Слуцкі камедыхаўз
04.12.2014
Ў 1751 годзе ў Слуцку з"явіўся прафесійны тэатр. Заснаваў яго слуцкі князь Геранім Фларыян Радзівіл. Гэта быў адзін з першых прафесійных тэатраў на тэрыторыі Беларусі.
З боку мецэната ён меў значную фінансавую падтрымку. Тут працавалі мясцовыя і замежныя акцёры і музыканты, рэпертуар быў скіраваны на еўрапейскія ўзоры. І каб не заўчасная смерць слуцкага князя, у сувязі з чым гісторыя першага слуцкага тэатра скончылася, магчыма, закладзеная ім традыцыя ў выпадку больш доўгага існавання прывяла б да ператварэння нашага горада ў адзін з тэатральных цэнтраў краіны.
Нельга сказаць, што жыхары горада і края не былі знаёмы з тэатральным мастацтвам раней. Увогуле пачатак гэтага мастацтва сягае ў язычніцкія часы, дзе тэатральныя дзеянні з"яўляліся элементам язычніцкіх культаў. У славян удзельнікі такіх дзеянняў называліся скамарохамі. У часы пашырэння хрысціянства скамарохі не карысталіся павагай духавенства. Іх музыка і пляскі ператвараліся ў элемент народнай культуры. З часам узнік від народнага лялечнага тэатра – батлейка, рэпертуар якога ўжо складаўся пераважна з сюжэтаў на царкоўныя матывы.
Моцныя тэатральныя традыцыі былі закладзены ў Старажытных Грэцыі і Рыме. У краінах Заходняй Еўропы, якія з эпохі Рэнесансу актыўна выкарыстоўвалі дасягненні антычнай культуры, пачаў развівацца і прафесійны тэатр. З часам гэты від мастацтва ў выніку культурных кантактаў з Захадам з"явіўся ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Гісторыя тэатральнага мастацтва ў Слуцку пачынаецца з арганізацыі школьных тэатраў. У 1686 годзе быў арганізаваны тэатр у кальвінскай гімназіі. З 1715 па 1756 год дзейнічаў школьны тэатр пры Слуцкай іезуіцкай калегіі.
Аднак першы прафесійны тэатр у Слуцку быў заснаваны па ініцыятыве князя Гераніма Фларыяна Радзівіла ў 1751 годзе. Увогуле XVIII стагоддзе – гэта перыяд росквіту ў культуры і мастацтве стылю барока, эстэтыка якога патрабавала пышнасці, эфектнасці, незвычайнасці, пастановачнасці. Магнатэрыя і на жыццё глядзела як на суцэльны спектакль. У сапраўдныя тэатральныя дзеянні ператвараліся розныя жыццёвыя падзеі: сустрэчы гасцей і баляванне, нараджэнне, вяселле, зборы на паляванне і вайсковая выправа, нават пахаванне. Таму тэатр становіцца амаль галоўным відам мастацтва свайго часу.
У Слуцку для пастановак па загадзе князя ў 1751 годзе прыстасавалі манеж – будынак, які, па словах самога князя, даўжынёй і вышынёй быў роўны з вялікім касцёлам. Крыху пазней пачалі выкарыстоўваць памяшканне збройнай палаты, што знаходзілася ў замку.
У 1752 годзе пад тэатр перабудавалі «судны дом», які стаяў у Старым горадзе за бернардзінскім касцёлам. Спектаклі тут ішлі да 1756 года.
У 1758–59 гады замест гэтага будынка, які разабралі, на тым жа месцы быў ўзведзены новы «дом для оперы і камедыі» – камедыхаўз. Пабудавалі яго з чэсаных брусоў, накрылі гонтавым дахам. Аб"ём тэатра складаўся з двух частак: неглыбокай сцэны, з месцам для аркестра перад ёй і ступенчатага партэра, вакол якога другім ярусам ішоў балкон. Там жа было і месца для хора. Сцены вышэй за балкон праразаліся 36-цю вокнамі з каляровым шклом. З балкона быў зроблены выхад на галерэю, што звонку апаясвала ўвесь будынак па перыметры і мела прыступкі на падворак. За сцэнай меліся два пакоі з печкамі для артыстаў.
