Ансамбль езуіцкага кляштара ў Cтарым горадзе
22.08.2018
Задачай заснаванага ў 1534 г. каталіцкага манаскага ордэна езуітаў было ўмацаванне пазіцый каталіцкай царквы, барацьба з ерасямі, але галоўным чынам – барацьба з рэфармацыйным рухам. Вялікае Княства Літоўскае (яно з 1569 г. уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай), дзе пратэстантызм асабліва моцна пашыраўся з 2-й паловы 1550-х гадоў, таксама стала арэнай дзейнасці ордэна. У буйнейшых гарадах езуіты будавалі кляштары, пры якіх засноўвалі шпіталі, аптэкі, навучальныя ўстановы.
Першая на тэрыторыі Беларусі калегія езуітаў адкрылася ў Полацку ў 1579 г., другая – у 1582 г. у Нясвіжы.
У параўнанні з іншымі гарадамі, у Слуцку езуіты з"явіліся даволі позна. Несумненна, што прычынай таму былі адносіны да ордэна гаспадароў краю. Апошнія прадстаўнікі роду слуцкіх князёў Алелькавічаў – Юрый ІІІ Юр"евіч (1559–1586) і яго дачка Сафія Юр"еўна (1585–1612) вядомы як апекуны праваслаўнай царквы. Князі Радзівілы, што прыйшлі ім на змену, спавядалі кальвінізм і падтрымлівалі пратэстантаў не толькі на Случчыне, але і ў іншых гарадах ВКЛ. Хаця для пропаведзяў у Слуцк езуіты перыядычна пачалі запрашацца з 1666 г., замацавацца ў горадзе змаглі фактычна толькі пасля смерці княгіні слуцкай Людвікі-Караліны Радзівіл (1667–1695) – апошняй буйнай заступніцы літоўскіх пратэстантаў. Тады Случчына перайшла ў спадчыну да яе дачкі, з-за малалецтва якой краем кіраваў яе бацька Карл Філіп Нойбургскі, католік, які шмат дапамагаў езуітам у сваіх нямецкіх уладаннях. Вялікую ролю ў пачатковай гісторыі слуцкіх езуітаў адыграў рэчыцкі стараста Геранім Клакоцкі (1664–1721), які быў сынам былога слуцкага губернатара і ў горадзе меў сядзібу. Дзякуючы яго намаганням, з канца XVII ст. езуіты ў Слуцку замацаваліся трывала. Г. Клакоцкі ў 1707 г. сам стаў членам ордэна, а з 1715 г. і да канца жыцця быў рэктарам Слуцкай езуіцкай калегіі.
Езуіцкая місія ў складзе з трох манахаў у Слуцку адкрылася ў 1693 г. Яна размясцілася ў Старым горадзе на сядзібе шляхціцаў Слонскіх, якія яшчэ ў 1678 г. падарылі манахам-езуітам дом. У 1703–1704 гады місія была ператворана ў рэзідэнцыю [1].
У Старым горадзе, непадалёку ад Востраўскай брамы (альбо «на Падвале» – месцы непадалёку ад вуліцы Падвальнай), у 1696 г. езуіты ўзвялі невялікі кляштар з капліцай Святога Духа [2]. А ў 1704 г. на тым самым месцы пачаў узводзіцца новы драўляны кляштарны будынак, дзе пазней размясціўся канвікт (інтэрнат для навучэнцаў калегіўма) і касцёл Святога Духа [3]. Аўтарам праекта храма стаў прэфект езуіцкага калегіума архітэктар-манах Ян Тадэвуш Клаўс [4]. Датай пабудовы касцёла ў некаторых даведніках называецца 1704 г. Аднак польскі даследчык Ежы Пашэнда, які грунтоўна займаўся гісторыяй рэзідэнцыі езуітаў у Слуцку, часам яго ўзвядзення прыводзіць 1720 г.
