Быў у Слуцку Ніжні замак
11.11.2014
Тэрыторыю старажытнага Слуцкага дзядзінца цяпер амаль поўнасцю займаюць стары і новы карпусы Дома культуры. А некалі на гэтым месцы ўзвышаўся замак. Называўся ён Верхнім, бо побач з ім, на працягу ХVІ–ХVІІІ стагоддзяў, знаходзіўся замак Ніжні. Яны злучаліся між сабою мостам, перакінутым цераз роў, і складалі адзіны абарончы комплекс.
Сцены Верхняга замка (дзядзінца) за сваю гісторыю не раз адбівалі напады ворагаў. Ніжні ж замак, заснаваны пазней, варожых штурмаў не спазнаў.
У ХVІІ і ў ХVІІІ стагоддзях замкі, размешчаныя ў цэнтры горада, ужо не мелі стратэгічнага абарончага значэння. Яны ператварыліся ў палацава-замкавы ансамбль, дзе знаходзілася рэзідэнцыя слуцкага князя і яго адміністрацыя.
З'явіўся Ніжні замак на пачатку ХVІ стагоддзя. Слуцк у тыя часы адбудоўваўся пасля нападаў крымскіх татар. Як вядома, пасля смерці князя Сімяона Алелькавіча абаронай горада і краю кіравала яго жонка княгіня Анастасія. Яна ж потым займалася і справамі аднаўлення Слуцка, у тым ліку і пабудовай Ніжняга замка. «І зараз княгіня град каля града залажыла, і нізіну раўняць і падвышаць пачала». Гэтыя радкі са Слуцкага летапісу менавіта адносяцца да 1509 года.
Замак заняў частку тэрыторыі пасада, што ляжаў на ўсход ад дзядзінца. Пад яго адышла пераважна гандлёвая плошча, што выклікала неабходнасць пераносу яе на новае месца. Ад Верхняга замка і пасада аддзяляўся пракапанымі равамі, якія злучаліся са Случчу і Бычком. У плане ўяўляў сабою няправільны прамавугольнік, быў умацаваны земляным валам з драўлянымі сценамі і вежамі.
Уяўленне аб тым, як выглядзалі слуцкія замкі ў другой палове ХVІ – пачатку ХVІІ стагоддзяў, можна зрабіць па спрошчанай, але несумненна адпавядаючай сапраўднасці, выяве горада на геаграфічнай карце, зробленай нясвіжскім мастаком Тамашам Макоўскім і выдадзенай князем Мікалаем Крыштофам Радзівілам у 1603 і паўторна ў 1613 гадах. Тут Ніжні замак паказаны меншым і ніжэй Верхняга. Па яго баках узвышаюцца дзве вежы (адна – высокая, другая – крыху ніжэй), накрытыя шатровымі дахамі.
Як сведчаць апісанні і планы горада, сярэдзіну замкавага пляцу займала плошча. Спачатку меўся адзін палац, які размяшчаўся на паўночнай частцы тэрыторыі. Па яго баках і ўздоўж вала стаялі гаспадарчыя пабудовы.
З другой паловы ХVІІ і на пачатку ХVІІІ стагоддзяў у Ніжнім замку ўжо меліся тры палацы – манументальныя аднапавярховыя шматпакаёвыя будынкі. Адзін з іх – вялікі палац – магчыма ўяўляў сабою перабудаваны першы палац Алелькавічаў. Стаяў ён па галоўнай восі ансамбля. Гэта быў крыты гонтай прамавугольны ў плане будынак, да якога сіметрычна па баках прымыкалі алькежы (самастойныя прыбудовы пад сваімі асобнымі дахамі). У палацавых пакоях палы былі паркетнымі, ацяпляліся яны печкамі, абліцаванымі белай і каляровай кафляй з выявамі гронак вінаграду, а таксама чорных арлоў – гербаых выяў Радзівілаў, якія тады былі ўладальнікамі горада. Побач з палацам знаходзілася студня, пад валам стаяла скарбніца, за ровам над Бычком – лазня.
Два другія палацы размяшчаліся па баках галоўнай восі, амаль насупраць адзін аднаго. Паміж імі ляжала прамавугольная плошча. Пакоі палаца, што стаяў бліжэй да Верхняга замка, мелі размалёўку. Трэці палац згадваецца як невялікі, таксама з алькежамі. Ён быў атынкаваны, пры ім меўся невялікі агародзік.
Пры мосце, што вёў да Верхняга замка, стаяў кухонны дом. Уздоўж вала размяшчаліся іншыя гаспадарчыя пабудовы. Некалькі гаспадарчых будынкаў (пякарня, стайня, іншага прызначэння дамы), да якіх цераз канаву вёў масток з парэнчамі, знаходзіліся на беразе ракі. Над самай вадой размяшчаўся бровар.
