Слуцкая бальніца

Слуцкая бальніца

11.07.2017

На 2017 год приходятся более чем шестьдесят памятных дат, связанных с историей Случчины. Среди них и 175-летие со времени открытия в Слуцке земской больницы (1842). Предлагаем читателям главу «Слуцкая больница» из книги Игоря Титковского «Слуцк. История города в памятниках архитектуры».

З гісторыі лекарскай справы

У старажытнасці, за язычніцкімі часамі, хворыя за дапамогай звярталіся да вяшчуноў, якія былі і знахарамі-лекарамі. З прыняццем хрысціянства іх вопыт і веды забываліся. Тым не менш, многае захавалася, і сёння гэтая старажытная лекарская спадчына складае пэўную частку народнай медыцыны.

З пашырэннем хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях пачалі з"яўляцца манастырскія бальніцы: спачатку ў Кіеве, потым у іншых месцах.

Хірургічную дапамогу насельніцтву ў гарадах маглі аказваць цырульнікі. Яны не толькі рабілі прычоскі і галілі бароды, але павінны былі ведаць анатомію, умець прымяняць розныя лекі, упраўляць вывіхі, найбольш дасканалыя маглі ампутаваць канечнасць. Ім дазвалялася ствараць свае цэхі. Як сведчаць дакументы, у Слуцку на працягу XVII–XVIII стст. мелася па 5–7 цырульнікаў, якія аказвалі медыцынскую дапамогу [1]. У лячэбнай справе па рангу ніжэй цырульнікаў стаялі лазеншчыкі. Яны рабілі масаж у лазнях, а калі патрабавалася, то і прыкладвалі пластыр.

З XVI ст. у гарадах ВКЛ значна пашыраецца колькасць шпіталяў. Іх адкрывалі, а потым за свае сродкі ўтрымлівалі феадалы, магістраты, праваслаўныя, каталіцкія і пратэстантскія храмы, манастыры, брацтвы, цэхавыя аб"яднанні [2].

Лячэбная справа ў колішнім Слуцку

Да 1582 г. адносяцца звесткі пра шпіталь на Востраве, які быў заснаваны Юрыем II Алелькавічам і ўтрымліваўся на сродкі князёў Слуцкіх. Ранейшыя звесткі пра шпіталь у Трайчанскім прадмесці прыводзяцца ў дакуменце за 1661 г., трымаў яго прыход Стэфанаўскай царквы. У Новым горадзе меліся шпіталі пры праваслаўнай Юр"еўскай царкве і рэфармацкім зборы. У Старым горадзе іх таксама ў XVII ст. было некалькі: на вуліцы Віленскай, непадалёку ад Праабражэнскага манастыра, побач з ратушай шпіталь святога Спаса трымала Спаса-Праабражэнскае брацтва. На той жа вуліцы, бліжэй да Віленскай брамы, знаходзіўся шпіталь Ільінскага манастыра. Для католікаў шпіталь быў закладзены Казімірам Клакоцкім у 1666 г. пры фарным касцёле. Размяшчаўся ён над Бычком, каля Крывога маста, знаходзіўся пад апекай брацтва святой Ганны. Утрымлівалі шпіталі яўрэйская і лютэранская абшчыны. У XVIII ст. на Школішчы, па вуліцы Мыльніцкай быў «рускі шпіталь» [3]. Верагодна, што з-за яго ў 1-й палове XIX ст. вуліцу перайменавалі ў Багадзельную.

Пад наглядам манахаў або святароў, сябраў брацтва і прыхаджан у шпіталях даглядаліся хворыя, састарэлыя, а таксама «ўбогія» і «калекі». Як форма арганізацыі ўстановы лячэбнай і сацыяльнай дапамогі шпіталі існавалі да першай паловы XIX ст.: «Ідучы далей міма былога замка – відаць невялікі дом з капліцай-то шпіталь каталіцкі для састарэлых абодвух палоў» – такія радкі з апісання Слуцка 1-й паловы XIX ст. пакінуў былы слуцкі гараднічы барон Стаэль [4].

Пры адкрыцці шпіталяў абумоўліваліся крыніцы іх забеспячэння, а таксама аб"ём і віды прадстаўляемых паслуг. Хто папраўляўся, той пакідаў шпіталь, невылечныя або састарэлыя маглі заставацца там да смерці. Аднак сюды прымаліся не ўсе. Яшчэ ў 1656 г. сесія Слуцкага магістрата прыняла пастанову, каб шпітальныя старасты не прымалі ў шпіталь заразных хворых [5].

На сродкі, вылучаныя горадам і дабрачыннікамі, у Старым горадзе ўтрымліваліся жыхары адмысловага квартала – Калечага Кута, дзе жылі ўбогія і хворыя. Да канца XVIII ст. ён размяшчаўся паміж вуліцамі Востраўскай і Падвальнай, насупраць пляцаў Раждзественскай царквы і Свята-Духаўскага касцёла.