Па архітэктуры будынак касцёла адносіўся да групы цэнтрычных пяцікупальных пабудоў. У плане быў квадратны, са зрэзанымі чатырма вугламі, да якіх прымыкалі вежападобныя ярусныя капліцы. Галоўны аб"ём, які атрымаў васьмігранны зальны характар, пакрываўся скляпеністай столлю, завяршаў яго васьмігранны светлавы барабан са шлемападобным купалам. Цэнтральны купал і капліцы вянчаліся купалкамі-банькамі на гранёных васьмерыковых барабанах. На капліцах былі крыжы са сцяжкамі-флюгерамі. А цэнтральны купал, што ўзвышаўся над акаляючай забудовай, завяршала фігура ангела, які адной рукой падтрымліваў крыж, а ў другой руцэ трымаў картуш з надпісам «Soli Deo gloria». Да пяціграннага алтарнага выступу з абодвух бакоў прылягалі сакрысціі (прыдзелы). Уваходны тамбур быў трохгранным, двух"ярусным, завяршаўся франтонам са скульптурай. Звонку сцены мелі шалёўку вертыкальна пастаўленымі дошкамі. У будынку мелася шмат вокнаў (па розных падліках – ад 73 да 103).
Інтэр"ер залы і капліц упрыгожваў манументальны «аптычны» (гэта значыць, з перадачай перспектывы і глыбіні выяўляемай прасторы) роспіс, які ў 1723–1724 гг. выканаў мастак-езуіт Якуб Брэтзер. Капліцы былі багата аздоблены разьбою, галоўны алтар быў пакрыты чорным лакам, серабром і пазалотаю [5].
У характары аб"ёмна-прасторавай структуры храма беларускія навукоўцы знаходзяць рысы, агульныя з архітэктурай мураваных беларускіх цэркваў ХVІ ст. абарончага тыпу. А складаныя лініі сілуэта і плана, фігурныя завяршэнні купалоў гавораць аб несумненным уплыве стылю барока [6].
Рэзідэнцыя езуітаў у Слуцку складалася з двух комплексаў, размешчаных у Старым горадзе (Свята-Духаўскі) і ў Новым горадзе (Троіцкі). З-за таго, што іх храмы мелі агульныя рысы, а таксама, як слушна адзначыла даследчыца гісторыі беларускай архітэктуры Тамара Габрусь, з-за даўнасці гадоў, звесткі пра іх накладваліся адна на адну. Т. Габрусь прыводзіць апісанне езуіцкага касцёла, якое захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным архіве, і лічыць яго апісаннем касцёла Троіцкага. На нашу думку, яго хутчэй можна аднесці да апісання Свята-Духаўскага касцёла (што і зроблена вышэй). Вынікае гэта з таго, што размяшчэнне касцёла прывязваецца да брамы. Езуіцкая рэзідэнцыя ў Старым горадзе знаходзілася на ўскраіне горада – «на Падвале» (горад па перыметры акружаў абарончы земляны вал, уздоўж якога па перыметры праходзіла вуліца Падвальная). У лініі землянога вала размяшчаліся ўязныя брамы – адметныя ў архітэктурным плане збудаванні. Якраз побач з Востраўскай брамай і размяшчаўся Свята-Духаўскі касцёл.
Пры кляштары дзейнічала школа, частку пляца займаў сад.
Ордэн езуітаў быў скасаваны ў 1773 г. Іх кляштарныя будынкі ў Старым горадзе перайшлі ў карыстанне да кальвіністаў, якія, аднак, праз нейкі час ад іх адмовіліся, таму касцёл і кляштар засталіся пустымі і без догляду.
На працягу 1817–1819 гадоў у Свята-Духаўскім касцёле аднавіліся каталіцкія набажэнствы, таксама пры ім адкрыліся Дом міласэрнасці і жаночае вучылішча [7].
Для пражывання запрошаных сюды манашак-марыявітак, якія даглядалі за выхаванкамі вучылішча, у 1817 г. быў узведзены новы дом. У вучылішчы, дзе выхоўваліся дзяўчаты з бедных сямей альбо сіроты, вывучаліся катэхізіс, чытанне, пісьмо, арыфметыка, жаночыя работы.
У 1840 г. кляштар марыявітак быў скасаваны, у яго будынку размясцілася ўрадавая канцылярыя, а касцёл Святога Духа быў разабраны [8].
Месца, дзе некалі знаходзіўся СвятаДухаўскі езуіцкі комплекс, цяпер занята прыватнай забудовай.
Ігар ЦІТКОЎСКІ
«Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры» (2015).
