Будынак аўтавакзала
30.01.2017
Развіццё аўтобуснага руху
Упершыню арганізацыя, якая наладзіла аўтобусны рух у Слуцку, з"явілася ў 1908 г. Гэта было акцыянернае таварыства. Прычынай заснавання была неабходнасць злучыць чыгуначныя станцыі ў Старых Дарогах і Баранавічах. Тады ж па горадзе прайшоў і першы аўтобус. Аднак спачатку па трасе паміж згаданымі станцыямі ў асноўным курсіравалі дыліжансы. Толькі ў 1910 г. іх поўнасцю замянілі аўтобусы. Цэнтрам размяшчэння таварыства з"яўляўся Слуцк, тут жа была адкрыта цэнтральная станцыя з аўтобусным гаражом. Існавала акцыянернае таварыства да 1915 г. [1] Спыніла дзейнасць яно ў сувязі з ператварэннем горада ў прыфрантавы, калі Баранавічы аказаліся на захопленай ворагам тэрыторыі, а з боку Асіповіч да Слуцка дайшла чыгунка.
Па сканчэнні Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў аўтобусны рух адраджаўся занава. У 1924 г. была ад¬крыта лінія Слуцк – Цімкавічы.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны першыя аўтобусы па вуліцах горада пайшлі ў 1947 г. Рэгулярны рух распачаўся вясной 1948 г. У 1951 г. меліся тры гарадскія маршруты і тры загарадныя: да Старобіна, Бабруйска і Мінска.
Аўтабаза аб"ядноўвала пасажырскі і грузавы транспарт. Разам з аўтастанцыяй, дзе прадаваліся білеты і адкуль адпраўляліся аўтобусы, яна размяшчалася на вуліцы Пакроўскага, 13 (цяпер вуліца Жукава), пры перасячэнні з вуліцай Ленінскай.
Самастойная аўтабаза існуе з 1956 г. Спачатку называлася пасажырскай аўтатранспартнай канторай № 1, з 1960 г. – аўтобусна-таксаматорным паркам.
З 1963 г. на паўднёва-заходняй ускраіне горада, у раёне вёскі Малое Журава, побач з грузавой аўтабазай (яе перанеслі сюды крыху раней) пачалося ўзвядзенне карпусоў аўтапарка (цяпер аўтобусны парк № 2, адрас: вуліца Транспартная, 4). Перамяшчэнне на новае месца адбылося ў 1966 г.
Аўтобусная станцыя
На ўсходняй ускраіне горада, на рагу вуліцы Пралетарскай (цяпер Леніна) і Сацыялістычнай у 1958 г. з"явілася асобная аўтобусная станцыя. У сярэдзіне 1960-х гг. на гэтым месцы пачалося будаўніцтва кінатэатра «Цэнтральны» (цяпер будынак Маладзёжнага цэнтра), у сувязі з чым аўтастанцыю ў 1966 г. перанеслі на заходнюю ўскраіну і размясцілі побач з чыгуначным вакзалам. Прывакзальная плошча для іх стала агульнай. Білетныя аўтобусныя касы знаходзіліся ў драўляным будынку, магчымасці па аказанні паслуг якога былі абмежаванымі. З гэтай прычыны касы падзялілі: прыгарадныя засталіся на ранейшым месцы, міжгародныя перанеслі ў будынак чыгуначнага вакзала. У сувязі з павелічэннем колькасці маршрутаў наспявала неабходнасць ва ўзвядзенні адпаведнага новым патрабаванням будынка.
Сучасны аўтавакзал
Наш горад стаў адным з першых у рэспубліцы, для якога быў распрацаваны індывідуальны праект аўтавакзала з прылягаючай плошчай і крытым перонам.
У 1980 г. праект быў зацверджаны і пачаліся будаўнічыя работы. А ў ліпені 1982 г. новы аўтавакзал уступіў у эксплуатацыю.