Гаспадары княства і магнаты маглі дазволіць сабе карыстацца дапамогай падрыхтаваных дактароў. Такія спецыялісты пачалі з"яўляцца з XVI ст. Яны звычайна мелі вышэйшую медыцынскую адукацыю (называліся дактарамі медыцыны) і нярэдка былі іншаземцамі. Але было іх нямнога. Нездарма як пра справу незвычайную занатавана на паперы звестка пад 1580 г.: «…у Слуцку на той час былі 4 дактары: сандамірскі Бартэлян, кракаўскі Марцін Фокс, люблінскі Лаўрэнцыўм і слуцкі – стары і добры. Сюды многа паноў і пань і рознага стану людзей на лячэнне з"ехаліся. І калі каму пан Бог дараваў, папраўляліся» [6]. Слуцкі доктар, відаць, усім быў добра знаёмы, таму яго імя аўтар і не прыводзіць. Імёны дактароў як спецыялістаў паважаных і рэдкіх крыніцы звычайна даносяць. Напрыклад, вядома, што з 1589 г. у Слуцку жыў Пётр Умястоўскі. Ён быў не толькі лекарам: у 1575 г. стаў доктарам філасофіі, у 1580-м жыў у Парыжы, пазней лёс закінуў яго на Валынь.

У 1728 г. у Слуцку было 2 дактары [7].

Казённая бальніца

Галоўны мураваны корпус земскай бальніцы. 2001 г.Шпіталі, якія ўтрымліваліся царкоўнымі брацтвамі або прыходамі, на працягу першай паловы XIX ст. адыходзілі ў нябыт або рэарганізоўваліся. З гэтага часу пытанні лекарскай справы пачалі пераходзіць у кампетэнцыю дзяржавы. За рознага кшталту богаўгоднымі ўстановамі павінны былі назіраць Прыказы грамадскага дагляду, якія ствараліся з канца XVIII ст.

У 1828 г. за цытадэллю, на месцы існаваўшага ў XVII–XVIII стст. перад ёй дадатковага ўмацавання – хорнверка (цяпер раён вуліцы Вечаркевіча), быў пабудаваны лазарэт для салдат і жыхароў места [8]. Узвялі яго на сродкі тагачасных уладароў горада Стэфаніі Радзівіл-Вітгенштэйн і Льва Вітгенштэйна. Гэты час можна лічыць пачаткам новага этапу фарміравання сістэмы гарадской аховы здароўя. З часам лазарэт перайшоў у падпарадкаванне дзяржаўнай казны і знаходзіўся пад наглядам Прыказа грамадскага дагляду. Спачатку там мелася памяшканне на 15 ложкаў. Пазней Слуцкая казённая бальніца была залічана да этапных ваенных бальніц і павялічана да 100–150 ложкаў, але з умовай, каб сюды паступалі інваліды і хворыя з этапных і праходзячых вайсковых каманд. Утрыманне кожнага ваеннага каштавала 44 капейкі за дзень (аплата бралася з камісарскага ведамства). З хворых грамадзянскага – ў бальніцы бралася 5 рублёў 15 капеек за месяц, а немаёмасныя ўтрымліваліся бясплатна [9].

Акрамя казённай бальніцы, захоўвалася і ўстанова даўнейшага тыпу – гарадская багадзельня (шпіталь). Яна ўтрымлівалася за кошт добраахвотных ахвяраванняў, была разлічана на 25 ложкаў. Сюды прымалі ўвечных, састарэлых і невылечна хворых. Наглядалі за багадзельняй члены заснаванага ў 1816–20 гадах (раней, чым у іншых беларускіх гарадах) Слуцкага аддзялення Расійскага Імператарскага чалавекалюбівага таварыства.

Дзейнічаў і яўрэйскі шпіталь, які з гэтых часоў звычайна згадваўся як яўрэйская бальніца [10].

Галоўны мураваны корпус земскай бальніцы. 2001 г.Тут трэба адзначыць, што гістарычныя звесткі, якія нярэдка прыводзяцца, няпоўныя з-за таго, што ў Слуцку, які да сярэдзіны XIX ст. быў прыватнаўласніцкім горадам, меліся ўстановы і арганізацыі рознага падпарадкавання. У гарадскія рэестры і вопісы маглі трапляць толькі тыя, што належылі магдэбургіі, а магнацкія, манастырскія і ўстановы іншага падпарадкавання маглі быць прапушчаны. Гэтым, верагодна, можна тлумачыць і «разнабой» у прымяненні назваў устаноў, у залежнасці ад таго, хто імі карыстаўся.

У матэрыялах 2-й паловы XIX ст. можна знайсці звесткі пра шпіталь мескі (гарадскую бальніцу) на 15 ложкаў, шпіталь турэмны на 10 ложкаў і шпіталь таварыства дабрачыннасці на 14 неляжачых [11]. Хутчэй за ўсё, што звесткі гэтыя адносяцца да 1830-х гадоў і маюць на ўвазе этапную ваенную бальніцу за цытадэллю, гарадскую багадзельню і заснаваны лазарэт ў турме. Даследчык пачатку XX ст. Іван Глебаў гаворыць пра тры слуцкія бальніцы: гарадскую, сельскую і яўрэйскую (верагодна, маюцца на ўвазе бальніца, якая з часам стала называцца земскай, лазарэт за цытадэллю і яўрэйскі шпіталь) [12].