Звонку камедыхаўз меў характар камерны, яго дэкарыроўка была даволі сціплай. Вядома, што балюстрада галерэі галоўнага фасада была размалявана.
Больш увагі надавалася аздабленню інтэр"ера: столь была абабіта палатном і расфарбавана, роспіс упрыгожваў дзверы і рамы. На сценах глядзельнай залы віселі люстэркі. Сама зала асвятлялася дзевяццю шклянымі люстрамі. Для простых гледачоў меліся абабітыя каляровым сукном лаўкі, а для знатных – адмысловыя ложы, упрыгожаныя галунамі, бахрамой і тасьмой.
Па баках тэатральнага будынка сіметрычна размяшчаліся два аднолькавыя дамы для акцёраў – «афіцыны». Камедыхаўз і афіцыны разам складалі адзіны архітэктурны ансамбль. Увесь комплекс фронтам быў павернуты да вуліцы.
Пры тэатры з 1753 года дзейнічала балетная школа, дзе вучыліся будучыя артысты з ліку дзяцей слуцкіх мяшчан. Па ўспамінах сучаснікаў, самыя лепшыя выступленні слуцкага балета адбыліся ў снежні 1759 года.
З 1753 па 1758 год дзейнічаў тэатр марыянетак. Паказы суправаджаў прыдворны аркестр (капэла), у склад якога ўваходзілі пераважна замежныя музыканты. Для капэлы таксама рыхтаваліся музыканты з ліку гарадскіх і вясковых жыхароў у спецыяльна створанай музычнай школе.
«Гмах вялікі, як для операў, гэтак і для камедыяў, – так пісаў пра свой бельскі тэатр князь Геранім Фларыян Радзівіл, – другі, яшчэ лепшы, ёсць у Слуцку, дзе оперы і камедыі ўпраўляю я з пахвалою, пацяшэннем ды ўсялякаю выгодаю як для актораў, так і для панства і спектатараў».
Афармленнем сцэны і дэкарацыямі займаліся замежны мастак Іаган Фрыдрых Дзіц і прыгонны радзівілаўскі мастак Стэфан Цыбульскі. Дакументы таксама захавалі спіс рэпертуару слуцкага тэатра. Вядомы многія прозвішчы і імёны акцёраў і музыкантаў. У масавых сцэнах, акрамя іх, прымалі ўдзел салдаты слуцкага гарнізона.
З-за таго, што Геранім Фларыян быў вялікім педантам і паклоннікам прускай муштры, то і ў тэатральным жыцці, і на сцэне вітаў дух прускай казармы.
Пасля смерці Гераніма Фларыяна Радзівіла ў 1760 годзе новы ўладальнік горада князь Міхаіл V Казімір Радзівіл Слуцкі тэатр закрыў. У маі таго ж года акцёры, музыканты, дэкарацыі і іншыя тэатральныя атрыбуты былі адпраўлены ў Нясвіж. З часам не стала і тэатральнага будынка – камедыхаўза.
Ігар ЦІТКОЎСКІ
Газета «Інфа-Кур"ер»
Слуцкий камедихауз
В 1751 году в Слуцке появился профессиональный театр. Основал его слуцкий князь Иероним Флориан Радзивилл. Это был один из первых профессиональных театров на территории Беларуси.
Со стороны мецената он имел значительную финансовую поддержку. Здесь работали местные и иностранные актёры и музыканты, репертуар был ориентирован на европейские образцы. И если бы не преждевременная смерть слуцкого князя, в связи с чем история первого слуцкого театра закончилась, возможно, заложенная им традиция в случае более длительного существования привела бы к превращению нашего города в один из театральных центров страны.
Нельзя сказать, что жители города и края не были знакомы с театральным искусством раньше. Вообще начало этого творчества уходит в языческие времена, когда театральное действо являлось элементом языческого обряда. У славян участники таких действий назывались скоморохами. Во времена расширения христианства скоморохи не пользовались уважением духовенства. Их музыка и пляски превратились в элементы народной культуры. Со временем возник вид народного кукольного театра – вертеп, репертуар которого преимущественно состоял уже из сюжетов на церковные мотивы.
Сильные театральные традиции были заложены в Древних Греции и Риме. В странах Западной Европы, которые с эпохи Ренессанса активно использовали достижения античной культуры, начал развиваться и профессиональный театр. Со временем этот вид искусства в результате культурных контактов с Западом появился в странах Центральной и Восточной Европы.