Узведзены аўтавакзал з цэглы і жалезабетонных канструкцый. Выгляд яго фасадаў будуецца на супрацьпастаўленні прамавугольных атынкаваных сцен і праразаючымі іх вялікімі зашклёнымі ваконнымі праёмамі. Прамавугольны ў плане галоўны аб"ём падзелены на тры часткі. Бакавыя часткі, разбітыя на блокі памяшканняў, маюць па два паверхі. Левая частка мае прамавугольны вы-ступ у бок перона, у ёй размяшчаюцца службовыя памяшканні. Прастора залы чакання плошчай 386 м2 з трыма парамі квадратных у плане калон, займае цэнтральную частку. З боку перона прыбыцця аўтобусаў маецца ўваход. Другі ўваход, насупраць, вядзе на прывакзальную плошчу і да чыгуначнага вакзала. Левы бок залы чакання займае чарада білетных кас, над імі знаходзяцца шчыты з раскладам руху аўтобусаў. Асноўны аб"ём залы займаюць скамейкі для пасажыраў. У памяшканнях правай часткі, якая таксама мае прамавугольны выступ, але ў супрацьлеглы ад перону бок і толькі на ўзроўні другога паверха, які звонку падтрымліваецца калонамі, знаходзяцца гандлёвыя кропкі. У іх ліку на першым паверсе – газетны і аптэчны кіёскі, прадуктовая крама, цырульня.
Да пасадачных платформ вядуць крытыя павецямі галерэі. Спачатку была адна галерэя, яна прылягала да галоўнага ўвахода, у 2005 г. з"явілася другая, уздоўж дальніх платформ.
З 1982 г. вакзал меў пакрыццё плоскае. У 1997 г. быў узведзены схільны дах складанай канфігурацыі з шыферным пакрыццём.
Значныя змяненні выгляду з элементамі рэканструкцыі вакзал і прылеглая да яго тэрыторыя атрымалі падчас падрыхтоўкі да Рэспубліканскага свята «Дажынкі-2005», аднак завяршыліся яны ў чэрвені 2007 г. Урачыстае адкрыццё адбылося 20 ліпеня.
На той час слуцкі аўтавакзал стаў першым рэканструяваным вакзалам у Мінскай вобласці і адзіным у краіне, дзе было ўсталявана электроннае інфармацыйнае табло. Пакрыццё даху было поўнасцю зменена на металадахоўку, па-новаму атынкаваны і атрымалі новую светлую афарбоўку сцены. Старыя вокны заменены на шклопакеты, усталяваны новыя вітражныя вокны ў алюмініевых каркасах. Сучасны выгляд і абсталяванне набыў інтэр"ер.
Зменена і пакрыццё перонаў: замест асфальту ўкладзена тратуарная плітка (дастаўлена з Мікашэвіч і Мінска). На міжгароднім пероне заменены, а на прыгарадным былі ўсталяваны сучасныя палікарбанатныя павеці.
Напрыканцы 2009 г. слуцкі аўтавакзал увайшоў у адзіную інфармацыйную сістэму пры Міністэрстве транспарту і камунікацый. У суткі прыгараднымі і міжгароднымі аўтобуснымі напрамкамі карыстаецца больш за тры тысячы чалавек [2].
Ігар ЦІТКОЎСКІ
1. Богдашич С. По улицам «Слонов» водили (100 лет автобусному движению в Слуцке) // Інфа-Кур"ер.
2009, № 7, 12 лютага.
Багдашыч С., Квіткевіч С. Падарожжа на слуцкім «Слане» // Мінская праўда. 2009, 14 сакавіка.
Маглыш Н. Аўтобус у Слуцку. Памяць (Слуцкі раён. Слуцк). Кн. 1. Мн., 2000, с. 116, 117.
2. Богдашич С. Вокзал торжественно открыли // Інфа-Кур"ер. 2007, № 30, 28 ліпеня.
Басов А. Визитная карточка Слуцка // Минская правда. 2007, 26 июля.
Селязнёва Н. Слуцк наблізіўся да Парыжа // Слуцкі край. 2007, 24 ліпеня.
ЗДАНИЕ АВТОВОКЗАЛА
Развитие автобусного движения
Впервые организация, которая наладила автобусное движение в Слуцке, появилась в 1908 г. Это было акционерное общество. Причиной основания была необходимость соединить железнодорожные станции в Старых Дорогах и Барановичах. Тогда же по городу прошёл и первый автобус. Однако сначала по трассе между указанными станциями в основном курсировали дилижансы. Только в 1910 г. их полностью заменили автобусы. Центром месторасположения общества являлся Слуцк, тут же была открыта центральная станция с автобусным гаражом. Существовало акционерное общество до 1915 года. [1] Прекратило деятельность оно в связи с превращением города в прифронтовой, когда Барановичи оказались на захваченной врагом территории, а со стороны Осиповичей до Слуцка дошла железная дорога.
По прошествии Первой мировой и гражданской войн автобусное движение возрождалось заново. В 1924 г. была открыта линия Слуцк – Тимковичи.
