Царква Уваскрэсення Хрыстова

24.08.2016
Уваскрэсенская царква па часу заснавання, магчыма, з"яўляецца другім, пасля замкавай Успенскай, праваслаўным храмам Слуцка. Дакладны час пабудовы яе невядомы. У гістарычнай літаратуры звычайна ўпамінаецца разам з іншымі слуцкімі храмамі ХVІ–ХVІІІ стагоддзяў, аднак адзначаецца, што існавала яна ўжо да 1483 г. Па народнаму ж паданню, была не малодшая за фарны касцёл, узведзены ў 1419 г. Такім чынам, выкажам меркаванне, што заснаванне царквы можна аднесці да пачатковага перыяду княжання ў Слуцку дынастыі князёў Алелькавічаў, а гэта канец ХІV – пачатак ХV ст. Вядома, што тады не толькі назіралася ажыўленне гарадскога жыцця пасля разбурэнняў ХІІІ ст., але і сам горад станавіўся адным з буйнейшых у краіне.
Уваскрэсенская царква стаяла ў Старым горадзе на правым баку вуліцы Востраўскай, у самым яе пачатку, насупраць фарнага касцёла. Фасадам выходзіла на гандлёвую плошчу. З ХVІ ст., калі з"явіўся Ніжні замак і плошча была перанесена на новае месца, царква ўваходзіла ў склад архітэктурнага ансамбля Падзамчышча.
Верагодна, што будынак царквы мог пацярпець разбурэнне падчас татарскіх нападаў на Слуцк у першай палове ХVІ ст. і быць адбудаваным да 1530-х гадоў. Гэтым можна патлумачыць, чаму ў Нясвіжскім архіве Радзівілаў захоўваліся акты слуцкай Уваскрэсенскай царквы, пачынаючы з 1535 г. Для паляпшэння стану царква атрымлівала дапамогу ад уладароў краю. Напрыклад, у 1546 г. ёй быў дадзены фундуш княгіняй Слуцкай Аленай Радзівіл-Алелькавіч і яе сынам Юрыем. Які выгляд мела царква ў тыя далёкія часы, звестак не захавалася. У 1744 г. разам з цэрквамі Увядзенскай і Святых Айцоў, якія стаялі побач на Падзамчышчы, яна згарэла. Падазрэнне ў падпале храмаў падала на выхаванцаў езуіцкага калегіума.
Па хадатайніцтве Уваскрэсенскага і Варварынскага прыходаў, а таксама ўсяго слуцкага духавенства тагачасны князь слуцкі Геранім Фларыян Радзівіл у 1744 г. даў дазвол на іх аднаўленне. Для гэтай мэты бясплатна можна было браць лес з Урэцкай і Амговіцкай пушчаў. Захоўваліся ўсе ранейшыя царкоўныя фундушы. Адзінай умовай было, каб адбудаваныя храмы не былі вышэйшымі за папярэднія.
Адбудова Уваскрэсенскай царквы вялася доўга і канчаткова завяршылася ў 1785–87 гады (часам прыводзіцца і 1782 г.). Паставілі яе прыкладна на ранейшым месцы, але, у параўнанні з даўнейшым часам, цяпер яна стаяла ў атачэнні больш шчыльнай гарадской забудовы. Была ўзведзена на каменным падмурку з драўлянага бруса, у плане мела выгляд выцягнутага прамавугольніка. Пакрываў будынак гонтавы дах зялёнай афарбоўкі. Над ім пасярэдзіне ўзвышаўся адзін (на светлавым 8-гранным барабане) купал, пафарбаваны блакітнай фарбай. Старажылы ўспамінаюць, што дах быў чатырохсхільным. Аднак больш праўдападобна, што быў ён двухсхільны, з вялікімі прычолкамі з галоўнага і тыльнага фасадаў. Да алтара з паўночнага боку далучалася рызніца. Сцены мелі шалёўку з дошак (абшыта была пасля 1833 г.). Меліся трое ўваходных дзвярэй, вокны ішлі ў два ярусы (першы ярус – з рашоткамі).
Столь унутры мела купальнае скляпенне і была пафарбавана ў блакітны колер, а сцены – у аранжавы. Цёмна-зялёнага колеру іканастас, па апісаннях XIX ст., быў стары, трох"ярусны, з 18 іконамі «старога пісьма». Ён, хутчэй за ўсё, дастаўся ў спадчыну ад даўнейшага храма. Злева ад увахода, каля агароджы, асобна стаяла драўляная, абшытая дошкамі званіца (капітальна адрамантавана ў 1890 г.). На ёй віселі чатыры званы весам 15,5, 7,5, 2 і 1 пуды.
