Бернардзінскі кляштар

Бернардзінскі кляштар

08.06.2018

Ордэн каталіцкіх манахаў-бернардзінцаў, назва якога паходзіць ад імені манаха Бернарда Сіенскага, спачатку з"яўляўся адгалінаваннем жабрацкага манаскага ордэна францысканцаў, а з 1517 г. стаў самастойным.

На Беларусь бернардзінцы прыйшлі з Польшчы. Галоўную задачу яны бачылі ў місіянерскай і пастырскай дзейнасці сярод мясцовага праваслаўнага насельніцтва.

Першы бернардзінскі кляштар на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага быў заснаваны ў 1469 г. у Вільні. Пасля далучэння часткі Рэчы Паспалітай у канцы ХVІІІ ст. да Расіі значэнне ордэна на гэтай тэрыторыі паступова змяншалася. Пасля 1860 г. іх кляштараў на тэрыторыі Беларусі амаль не засталося [1].

У Слуцку пачатак бернардзінскаму кляштару ў 1639 г. паклаў мазырскі стараста і палкоўнік каралеўскіх войскаў Людвік Аскерка (1600–1675) [2] (некаторыя аўтары таксама згадваюць Самуэля Аскерку, суддзю земскага мозырскага). Для гэтай справы паблізу свайго слуцкага двара ён з дазволу князя Багуслава Радзівіла выкупіў пляц. Пасля падрыхтоўчых спраў, са згоды Віленскага біскупа Яна Завішы, Самуэль Аскерка 4 лістапада 1661 г. выдаў фундацыйны дакумент, якім перадаваў бернардзінцам свой двор разам з выкупленым пляцам [3].

У Слуцк бернардзінцы прыбылі з Нясвіжа. Згодна звесткам хронікі бернардзінцаў віленскіх, фундатарам кляштара ў 1661 г. згадваецца слуцкі князь Багуслаў Радзівіл [4]. Ён вызваліў прышлых новых уласнікаў зямельнага пляца ў сваім горадзе ад падаткаў. Тады ж, верагодна, пад канец 1661 г., была створана Слуцкая рэзідэнцыя нясвіжскіх бернардзінцаў. Знаходзілася яна ў Старым горадзе на беразе ракі Случ, насупраць Старога замка [5].

Спачатку набажэнствы адпраўляліся ў часовай капліцы. У 1733–34 гг. руплівасцю кашталяна навагрудскага Антонія Аскеркі (1670–1734) былі ўзведзены драўляныя кляштарны корпус і касцёл святога Антонія Падуанскага [6]. Будынак храма ўяўляў сабою трохнефную базіліку. Сярэдні неф, значна вышэйшы за бакавыя, быў накрыты двухсхільным дахам, над алтарнай часткай узвышаўся купалок-сігнатурка. Сцены праразаліся прамавугольнымі ў бакавых нефах і арачнымі ў сярэднім нефе аконнымі праёмамі. Галоўны фасад, завершаны трохвугольным франтонам, фланкіравалі дзве высокія чатырох"ярусныя купальныя вежы.

Акрамя цэнтральнага ўвахода, з боку галоўнага фасада ў вежах меліся бакавыя. Над уваходным праёмам левай вежы быў усталяваны гадзіннік. З боку гэтай вежы да храма прымыкаў двухпавярховы прамавугольны ў плане кляштарны корпус [7].

Драўляныя бернардзінскі касцёл святога Антонія і кляштар. Сярэдзіна ХVІІІ ст.У 1793 г. побач са старым драўляным корпусам пачалося ўзвядзенне новага мураванага. Будынак быў «П» – падобны ў плане, аднапавярховы, са склепам, накрыты вальмавым дахам. Яго сцены праразалі прамавугольныя аконныя праёмы (цяпер яны закладзены), а вуглы дэкарыравалі лапаткі. Унутраная планіроўка – калідорная, з аднабаковым размяшчэннем пакояў [8].

У 1812 г. (па іншых звестках, у 1815 г.) драўляны касцёл знішчыў пажар. Прыкладна з 1817 г. на сродкі з добраахвотных складак мясцовых памешчыкаў-католікаў пачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла, якое скончылася ў 1820 г. Асвечаны касцёл быў 1 лістапада таго ж года. Яго прыбудавалі паўночна-усходнім вуглом да бакавога крыла кляштарнага корпуса, які выходзіў на Падзамчышча. Злучаліся між сабою будынкі арачным праёмам.