После Великой Отечественной войны первые автобусы по улицам города пошли в 1947 г. Регулярное движение началось весной 1948 года. В 1951 г. имелось три городских маршрута и три загородных: до Старобина, Бобруйска и Минска.
Автобаза объединяла пассажирский и грузовой транспорт. Вместе с автостанцией, где продавались билеты и откуда отправлялись автобусы, она располагалась на улице Покровского, 13 (ныне улица Жукова), при пересечении с улицей Ленинской.
Самостоятельно автобаза существует с 1956 года. Сначала называлась пассажирской автотранспортной конторой № 1, с 1960 г. – автобусно-таксомоторным парком.
С 1963 г. на юго-западной окраине города, в районе деревни Малое Журово, рядом с грузовой автобазой (её перенесли сюда чуть раньше) началось возведение корпусов автопарка (сейчас Филиал «Автобусный парк №2» ОАО «Миноблавтотранс», адрес: улица Транспортная, 4). Перемещение на новое место произошло в 1966 г.
Автобусная станция
На восточной окраине города, на углу улицы Пролетарской (ныне Ленина) и Социалистической в 1958 г. появилась отдельная автобусная станция. В середине 1960-х гг. на этом месте началось строительство кинотеатра «Центральный» (ныне здание Молодёжного центра), в связи с чем автостанцию в 1966 г. перенесли на западную окраину и разместили рядом с железнодорожным вокзалом. Привокзальная площадь для них стала общей. Билетные автобусные кассы находились в деревянном здании, возможности по оказанию услуг которого были ограниченными. По этой причине кассы разделили: пригородные остались на прежнем месте, междугородние перенесли в здание железнодорожного вокзала. В связи с увеличением количества маршрутов назревала необходимость в возведении соответствующего новым требованиям здания.
Современный автовокзал
Наш город стал одним из первых в республике, для которого был разработан индивидуальный проект автовокзала с прилегающей площадью и крытым перроном.
В 1980 г. проект был утверждён и начались строительные работы. А в июле 1982 г. новый автовокзал вступил в эксплуатацию.
Возведён автовокзал из кирпича и железобетонных конструкций. Вид его фасадов строится на противопоставлении прямоугольных оштукатуренных стен и прорезающих их больших застеклённых оконных проёмов. Прямоугольный в плане главный объем разделён на три части. Боковые части, разбиты на блоки помещений, имеют по два этажа. Левая часть имеет прямоугольный выступ в сторону перрона, в ней располагаются служебные помещения. Пространство зала ожидания площадью 386 м2 с тремя парами квадратных в плане колонн, занимает центральную часть. Со стороны перрона прибытия автобусов имеется вход. Второй вход, напротив, ведёт на привокзальную площадь и к железнодорожному вокзалу. Левую сторону зала ожидания занимает череда билетных касс, над ними находятся щиты с расписанием движения автобусов. Основной объем зала занимают скамейки для пассажиров. В помещениях правой части, которая также имеет прямоугольный выступ, но в противоположную от перрона сторону и только на уровне второго этажа, который снаружи поддерживается колоннами, находятся торговые точки. В их числе на первом этаже – газетный и аптечный киоски, продуктовый магазин, парикмахерская.
К посадочным платформам ведут крытые навесами галереи. Сначала была одна галерея, она прилегала к главному входу, в 2005 г. появилась вторая, вдоль дальних платформ.
С 1982 г. вокзал имел плоскую крышу. В 1997 г. была сооружена склонная кровля сложной конфигурации с шиферным покрытием.
Значительные изменения вида с элементами реконструкции вокзал и прилегающая к нему территория получили во время подготовки к Республиканскому празднику «Дожинки-2005», однако работы завершились лишь в июне 2007 года. Торжественное открытие состоялось 20 июля.
На то время слуцкий автовокзал стал первым реконструированным вокзалом в Минской области и единственным в стране, где было установлено электронное информационное табло. Покрытие кровли было полностью заменено на металлочерепицу, по-новому оштукатурены и получили новую светлую окраску стены. Старые окна заменены на стеклопакеты, установлены новые витражные окна в алюминиевых каркасах. Современный вид и оборудование приобрёл интерьер.
Изменено и покрытие перронов: вместо асфальта уложена тротуарная плитка (доставлена из Микашевичей и Минска). На междугороднем перроне заменены, а на пригородном были установлены современные поликарбонатные навесы.
В конце 2009 года слуцкий автовокзал вошёл в единую информационную систему при Министерстве транспорта и коммуникаций. В сутки пригородными и междугородними автобусными направлениями пользуется более трёх тысяч человек [2].
Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