Была цытадэль на Случы

Была цытадэль на Случы

30.10.2014

З часоў, як пачалі засноўвацца гарады, людзей займала пытанне найлепшай арганізацыі гарадской забудовы. Праекты «ідэальных гарадоў» распрацоўвалі архітэктары антычнай Грэцыі, рэнесанснай Італіі і іншыя. Але ўвасабляць у рэальнасць ідэальныя праекты аказвалася справай цяжкай, часам і практычна немагчымай. Тым не менш, прыклады рэалізацыі ў той ці іншай меры дасканалых ідэй вядомы. У гісторыі беларускай архітэктуры адзін з такіх прыкладаў дае забудова Слуцка XVII–XVIII стагоддзяў. Можна выказаць меркаванне, што гэта быў «класічны перыяд» існавання горада, калі ўсе элементы горадабудаўнічай сістэмы арганічна дапаўнялі адзін другога і стваралі цэльны гарманічны комплекс. Важнейшымі элементамі, якія ўваходзілі ў старадаўні гарадскі ансамбль, з'яўляліся абарончыя збудаванні. Дзякуючы ім на доўгі час за Слуцкам трымалася слава «Цытадэлі Літвы».

Абарончыя ўмацаванні горад меў і раней. З XII стагоддзя гэта быў дзядзінец. На яго месцы ў XVI стагоддзі ўжо ўзвышаўся Верхні замак, да якога прымыкаў замак Ніжні. Але замкавы комплекс тады знаходзіўся ў цэнтры, з усіх бакоў яго абкружала жылая забудова, з-за чаго стратэгічнае значэнне ў справе абароны ён страціў. Таму князь Юрый II Алелькавіч арганізаваў узвядзенне новых абарончых умацаванняў. Стары Слуцк па перыметры абкружылі земляным валам, які насыпаўся адначасова з рыццём перад ім рва. Калі на паўночным баку горада роў перасёк ручай Бычок, а канцамі злучыўся са Случчу, то ён хутка запоўніўся вадою, што стварыла перад валам дадатковую перашкоду. На ўсходняй жа ўскраіне Новага Слуцка з'явілася Цытадэль, якую яшчэ называлі Новым замкам.

Князь Багуслаў Радзівіл у 2-й палове саракавых гадоў XVII стагоддзя значна палепшыў слуцкія фартэцыі. Сам ён добра разбіраўся ў архітэктуры, быў у курсе найноўшых тагачасных архітэктурных ідэй. Для арганізацыі работ і кіраўніцтва імі запрасіў прафесійнага архітэктара-фартыфікатара Тэафіла Спіноўскага. Былі ўдасканалены ўмацаванні Старога Слуцка, Цытадэль, а таксама земляным валам абнесена тэрыторыя Новага Слуцка – Зарэчча. Вал у вышыню дасягаў 8-мі метраў, таўшчыню каля асновы меў 26,6 метра. На Случы зрабілі плаціну, перакрыўшы якую, можна было пусціць ваду па рвах вакол горада. Калі вада іх перапаўняла, то падходы да горада станавіліся затопленымі.

План Слуцка XVII–XVIII века. Автор – И.ТитковскийУ Стары горад трапіць можна было праз размешчаныя ў таўшчыні вала тры ўваходныя мураваныя брамы. Меншая, памерам 9,15 на 15,25 метра, размяшчалася з боку прадмесця Востраў. Да яе ад цэнтра вяла вуліца Востраўская, таму і браму называлі Востраўскай. Дзве другія брамы мелі аднолькавыя памеры (25,6 на 36,6 метра) і знаходзіліся на поўначы і захадзе. Да іх падыходзілі вуліцы Капыльская і Віленская, таму і назвы іх былі адпаведнымі. З-за таго, што побач з Віленскай брамай знаходзіўся Ільінскі манастыр, вуліцу і браму часам называлі Ільінскімі. Мураваныя брамы Старога горада існавалі, верагодна, з часоў Алелькавічаў. У Новым горадзе да брамы вяла вуліца Навамейская (цяпер імя М. Багдановіча). Для яе будаўніцтва выкарысталі танны і распаўсюджаны матэрыял – дрэва, што было абумоўлена неабходнасцю ў сціслы тэрмін завяршыць умацаванне Новага горада: на Украіне распачаліся казацкія мяцяжы, якія, як пакажа час, пагражалі і беларускім землям. Праект брамы зрабіў князь Багуслаў. Гэта была трох'ярусная шатровая пабудова з уваходным праёмам. На другім ярусе размяшчалася абнесеная па перыметры адкрытай галерэяй надбрамная царква, на трэцім – памяшканне для дазору. Перад кожнай брамай шырыня рвоў павялічвалася, і ў гэтым месцы пасярэдзіне выступалі невялікія выспы-астраўкі. На выспы з брамы і з боку поля пад вуглом адзін да аднаго былі перакінуты масткі. Масткі, прылягаючыя да брам, былі пад'ёмнымі. Самі брамы зачыняліся аббітымі жалезам драўлянымі створамі.

