Спаса-Праабражэнскі манастыр

Спаса-Праабражэнскі манастыр

06.09.2017

Прыходская Спаса-Праабражэнская царква вядома з XVI ст. [1] Яна размяшчалася ў Старым горадзе на беразе ракі Случ, на пачатку вуліцы Віленскай.

У 1586 г. пры ёй прыхаджанамі было арганізавана праваслаўнае брацтва, якое на працягу XVII–XVIII стст. адыграла значную ролю ў справе адукацыі насельніцтва і захавання Праваслаўя на Случчыне. Яго правілы зацвердзіў князь Юрый III [2]. У літаратуры ў сувязі з брацтвам можна сустрэць таксама 1606 і 1610 гады, але гэта, хутчэй за ўсё, даты падцверджання прывілеяў новымі гаспадарамі. Намаганнямі брацтва пры царкве ў 1600 г. быў заснаваны мужчынскі манастыр. З часам з"явіўся шпіталь (багадзельня), які размясцілі непадалёку ў асобным будынку па Спасскай вуліцы [3].

Спачатку манастыр падпарадкоўваўся Слуцкаму Троіцкаму манастыру, а з 1620-х гадоў Праабражэнскі манастыр і брацтва становяцца Стаўропігіяльнымі (мінуючы мясцовую царкоўную іерархію, перайшлі ў прамое падпарадкаванне Канстанцінопальскаму патрыярху) [4]. Адным з вядомых кіраўнікоў брацтва і кцітарам манастыра быў слуцкі мешчанін Іван Скачкевіч (? – 1678). Сярод дабрачыннікаў і апекуноў манастыра літаратурныя і гістарычныя крыніцы згадваюць княгіню Сафію Юр"еўну Алелькавіч-Радзівіл (1585–1612); жонку вялікага гетмана ВКЛ Януша Радзівіла княгіню Марыю Лупулі-Радзівіл (1625–1660); дачку князя Багуслава Радзівіла княгіню Людвіку-Караліну (1667–1695). Тут са снежня 1677 па студзень 1679 гг. жыў і працаваў праваслаўны філосаф і пісьменнік кіеўскі іераманах Дзімітрый (1651–1709), які пазней стаў епіскапам Растоўскім, а цяпер з"яўляецца святым Рускай Праваслаўнай царквы [5]. Настаяцелі манастыра назначаліся кіеўскімі мітрапалітамі са згоды слуцкіх князёў. З пачатку ХѴІІ да XVIII ст. брацтва ўтрымлівала пры манастыры школу для дзяцей мяшчан. Некаторыя даўнейшыя аўтары сведчаць, што ў 1728 г. пры манастыры адкрылася духоўная школа. Іншыя крыніцы прыводзяць звесткі, што ў 1767 г., калі Слуцкую архімандрыю ўзначальваў Павел Валчанскі, па бласлаўленні мітрапаліта Кіеўскага Арсенія Магілянскага пры Праабражэнскім манастыры была адноўлена калегія (школа) для навучання дзяцей духоўнага звання, пазней пераведзеная ў Троіцкі манастыр. З гэтага вынікае, што дзейнасць духоўнай школы пры манастыры па розных прычынах часам спынялася [6]. Можна лічыць, што менавіта гэта школа ў 1785 г. была рэарганізавана архімандрытам Віктарам Садкоўскім (1741–1803) у двухкласнае вучылішча з назвай «Слуцкая семінарыя». Праз пяць гадоў яе дзейнасць таксама спынілася і аднавілася ў 1792 г. пры Троіцкім манастыры. Пасля заснавання Мінскай епархіі яна стала называцца «Мінская духоўная семінарыя».

Праабражэнскі манастыр на плане канца ХVІІІ ст.У манастырскай царкве (даўнейшыя крыніцы прыводзяць яе пад назвамі Спаса-Праабражэнская, Спаская, Брацкая, Богаяўленская) 23 сакавіка 1767 г. у прысутнасці архіепіскапа Беларускага Георгія Каніскага (1717–1795) быў падпісаны і абвешчаны акт стварэння Слуцкай канфедэрацыі праваслаўнай і пратэстантскай шляхты [7].

Манастырскі комплекс размяшчаўся на левым баку вуліцы Віленскай на беразе ракі Случ. Ад гандлёвай плошчы ён аддзяляўся будынкам аўстэрыі (гасцініцы). Насупраць, на другім баку вуліцы, у ХѴІІ ст. стаяла ратуша [8].

Драўляная манастырская царква ў 1625 г. згарэла, але ў 1628 была адбудавана [9]. Калі замкавага Успенскага сабора пасля пажару 1745 г. не стала (новы Успенска-Мікалаеўскі сабор пабудавалі ў 1819 г.), у Праабражэнскую царкву быў перанесены Успенскі прастол, яго размясцілі ў асобным прыдзеле, асвечаным у гонар Успення Багародзіцы [10]. Тады ж Успенскае саборнае і Спаса-Праабражэнскае брацтвы аб"ядналіся ў агульную арганізацыю.

