Цуд з дрэва

Цуд з дрэва

06.09.2016

Агульны лёс спусташэння і знішчэння ў XIX ст. расейскім царскім урадам багатых манастырскіх комплексаў розных каталіцкіх ордэнаў напаткаў і выдатны помнік беларускага драўлянага дойлідства – храм святой Тройцы ў Слуцку. Езуіцкія місіі ў Беларусі … размяшчаліся звычайна ў буйных гарадах і складаліся з касцёлаў, калегіумаў, канвіктаў, бібліятэк, аптэк, шпіталяў і шэрага іншых служб. Манументальныя мураваныя гмахі касцёлаў стваралі прыгожыя, выразныя па сілуэту горадабудаўнічыя дамінанты. Езуіты будавалі заўсёды ў стылі барока, прадвеснікам і прыхільнікам якога быў гэты рэлігійны ордэн. Мастацкія формы барока, разлічаныя ўздзейнічаць на эмоцыі і пачуцці веруючых, адпавядалі ідэалагічнай праграме езуітаў, таму гэткая непарыўная сувязь існавала паміж імі, хаця будаўніцтва езуітаў і не вычэрпвала ўсёй шматграннасці мастацтва барока.

Сярод шматлікіх езуіцкіх рэзідэнцый па архітэктурнаму вырашэнню і горадабудаўнічай сітуацыі, зрэшты, па будаўнічаму матэрыялу, вылучалася толькі іх рэзідэнцыя ў Слуцку. Яна складалася з двух асобных комплексаў з драўлянымі пабудовамі ў розных частках горада. Абодва гэтыя комплексы ўжо даўно зніклі. Гістарычныя звесткі аб іх накладваліся адна на адну і ў навуковай літаратуры, пачынаючы з Энцыклапедыі Аргельбранда, стала паўтарацца стэрыятыпная даведка, што езуіцкі касцёл Святога Духа ў Слуцку пабудаваў з дрэва ў 1704 г. староста рэчыцкі Геранім Клакоцкі.

На падставе шматлікіх архіўных крыніц больш дакладна гісторыю існавання рэзідэнцыі езуітаў у Слуцку раскрыў вядомы польскі даследнік Е. Пашэнда. Ён даказаў, што адзін з комплексаў знаходзіўся ў Зарэччы, адразу за мастом праз р. Случ, а другі – на Падвале, з левага боку, калі ісці з цэнтра ад Остраўскай брамы. Кожны з іх меў сваю гісторыю фундацый, будаўніцтва, знішчэння.

Комплекс у Зарэччы ўзнік на месцы былога двара Г. Клакоцкага, які аддаў свой маёнтак ордэну, а сам у 1707 г. на сорак другім годзе жыцця стаў манахам. У 1714 г. комплекс пераймяноўваецца ў калегіум. Пры ім той жа Клакоцкі фундаваў і распачаў будаўніцтва драўлянага касцёла. У навагодні вечар 1715 г. адбылося асвячэнне храма ў гонар святой Тройцы, як вызначыў Е. Пашэнда. Калегіум складаўся з некалькіх пабудоў, арганізаваных вакол унутранага двара. У глыбіні ад вуліцы знаходзіўся галоўны драўляны жылы дом на падмурку, з ганкам на слупах. Па баках ад яго размяшчаліся два таксама драўляныя флігелі, у адным з іх былі кухня і сталовая. Адзіны мураваны будынак бібліятэкі, ці скарбец для захавання найбольш каштоўнай маёмасці ад пажараў, пастаўлены воддаль у агародзе ў 1724 г. У 1732 г. пабудавана званіца, а ў хуткім часе пасля гэтага побач са старым будынкам з'явіўся новы корпус калегіума.

План Слуцка 1811 года с указанием костёловДругі комплекс, што на Падвале, месціўся на невялікай пляцоўцы і ўключаў драўляныя будынкі канвікта і касцёла Святога Духа, пабудаванага каля 1720 г. паводле праекта прэфекта гэтай навучальнай установы Яна Клаўса, на месцы больш ранняй капліцы таго ж наймення.