Па архітэктуры мураваны храм уяўляў бязвежавую базіліку, накрытую двухсхільным дахам з купальнай сігнатуркай і вальмай над алтарнай часткай. Галоўны фасад завяршаў двух"ярусны фігурны франтон з валютамі, слупкамі-пінаклямі па баках і акном пасярэдзіне. Сцены дэкарыраваліся пілястрамі (на галоўным фасадзе – спаранымі), а паміж імі былі прарэзаны высокімі лучковымі вокнамі. Акрамя галоўнага ўвахода, паблізу алтарнай часткі правай сцяны меўся і бакавы.

Унутраная прастора дзялілася на тры нефы васьмю калонамі, якія падтрымлівалі закругленыя скляпенні. У касцёле меліся тры алтары: святога Антонія, Найяснейшай Панны і святога Францыска. Папулярным і шанаваным аб"ектам пакланення мясцовых католікаў з"яўляўся абраз Маці Божай, намаляваны на меднай дошцы. Яго прывезлі ў Беларусь у 1662 г. з Італіі, а з 1726 г. ён стаў уласнасцю слуцкіх бернардзінцаў. Абраз гэты быў у свой час асвечаны ў Рыме папам Аляксандрам VII. Службу ў храме суправаджала ігра на аргане [9].

Мураваны комплекс бернардзінскага касцёла і кляштара на карце пачатака ХІХ ст.Мураваны комплекс слуцкага бернардзінскага кляштара – помнік позняга барока. Яму ўласцівы лаканічныя выразныя формы і сціплы дэкор.

На тэрыторыі кляштара знаходзіліся некалькі драўляных гаспадарчых і жылых будынкаў, студня. Меўся некропаль. Адным з пахаваных там быў знакаміты кіраўнік Слуцкай фабрыкі шаўковых паясоў Лявон Маджарскі (1740–1811) [10].

Акрамя ўласна манастырскай тэрыторыі, бернардзінцы непадалёку, па вуліцы Востраўскай, мелі пляц, адведзены пад сад. Руплівасці манахаў-бернардзінцаў прыпісваецца вывядзенне разнавіднасці ігрушы бэры, якая атрымала назву слуцкай. У свой час гэтыя ігрушы называліся бернардзінскімі бэрамі, або бернардзінкамі [11].

Па прычыне правядзення расійскім урадам палітыкі закрыцця каталіцкіх кляштароў у заходніх расійскіх губерніях (з-за падтрымкі каталіцкай царквой антыўрадавага паўстання) бернардзінскага кляштара ў Слуцку ў 1832 г. не стала. Манахаў перавялі ў Нясвіжскі бернарзінскі кляштар, а маёмасць дасталася Нясвіжскаму кляштару дамініканцаў.

Галоўны алтар касцёла святога Антонія. Пачатак XX ст.Апусцелы храм па-новаму пераасвяцілі ў праваслаўны, і на працягу 1833–45 гг. ён выкарыстоўваўся як вайсковая палкавая царква. Кляштарны корпус стаў казармай, дзе размясціліся казакі, таксама тут быў арганізаваны палкавы лазарэт. Вуліца Усцінаўская, на якой стаяў кляштар, была перайменавана ў Казачую.

У сярэдзіне 1840-х гадоў войскі, што размяшчаліся ў былым кляштары, пакінулі горад. Замест іх ў 1840–60-я гады кляштарны будынак займаў штаб пяхотнага палка, а касцёл стаяў пусты [12].

У 1852 г. у Слуцку з-за старасці быў закрыты, а потым разабраны драўляны будынак фарнага касцёла. Замест яго каталіцкія вернікі ў 1865 г. атрымалі былы бернардзінскі [13]. З гэтага часу касцёл святога Антонія стаў парафіяльным. Пры ім размясцілася парафія дэкана слуцкага [14].

Кляштарны корпус заставаўся ў падпарадкаванні ваеннага ведамства. Яго займала ўправа павятовага вайсковага начальніка.