З горада ў замак можна было трапіць па драўляным масту з пад'ёмам, які ўпрыгожвалі выразаныя выявы львоў і арлоў. Мост падводзіў да размешчанай у земляным вале брамы з праходам і памяшканнямі для варты. Над брамай узвышалася вежа з гадзіннікам са звонам, яе купал завяршаў флюгер з двума арламі – чорным і чырвоным.
З 1669 па 1744 гады за замкамі даглядалі княжацкія эканомы, бо гаспадары ў азначаны перыяд жылі ў Германіі.
Ажыўленне і новае будаўніцтва ў замках назіраецца ў 1744–1760 гады, калі ўладальнікам горада і княства быў князь Геранім Фларыян Радзівіл. Пасля яго смерці Слуцк перайшоў ва ўласнасць нясвіжскіх Радзівілаў. Іх родавым цэнтрам быў Нясвіж, а дакладней нясвіжскі замак. А ў слуцкіх замках жыццё пачало пакрысе заміраць.
На планах горада канца ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзяў можна бачыць вялікі палац, які цяпер з тыльнага фасаду меў два бакавыя рызаліты і паўкруглы выступ пасярэдзіне. Другога палаца, што стаяў з боку Верхняга замка, ужо не было. Колішні трэці палац значна павялічыў свае памеры за кошт бакавых прыбудоў. Цяпер з горада ў замак вялі два ўваходы. Адна з брам, якая была вышэйшай, мела тры ярусы, ад яе можна было трапіць на Падзамчышча да Бернардзінскага кляштара і, кіруючы ў бок ракі, па Малому масту выйсці ў Новы горад. Другая брама размяшчалася паўночней, паміж вялікім і малым палацамі.
Пасля далучэння краю да Расійскай імперыі замкі апусцелі і паступова прыходзілі ў заняпад. Інвентар за 1815 год паказвае замкавыя палацы ў паўразбураным стане. Па загаду гарадской адміністрацыі ў 1820 годзе вежы, гаспадарчыя і жылыя замкавыя пабудовы былі разабраны, рвы пачалі засыпацца. Засталося толькі некалькі будынкаў, якія выкарыстоўваліся для жылля. Напрыклад, у 1860-я гады на месцы Ніжняга замка было некалькі жылых дамоў і фруктовы сад, якія знаходзіліся ва ўладанні маршалка слуцкай шляхты Тадэуша Вайніловіча. Аднак пасля пажару, які знішчыў згаданую забудову, тэрыторыя пачала аднаўляцца па новаму плану. Да пачатку ХХ стагоддзя ад усяго комплексу Верхняга і Ніжняга замкаў амаль што нічога ўжо не заставалася.
Цяпер тэрыторыю, дзе некалі знаходзіўся Ніжні замак, займаюць будынкі рэстарана «Вежа града», узведзенага напрыканцы 1980-х гадоў на месцы сталовай №1, і Цэнтра карэкцыйнага развіцця і навучання.
Ігар ЦІТКОЎСКІ
Был в Слуцке Нижний замок
Территорию древнего Слуцкого детинца теперь почти полностью занимают старый и новый корпуса Дома культуры. А когда-то на этом месте возвышался замок. Назывался он Верхним, так как рядом с ним, в течение ХVI–XVIII веков, находился замок Нижний. Они соединялись между собой мостом, перекинутым через ров, и составляли единый оборонительный комплекс.
Стены Верхнего замка, детинца, за свою историю не раз отбивали атаки врагов. Нижний же замок, основанный позже, вражеских штурмов не познал.
В XVIII и в XVIII веках замки, расположенные в центре города, уже не имели стратегического оборонного значения. Они превратились в дворцово-замковый ансамбль, где находилась резиденция слуцкого князя и его администрация.
Появился Нижний замок в начале XVI века. Слуцк в те времена отстраивался после нападений крымских татар. Как известно, после смерти князя Симеона Олельковича защитой города и края руководила его жена княгиня Анастасия. Она же потом занималась и делами становления Слуцка, в том числе и построением Нижнего замка. «И теперь княгиня град около града заложила, и низину ровнять и поднимать начала». Эти строки из Слуцкой летописи относятся именно к 1509 году.
Замок занял часть территории посада, что лежал к востоку от детинца. Под него отошла большая часть торговой площади, что вызвало необходимость переноса её на новое место. От Верхнего замка и посада он отделялся прорытыми рвами, которые соединялись со Случью и Бычком. В плане представлял собой неправильный прямоугольник, был укреплён земляным валом с деревянными стенами и башнями.