Пасля скасавання езуіцкага ордэна ў 1773 г. абодва комплексы перайшлі да Камісіі Народнай Адукацыі. У Зарэччы каля дваццаці гадоў дзейнічала школа, але ў красавіку 1804 г. усе будынкі былога калегіума, за выключэннем бібліятэкі, і Троіцкі касцёл згарэлі. Канвікт доўгі час стаяў закінуты. У 1819 г. пры касцёле Святога Духа стварылі дом міласэрнасці і кляштар марыявітак, але ў 1840 г. манастыр быў закрыты, а касцёл разабраны.

Гэтыя сумныя падзеі, здаецца, назаўсёды сцёрлі з твару горада сляды яго цікавай гісторыі, але ў зборах Чартарыйскіх Музея Народовага ў Кракаве сярод архітэктурных малюнкаў і чарцяжоў захаваўся ўнікальны дакумент, які дазваляе зазірнуць у мінулае Слуцка. На адным баку даволі моцна пашкоджанага ліста паперы прадстаўлены папярочны разрэз купальнага культавага будынка, на другім – план таго ж будынка, але гэтым бокам ліст наклеены на новую паперу і ўбачыць план можна толькі на святло. Е. Пашэнда атрыбуціруе архіўны дакумент, як праект Троіцкага касцёла езуітаў у Слуцку, што знаходзіўся ў Зарэччы, і робіць на яго падставе рэканструкцыю гэтага ўнікальнага збудавання. Даследнік адзначае, што выдатны помнік «сваёй арыгінальнай формай заслугоўвае пачэснае месца ў гісторыі драўлянага дойлідства і павінен трапіць у падручнікі па гісторыі польскай архітэктуры». Тым больш ён павінен трапіць у падручнікі па гісторыі архітэктуры Беларусі, як яшчэ адна старонка яе страчанай спадчыны.

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь у Менску захоўваецца інвентарнае апісанне касцёла езуітаў у Слуцку 1802 г., зробленае лацінкай. Прыводзім яго пераклад часткова: «…у некалькіх кроках ад брамы касцёл драўляны з брусоў цёсаных у васьміграннік са скарбніцай, пры ім закрысціі і крухта з чатырма па вуглах капліцамі, што выступаюць звонку, прыбудаваныя ў даўжыню… мае зверху вежаў пяць… над крухтай і хорам франтон са скульптурай… вокнаў вялікіх і меншых і зусім маленькіх з шклом большым і меншым і шклом дробным у волава і дрэва апраўленых – 73. У касцёле падлога і скляпеністая столь з дошак, у купале, пасярэдзіне адкрытым, быццам пад цыркуль. Гэткая ж столь і над алтаром, вышэй яна плоская, як у капліцах… унутры зала аптычна размалявана… галоўны алтар пакрыты чорным лакам, срэбрам і пазалотай… над крухтай хоры сніцарскай работы на касцёл пышна павернуты… паміж сценамі размешчаны ізломам дзве капліцы, аздобленыя разьбой і размалёўкай, амбон цёмна-зялёны з пазалочанымі промнямі… у скарбніцы печ круглая з кафляў белых з блакітнай палівай…» і г.д.

Троіцкі касцёл езуітаў у Слцку. Чарцёж XVIII ст. Папярочны разрэз (Троицкий костёл иезуитов в Слцке. Чертёж XVIII в. Поперечный разрез)Гэтае апісанне даволі дакладна адпавядае чарцяжам, што захоўваюцца ў Кракаве. З плана відавочна, што аснову кампазіцыі збудавання складаў няроўнабаковы васьмігранны неф (простакутнік са зрэзанымі пад 45 вугламі). Па падоўжнай восі да яго прылягалі пяцігранны алтарны эруб (прэсбітэрый), а з другога боку шматгранная крухта. Да чатырох вуглавых граняў нефа былі далучаны чатыры квадратныя ў плане капліцы, а па баках прэсбітэрыя размяшчаліся дзве даволі вялікія па плошчы сакрысціі, роўныя з ім па даўжыні. Адпаведна графічнаму маштабу, памеры будынка наступныя: даўжыня нефа 27 локцей, шырыня – 24, даўжыня прэсбітэрыя – 12, шырыня – 10,5; бок капліцы – 7. Локаць у дадзеным выпадку прыняты роўным 56 см пры маштабе чарцяжу 1 : 100.