У 1773 г. манастырскі комплекс зноў напаткаў пажар. Звесткі пра яго дазваляюць уявіць выгляд, які меў манастыр у тыя часы: ад агню пацярпелі трохпрастольная Праабражэнская царква, цёплая царква Іаана-Хрысціцеля і ўваходная брама з надбрамнай царквой Жон-міраносіц. Да 1786 г. Праабражэнская царква была адноўлена, на яе пяці вярхах былі ўсталяваны і асвечаны пазалочаныя крыжы [11].

Зыходзячы з выявы на плане горада канца ХѴІІІ ст., адбудаваная Праабражэнская царква была крыжова-цэнтрычнай, крыху выцягнутай у даўжыню. Арыентавана бабінцам да вуліцы, апсідай – да ракі. Побач знаходзіліся два прамавугольныя ў плане манастырскія будынкі.

Напрыканцы ХѴІІІ ст. колькасць насельнікаў манастыра зменшылася. У 1797 г. тут заставаўся толькі адзін настаяцель. Таму, па прадстаўленні новага епіскапа Мінскага Іова Пацёмкіна, прыбыўшага на месца епіскапа Віктара Садкоўскага, разам з некаторымі іншымі манастырамі Мінскай губерніі, якія мелі невялікую колькасць насельнікаў, быў закрыты і Слуцкі брацкі Праабражэнскі манастыр. Тады спыніла дзейнасць і Спаса-Праабражэнскае брацтва.

Праабражэнская царква зноў, як і ў XVI ст., стала прыходскаю. Аднак у 1810 г. яна разам з усімі былымі манастырскімі будынкамі згарэла і ўжо больш не аднаўлялася [12].

Сёння месца, дзе некалі быў манастыр, – гэта незанятая тэрыторыя па левым баку вуліцы Віленскай, насупраць Дома сувязі, і бераг Случы непадалёку ад моста.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ


 

 

Спасо-Преображенский монастырь

Приходская Спасо-Преображенская церковь известна с XVI в. [1] Она располагалась в Старом городе на берегу реки Случь, в начале улицы Виленской.

Праабражэнскі манастыр у канцы ХVІІІ ст. Графічная рэканструкцыя Ігар ЦІТКОЎСКІВ 1586 г. при ней прихожанами было организовано православное братство, которое в течение XVII-XVIII вв. сыграло значительную роль в деле образования населения и сохранения Православия на Случчине. Его правила утвердил князь Юрий III [2]. В литературе в связи с братством можно встретить также 1606 и 1610 годы, но это, скорее всего, даты подтверждения привилегий новыми хозяевами. Усилиями братства при церкви в 1600 г. был основан мужской монастырь. Со временем появился госпиталь (богадельня), который разместили неподалёку в отдельном здании по Спасской улице [3].

Сначала монастырь подчинялся Слуцкому Троицкому монастырю, а с 1620-х годов Преображенский монастырь и братство становятся Ставропигиальными (минуя местную церковную иерархию, перешли в прямое подчинение Константинопольского патриарха) [4]. Одним из видных руководителей братства и ктитором (собственник, основатель, создатель – В.Х.) монастыря был Слуцкий мещанин Иван Скачкевич (? – 1678). Среди благодетелей и опекунов монастыря литературные и исторические источники упоминают княгиню Софию Юрьевну Олелькович-Радзивилл (1585-1612); жену великого гетмана ВКЛ Януша Радзивилла княгиню Марию Лупули-Радзивилл (1625-1660); дочь князя Богуслава Радзивилла княгиню Людвику-Каролину (1667-1695). Здесь с декабря 1677 по январь 1679 гг. жил и работал православный философ и писатель киевский иеромонах Димитрий (1651-1709), который позже стал епископом Ростовским, а сейчас является святым Русской Православной церкви [5]. Настоятели монастыря назначались киевскими митрополитами с согласия слуцких князей. С начала XVII до XVIII в. братство содержало при монастыре школу для детей мещан. Некоторые давнишние авторы свидетельствуют, что в 1728 году при монастыре открылась духовная школа. Другие источники приводят сведения, что в 1767 г., когда Слуцкую архимандрию возглавлял Павел Волчанский, по благословению Митрополита Киевского Арсения Могилянского при Преображенском монастыре была восстановлена коллегия (школа) для обучения детей духовного звания, позже переведена в Троицкий монастырь. Из этого следует, что деятельность духовной школы при монастыре по разным причинам иногда останавливалась [6]. Можно считать, что именно эта школа в 1785 г. была реорганизована архимандритом Виктором Садковским (1741-1803) в двухклассное училище под названием «Слуцкая семинария». Через пять лет её деятельность тоже остановилась и возобновилось в 1792 г. при Троицком монастыре. После основания Минской епархии она стала называться «Минская духовная семинария».

В монастырской церкви (давнишние источники приводят её под названиями Спасо-Преображенская, Спасская, Братская, Богоявленская) 23 марта 1767 г. в присутствии архиепископа Белорусского Георгия Конисского (1717-1795) был подписан и объявлен акт создания Слуцкой конфедерации православной и Евангелистской шляхты [7].