Па афіцыйных дадзеных за 1904 г., у Слуцку было 3 бальніцы (гарадская, сельская і турэмная) на 55 месцаў, мелася 7 урачоў, 6 акушэрак, 11 фельчараў і 1 ветэрынар. На адно бальнічнае месца прыходзілася 279 чалавек, на 1 урача – 2192 жыхары. Таксама мелася лячэбніца пры духоўным вучылішчы, дзве аптэкі і 4 аптэкарскія магазіны [13].

На працягу першай паловы XIX ст. былі ліквідаваны Прыказы грамадскага дагляду, а лячэбныя ўстановы перадаваліся земствам. Таму слуцкі дарэвалюцыйны бальнічны комплекс па вуліцы Турэмнай застаўся ў памяці жыхароў горада як земская бальніца.

Слуцкая земская бальніца

Ансамбль бальнічнага гарадка па вуліцы Турэмнай (цяпер імя Аляксандра Манахава) фарміраваўся на працягу сярэдзіны XIX – 2-й паловы XX ст. Афіцыйна Слуцкая гарадская бальніца, разлічаная на 25 ложкаў, якая ў сувязі з рэформамі і стварэннем земстваў пазней стала называцца земскай, сваю гісторыю адлічвае з 1842 г. [14] Гэта быў час, калі ўжо было фактычна вырашана пытанне пераходу Слуцка з прыватнай уласнасці князя Льва Вітгенштэйна ў дзяржаўную казну і справамі арганізацыі бальніцы займаліся новыя гаспадары. З часам на яе тэрыторыі, якая ўяўляла сабою засаджаны дрэвамі абшырны пляц, размясцілася некалькі бальнічных карпусоў. Пасля рэвалюцыі частку бальнічнага пляца ператварылі ў парк імя пахаванага там героя грамадзянскай вайны Аляксандра Манахава. Тады яго імя атрымала і вуліца.

Аднапавярховы драўляны будынак, узведзены ў стылі класіцызму, з"яўляўся, хутчэй за ўсё, найранейшым з ліку бальнічных карпусоў. Складзены з круглых бярвенняў, ён стаяў на высокім падмурку, меў план выцягнутага прамавугольніка з завершанымі франтонамі рызалітамі па баках і мураваным уваходным тамбурам з прыступкамі пасярэдзіне. Унутры, насупраць увахода, размяшчалася фае-вестыбюль, прастора якога павялічвалася за кошт эркера – трохграннага выступа сцяны тыльнага фасада. З фае да палат разыходзіліся два калідоры. Карнізы, ліштвы і шэраг іншых элементаў будынка былі аздоблены разьбою. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася хірургічнае аддзяленне, у 1960–90-я гады – радзільнае.

Франтон будынка земскай бальніцы. 2001 г.У 1886 г. на рагу вуліц Нова-Цішкаўскай (цяпер Ленінская) і Турэмнай (цяпер Манахава) быў узведзены двухпавярховы мураваны корпус. Для будоўлі выкарыстоўвалася выдатнай якасці цэгла, вырабленая ў вёсцы Хранова (цяпер Ветка). Будынак стаяў навідавоку, адсюль пачыналася бальнічная тэрыторыя. У сціплым, але выразным па архітэктуры будынку можна заўважыць рысы позняга класіцызму, а таксама ўжыванне аўтарам праекта прыёму новага на той час стылю мадэрн. Гэта відавочна ў асіметрычным рашэнні плана (невялікая прыбудова да галоўнай часткі прыдавала яму «Г» – падобны выгляд) і фасадаў. Змешчаныя ў правы бок трохвугольныя франтончыкі галоўнага і тыльнага фасадаў, упрыгожаныя адмысловымі драўлянымі элементамі (характэрная прыкмета так званай «альпійскай архітэктуры»), сталі вобразным акцэнтам будынка. Франтончык галоўнага фасада вызначаў уваход з боку вуліцы. Пасля вайны ён быў закладзены і ператварыўся ў аконны праём, а ўваход быў арганізаваны з супрацьлеглага боку, са двара. Унутраная планіроўка асноўнай часткі была калідорная, з двухбаковым размяшчэннем палат. Першапачаткова мелася скляпенне, невялікія арачныя вокны якога ўзвышаліся над зямлёй. Пазней яго не стала, і аконныя праёмы былі закладзены.

Тут, акрамя палат, меліся дапаможныя і адміністрацыйныя памяшканні. Да 1960-х гадоў у гэтым корпусе быў кабінет галоўнага ўрача.

Пасля вайны тут размяшчалася інфекцыйнае аддзяленне, у 1990-я – кожнае.