Больш складана дакладна вызначыць вышынныя суадносіны аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі збудавання, таму што на папярочным разрэзе па цэнтру нефа адлюстраваны не ўсе часткі храма. З яго відавочны, у першую чаргу, прапорцыі і канструкцыя скляпеністага перакрыцця нефа, барабана, купала і ліхтарыка над ім з фігурным завяршэннем – «банькай». Так, у адрозненне ад гладкіх цыбулепадобных галовак расейскіх праваслаўных храмаў, называлі складаныя па сілуэту, звычайна гранёныя, барочныя завяршэнні вышынных элементаў культавых збудаванняў у Рэчы Паспалітай. Але цікава, што на чарцяжы паказаны таксама дзве капліцы, якія не маглі трапіць у разрэз: адна цалкам, а другая часткова, без завяршэння. Пры гэтым яны дадзены не ў праекцыі, а разгорнуты на 45 градусаў і прадстаўлены ў натуральных прапорцыях. Відавочна, што неф і капліцы былі роўнай вышыні і мелі агульны карніз. Вышэй яго чацвярык капліцы пераходзіў у чацверыковую вежу-званіцу з фігурнай банькай, крыху адметнай ад галоўнай. На стрыжні крыжа быў умацаваны флюгер.

Над крухтай размяшчаліся меншыя па памерах хоры, ці «альтанка для музыкаў», што адлюстравана на плане пункцірнай лініяй. Аднак нам падаецца спрэчным, што па рэканструкцыі Е. Пашэнды агульная вышыня гэтага двух'яруснага аб'ёма, як і вышыня прэсбітэрыя, зроблена меншай за вышыню нефа і капліц. На нашу думку, вышыня ўсіх гэтых аб'ёмаў была аднолькавай і іх аб'ядноўвала агульная цяга карніза, таму што для беларускіх драўляных храмаў часу барока характэрна маналітная «базілікальная» кампаноўка зрубаў з пэўнай незалежнасцю ад іх кампазіцыі вянчаючых мас. Не пераконваюць таксама прапанаваныя даследнікам прапорцыі і характар пакрыцця сакрысцій, вымушаная пакатасць схілаў, груваздкасць формаў. Больш слушным падаецца меркаванне Е. Пашэнды, што капліцы завяршаліся чацверыкамі вежаў толькі на галоўным фасадзе, а каля алтара такіх завяршэнняў не мелі. Гэта надавала кампазіцыі збудавання характэрную для барока дынаміку.

Сцены звонку былі ашаляваны вертыкальна пастаўленымі дошкамі з нашчыльнікамі. Будынак меў надзвычай шмат вокнаў: на плане іх пазначана 50, у прыведзеным інвентары налічана 73, у інвентары, якім карыстаўся польскі даследнік, – 103. Відавочна, што візітатары карысталіся рознымі сістэмамі падліку. Але ўвогуле гэтыя вялікія лічбы сведчаць аб тым, што ў архітэктоніцы збудавання значную ролю адыгрывала задача стварэння шыкоўнага шматсветлавога натуральнага асвятлення інтэр'ера. Праз вокны, размешчаныя ў некалькі ярусаў, промні святла пранізвалі перакрытую купалам унутраную прастору. Дасканалая шпрэнгельная канструкцыя васьміграннага самкнёнага скляпення нефа дазволіла абысціся без дадатковых апор пад барабанам купала. Аналагічныя ярусныя сістэмы скляпенняў, апаясаныя балюстрадамі, як вядома, ужываліся ў мясцовых драўляных бажніцах, напрыклад у Волпе.