Пасля ўсталявання Савецкай улады ў кляштарным корпусе размясціўся вайсковы шпіталь, да 1925 г. таксама знаходзіўся акруговы ваенкамат [15]. Вуліца Казачая ў тыя часы атрымала назву Чырвонаармейскай.

Касцёл дзейнічаў да 1933 г., потым быў закрыты ў сувязі з арыштам слуцкага ксяндза-настаяцеля па сфабрыкаванай органамі НКУС справе аб антысавецкай дзейнасці групы каталіцкіх святароў [16].

У вайну будынак касцёла атрымаў пашкоджанні. Пасля вайны яго не рамантавалі, а на пачатку 1950-х гг. ён быў зруйнаваны.

Кляштарны корпус у часы акупацыі 1941–1944 гг. немцы прыстасавалі для сваіх мэт. Падчас вызвалення горада ён выкарыстоўваўся імі як бомбасховішча.

Тут, у адным з замураваных памяшканняў кляштарнага склепа, у 1952 г. быў знойдзены падрыхтаваны для адпраўкі, але не забраны, нямецкі акупацыйны архіў [17].

Цяпер у корпусе былога кляштара (вуліца Чырвонаармейская, 2) размяшчаецца Слуцкая маслабаза. На тэрыторыі былога кляштара для патрэб установы ўзведзены іншыя пабудовы. Сам кляштарны корпус з"яўляецца адным з самых старых мураваных збудаванняў горада.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

Католический монастырь бернардинцев

Скасаваны бернардзінскі кляштар. Галоўны фасад і план першага паверха. 1844 г. РГАВМФ. Ф. ЗЛ. On. 26.  Д. 3239.Орден католических монахов-бернардинцев, название которого происходит от имени монаха Бернарда Сиенского, сначала являлся ответвлением нищенского монашеского ордена францисканцев, а с 1517 года стал самостоятельным.

На Беларусь бернардинцы пришли из Польши. Главную задачу они видели в миссионерской и пастырской деятельности среди местного православного населения.

Скасаваны бернардзінскі кляштар. План падвалаў. 1844 г. РГАВМФ. Ф. ЗЛ. On. 26.  Д. 3238.Первый монастырь бернардинцев на территории Великого княжества Литовского был основан в 1469 г. в Вильнюсе. После присоединения части Речи Посполитой в конце ХVІІІ в. к России значение ордена на этой территории постепенно снижалась. После 1860 г. их монастырей на территории Беларуси почти не осталось. [1]

В Слуцке начало Бернардинского монастыря в 1639 г. положил мозырьский староста и полковник королевских войск Людвик Аскерко (1600–1675) [2] (некоторые авторы также упоминают Самуэля Аскерко, судью земского мозырского). Для этого дела вблизи своего слуцкого двора он с разрешения князя Богуслава Радзивилла выкупил площадь земли. После подготовительных работ, с согласия Виленского епископа Яна Завиши, Самуэль Аскерко 4 ноября 1661 издал фундацийный документ, которым передавал бернардинцам свой двор вместе с выкупленной площадью [3].

В Слуцк бернардинцы прибыли из Несвижа. Согласно сведениям хроники бернардинцев виленских, спонсором монастыря в 1661 г. упоминается слуцкий князь Богуслав Радзивилл [4]. Он освободил пришлых новых собственников земельного участка в своём городе от налогов. Тогда же, вероятно, под конец 1661 года, была создана Слуцкая резиденция несвижских бернардинцев. Находилась она в Старом городе на берегу реки Случь, напротив Старого замка [5].

План размяшчэння будынкаў ваеннага ведамства. 1861 г. РГАВМФ. Ф.ЗЛ.  On. 26.  Д. 3236.Сначала богослужения отправлялись во временной часовне. В 1733–34 гг. усердием коменданта новогрудского Антония Аскерко (1670–1734) были возведены деревянные монастырский корпус и костёл святого Антония Падуанского [6]. Здание храма представляло собой трёхнефную базилику. Средний неф, значительно выше боковых, был накрыт двускатной крышей, над алтарной частью возвышался куполок-сигнатурка. Стены прорезались прямоугольными в боковых нефах и арочными в среднем нефе оконными проёмами. Главный фасад, завершённый треугольным фронтоном, фланкировали две высокие четырёхъярусные купольные башни.