Несумненна, што працяглы час аднаўлення храма, якое доўжылася сорак гадоў, з"яўляецца вынікам недахопу сродкаў. У гэтым можна бачыць прычыну, што пры адбудове ў першую чаргу надавалася ўвага не столькі мастацкім якасцям пабудовы, колькі функцыянальнасці. Тым не менш, набыты храмам выгляд, яго сціплая архітэктура можа сведчыць і аб крызісе мясцовай школы драўлянага храмавага дойлідства.
У 1845 г. да Уваскрэсенскай была прыпісана гарадская Раждзественская царква са сваім прыходам. А ў канцы ХІХ да яе прыпісалі і Стэфанаўскую могілкавую царкву на Трайчанах. У канцы XIX ст. прыход Уваскрэсенскай царквы складалі частка жыхароў горада, жыхары прадмесця Трайчаны і сямі вёсак: Міхейкі, Прошчыцы, Бярозаўка, Малая Сліва, Гарадзішча, Гарохаўка, Багелічы.
Па ўспамінах старажылаў, у 1910–1920-я гг. царква стаяла на рагу вуліцы Фарскай, на якую выходзіла фасадам і адкуль быў галоўны ўваход (цяпер Рэвалюцыйная; яна ўключае ў сябе ранейшую вуліцу Востраўскую і фрагмент колішняга Падзамчышча), і Уваскрэсенскага завулка (ён цяпер мае назву Сялянскі). Была яна не фарбаваная. Званіца размяшчалася з левага боку пры ўваходзе на царкоўны пляц. Гэта была двух"ярусная пабудова, другі адкрыты каркасны ярус якой завяршаўся шатровым дахам. Да званіцы прылягаў сад, які займаў храмавую тэрыторыю з боку Сялянскага завулка. Пры царкве дзейнічала царкоўна-прыходская школа, яе будынак знаходзіўся непадалёку ад фарнай капліцы.
Закрылі Уваскрэсенскую царкву ў канцы 1927 г., пасля таго, як Савецкімі ўладамі быў арыштаваны і высланы ў Сібір апошні яе настаяцель протаіерэй Аляксандр Хвалебнаў (? – 1929). А на пачатку 1930-х гадоў царкоўны будынак, перароблены новымі гаспадарамі ў двухпавярховы інтэрнат, згарэў.
На жаль, сярод старых здымкаў, на якіх занатаваны выгляд колішняга Слуцка і якія захаваліся да нашага часу, Уваскрэсенская царква не сустракаецца. Мізэрны фрагмент храмавай тэрыторыі са званіцай і часткай царквы можна заўважыць на здымку слуцкага парафіяльнага касцёла, зробленага фатографам С. Юхніным на пачатку ХХ ст. Як памяць пра яе можна назваць антымінс ХVІІ ст. (выява, тэматычна звязаная з Палажэннем Хрыста ў труну, графічны адбітак на палатне якой клаўся на прастол пад Евангелле). Ён, асвечаны для гэтай царквы ў 1670 г. у Кіеве ў часы мітрапаліта Антонія Вініцкага, цяпер захоўваецца ў Калужскім абласным мастацкім музеі.
Церковь Воскресения Христова
Воскресенская церковь по времени основания, возможно, является вторым, после замкового Успенского, православным храмом Слуцка. Точное время постройки её неизвестно. В исторической литературе обычно упоминается вместе с другими слуцкими храмами XVI–XVIII веков, однако отмечается, что существовала она ещё до 1483 года. По народному же преданию, была не младше фарного костёла, возведённого в 1419 году. Таким образом, выскажем предположение, что основание церкви можно отнести к начальному периоду княжения в Слуцке династии князей Олельковичей, а это конец XIV, – начало XV веков. Известно, что тогда не только наблюдалось оживление городской жизни после разрушений XIII века, но и сам город становился одним из крупнейших в стране.
Воскресенская церковь стояла в Старом городе на правой стороне улицы Островской, в самом её начале, напротив фарного костёла. Фасадом выходила на торговую площадь. С XVI века, когда появился Нижний замок и площадь была перенесена на новое место, церковь входила в состав архитектурного ансамбля Подзамчища.
Вероятно, что здание церкви могло быть разрушено во время татарских нападений на Слуцк в первой половине XVI века и вновь выстроено до 1530-х годов. Этим можно объяснить, почему в Несвижском архиве Радзивиллов хранились акты слуцкой Воскресенской церкви начиная с 1535 года. Для улучшения состояния церковь получала помощь от правителей края. Например, в 1546 году ей был дан фундуш княгиней Слуцкой Еленой Радзивилл-Олелькович и её сыном Юрием. Какой вид имела церковь в те далёкие времена, сведений не сохранилось. В 1744 году вместе с церквями Введенской и Святых Отцов, которые стояли рядом на Подзамчище, она сгорела. Подозрение в поджоге храмов упало на воспитанников иезуитского коллегиума.