Увечары натуральнае дзённае асвятленне замянялася на штучнае, вырашанае таксама па-мастацку выразна. У 1736 г. князёўна Радзівіл падаравала касцёлу пяць жырандоляў з налібоцкага шкла: самая вялікая з іх мела 62 свечкі, меншыя па 6 свечак. Полымя свечак таямніча зіхацела на пазалоце разьбяных алтароў і амбона, балясінах хораў, у падкупальнай прасторы, што стварала пэўны эмацыянальны настрой веруючых. Багатае пластычнае і каларыстычнае афармленне інтэр'ера, як сведчаць інвентары, дапаўняла мастацкае ўражанне.

План нефа ў выглядзе крыху выцягнутага васьмігранніка імітаваў у дрэве форму авала – улюбёнай геаметрычнай фігуры майстроў італьянскага барока. Прасторавая структура храма з вялікімі арачнымі праёмамі ў глыбіню капліц была цякучай і неакрэсленай. Звонку дыяганальны разварот капліц адносна плоскасцей фасадаў рабіў архітэктоніку збудавання больш складанай і шматпланавай. Усе гэтыя архітэктурна-мастацкія кампазіцыйныя і дэкаратыўныя прыёмы арганічна адпавядалі эстэтычнай канцэпцыі стылю барока.

Е. Пашэнда высоўвае гіпотэзу, што аўтарам праекта збудавання з'яўляецца ксёндз Рыгор Энгел. Магчыма, што і так, але толькі мясцовыя цесляры і разьбяры змаглі стварыць гэты цуд з дрэва. Выдатная па сваіх мастацкіх вартасцях архітэктура Троіцкага езуіцкага касцёла ў Слуцку сведчыць аб тым, што ўжо на пачатку XVIII ст. у беларускім драўляным дойлідстве ў мясцовым матэрыяле па-майстэрску ўвасабляліся самыя складаныя і абстрактныя эстэтычныя прынцыпы сусветнага архітэктурна-мастацкага стылю таго часу.

 

 

Тамара ГАБРУСЬ
Источник: «Страчаная спадчына», укладальнік Габрусь Т.В., аўтары Габрусь Т.В., Кулагін А.М., Чантурыя Ю.У., Ткачоў М.А. Мінск, «Беларусь», 2003 год

 

 

Чудо из дерева

Агульны выгляд Троіцкага касцёла езуітаў. Паводле Е. Пашэнды (Общий вид Троицкого костёла иезуитов. По Е. Пашенде)Общая судьба разорения и уничтожения в XIX в. российским царским правительством богатых монастырских комплексов различных католических орденов постигла и выдающийся памятник белорусского деревянного зодчества – храм святой Троицы в Слуцке. Иезуитские миссии в Беларуси … располагались обычно в крупных городах и состояли из костёлов, коллегиумов, конвиктов, библиотек, аптек, больниц и ряда других служб. Монументальные каменные здания костёлов создавали красивые, выразительные по силуэту градостроительные доминанты. Иезуиты строили всегда в стиле барокко, предвестником и сторонником которого был этот религиозный орден. Художественные формы барокко, рассчитанные воздействовать на эмоции и чувства верующих, соответствовали идеологической программе иезуитов, поэтому такая неразрывная связь существовала между ними, хотя строительство иезуитов и не исчерпывает всей многогранности искусства барокко.

Среди многочисленных иезуитских резиденций по архитектурному решению и градостроительной ситуации, впрочем, и по строительному материалу, выделялась только их резиденция в Слуцке. Она состояла из двух отдельных комплексов с деревянными постройками в разных частях города. Оба эти комплекса уже давно исчезли. Исторические сведения о них накладывались друг на друга и в научной литературе, начиная с Энциклопедии Аргельбранда, стала повторяться стереотипная справка, что иезуитский костёл Святого Духа в Слуцке построил из дерева в 1704 г. староста речицкий Иероним Клакоцкий.