У 1904 г. з"явіўся аднапавярховы мураваны «Г» – падобны ў плане корпус. Яго ўнутраная планіроўка была калідорнай, з аднабаковым размяшчэннем памяшканняў. Вуглы сцен галоўнага фасада дэкарыравалі пілястры, па перыметры праходзіў прафіляваны карніз, сцены праразаліся спаранымі прамавугольнымі вокнамі, апрацаванымі простымі ліштвамі. У ім пасля Вялікай Айчыннай вайны размяшчалася дзіцячае аддзяленне, а ў 1970–90-я гады знаходзіліся кожвендыспансер і жаночая кансультацыя.

Савецкая бальніца

Аднапавярховы мураваны корпус земскай бальніцы. 2001 г.Пасля рэвалюцыі бальнічных карпусоў стала больш. Былі ўзведзены новыя, а таксама далучаны некалькі старых прыватных будынкаў, сядзібы якіх прымыкалі да бальнічнай тэрыторыі. У дзяржаўную ўласнасць, напрыклад, быў рэквізаваны жылы дом памешчыкаў Рымашэўскіх, які стаяў на рагу вуліц Нова-Цішкаўскай (Ленінскай) і Пакроўскага (цяпер імя Г. Жукава). У ім размясцілі туберкулёзны дыспансер [15].

У 1930-я гады Слуцкая бальніца была разлічана на 100 ложкаў, меліся амбулаторыя для вясковага насельніцтва, туберкулёзны дыспансер, працоўная амбулаторыя, дзіцячая і жаночая кансультацыі, зубаўрачэбная амбулаторыя, рэнтгенкабінет. Працавалі 17 урачоў.

У 1936 г. узведзены драўляны корпус радзільнага дома на 40 ложкаў. Агульная колькасць ложкаў дасягнула 265. З"явіўся фізкабінет, арганізавалі школу медсясцёр.

У невялікім скверы па вуліцы Пралетарскай, насупраць педвучылішча, быў узведзены двухпавярховы мураваны корпус паліклінікі. У той час у горадзе працавала 36 урачоў.

У пасляваенны перыяд, да 1948 г., была адноўлена парушаная сетка аховы здароўя, прыведзены ў належны стан карпусы на бальнічнай тэрыторыі. Аднак у бальніцы, разлічанай на 250 ложкаў, востра адчуваўся недахоп памяшканняў.

У 1959 г. на прылягаючай да вуліцы Ленінскай пляцоўцы было пачата будаўніцтва трохпавярховага цаглянага корпуса. У эксплуатацыю яго здалі ў снежні 1961 г. (канчаткова завершаны напрацягу 1962–63 гадоў) [16]. Разлічаны на 425 месцаў, ён стаў галоўным бальнічным корпусам. Тут размясціліся хірургічнае, тэрапеўтычнае, нервовае і дзіцячае аддзяленні. Узведзены з белай сілікатнай цэглы і неатынкаваны, «П» – падобны ў плане, пакрыты вальмавым дахам, будынак не мае залішніх архітэктурных і дэкаратыўных элементаў. У 2005 г. ён быў атынкаваны і звонку атрымаў больш эстэтычны выгляд за кошт афарбоўкі фасадаў.

Павялічвалася колькасць работнікаў медыцынскай сферы. У 1959 г. у горадзе было 17 урачоў і 258 работнікаў сярэдняга медперсаналу, у 1964 – 22 урачы і 393 работнікаў сярэдняга медперсаналу. Напрыканцы 1960-х гадоў працавалі 122 урачы і 586 работнікаў сярэднега медыцынскага персаналу, у 1974 г. – 172 урачы, 467 работнікаў сярэдняга медперсаналу. Бальніца была разлічана на 474 чалавекі.

Сучасная бальніца


У 2-й палове 1970-х гадоў распачалося будаўніцтва новага бальнічнага комплексу па вуліцы Чайкоўскага. Па меры ўвядзення ў эксплуатацыю карпусоў аддзяленні з тэрыторыі старой бальніцы па вуліцы Манахава пераводзіліся на новае месца.

Сучасны комплекс Слуцкай Цэнтральнай раённай бальніцы складаецца са злучаных між сабою на ўзроўні другога паверха шасці лячэбных, адміністрацыйнага корпуса (1979, праект архітэктара Бычкоўскага і інш.) і паліклінікі для дарослых, асобна размешчаных карпусоў супрацьтуберкулёзнага дыспансера і інфекцыйнага аддзялення, а таксама трох гаспадарча-бытавога прызначэння пабудоў.

Гэта 1, 2, 3, 4 і 5-павярховыя будынкі, узведзеныя з цэглы і жалезабетонных канструкцый, якія маюць прамавугольныя ў плане абрысы. У Слуцкую ЦРБ, акрамя ўласна райбальніцы, уваходзяць паліклінікі: стаматалагічная (па вуліцы Леніна, узведзена ў 1982 г., архітэктар А.У. Івашкаў), дзіцячая (па вуліцы Уласаўца, узведзена побач з будынкам старой паліклінікі, у якім цяпер знаходзіцца станцыя хуткай дапамогі), для дарослых (уведзена ў эксплуатацыю ў лютым 1983 г., размяшчаецца ў комплексе з райбальніцай), жаночая кансультацыя, радзільны дом. Па дадзеных на канец 1999 г., у медыцынскім аб"яднанні працавалі 267 урачоў [17].