История театрального искусства в Слуцке начинается с организации школьных театров. В 1686 году был организован театр в кальвинистской гимназии. С 1715 по 1756 год действовал школьный театр при Слуцкой иезуитской коллегии.
Однако первый профессиональный театр в Слуцке был основан по инициативе князя Иеронима Флориана Радзивилла в 1751 году. Вообще XVIII в век – это период расцвета в культуре и искусстве стиля барокко, эстетика которого требовала великолепия, эффектности, необычности, постановочности. Магнатерия и на жизнь смотрела как на цельный спектакль. В настоящие театральные действия превращались различные жизненные события: встречи гостей и пиршество, рождение, свадьба, сборы на охоту и военная выправка, даже похороны. Поэтому театр стал почти главным видом искусства своего времени.
В Слуцке для постановок по приказу князя в 1751 году приспособили манеж – здание, которое, по словам самого князя, по длине и высоте было равно большому храму. Чуть позже начали использовать помещение вооружённой палаты, которая находилась в замке.
В 1752 году под театр перестроили «судный дом», который стоял в Старом городе за бернардинским костёлом. Спектакли здесь шли до 1756 года.
В 1758–59 годы вместо этого здания, которое разобрали, на том же месте был возведён новый «дом для оперы и комедии» – камедихауз. Построили его из тёсанного бруса, накрыли гонтовой крышей. Объем театра состоял из двух частей: неглубокой сцены, с местом для оркестра перед ней и ступенчатого партера, вокруг которого вторым ярусом шёл балкон. Там же было и место для хора. Стены выше балкона прорезаны 36-ю окнами с цветным стеклом. С балкона был сделан выход на галереи, что снаружи опоясывают все здание по периметру и имеют лестницу во двор. За сценой имелись две комнаты с печками для артистов.
Снаружи камедихауз имел характер камерного, его декорировка была довольно скромной. Известно, что балюстрада галереи главного фасада была расписана.
Больше внимания уделялось отделке интерьера: потолок был обшит полотном и расписан, роспись украшала двери и рамы. На стенах зрительного зала висели зеркала. Сам зал освещался девятью стеклянными люстрами. Для простых зрителей имелись обшитые цветным сукном скамьи, а для знатных – специальные ложи, украшенные галунами, бахромой и тесьмой.
По бокам театрального здания симметрично располагались два одинаковых дома для актёров – «официны». Камедихаус и официны вместе составляли единый архитектурный ансамбль. Весь комплекс фронтом был обращён к улице.
При театре с 1753 года действовала балетная школа, где учились будущие артисты из числа детей слуцких мещан. По воспоминаниям современников, самые лучшие выступления Слуцкого балета состоялись в декабре 1759 года.
С 1753 по 1758 год действовал театр марионеток. Показы сопровождал придворный оркестр (капелла), в состав которого входили преимущественно зарубежные музыканты. Для капеллы также готовились музыканты из числа городских и сельских жителей в специально созданной музыкальной школе.
«Огромный, как для оперы, так и для комедий, – так писал о своём бельском театре князь Иероним Флориан Радзивилл, – второй, ещё лучше, есть в Слуцке, где оперы и комедии ставлю я с хвалою, утешением и всяческими благами как для актёров, так и для дворянства и спектаторов».
Оформлением сцены и декорациями занимались иностранный художник Иоганн Фридрих Диц и крепостной радзивилловский художник Стефан Цыбульский. Документы также сохранили список репертуара Слуцкого театра. Известны многие фамилии и имена актёров и музыкантов. В массовых сценах, кроме них, принимали участие солдаты Слуцкого гарнизона.
Из-за того, что Иероним Флориан был большим педантом и поклонникам прусской муштры, то и в театральной жизни, и на сцене приветствовал дух прусской казармы.
После смерти Иеронима Флориана Радзивилла в 1760 году новый владелец города князь Михаил V Казимир Радзивилл Слуцкий театр закрыл. В мае того же года актёры, музыканты, декорации и другие театральные атрибуты были отправлены в Несвиж. Со временем не стало и театрального здания – камедихауза.
Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод –
Владимир ХВОРОВ