Кроме центрального входа, со стороны главного фасада в башнях имелись боковые. Над входным проёмом левой башни были установлены часы. Со стороны этой башни к храму примыкал двухэтажный прямоугольный в плане монастырский корпус [7].

В 1793 г. наряду со старым деревянным корпусом началось возведение нового каменного. Здание было «П»–образное в плане, одноэтажное, с подвалом, накрыто вальмовой крышей. Его стены прорезают прямоугольные оконные проёмы (сейчас они заложены), а углы декорировали лопатки. Внутренняя планировка – коридорная, с односторонним расположением комнат [8].

План  размяшчэння будынкаў  ваеннага  ведамства.  1864 г.  РГАВМФ.  Ф. ЗЛ.  On. 26.  Д. 3237.В 1812 г. (по другим сведениям, в 1815 г.) деревянный костёл уничтожил пожар. Примерно с 1817 г. на средства из добровольных взносов местных помещиков-католиков началось строительство нового каменного храма, которое закончилось в 1820 г. Освящён костёл был 1 ноября того же года. Его пристроили северо-восточным углом к боковому крылу монастырского корпуса, выходящему на Подзамчище. Соединялись между собой здания арочным проёмом.

По архитектуре каменный храм представлял безбашенный базилику, накрытую двускатной крышей с купольной сигнатуркой и вальмами над алтарной частью. Главный фасад завершал двухъярусный фигурный фронтон с валютами, столбиками-пинаклями по сторонам и окном посередине. Стены декорировались пилястрами (на главном фасаде – спаренными), а между ними были прорезаны высокими лучковыми окнами. Кроме главного входа, вблизи алтарной части правой стены имелся и боковой.

Внутреннее пространство делилось на три нефа восемью колоннами, которые поддерживали закруглённые своды. В костёле имелись три алтаря: святого Антония, Наисветлейший Девы и святого Франциска. Популярным и почитаемым объектом поклонения местных католиков являлся образ Матери Божьей, нарисованный на медной доске. Его привезли в Беларусь в 1662 г. из Италии, а с 1726 г. он стал собственностью слуцких бернардинцев. Образ этот был в своё время освящён в Риме папой Александром VII. Службу в храме сопровождала игра на органе [9].

Будынак былога кляштара. 1950-я гг.Каменный комплекс слуцкого бернардинского монастыря – памятник позднего барокко. Ему присущи лаконичные чёткие формы и скромный декор.

На территории монастыря находились несколько деревянных хозяйственных и жилых зданий, колодец. Имелся некрополь. Одним из захороненных там был знаменитый руководитель Слуцкой фабрики шёлковых поясов Леон Маджарский (1740–1811) [10].

Кроме собственно монастырской территории, бернардинцы неподалёку, по улице Островской, имели площадь, отведённую под сад. Усердию монахов-бернардинцев приписывается выведение разновидности груши бэры, получившей название слуцкой. В своё время эти груши назывались Бернардинская Бэра, или бернардинка [11].

По причине проведения российским правительством политики закрытия католических монастырей в западных российских губерниях (из-за поддержки католической церковью антиправительственного восстания) бернардинского монастыря в Слуцке в 1832 г. не стало. Монахов перевели в Несвижский бернардинский монастырь, а имущество досталось Несвижскому монастырю доминиканцев.

Першы паверх былога бернардзінскага кляштара. Пачатак ХХІ ст.Опустевший храм по-новому переосвятили в православный, и в течение 1833–45 гг. он использовался как военная полковая церковь. Монастырский корпус стал казармой, где расположились казаки, также здесь был организован полковой лазарет. Улица Устиновская, на которой стоял монастырь, была переименована в Казачью.

В середине 1840-х годов войска, размещённые в бывшем монастыре, покинули город. Вместо них в 1840–60-е годы монастырское здание занимал штаб пехотного полка, а костёл стоял пустой. [12]

Скляпенне былога бернардзінскага кляштара. Пачатак ХХІ ст.В 1852 г. в Слуцке из-за старости был закрыт, а потом разобрано деревянное здание фарного костёла. Вместо него католические верующие в 1865 году получили бывший бернардинский [13]. Отныне костёл святого Антония стал приходским. При нём расположился приход декана слуцкого [14].

Монастырский корпус оставался в ведении военного ведомства. Его занимала управа уездного воинского начальника.