На тэрыторыі старой земскай бальніцы па вуліцы Манахава засталося радзільнае аддзяленне (радзільны дом). Яно займае трохпавярховы, колішні галоўны, корпус. Засталіся таксама і некаторыя службовыя пабудовы.

На жаль, гістарычная забудова Слуцкай бальніцы знікла. Старасвецкі драўляны аднапавярховы будынак, які да апошніх часоў даваў прытулак радзільнаму аддзяленню, быў разабраны ў 1996 г. У горадзе гэта быў адзін з цікавейшых узораў драўлянай класічнай архітэктуры. На пачатку 2005 г. не стала аднапавярховага мураванага бальнічнага корпуса 1904 г. пабудовы. Падчас яго разборкі знаходзіліся цагліны з меткамі чатырох слуцкіх цагельняў – Хранова, Слівы, Баслаўцы, Бязверхавічы. У тым жа 2005 г. быў беспадстаўна разбураны адзін з цікавых і значных помнікаў гісторыі і архітэктуры Слуцка – двухпавярховы мураваны корпус, узведзены ў 1886 г. [18]


СЛУЦКАЯ БОЛЬНИЦА

Из истории врачебного дела


Бальнічны гарадок на плане горада 1952 г.В древности, в языческие времена, больные за помощью обращались к волхвам, которые были и знахарями-лекарями. С принятием христианства их опыт и знания стали забываться. Тем не менее, многое сохранилось, и сегодня это древнее врачебное наследие составляет определённую часть народной медицины.

С распространением христианства в восточно-славянских землях начали появляться монастырские больницы: сначала в Киеве, потом в других местах.

Хирургическую помощь населению в городах могли оказывать парикмахеры. Они не только делали причёски и брили бороды, но должны были знать анатомию, уметь применять различные лекарства, вправлять вывихи, наиболее продвинутые могли ампутировать конечности. Им разрешалось создавать свои цеха. Как свидетельствуют документы, в Слуцке в течение XVII–XVIII вв. имелось по 5–7 парикмахеров, которые оказывали медицинскую помощь [1]. В лечебном деле по рангу ниже парикмахеров стояли банщики. Они делали массаж в банях, а если требовалось, то и прикладывали пластырь.

С XVI в. в городах ВКЛ значительно расширяется количество госпиталей. Их открывали, а потом за свои средства содержали феодалы, магистраты, православные, католические и протестантские храмы, монастыри, братства, цеховые объединения [2].

Лечебное дело в былом Слуцке

К 1582 г. относятся сведения о госпитале на Острове, который был основан Юрием II Олельковичем и содержался на средства князей Слуцких. Давние сведения о госпитале в Свято-Троицком предместье приводятся в документе за 1661 г., содержал его приход Стефановской церкви. В Новом городе имелись больницы при православной Юрьевской церкви и реформаторском союзе. В Старом городе их тоже в XVII в. было несколько: на улице Виленской, недалеко от Преображенского монастыря, рядом с ратушей госпиталь святого Спаса содержало Спасо-Преображенское братство. На той же улице, ближе к Виленским воротам, находился госпиталь Ильинского монастыря. Для католиков госпиталь был заложен Казимиром Клакоцким в 1666 г. при фарном костёле. Располагался он над Бычком, около Кривого моста, находился под опекой братства святой Анны. Содержали госпитали еврейская и лютеранская общины. В XVIII в. на Школище, по улице Мыльницкой был «русский госпиталь» [3]. Вероятно, что из-за него в 1-й половине XIX в. улицу переименовали в Богадельную.

Под наблюдением монахов и священников, членов братства и прихожан в госпиталях доглядывались больные, престарелые, а также «нищие» и «калеки». Как форма организации учреждения лечебной и социальной помощи больницы существовали до первой половины XIX в.: «Проходя дальше мимо бывшего замка – видно небольшой дом с часовней – это госпиталь католический для престарелых обоих полов» – такие строки из описания Слуцка 1-й половины XIX века оставил бывший Слуцкий городничий барон Стаэль [4].

При открытии госпиталей оговаривались источники их финансирования, а также объём и виды представляемых услуг. Кто поправлялся, покидали госпиталь, неизлечимые или старики могли оставаться там до смерти. Однако сюда принимались не все. Ещё в 1656 г. сессия Слуцкого магистрата приняла постановление, чтобы больничные старосты не принимали в больницу заразных больных [5].

На средства, выделенные городом и добровольцами, в Старом городе содержались жители особого квартала – Калечного Угла, где жили нищие и больные. К концу XVIII в. он располагался между улицами Островской и Подвальной, напротив площадей Рождественской церкви и Свято-Духовского костёла.