На основании многочисленных архивных источников точнее историю существования резиденции иезуитов в Слуцке раскрыл известный польский исследователь Е. Пашенда. Он доказал, что один из комплексов находился в Заречье, сразу за мостом через р. Случь, а второй – на Подвале (ул. Подвальной. – В.Х.), с левой стороны, если идти в центр от Островских ворот. Каждый из них имел свою историю финансирования, строительства, уничтожения.

Комплекс в Заречье возник на месте бывшего двора Г. Клакоцкого, который отдал своё имение ордену, а сам в 1707 г. на сорок втором году жизни стал монахом. В 1714 г. комплекс переименовывается в коллегиум. При нём тот же Клакоцкий финансировал и начал строительство деревянного костёла. В новогодний вечер 1715 года состоялось освящение храма в честь святой Троицы, как определил Е. Пашенда. Коллегиум состоял из нескольких строений, организованных вокруг внутреннего двора. В глубине от улицы находился главный деревянный жилой дом на фундаменте, с крыльцом на столбах. По бокам от него располагались два также деревянных флигеля, в одном из них были кухня и столовая. Единственное кирпичное здание – библиотека, или сокровищница для сохранения наиболее ценного имущества от пожаров, поставленное поодаль в огороде в 1724 г. В 1732 г. построена колокольня, а в скором времени после этого рядом со старым зданием появился новый корпус коллегиума.

Второй комплекс, что на Подвале, размещался на небольшой площадке и включал деревянные строения конвикта и храма Святого Духа, построенного около 1720 г. по проекту префекта этого учебного заведения Яна Клауса, на месте более ранней часовни того же названия.

После упразднения монастыря ордена в 1773 г. оба комплекса перешли к Комиссии Народного Образования. В Заречье около двадцати лет действовала школа, но в апреле 1804 г. все здания бывшего коллегиума, за исключением библиотеки, и Троицкий костёл сгорели. Конвикт долгое время стоял заброшенный. В 1819 г. при костёле Святого Духа создали дом милосердия и монастырь мариавиток, но в 1840 году монастырь был закрыт, а костёл разобран.

План деревянного костёла Святого Духа коллегии иезуитов в Слуцке (1804 —1808), по Е. ПашендеЭти печальные события, кажется, навсегда стёрли с лица города следы его интересной истории, но в собраниях Чарторыйских Музея народов в Кракове среди архитектурных рисунков и чертежей сохранился уникальный документ, который позволяет заглянуть в прошлое Слуцка. На одной стороне довольно сильно повреждённого листа бумаги представлены поперечный разрез купального культового здания, на втором – план того же здания, но этой стороной лист наклеен на новую бумагу и увидеть план можно только на свет. Е. Пашенда оценивает архивный документ, как проект Троицкого костёла иезуитов в Слуцке, что находился в Заречье, и делает на его основании реконструкцию этого уникального сооружения. Исследователь отмечает, что выдающийся памятник «своей оригинальной формой заслуживает почётное место в истории деревянного зодчества и должен попасть в учебники по истории польской архитектуры». Тем более он должен попасть в учебники по истории архитектуры Беларуси, как ещё одна страница её потерянного наследия.

В Национальном архиве Республики Беларусь в Минске хранится инвентарное описание костёла иезуитов в Слуцке 1802 г. сделанное латиницей. Приводим его перевод частично: «…в нескольких шагах от ворот костёл деревянный из брусьев тёсаных в восьмигранник с сокровищницей, при нём закрестия и притвор с четырьмя по углам часовнями, выступающие снаружи, пристроенные в длину… имеет сверху башен пять… над притвором и хорами фронтон со скульптурой… окон больших и меньших, и совсем маленьких со стеклом большим и меньшим и стеклом мелким в олово и дерево обрамлённых – 73. В храме пол и сводчатый потолок из досок, в куполе, посередине открытом, будто под циркуль. Такой же потолок и над алтарём, выше он плоский, как в часовнях… внутри зал оптически раскрашен… главный алтарь покрыт черным лаком, серебром и позолотой… над притвором хоры сницарской работы на костёл великолепно повёрнуты… между стенами расположены изломом две часовни, украшенные резьбой и росписью, амвон темно-зелёный с позолоченными лучами… в сокровищнице печь круглая из изразцов белых с голубой глазурью…» и т.д.