План Слуцка конца XVIII векаАсаду можна было трымаць і з брам, але галоўным чынам абаронцы размяшчаліся на валах. Лінія вала праз пэўны адрэзак рабіла гранёны выступ у бок поля, ствараючы бастыёны. Вал Старога горада меў 8 бастыёнаў, Новага горада – 5. Адлегласць паміж бастыёнамі дазваляла перакрыжаваным агнём з размешчаных на іх гармат стрымліваць падыход ворага да курцін валоў. Узброенныя абаронцы размяшчаліся па ўсяму перыметру вала, забрацца на які з боку горада можна было па спецыяльных насыпных пад'ёмах-пандусах. Такія пад'ёмы меліся абапал брам і ў размешчаных каля рэчкі крайніх бастыёнах.

У лінію знешніх умацаванняў уваходзіла і Цытадэль. Яе квадратную (250 на 250 метраў) тэрыторыю таксама бараніў земляны вал з бастыёнамі і роў з вадою. У адрозненне ад гарадскіх бастыёнаў, меўшых від звычайнага выступу вала ў бок поля, цытадэльныя бастыёны, на кожнным з якіх ўзвышалася драўляная вежа, былі поўнасцю насыпнымі і стваралі ўзвышаную ромбападобную пляцоўку. У таўшчыні бліжэйшага да ракі бастыёну з боку поля знаходзіўся склад з порахам. У Цытадэль трапіць можна было толькі з горада праз узведзенную ў вале браму. Існаваў таксама патаемны выхад да ракі. Перад Цытадэллю з боку поля быў зроблены «П» – падобны равелін.

Завяршыў рэканструкцыю слуцкіх умацаванняў Багуслаў Радзівіл як раз у тэрмін. Ужо ў 1648 годзе Слуцк спрабавалі захапіць казакі, а ў 1655 годзе да горада двойчы падыходзілі рускія войскі пад кіраўніцтвам князя Шарамецева і казакі атамана Залатарэнкі, але горад аказаўся непрыступным. У першым выпадку кіраваў абаронай начальнік слуцкага гарнізона Ян Сасноўскі, у другім – палкоўнік Пэтэрсан.

Апошні раз у сярэдзіне XVIII стагоддзя ўдасканальваў слуцкія фартэцыі Геранім Фларыян Радзівіл. Слуцк працягваў заставацца горадам-крэпасцю, а яго ўзбраенне, асабліва артылерыя (аб чым з гонарам гаварыў князь Геранім) была роўнай каралеўскай.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ



 

Была цитадель на Случи

Схема устройства бастионаСо времён, когда начали основываться города, людей занимал вопрос наилучшей организации городской застройки. Проекты «идеальных городов» разрабатывали архитекторы античной Греции, ренессансной Италии и другие. Но воплощать в реальность идеальные проекты оказывалась делом тяжёлым, иногда и практически невозможным. Тем не менее, известны примеры реализации совершенных идей в той или иной мере. В истории белорусского архитектуры одним из таких примеров является застройка Слуцка XVII–XVIII веков. Можно предположить, что это был «классический период» существования города, когда все элементы градостроительной системы органично дополняли друг друга и создавали цельный гармоничный комплекс. Важнейшими элементами, которые входили в старинный городской ансамбль, являлись оборонительные сооружения. Благодаря им долгое время за Слуцком держалась слава «Цитадели Литвы».

Князь Богуслав РадзивиллОборонительные укрепления город имел и раньше. С XII века это был детинец. На его месте в XVI веке уже возвышался Верхний замок, к которому примыкал замок Нижний. Но замковый комплекс тогда находился в центре, со всех сторон его окружала жилая застройка, из-за чего стратегическое значение в деле защиты он потерял. Поэтому князь Юрий II Олелькович организовал возведение новых оборонительных укреплений. Старый Слуцк по периметру окружили земляным валом, который насыпался одновременно с рытьём перед ним рва. Когда на северной стороне города ров пересёк ручей Бычок, а концами соединился со Случью, то он быстро наполнился водой, что создало перед валом дополнительную преграду. На восточной же окраине Нового Слуцка появилась Цитадель, которую ещё называли Новым замком.