Хозяева княжества и магнаты могли позволить себе пользоваться помощью подготовленных врачей. Такие специалисты начали появляться с XVI в. Они обычно имели высшее медицинское образование (назывались докторами медицины) и нередко были иностранцами. Но было их немного. Недаром как о деле необычном записаны на бумаге сведения под 1580 г.: «…в Слуцке на то время были 4 доктора: сандомирский Бартелян, краковский Мартин Фокс, люблинский Лаврентиум и слуцкий – старый и добрый. Сюда много господ и дамы и разного состояния людей на лечение съезжались. И если кому бог даровал, поправлялись» [6]. Слуцкий доктор, по-видимому, всем был хорошо знаком, поэтому его имя автор и не приводит. Имена врачей, как специалистов уважаемых и редких, источники обычно доносят. Например, известно, что с 1589 г. в Слуцке жил Пётр Умястовский. Он был не только врачом: в 1575 году стал доктором философии, в 1580-м жил в Париже, позднее судьба забросила его на Волынь.

В 1728 г. в Слуцке было 2 доктора [7].

Казённая больница

Адзін з корпусоў Слуцкай ЦРБ. 2010 г.Больницы, содержавшиеся церковными братствами или приходами, в течение первой половины XIX в. ушли в небытие или были реорганизованы. Отныне вопросы врачебного дела начали переходить в компетенцию государства. За разного рода богоугодными заведениями должны были наблюдать Приказы общественного досмотра, которые создавались с конца XVIII в.

В 1828 году за цитаделью, на месте существовавшего в XVII–XVIII вв. перед ней дополнительного укрепления – горнверка (ныне район улицы Вечеркевича), был построен лазарет для солдат и жителей города [8]. Возвели его на средства тогдашних владельцев города Стефании Радивилл-Витгенштейн и Льва Витгенштейна. Это время можно считать началом нового этапа формирования системы городского здравоохранения. Со временем лазарет перешёл в подчинение государственной казны и находился под надзором Приказа общественного присмотра. Сначала там имелось помещение на 15 коек. Позже Слуцкая казённая больница была причислена к этапным военным больницам и увеличена до 100–150 коек, но с условием, чтобы сюда поступали инвалиды и больные с этапных и проходящих воинских команд. Содержание каждого военного стоило 44 копейки в день (оплата взималась с комиссарского ведомства). С больных гражданского ведомства в больнице бралась 5 рублей 15 копеек в месяц, а неимущие содержались бесплатно [9].

Кроме казённой больницы, сохранялось и учреждение старого типа – городская богадельня (госпиталь). Она содержалась за счёт добровольных пожертвований, была рассчитана на 25 коек. Сюда принимали увеченных, престарелых и неизлечимо больных. Наблюдали за богадельней члены основанного в 1816–20 годах (раньше, чем в других белорусских городах) Слуцкого отделения Российского Императорского человеколюбивого общества.

Действовал и еврейский госпиталь, который с тех пор обычно упоминался как еврейская больница [10].

Здесь нужно отметить, что исторические сведения, которые нередко приводятся, неполные из-за того, что в Слуцке, который к середине XIX в. был частновладельческим городом, имелись учреждения и организации разного подчинения. В городские реестры и описи могли попадать только те, что принадлежали магдебургии, а магнатские, монастырские и учреждения другого подчинения могли быть пропущены. Этим, вероятно, можно объяснить и «разнобой» в применении названий учреждений, в зависимости от того, кто ими пользовался.

В материалах 2-й половины XIX в. можно найти сведения о больнице мужской (городской больнице) на 15 коек, больнице тюремной на 10 коек и госпитале общества благотворительности на 14 не лежачих [11]. Скорее всего, что сведения эти относятся к 1830-м годам и подразумевают этапную военную больницу за цитаделью, городскую богадельню и основанный в тюрьме лазарет. Исследователь начала XX в. Иван Глебов говорит о трёх слуцких больницах: городской, сельской и еврейской (вероятно, имеется в виду больница, которая со временем стала называться земской, лазарет за цитаделью и еврейский госпиталь) [12].

По официальным данным за 1904 г. в Слуцке было 3 больницы (городская, сельская и тюремная) на 55 мест, имелось 7 врачей, 6 акушерок, 11 фельдшеров и 1 ветеринар. На одно больничное место приходилось 279 человек, на 1 врача – 2192 жителя. Также имелась лечебница при духовном училище, две аптеки и 4 аптекарских магазина [13].

В течение первой половины XIX в. были устранены Приказы общественного досмотра, а лечебные учреждения передавались земствам. Поэтому Слуцкий дореволюционный больничный комплекс по улице Тюремной остался в памяти жителей города как земская больница.