Ансамбль иезуитского монастыря в Cтаром городе
Задачей основанного в 1534 г. католического монашеского ордена иезуитов было укрепление позиций католической церкви, борьба с ересями, но в основном – борьба с реформационным движением. Великое Княжество Литовское (оно с 1569 г. входило в состав Речи Посполитой), где протестантизм особенно сильно распространялся со 2-й половины 1550-х годов, также стало ареной деятельности ордена. В крупнейших городах иезуиты строили монастыри, при которых основывали больницы, аптеки, учебные заведения.
Первая на территории нынешней Беларуси коллегия иезуитов открылась в Полоцке в 1579 г., вторая – в 1582 г. в Несвиже.
По сравнению с другими городами, в Слуцке иезуиты появились довольно поздно. Несомненно, что причиной тому было отношение к ордену владельцев края. Последние представители рода слуцких князей Олельковичей – Юрий III Юрьевич (1559–1586) и его дочь София Юрьевна (1585–1612) известны как покровители православной церкви. Князья Радзивиллы, пришедшие им на смену, исповедовали кальвинизм и поддерживали протестантов не только на Случчине, но и в других городах ВКЛ. Хотя для проповедей в Слуцк иезуиты периодически начали приглашаться с 1666 года, закрепиться в городе смогли фактически только после смерти княгини Слуцкой Людвики-Каролины Радзивилл (1667–1695) – последней крупной покровительницы литовских протестантов. Тогда Случчина перешла в наследство к её дочери, из-за малолетства которой краем руководил её отец Карл Филипп Нойбургский, католик, который много помогал иезуитам в своих немецких владениях. Большую роль в начальной истории слуцких иезуитов сыграл речицкий староста Героним Клакоцкий (1664–1721), который был сыном бывшего Слуцкого губернатора и в городе имел усадьбу. Благодаря его усилиям, с конца XVII в. иезуиты в Слуцке закрепились прочно. Г. Клакоцкий в 1707 г. сам стал членом ордена, а с 1715 г. и до конца жизни был ректором Слуцкой иезуитской коллегии.
Иезуитская миссия в составе из трёх монахов в Слуцке открылась в 1693 г. Школа расположилась в Старом городе в усадьбе дворян Слонских, которые ещё в 1678 г. подарили монахам-иезуитам дом. В 1703–1704 годы миссия была преобразована в резиденцию [1].
В Старом городе, недалеко от Островских ворот (или «на Подвале» – месте недалеко от улицы Подвальной), в 1696 г. иезуиты возвели небольшой монастырь с каплицей Святого Духа [2]. А в 1704 г. на том же месте начало возводиться новое деревянное монастырское здание, где позднее расположился конвикт (общежитие для учащихся коллегиума) и костёл Святого Духа [3]. Автором проекта храма стал префект иезуитского коллегиума архитектор-монах Ян Тадеуш Клаус [4]. Датой постройки костёла в некоторых справочниках называется 1704 г. Однако польский исследователь Ежи Пашенда, который основательно занимался историей резиденции иезуитов в Слуцке, временем его возведения приводит 1720 г.
По архитектуре здание костёла относилось к группе центрических пятикупольных построек. В плане было квадратным, со срезанными четырьмя углами, к которым примыкали башнеобразные ярусные каплицы. Главный объем, который получил восьмигранный зальный характер, покрывался сводчатым потолком, завершал его восьмигранный световой барабан со шлемовидным куполом. Центральный купол и каплицы венчались куполками-баньками на гранёных восьмириковых барабанах. На каплицах были кресты с флажками-флюгерами. А центральный купол, что возвышался над окружающей застройкой, завершала фигура ангела, который одной рукой поддерживал крест, а в другой руке держал картуш с надписью «Soli Deo gloria». К пятигранному алтарному выступу с обеих сторон прилегали сакристии (приделы). Входной тамбур был трёхгранный, двухъярусный, завершался фронтоном со скульптурой. Снаружи стены имели обшивку вертикально поставленными досками. В здании имелось много окон (по разным подсчётам – от 73 до 103).