После установления Советской власти в монастырском корпусе разместился военный госпиталь, до 1925 года также находился окружной военкомат [15]. Улица Казачья в те времена получила название Красноармейской.

Постройки былого монастыря. 2018 г. Фото Владимира ХвороваКостёл действовал до 1933 года, потом был закрыт в связи с арестом Слуцкого ксёндза-настоятеля по сфабрикованному органами НКВД делу о антисоветской деятельности группы католических священников [16].

В войну здание костёла получило повреждения. После войны его не ремонтировали, а в начале 1950-х гг. оно было разрушено.

Монастырский корпус во времена оккупации 1941–1944 гг. немцы использовали для своих целей. Во время освобождения города он использовался ими как бомбоубежище.

Здесь, в одном из замурованных помещений монастырского погреба, в 1952 году был найден подготовленный для отправки, но не забранный, немецкий оккупационный архив [17].

В настоящее время в корпусе бывшего монастыря (улица Красноармейская, 2) располагается Слуцкая маслобаза. На территории бывшего монастыря для нужд учреждения возведены другие постройки. Сам монастырский корпус является одним из самых старых каменных сооружений города.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ


На заставке – Костёл св. Антония. Начало ХХ века. Фото Сомира Юхнина.


 

1. Карнілава Л.А. Бернардзінцы. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. № 2. Мн., 1994, с. 21–22.

2. Гаусман М.А. Исторический очерк г. Слуцка//Минские губернские ведомости. 1878. № 8–12.

Ельскі А. Выбранае (Слуцк). Мн., 2004, с. 240.

Карнілава Л.А. Бернардзінцы. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. № 2. Мн., 1994, с. 21, 22.

3. Grudzinski K. Klastory bernardinskie… Sluck. (пад рэд. Кс. Віцзоўскага). Warszawa. 1985. с. 337–338.

4. Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10, Warszawa, 1889. (Sluck).

5. План г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.

6. Кукуня В.Р. Слуцкі касцёл і кляштар бернардзінцаў. Эцыклапедычны даведнік «Архітэктура Беларусі». Мн. 1993, с. 449.

Grudzinski K. Klastory bernardinskie…, с. 337–338.

7. Баравы Р.В., Якімовіч Ю.А. Каштоўны дакумент па гісторыі Беларускай графікі і архітэктуры ХVІІІ ст.

Зб. «Помнікі культуры. Новыя адкрыцці». Мн., 1985.

8. Кукуня В.Р. Слуцкі касцёл і кляштар бернардзінцаў. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн. 1993, с. 449.

План г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.

9. B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905. с. 34, 35.

Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10, Warszawa, 1889. (Sluck).

Сведения о древних зданиях и сооружениях в Минской губернии. 1837–45 гг. НГА РБ ф. 295, воп. 1, спр. 60, с. 76.

10. Скворцова И.Н. Маджарские. Минская область. Энциклопедия. Т. № 2. Мн., 2007, с. 314, 315.

11. План горада Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.

Успаміны Эдварда Вайніловіча //Наша Слова. № 19. 2006, c. 4.

B.J.K. Wspomnienia o Slucku. Gniezno. 1905. с. 34, 35.

12. План упразднённого бернардинского монастыря в Слуцке. 1844 г.; План строений штаба пехотного полка в Слуцке. 1861 г.; План расположения воинских строений. 1864. ЦГА ВМФ России. ф. 3/л, оп. 26, е. хр. 3236, 3237.

13. Zyskar J. Nasze Koscioly. Archidjecezja Minska. Warszawa. 1912. Т. № 1, s. 317–323.

14. Карнілава Л.А. Бернардзінцы. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. № 2. Мн., 1994, с. 21.

Grudzinski K. Klastory bernardinskie… с. 337–338.

Описание церквей и приходов Минской епархии. Мн., 1879.

Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10. Warszawa. 1889. (Sluck).

15. Будзімер В. Случчына//Спадчына. 1999. № 3, с. 193.

16. Протько Т. Становление советской тоталитарной системы в Белоруссии. Мн., 2002, с. 303, 307.

17. Богдашич С., Тишкевич В. Загадка подвала монастыря//Інфа-Кур"ер. 2007. № 22, 31 мая, с. 8.