Монастырский комплекс располагался на левой стороне улицы Виленской на берегу реки Случь. От торговой площади он отделялся зданием аустерии (гостиницы). Напротив, на другой стороне улицы, в ХѴІІ в. стояла ратуша [8].

Свяціцель Дзімітрый РастоўскіДеревянная монастырская церковь в 1625 г. сгорела, но в 1628 была отстроена [9]. Когда замкового Успенского собора после пожара 1745 г. не стало (новый Успенско-Николаевский собор построили в 1819 г.) в Преображенскую церковь был перенесён Успенский престол, его разместили в отдельном приделе, освящённом в честь Успения Богородицы [10]. Тогда же Успенское соборное и Спасо-Преображенское братства объединились в общую организацию.

В 1773 г. монастырский комплекс снова постиг пожар. Сведения о нём позволяют представить, какой вид имел монастырь в те времена: от огня пострадали трёхпрестольная Преображенская церковь, тёплая церковь Иоанна-Крестителя и входные ворота с подворотной церковью Жён-мироносиц. К 1786 г. Преображенская церковь была восстановлена, на её пяти верхах были установлены и освящены позолоченные кресты [11].

Исходя из фигуры на плане города конца ХѴІІІ в., построена Преображенская церковь была крестово-центричной, немного вытянутой в длину. Ориентирована притвором к улице, апсидой - к реке. Рядом находились два прямоугольных в плане монастырских здания.

В конце ХѴІІІ в. количество обитателей монастыря уменьшилось. В 1797 году здесь оставался только один настоятель. Поэтому, по представлению нового епископа Минского Иова Потёмкина, прибывшего на место епископа Виктора Садковского, вместе с некоторыми другими монастырями Минской губернии, имевшими небольшое количество обитателей, был закрыт и Слуцкий братский Преображенский монастырь. Тогда прекратило деятельность и Спасо-Преображенское братство.

Преображенская церковь снова, как и в XVI в., стала приходской. Однако в 1810 г. она вместе со всеми бывшими монастырскими зданиями сгорела и уже больше не восстанавливалась [12].

Сегодня место, где когда-то был монастырь, - это незанятая территория по левой стороне улицы Виленской, напротив Дома связи, и берег Случи неподалёку от моста.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ

На заставке – печать Спасо-Преображенского братства. Реконструкция – В.Хворов.


 

 

1. Гаусман М.А. Исторический очерк г. Слуцка. Минские губернские ведомости. 1878. № 8, ст. 117.

Шкляревский Александр, иерей. Слуцкое Преображенское братство. Интернет-сайт «Наследие Слуцкого края» (1517).

2. Грыцкевіч А.П. Слуцк. ЭЛІМБ. Т. № 5. Мн., 1987, с. 18. (1586).

Батвіннік М.Б. Брацтвы праваслаўныя. ЭГБ. Т. № 2. Мн., 1994, с. 76. (1606)

Серно-Соловьевич Ф.Ф. Древне-русский город Слуцк... Вильна. 1896, с. 5.

Скеп"ян А.А. Князі Слуцкія. Мн. 2013, с. 113.

3. Мартос А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Мн., 1990, с. 81.

Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн., 1879.

Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн., 1903, с. 154.

Тройчанский архив. Сб. Минская старина. № 4, Мн., 1913, № 287.

Серно-Соловьевич Ф.Ф. Древне-русский город Слуцк... Вильна, 1896, с. 7.

Тройчанский архив. Сб. Минская старина. № 4, Мн. 1913, № 341.

Николай архимандрит. Историко-статистическое описание Минской епархии. СПб. 1864, с. 120.

4. Серно-Соловьевич Ф.Ф. Древне-русский город Слуцк... Вильна, 1896, с. 5.

Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии…, № 78 (Грамота Иерусалимского Патриарха Феофана). Мн., 1848.

5. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 28.

Стефан епископ. История Минской духовной семинарии//Вестник Белорусского экзархата. 1990, № 3, с. 27–32.

6. Серно-Соловьевич Ф.Ф. Древне-русский город Слуцк... Вильна, 1896.

Николай архимандрит. Историко-статистическое описание Минской епархии. СПб., 1864.

7. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 28.

8. План г.Слуцка. ЭЛІМБ. Т. № 5. Мн. 1987.

План г.Слуцка. НГА РБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2878.

Глебов И.А. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна, 1904 г., с. 19.

9. Серно-Соловьевич Ф.Ф. Древне-русский город Слуцк... Вильна, 1896, с. 7.

Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т.№10, Warszawa, 1889. (Sluck).

Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии. Мн., 1848, № 78, 86.

10. Планы г. Слуцка. ЭЛІМБ. Т. №5. Мн. 1987. НГА РБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2878.

11. Шкляревский Александр, иерей. Обзор истории Православной Церкви на Случчине. Кандидатская работа, с. 165, 173.

12.Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн., 1879.

Покровский И.М. Русские епархии в XVI–XIX вв., Т. 2, 1913, с. 770.

Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн.1903, с. 154.