Это описание довольно точно соответствует чертежам, которые хранятся в Кракове. Из плана очевидно, что основу композиции сооружения составлял неравносторонний восьмигранный неф (прямоугольник со срезанными под 45 градусов углами). По продольной оси к нему прилегали пятигранный алтарный сруб (пресбитерий), а с другой стороны многогранный притвор (крухта). К четырём угловым граням нефа были присоединены четыре квадратные в плане часовни, а по бокам пресбитерия располагались две довольно большие по площади сакристии, равные с ним по длине. Соответственно графическому масштабу, размеры здания следующие: длина нефа 27 локтей, ширина – 24, длина пресбитерия – 12, ширина – 10,5; сторона часовни – 7. Локоть в данном случае принят равным 56 см при масштабе чертежа 1:100.

Сложнее точно определить высотные соотношения объёмно-пространственной композиции сооружения, потому что на поперечном разрезе по центру нефа отражены не все части храма. Из него видны, в первую очередь, пропорции и конструкция сводчатого перекрытия нефа, барабана, купола и фонаря над ним с фигурным завершением – «баньку». Так, в отличие от гладких луковицеподобных головок российских православных храмов, называли сложные по силуэту, обычно гранёные, барочные завершения высотных элементов культовых сооружений в Речи Посполитой. Но интересно, что на чертеже показаны также две часовни, которые не могли попасть в разрез: одна полностью, а вторая частично, без завершения. При этом они даны не в проекции, а развёрнутыми на 45 градусов и представлены в естественных пропорциях. Очевидно, что неф и часовни были равной высоты и имели общий карниз. Выше его четверик часовни переходил в четвериковую башню-колокольню с фигурной банькой, немного отличительной от главной. На стержне креста был укреплён флюгер.

Над притвором располагались меньшие по размерам хоры, или «беседка для музыкантов», что отражено на плане пунктирной линией. Однако нам кажется спорным, что по реконструкции Е. Пашенды общая высота этого двухъярусного объёма, как и высота пресбитерия, сделана менее высоты нефа и часовен. По нашему мнению, высота всех этих объёмов была одинаковой и их объединяла общая линия карниза, потому что для белорусских деревянных храмов времён барокко характерна монолитная «базиликальная» компоновка срубов с полной независимостью от композиции венчающих их масс. Не убеждают также предлагаемые исследователем пропорции и характер покрытия сакристий, обусловленные пологостью склонов, громоздкость форм. Более правильным представляется мнение Е. Пашенды, что часовни завершались четвериками башен только на главном фасаде, а у алтаря таких завершений не имели. Это придавало композиции сооружения характерную для барокко динамику.

Стены снаружи были обшитый вертикально поставленными досками с нащельниками. Здание имело чрезвычайно много окон: на плане их указано 50, в приведённом инвентаре числится 73, в инвентаре, которым пользовался польский исследователь, – 103. Очевидно, что визитёры пользовались разными системами подсчёта. Но вообще-то эти большие цифры свидетельствуют о том, что в архитектонике сооружения значительную роль играла задача создания шикарного многосветового естественного освещения интерьера. Через окна, расположенные в несколько ярусов, лучи света пронзали перекрытое куполом внутреннее пространство. Совершенная шпренгельная конструкция восьмигранного сомкнутого свода нефа позволила обойтись без дополнительных опор под барабаном купола. Аналогичные ярусные системы сводов, опоясанные балюстрадами, как известно, применялись в местных деревянных церквах, например, в Волпе.

Вечером естественное дневное освещение заменялось на искусственное, решённое также выразительно с художественной точки зрения. В 1736 г. княгиня Радзивилл подарила храму пять люстр из налибокского стекла: самая большая из них имела 62 свечи, меньшие по 6 свечей. Пламя свечей таинственно сверкало на позолоте резных алтарей и амвона, балясинами хоров, в подкупольном пространстве, что создавало определённый эмоциональный настрой верующих. Богатое пластическое и колористическое оформление интерьера, как свидетельствуют инвентари, дополняло художественное впечатление.