Представление о том, как выглядели Слуцкие замки во второй половине XVI – начале XVII веков, можно сделать по упрощённому, но несомненно соответствующему действительности, образу города на географической карте, сделанной несвижским художником Томашем Маковским и изданной князем Николаем Христофором Радзивиллом в 1603 и повторно в 1613 годах. Здесь Нижний замок показан меньшим и ниже Верхнего. По его сторонам возвышаются две башни (одна – высокая, вторая – чуть ниже), накрытые шатровыми крышами.
Как свидетельствуют описания и планы города, середину замковой территории занимала площадь. Сначала был один дворец, который располагался в северной части территории. По его краям и вдоль вала шли хозяйственные постройки.
Со второй половины XVII и в начале XVIII веков в Нижнем замке уже имелись три дворца – монументальные одноэтажные многокомнатные здания. Один из них – большой дворец – возможно представлял собой перестроенный первый дворец Олельковичей. Стоял он по главной оси ансамбля. Это было крытое гонтом прямоугольное в плане здание, к которому симметрично по бокам примыкали альковы (самостоятельные пристройки под своими отдельными крышами). В дворцовых комнатах полы были паркетными, отапливались они печками, облицованными белой и цветной плиткой с изображениями гроздьев винограда, а также чёрных орлов – гербовых символов Радзивиллов, которые тогда были владельцами города. Рядом с дворцом находился колодец, под валом находилась сокровищница, за рвом над Бычком – баня.
Два других дворца располагались по сторонам главной оси, почти напротив друг друга. Между ними лежала прямоугольная площадь. Комнаты дворца, стоявшего ближе к Верхнему замку, были расписаны. Третий дворец упоминается как небольшой, также с альковами. Он был оштукатурен, при нем имелся небольшой огородик.
У моста, что вёл к Верхнему замку, стоял кухонный дом. Вдоль вала располагались другие хозяйственные постройки. Несколько хозяйственных зданий (пекарня, конюшня, дома другого назначения), к которым через канаву вёл мостик с перилами, находились на берегу реки. Над самой водой располагалась пивоварня.
Из города в замок можно было попасть по подъёмному деревянному мосту, который украшали резные изображения львов и орлов. Мост подводил к расположенным в земляном валу воротам с проходом и помещениями для стражи. Над воротами возвышалась башня с часами с боем, её купол венчал флюгер с двумя орлами – чёрным и красным.
С 1669 по 1744 годы за замками присматривали княжеские экономы, поскольку хозяева в указанный период жили в Германии.
Оживление и новое строительство в замках наблюдается в 1744–1760 годы, когда владельцем города и княжества был князь Иероним Флориан Радзивилл. После его смерти Слуцк перешёл в собственность несвижских Радзивиллов. Их родовым центром был Несвиж, а точнее несвижский замок. А в слуцких замках жизнь начала понемногу угасать.
На планах города конца XVIII – начала XIX веков можно видеть большой дворец, который теперь с тыльного фасада имел два боковых ризалита и полукруглый выступ посередине. Второго дворца, стоявшего со стороны Верхнего замка, уже не было. Былой третий дворец значительно увеличил свои размеры за счёт боковых пристроек. Теперь из города в замок вели два входа. Одни из ворот, которые была выше, имели три яруса, от них можно было попасть к Подзамчищу у Бернардинского монастыря и, держась стороны реки, по Малому мосту выйти в Новый город. Вторые ворота располагались севернее, между большим и малым дворцами.
После присоединения страны к Российской империи замки опустели и постепенно приходили в упадок. Инвентарь за 1815 год показывает замковые дворцы в полуразрушенном состоянии. По приказу городской администрации в 1820 году башни, хозяйственные и жилые замковые постройки были разобраны, рвы начали засыпаться. Осталось только несколько зданий, которые использовались для жилья. Например, в 1860-е годы на месте Нижнего замка было несколько жилых домов и фруктовый сад, находившихся во владении предводителя слуцкой знати Тадеуша Вайниловича. Однако после пожара, уничтожившего упомянутую застройку, территория начала обустраиваться по новому плану. К началу ХХ века от всего комплекса Верхнего и Нижнего замков почти что ничего уже не оставалось.
Сейчас территорию, где некогда находился Нижний замок, занимают здания ресторана «Вежа града», возведённого в конце 1980-х годов на месте столовой №1, и Центра коррекционного развития и обучения.
Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод –
Владимир ХВОРОВ
На заставке:
Сілуэты Слуцкіх замкаў на геаграфічнай карце 1613 года
(Силуэты Слуцких замков на географической карте 1613 года)