Князь Богуслав Радзивилл во 2-й половине сороковых годов XVII века значительно улучшил слуцкие укрепления. Сам он хорошо разбирался в архитектуре, был в курсе новейших архитектурных идей того времени. Для организации работ и руководства ими пригласил профессионального архитектора-фортификатора Теофила Спиновского. Были усовершенствованы укрепления Старого Слуцка, Цитадель, а также обнесена земляным валом территория Нового Слуцка – Заречье. Вал в высоту достигал 8-ми метров, толщину у основания имел 26,6 метра. На Случи сделали плотину, перекрыв которую, можно было пустить воду по рвам вокруг города. Когда вода рвы переполняла, то подходы к городу становились затопленными.

Так могли выглядеть Новомейские ворота. Рис. И.ТитковскийВ Старый город попасть можно было через трое входных каменных ворот (белор. – брама), расположенных в толщине вала. Меньшие, размером 9,15 на 15,25 метра, располагались со стороны предместья Остров. К ним от центра вела улица Островская, поэтому и ворота называли Островскими. Двое других ворот имели одинаковые размеры (25,6 на 36,6 метра) и находились на севере и западе. К ним подходили улицы Копыльская и Виленская, поэтому и названия их были соответствующими. Из-за того, что рядом с Виленскими воротами находился Ильинский монастырь, улицу и ворота иногда называли Ильинскими. Каменные ворот Старого города существовали, вероятно, со времён Олельковичей. В Новом городе к воротам вела улица Новомейская (ныне имени М. Богдановича). Для её строительства использовали дешёвый и распространённый материал – дерево, что было обусловлено необходимостью в сжатые сроки завершить укрепление Нового города: в Украине начались казацкие мятежи, которые, как покажет время, угрожали и белорусским землям. Проект ворот сделал Чертежи пушки слуцких укреплений XVII века князь Богуслав. Это была трёхъярусная шатровая постройка с входным проёмом. На втором ярусе располагалась обнесённая по периметру открытой галереей надвратная церковь, на третьем – помещение для дозора. Перед каждыми воротами ширина рвов увеличивалась, и в этом месте посередине выступали небольшие насыпи-островки. На насыпи из ворот и со стороны поля под углом друг к другу были переброшены мостки. Мостки, прилегающие к воротам, были подъёмными. Сами ворота запирали обитыми железом деревянными засовами.

Компьютерная реконструкция Цитадели. Автор – Николай ВолковОсаду можно было держать и с ворот, но в основном защитники располагались на валах. Линия вала через определённый отрезок делала гранёные выступы в сторону поля, создавая бастионы. Вал Старого города имел 8 бастионов, Нового города – 5. Расстояние между бастионами позволяло перекрёстным огнём из расположенных на них пушек сдерживать подход врага к куртинам валов. Вооружённые защитники располагались по всему периметру вала, забраться на который со стороны города можно было по специальным насыпным подъёмам-пандусам. Такие подъёмы имелись по бокам ворот и в расположенных возле речки крайних бастионах.

Портрет князя Иеронима Флориана Радзивилла (худ. Якуб Вессель), 1746 г. Князь изображен в гусарском мундиреВ линию внешних укреплений входила и Цитадель. Её квадратную (250 на 250 метров) территорию также защищал земляной вал с бастионами и ров с водой. В отличие от городских бастионов, имеющих вид обычного выступа вала в сторону поля, крепостные бастионы, на каждом из которых возвышалась деревянная башня, были полностью насыпными и создавали возвышенную ромбовидную площадку. В толще ближайшего к реке бастиона со стороны поля находился склад с порохом. В Цитадель попасть можно было только из города через возведённые в валу ворота. Существовал также потайной выход к реке. Перед цитаделью со стороны поля был сделан «П» – образный равелин.

Богуслав Радзивилл завершил реконструкцию слуцких укреплений как раз в срок. Уже в 1648 году Слуцк пытались захватить казаки, а в 1655 году к городу дважды подходили русские войска под руководством князя Шереметева и казаки атамана Золотаренко, но город оказался неприступным. В первом случае руководил обороной начальник слуцкого гарнизона Ян Сосновский, во втором – полковник Петерсен.

Последний раз в середине XVIII века усовершенствовал Слуцкие укрепления Иероним Флориан Радзивилл. Слуцк продолжал оставаться городом-крепостью, а его вооружение, особенно артиллерия, о чем с гордостью говорил князь Иероним, была равной королевской.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

Перевод –
Владимир ХВОРОВ