План нефа в виде немного вытянутого восьмигранника имитировал в дереве форму овала – любимой геометрической фигуры мастеров итальянского барокко. Пространственная структура храма с большими арочными проёмами в глубину часовен была текучей и неопределённой. Снаружи диагональный разворот часовен относительно плоскостей фасадов делал архитектонику сооружения более сложной и многоплановой. Все эти архитектурно-художественные композиционные и декоративные приёмы органично соответствовали эстетической концепции стиля барокко.

Е. Пашенда выдвигает гипотезу, что автором проекта сооружения является ксёндз Григорий Энгел. Возможно, что и так, но только именно местные плотники и резчики смогли создать это чудо из дерева. Отличная по своим художественным достоинствам архитектура Троицкого иезуитского костёла в Слуцке свидетельствует о том, что уже в начале XVIII в. в белорусском деревянном зодчестве в местном материале искусно воплощались самые сложные и абстрактные эстетические принципы мирового архитектурно-художественного стиля того времени.

 

 

Тамара ГАБРУСЬ
Перевод, подготовка иллюстраций – Владимир ХВОРОВ


На заставке – графическая реконструкция Е. Пашенды общего вида деревянного Троицкого костёла иезуитов в Слуцке, цветовое решение и компьютерная обработка – В. Хворов.


 

 

Габрусь Тамара Викторовна родилась 2 октября 1945 в г. Минске. Белорусский историк архитектуры, искусствовед.

Окончила с отличием архитектурное отделение строительного факультета Белорусского Политехнического института (1968). Училась у Вараксина В.Н., Волчека В.М., Маклецовой Н.Н., Бовта И.И. Специальность архитектор, кандидат архитектуры (1979), доктор искусствоведения (2003).

Член Союза архитекторов СССР с 1974 г., Союза художников Беларуси с 1999 г., Союза писателей Беларуси с 2004 г., член-корреспондент общественной организации «Белорусская Академия архитектуры».

Работа в прошлом: Институт «Белпромпроект», архитектор, старший архитектор (1968–1970); аспирантура ИИЭФ АН БССР (1969–1973); Специальные научно-реставрационные производственные мастерские МК БССР, старший архитектор-реставратор (1973–1974); издательство «Белорусская Советская Энциклопедия», научный редактор по архитектуре (1974 – 1979), и.о. заведующей редакцией культуры и искусства (1979–1980).

С 1980 г. старший научный сотрудник, с 2003 г. ведущий научный сотрудник ГНУ Институт искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы НАН Беларуси.

Награждена Почётными грамотами Министерства культуры Республики Беларусь (2005), Министерства информации Республики Беларусь (2005), Белорусского добровольного общества охраны памятников истории и культуры (1989, 1995, 2005).

Выполнила проекты ряда инженерных корпусов промышленных предприятий в Минске, Новогрудке, Бресте (в авт. колл., 1968–1970); проекты консервации дворца в Ружанах и реставрации музея-заповедника «Родина Якуба Коласа» (в авт. колл., 1973–1974). Автор 3 монографий и более 400 статей и разделов по истории белорусского зодчества в отечественных и зарубежных научных сборниках, коллективных монографиях, энциклопедиях и журналах. Публиковалась в Италии, Германии, Польше, России, Украине. Основное направление научных исследований – история сакральной архитектуры Беларуси периода феодализма (древнерусский период, готика, ренессанс, барокко).

Автор, разработчик белорусскоязычной архитектурной терминологии и научный консультант по архитектуре многих энциклопедических изданий.

Один из авторов коллективных научных изданий: «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1984–1987); «Гісторыя беларускага мастацтва» (1987–1988); «Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці» и др.

Автор сборников стихов «Каб было вам шчасця-долі» (1998), «Дар чалавечы» (2003, 2007).