIV в., но наиболее массово заселение его границ происходило в течение XV–XVI веков. Миграция шла из Германии через Польшу. Их общины основывались, прежде всего, в городах с Магдебургским правом. По социальному статусу евреи приравнивались к свободным мещанам. К концу XVI в. у них сложилась кагальная форма жизни общин. В местах поселений организовывались молитвенные дома, также строились и специальные «места собраний, молитвы и вероучения» – синагоги, которые, как правило, отличались своими архитектурными особенностями. Сначала они были деревянными. Первые каменные синагоги в Беларуси возведены в Бресте (1568) и Гродно (1578) [1].

На архитектуру синагог всегда влияли традиции местного строительства и стили европейской архитектуры – ренессанса, барокко, классицизма. Законом Речи Посполитой в XVI–XVII веках требовалось, чтобы видом синагоги не напоминали христианские храмы и не были выше, чем их [2].

Из истории Слуцкой общины

Драўляная і мураваная сінагогі на Школішчы. Фрагмент плана Слуцка канца ХVIII ст.Первые упоминания о евреях в Слуцке относятся ко второй половине XVI в. Например, в документе 1582 года о разделении города и княжества между тремя братьями Олельковичами в соответствии с завещанием их отца, составленном в 1570-е годы, евреи упоминаются как арендаторы таможни [3]. Сначала это были временные жильцы – торговцы и арендаторы. В начале ХVII в. была официально основана слуцкая община, которая в 1623 году решением Литовского Ваада (сейма раввинов и представителей главных общин страны) была подчинена Брестскому кагалу. Для проживания ей было выделено место в Старом городе, которое ограничивалось улицей Копыльской, городским валом и речкой Бычок. Посередине квартала имелась площадь, где стояла синагога. На планах города конца ХVIII – начала XIX веков показаны две синагоги: одна старая деревянная, вторая новая каменная. При них были учебные помещения – школы. Поэтому и сами синагоги назывались школами, от них и еврейский квартал получил название Школище [4]. Главной улицей квартала была Еврейская, она вела от площади в сторону Старого замка. В XIX в. её называли Школьной, в первой половине ХХ в. – Бобруйской, сейчас ей примерно соответствует улица Парижской Коммуны.

В XVII в. слуцкая община была малозначимой, а жители были бедными. Известны неоднократные большие финансовые займы общины у иезуитов [5].

В 1691 г. слуцкая община была объявлена самостоятельной и наряду с другими главными общинами страны получила право отправлять своих депутатов на сессии Ваада.

Начиная с конца XVI в. евреи начали селиться также в Копыле, посёлках Тимковичи, Романово, Грозово, Погост, Любань, Глуск, Старые Дороги, в деревнях.

Каменная синагога на Школище. Рис. И.ТитковскогоВ течение XVIII в. слуцкая община становилась более сильной и богатой, в конце концов, превратилась в одну из главных в Литве. Образовался самостоятельный Слуцкий кагальный округ, в который входили общины Тимкович, Копыля, Глуска и другие. В 1761 г. в Слуцке проводилась очередная сессия Литовского еврейского сейма – Ваад [6].

Доля еврейского населения города в XVIII в. увеличивалась и в конце его составляла 37 % из числа жителей города. Со 2-й половины XIX в. было 50 %, а в конце XIX – начале ХХ – более 77 % [7].

Как свидетельствуют исторические источники, в 1800 г. в Слуцке было четыре синагоги и несколько деревянных молитвенных домов в разных частях города [8]. В 1862 г. имелось одна каменная, четыре деревянные синагоги и шесть каменных молитвенных домов [9]. В 1880-е годы построена каменная хоральная (главная) синагога на углу улиц Виленской и Садовой [10].

Деревянная синагога на Школище

На планах Слуцка конца XVIII – начала XIX веков деревянная синагога на Школище показана как здание с приближенным к квадрату прямоугольным планом. Официальное существование общины с 1620-х годов является свидетельством того, что и упомянутая синагога могла появиться в те же времена. На планах города 1810-х годов она ещё встречается, на более поздних – уже нет. Описаний её вида не обнаружено.

Каменная синагога на Школище

Міхаіл Філіповіч. Эцюд харальнай сінагогі ў Слуцку. 1925 г.Каменную синагогу называли холодной. Она возведена в конце XVIII в. на средства богатого купеческого рода Изерлисов: Аврама и его сына Евны [11]. В плане имела вид прямоугольника, а по площади была в два раза больше деревянной синагоги, которая находилась неподалёку. Покрывала здание двускатная крыша. Широкие торцевые стены главного и тыльного фасадов завершали фигурные трёхлопастные фронтоны. Посередине фронтона главного фасада имелось круглое окно (люкарна), на фронтоне тыльного фасада – три меньших круглых окна и широкая арочная ниша над ними. По верху стен проходил профилированный карниз. Здание, кроме главного фасада, по периметру окружала невысокая крытая пристройка с прямоугольными оконными и входными проёмами. Там располагались магазины и учебные классы. Стены основного объёма выше пристройки прорезают вытянутые вверх лучковые оконные проёмы. Главный фасад с входом посередине выделялся двумя мощными валютами, которые поддерживали ритм изогнутых линий фронтона. С их помощью делался плавный переход от стен главного объёма к пристройкам, усиливался декоративный эффект фасада. В общих чертах слуцкая холодная синагога соответствовала традиционной архитектурной схеме, которой с XVII в. придерживались при строительстве синагог в ВКЛ и Украине (например, синагоги в Вильнюсе, Слониме, Пинске, Новогрудке, Луцке, Львове). По архитектуре она относилась к памятникам позднего барокко [12].