Слуцкая земская больница

Адзін з корпусоў Слуцкай ЦРБ. 2010 г.Ансамбль больничного городка по улице Тюремной (ныне имени Александра Монахова) формировался на протяжении середины XIX – 2-й половины XX века. Официально Слуцкая городская больница, рассчитанная на 25 коек, которая в связи с реформами и созданием земств позже стала называться земской, свою историю отсчитывает с 1842 года [14]. Это было время, когда уже был фактически решён вопрос перехода Слуцка из частной собственности князя Льва Витгенштейна в государственную казну, и делами организации больницы занимались новые хозяева. Со временем на её территории, представлявшей собой засаженную деревьями обширную площадку, разместилось несколько больничных корпусов. После революции часть больничных площадей превратили в парк имени похороненного там героя Гражданской войны Александра Монахова. Тогда его имя получила и улица.

Одноэтажное деревянное здание, построенное в стиле классицизма, являлось, скорее всего, первым из числа больничных корпусов. Составленное из круглых брёвен, оно стояло на высоком фундаменте, имело план вытянутого прямоугольника с завершёнными фронтонами ризалитами по бокам и каменным входным тамбуром со ступенями посередине. Внутри, у входа, располагалось фойе-вестибюль, пространство которого увеличивалось за счёт эркера – трёхгранного выступа стены тыльного фасада. Из фойе к палатам расходились два коридора. Карнизы, плинтуса и ряд других элементов здания были отделаны резьбой. После Великой Отечественной войны здесь располагалось хирургическое отделение, в 1960–90-е годы – родильное.

В 1886 г. на углу улиц Ново-Тишковской (ныне Ленинская) и Тюремной (сейчас Монахова) был возведён двухэтажный каменный корпус. Для стройки использовался отличного качества кирпич, изготовленный в деревне Хреново (сейчас Ветка). Здание стояло на виду, отсюда начиналась больничная территория. В скромном, но чётком по архитектуре здании можно заметить черты позднего классицизма, а также применение автором проекта приёма нового на то время стиля модерн. Это очевидно в асимметричном решении плана (небольшая пристройка к главной части придавала ему «Г»-подобный вид) и фасадов. Смещённые в правую сторону треугольные фронтончики главного и тыльного фасадов, украшенные специальными деревянными элементами (характерный признак так называемой «альпийской архитектуры»), стали образным акцентом здания. Фронтончик главного фасада определял вход со стороны улицы. После войны он был заложен и превратился в оконный проем, а вход был организован с противоположной стороны, со двора. Внутренняя планировка основной части была коридорная, с двусторонним расположением палат. Первоначально имелся свод, небольшие арочные окна которого возвышались над землёй. Позже его не стало, и оконные проёмы были заложены.

Здесь, помимо палат, имелись вспомогательные и административные помещения. До 1960-х годов в этом корпусе был кабинет главного врача.

После войны здесь располагалось инфекционное отделение, в 1990-е – кожное.

В 1904 г. появился одноэтажный каменный «Г»-образный в плане корпус. Его внутренняя планировка была коридорной, с односторонним расположением помещений. Углы стен главного фасада декорировали пилястры, по периметру проходил профилированный карниз, стены прорезались спаренными прямоугольными окнами, обрамлёнными простыми наличниками. В нём после Великой Отечественной войны располагалось детское отделение, а в 1970–90-е годы находились кожно-венерологический диспансер и женская консультация.

Советская больница

План бальнічнага гарадка Слуцкай ЦРБПосле революции больничных корпусов стало больше. Были возведены новые, а также присоединены несколько старых частных зданий, офисы которых примыкали к больничной территории. В государственную собственность, например, был реквизирован жилой дом помещиков Римашевских, стоящий на углу улиц Ново-Тишковской (Ленинской) и Покровского (ныне имени Г. Жукова). В нём разместили туберкулёзный диспансер [15].

В 1930-е годы Слуцкая больница была рассчитана на 100 коек, имелись амбулатория для сельского населения, туберкулёзный диспансер, рабочая амбулатория, детская и женская консультации, зуболечебная амбулатория, рентген кабинет. Работали 17 врачей.

В 1936 г. возведён деревянный корпус родильного дома на 40 коек. Общее количество коек достигло 265. Появился физкабинет, организовали школу медсестёр.

В небольшом сквере по улице Пролетарской, напротив педучилища, был возведён двухэтажный каменный корпус поликлиники. В то время в городе работало 36 врачей.

В послевоенный период, до 1948 года, была восстановлена нарушенная сеть здравоохранения, приведены в надлежащее состояние корпуса на больничной территории. Однако в больнице, рассчитанной на 250 коек, остро ощущалась нехватка помещений.

В 1959 г. на прилегающей к улице Ленинской площадке было начато строительство трёхэтажного кирпичного корпуса. В эксплуатацию его сдали в декабре 1961 г. (окончательно завершён в течение 1962–63 годов) [16]. Рассчитанный на 425 мест, он стал главным больничном корпусом. Здесь разместились хирургическое, терапевтическое, нервное и детское отделения. Возведённое из белого силикатного кирпича и неоштукатуренное, «П»-образное в плане, покрытое вальмовой крышей, здание не имеет излишних архитектурных и декоративных элементов. В 2005 году оно было оштукатурено и снаружи получило более эстетичный вид за счёт окраски фасадов.