По ходатайству Воскресенского и Варваринского приходов, а также всего Слуцкого духовенства тогдашний князь Слуцкий Иероним Флориан Радзивилл в 1744 году дал разрешение на восстановление церквей. Для этой цели бесплатно можно было брать лес с Уречской и Омговичской пущ. Сохранились и все прежние благотворительные пожертвования церкви. Единственным условием было, чтобы вновь отстроенные храмы не были выше прошлых.
Восстановление Воскресенской церкви велось долго и окончательно завершилось в 1785–87 годах (иногда приводится и 1782 г.). Поставили её примерно на прежнем месте, но, по сравнению с прошлым, сейчас она стояла в окружении более плотной городской застройки. Была возведена на каменном фундаменте из деревянного бруса, в плане имела вид вытянутого прямоугольника. Покрывала здание гонтовая крыша зелёного цвета. Над ней посередине возвышался один (на световом 8-гранном барабане) купол, окрашенный голубой краской. Старожилы вспоминают, что крыша была четырёхскатной. Однако более вероятно, что он был двускатная, с большими причёлками (козырьками) со стороны главного и тыльного фасадов. К алтарю с северной стороны присоединялась ризница. Стены имели обшивку из досок (обшиты были после 1833 г.). Имелось трое входных дверей, окна шли в два яруса (первый ярус – с решётками).
Потолок внутри имел купольный свод и был окрашен в голубой цвет, а стены – в оранжевый. Темно-зелёного цвета иконостас, по описаниям XIX века, был старый, трёхъярусный, с 18 иконами «старого письма». Он, скорее всего, достался в наследство от старого храма. Слева от входа, у ограды, отдельно стояла деревянная, обшитая тёсом колокольня (капитально отремонтирована в 1890 г.). На ней висели четыре колокола весом 15,5, 7,5, 2 и 1 пуд.
Несомненно, что длительное время восстановления храма, которое длилось сорок лет, является результатом нехватки средств. В этом можно видеть причину того, что при восстановлении в первую очередь уделялось внимание не столько художественным качествам постройки, сколько функциональности. Тем не менее, приобретённый храмом вид, его скромная архитектура может свидетельствовать и о кризисе местной школы деревянного храмового зодчества.
В 1845 году к Воскресенской приписывалась городская Рождественская церковь со своим приходом. А в конце XIX века к ней приписали и Стефановскую кладбищенскую церковь на Тройчанах. В конце XIX века приход Воскресенской церкви составляла часть жителей города, жители предместья Тройчаны и семи деревень: Михейки, Прощицы, Березовка, Малая Слива, Городище, Гороховка, Багеличи.
По воспоминаниям старожилов, в 1910–1920-е гг. церковь стояла на углу улицы Фарской, на которую выходила фасадом и откуда был главный вход (сейчас Революционная; она включает в себя прежнюю улицу Островскую и фрагмент бывшего Подзамчища), и Воскресенского переулка (он теперь имеет название Крестьянский). Была она не крашенная. Колокольня располагалась с левой стороны при входе на церковную площадь. Это была двухъярусная постройка, второй открытый каркасный ярус которой завершался шатровой крышей. К колокольне прилегал сад, занимавший храмовую территорию со стороны Крестьянского переулка. При церкви действовала церковно-приходская школа, её здание находилось недалеко от Фарной каплицы (часовни).
Закрыли Воскресенскую церковь в конце 1927 года, после того, как Советскими властями был арестован и выслан в Сибирь последний её настоятель протоиерей Александр Хволебнов (? -1929). А в начале 1930-х годов церковное здание, переделанное новыми владельцами в двухэтажное общежитие, сгорело.
К сожалению, среди старых снимков, сохранившиеся до нашего времени, на которых запечатлены виды бывшего Слуцка, Воскресенская церковь не встречается. Мизерный фрагмент храмовой территории с колокольней и частью церкви можно разглядеть на снимке Слуцкого парафиального (приходского, окружного) костёла, сделанного фотографом С. Юхниным в начале ХХ века. Как память о ней можно назвать антиминс XVII века (изображение, тематически связанное с Положением Христа в гроб, графический отпечаток которого на полотне ложился на престол под Евангелие). Он, освящённый для этой церкви в 1670 году в Киеве во времена митрополита Антония Винницкого, сейчас хранится в Калужском областном художественном музее.
Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ
На заставке – графическая реконструкция общего вида Воскресенской церкви в начале XX века И.Титковского, цветовое решение и компьютерная обработка – В.Хворов.