Интерьер зала и каплиц украшала монументальная «оптическая» (то есть, с передачей перспективы и глубины раскрываемого пространства) роспись, которую в 1723–1724 гг. выполнил художник-иезуит Якуб Бретзер. Каплицы были богато украшенны резьбой, главный алтарь был покрыт чёрным лаком, серебром и позолотой [5].
В характере объёмно-пространственной структуры храма белорусские учёные находят черты, общие с архитектурой каменных белорусских церквей XVI в. оборонительного типа. А сложные линии силуэта и плана, фигурные завершения куполов говорят о несомненном влиянии стиля барокко [6].
Резиденция иезуитов в Слуцке состояла из двух комплексов, расположенных в Старом городе (Свято-Духовская) и в Новом городе (Троицкая). Из-за того, что их храмы имели общие черты, а также, как справедливо отметила исследовательница истории белорусской архитектуры Тамара Габрусь, из-за давности лет, сведения о них накладывались друг на друга. Т. Габрусь приводит описание иезуитского костёла, которое хранится в Государственном историческом архиве, и считает его описанием храма Троицкого. По нашему мнению, его скорее можно отнести к описанию Свято-Духова костёла (что и сделано выше). Следует это из того, что размещение костёла привязывается к воротам. Иезуитская резиденция в Старом городе находилась на окраине города – «на Подвале» (город по периметру окружал оборонительный земляной вал, вдоль которого по периметру проходила улица Подвальная). В линии земляного вала располагались въездные ворота – отличительные в архитектурном плане сооружения. Как раз рядом с Остравскими воротами и располагался Свято-Духовский костёл.
При монастыре действовала школа, часть площади занимал сад.
Орден иезуитов был упразднён в 1773 г. их монастырские здания в Старом городе перешли в пользование к кальвинистам, которые, однако, через некоторое время от них отказались, потому костёл и монастырь остались пустыми и без ухода.
В течение 1817–1819 годов в Свято-Духовом соборе возобновились католические богослужения, также при нём открылись Дом милосердия и женское училище [7].
Для проживания приглашённых сюда монахинь-мариавиток, которые ухаживали за воспитанницами училища, в 1817 году был возведён новый дом. В училище, где воспитывались девушки из бедных семей или сироты, изучались катехизис, чтение, письмо, арифметика, женские труды.
В 1840 г. монастырь мариавиток был упразднён, в его здании разместилась правительственная канцелярия, а костёл Святого Духа был разобран [8].
Место, где когда-то находился Свято-Духовский иезуитский комплекс, сейчас занято частной застройкой.
Игорь ТИТКОВСКИЙ
«Слуцк. История города в памятниках архитектуры» (2015 год).
Перевод – Владимир ХВОРОВ
На заставке – графическая реконструкция Е. Пашенды общего вида деревянного Троицкого костёла иезуитов в Слуцке, который внешне был схож со Свято Духовым. Цветовое решение и компьютерная обработка – В. Хворов.
1. Блинова Т.Б. Иезуиты в Белоруссии. Мн., 1990, с. 21, 35, 40, 56, 57.
Блінова Т. З гісторыі Слуцкай езуіцкай калегіі // Беларускі гістарычны часопіс. 1996, № 1.с. 67, 68
2. Якімовіч Ю.А. Слуцкія касцёлы і калегіум езуітаў. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, с. 450.
3. Гаусман М.А. Исторический очерк г. Слуцка // Минские губернские ведомости. № 8–12, 1878.
Słownik Geograficzny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow słowiańskich. Т. № 10, Warszawa, 1889. (Sluck). План г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877.
4. Якімовіч Ю.А. Слуцкія касцёлы і калегіум езуітаў. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, с. 450.
Клаус Ян Тадэвуш. ВКЛ. Энцыклапедыя. Т. № 3. Мн., 2005, с. 275.
5. Габрусь Т. Цуд з дрэва // Мастацтва. 1994, № 2, с. 65–68.
B.J.K. Wspomnienia o Słucku. Gniezno. 1905, с. 45.
6. Сергачёв С.А. Белорусское народное зодчество. Мн., 1992, с. 203.
7. Сведения о древних зданиях и сооружениях в Минской губернии. НГАБ ф. 295, воп. 1, спр. 609, с. 76.
8. Якімовіч Ю.А. Слуцкія касцёлы і калегіум езуітаў. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, с. 450.