Увеличивалось количество работников медицинской сферы. В 1959 г. в городе было 17 врачей и 258 работников среднего медперсонала, в 1964 – 22 врача и 393 работников среднего медперсонала. В конце 1960-х годов работали 122 врача и 586 работников среднего медицинского персонала, в 1974 – 172 врача, 467 работников среднего медперсонала. Больница была рассчитана на 474 человека.

Современная больница

Адміністратыўны корпус Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы. 2010 г.Во 2-й половине 1970-х годов началось строительство нового больничного комплекса по улице Чайковского. По мере введения в эксплуатацию корпусов с территории старой больницы по улице Монахова отделения переводились на новое место.

Современный комплекс Слуцкой центральной районной больницы состоит из соединённых между собой на уровне второго этажа шести лечебных, административного корпуса (1979, проект архитектора Бычковского и др.) и поликлиники для взрослых, отдельно расположенных корпусов противотуберкулёзного диспансера и инфекционного отделения, а также трёх построек хозяйственно-бытового назначения.

Это 1, 2, 3, 4 и 5-этажные здания, построенные из кирпича и железобетонных конструкций, имеющие прямоугольные в плане очертания. В Слуцкую ЦРБ, кроме собственно райбольницы, входят поликлиники: стоматологическая (по улице Ленина, возведена в 1982 г. архитектор А.В. Ивашко), детская (по улице Уласовца, возведена рядом со зданием старой поликлиники, в котором сейчас находится станция скорой помощи), для взрослых (введено в эксплуатацию в феврале 1983 года, располагается в комплексе с райбольницы), женская консультация, родильный дом. По данным на конец 1999 года, в медицинском объединении работали 267 врачей [17].

На территории старой земской больницы по улице Монахова осталось родильное отделение (родильный дом). Оно занимает трёхэтажный, бывший главный, корпус. Остались также и некоторые служебные постройки.

К сожалению, историческая застройка Слуцкой больницы исчезла. Старинное деревянное одноэтажное здание, которое до последнего времени давало приют родильному отделению, было разобрано в 1996 г. В городе это был один из интереснейших образцов деревянной классической архитектуры. В начале 2005 г. не стало одноэтажного каменного больничного корпуса 1904 г. постройки. Во время его разборки находили кирпич с отметинами четырёх слуцких кирпичных заводов – Хреново, Слива, Басловцы, Безверховичи. В том же 2005 году был безосновательно разрушен один из интересных и значимых памятников истории и архитектуры Слуцка – двухэтажный каменный корпус, возведённый в 1886 г. [18]

Горнверк – нем. Hornwerk – букв. «роговое укрепление».

 

Перевод – Владимир ХВОРОВ
На заставке – главный кирпичный корпус земской больницы, 2001 г, все фото И. Титковского

 

1. Грыцкевіч В.П. З гісторыі медыцыны // Полымя. 1969. № 5, с. 202.

2. Ішчанка С. Медыцына Рэнесанса // Культура. 2002. № 8, с. 14.

3. Минская старина. Вып. 4. Тройчанский архив. Мн., 1913. № 531.
B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905, с. 30.

4. B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905, с. 30.

5. Грицкевич В.П. Здравоохранение Белоруссии… (XVI–XVIII вв.). Мн., 1962, с. 92.

6. Фёдар Еўлашоўскі. Помнікі мемуарнай літаратуры XVII ст. Мн., 1983, с. 48.

7. Игнатенко Ремесленное производство в городах Белорусии в XVI–XVIII вв. Мн., 1963, с. 16.

8. B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905, с. 66, 67.

9. Зеленский И. Материалы для географии и статистики России, собраные офицерами генштаба. Ч. 2.
СПб. 1864, с. 514.

10. Зеленский. Материалы для географии и статистики России… Ч. 2. СПб. 1864, с. 515.

11. Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10, Warszawa, 1889. (Sluck).

12. Глебов И.А. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна. 1904.

13. Документы и материалы по истории Белоруссии. Т. № 3. (под ред. В.Н. Перцева и др.) Мн., 1953,
с. 246.
Грыцкевіч. Слуцк. Мн. 1970, с. 41.

14. Пратасеня Я. 17 чэрвеня 1972 г. // Па старонках газеты «Шлях Ільіча». Памяць. Слуцкі раён. Слуцк.
Кн. 2. Мн.2001, с. 418.

15. Відлога В. Па старых адрасах. Вуліца Жукава // Слуцкі край, 8 мая 2008.

16. 28 снежня 1961 г. // Гісторыя газетным радком. Памяць. Слуцкі раён. Слуцк. Кн.2. Мн., 2001, с. 416.

17. «Слуцкі край» за 19 чэрвеня 1999 г.

18. Богдашич С., Станкевич С., Титковский И. Угроза памятнику // Інфа-Кур"ер. 2005, № 29, с. 4.;
– // – // Краязнаўчая газета. 2005. № 30, с. 6.
Ціткоўскі І. Паўтарэнне пройдзенага // Інфа-Кур"ер. 2005, № 32.