Хоральная синагога

Каменная хоральная (главная) синагога была возведена во второй половине XIX в. на углу улиц Виленской и Садовой. В «Памятной книжке Минской губернии» за 1860 г. она не упоминается, а составленный в 1887 г. план части Слуцка свидетельствует, что в то время уже существовала [13]. Представляла прямоугольный в плане объём, покрытый двускатной крышей с причёлком. Стены здания прорезают вытянутые вверх арочные оконные проёмы. Внешним элементом декора являлся чёткий по рисунку карнизный пояс, в ломаную линию которого включались надоконные сандрики. Вход был со стороны улицы Садовой. Интерьер (по поздним описаниям) делился на основную часть, вестибюль и расположеные симметрично по бокам его два дополнительных помещения.

Двадцатый век

Хоральная синагога. План.После революции синагоги закрывались. Последней в 1936 г. была закрыта синагога, которая находилась в конце улицы Льва Толстого (бывшей Юрьевской).

Здание хоральной синагоги по улице Садовой переоборудовали под кинотеатр «Родина». Фильмы здесь шли как при Советской власти, так и после оккупации города немцами, изменилась лишь пропагандистская тематика. В 1944 г. здание было разрушено отступающими из города немецкими войсками [14].

В здании холодной синагоги на Школище до войны действовала городская хлебопекарня. Застройку Школища, на территории которого немецкие захватчики создали гетто, разрушили во время карательной операции в феврале 1943 г. [15] Тогда была разрушена и холодная синагога.

На протяжении второй половины ХХ в. количество еврейского населения Слуцка уменьшалось. По данным за 2000 год, в городе проживало 168 евреев – 0,3 % от числа всех жителей [16]. В 2008 г. количество уменьшилось до 120, в конце 2009 года, как свидетельствует Национальный статистический комитет, было 64 человека.

С 1990-х годов действуют зарегистрированная иудейская религиозная община «Шайка Цегелим» и община прогрессивного иудаизма «Гешэр», а также общественное объединение «Помни».

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ


На заставке – Михаил Филиппович. Этюд хоральной синагоги в Слуцке. 1925 г.


 

1. Трусаў А. Беларускія сінагогі // Беларуская мінуўшчына. 1996. № 3, с. 48.

2. Бацяеў В. і інш. Сінагога. ЭГБ, т. № 6, кн. 1, Мн., 2001, с. 301.

3. Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн.1, Мн. 2000, с. 53.

Трайчанский архив. Минская старина. Вып. 4, 1913, с. 4–5.

Иоффе Э.Г. Страницы истории евреев Белоруссии. Мн., 1996, с. 25.

4. Планы г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.

Пятроўскі Ян. Мемуары. Т. № 1. Гайнэсвіль. 1988, с. 13.

5. Блинова Т. Иезуиты в Белоруссии. Мн. 1990, с. 41, 53.

6. Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 1936, с. 635.

Иоффе Э.Г. Страницы истории евреев Белоруссии. Мн., 1996, с. 25, 29, 30.

7. Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине ХІХ века. Мн. 1981.

Серно-Соловьевич Ф.Ф. Древнерусский город Слуцк и его святыни. Вильно. 1896, с. 1.

Иоффе Э.Г. Страницы истории…, с. 60.

Кіпель Я. Яўрэйскае гарадское насельніцтва Беларусі ў 1897–1926 гг. Беларусіка. т. № 4, Мн.1995, с. 77–78.

8. Грицкевич А.П. Слуцк. Историко-экономический очерк. Мн., 1970, с. 35.

9. Зеленский И. Материалы для географии и статистики России, сост. офицерами ген. штаба. Ч. 2, Минская губерния. СПб, 1864, с. 676.

10. План части Слуцка, составленный в 1887 г. НГАБ, ф. № 22, воп. 2, спр. 9.

11. B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905. с. 47.

12. Янкавічэне А. Вялікая сінагога ў Вільні. Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння. Мн. 1994, с. 185.

Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн. 2, Мн. 2001, с. 510.

13. Памятная книжка Минской губернии на 1860 г. Мн., 1860.

План часткі г. Слуцка. НГАБ, ф. 22, воп. 2, спр. 9.

14. Грицкевич А.П. Слуцк. Мн. 1960, с. 49.

15. Лемяшонак У. Дакументы сведчаць. Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн. 1, Мн., 2000, с. 312.

16. Колькі нас? Хто мы? // Слуцкі край, 16 лютага 2000.