Узоры ўрэцкага шкла

Узоры ўрэцкага шкла

13.11.2014

У сферы матэрыяльнай вытворчасці адной з прычын паспяховай дзейнасці з'яўляецца «раскручанасць брэнда», што стварае ўмовы для з'яўлення адваротнай сувязі – попыту на прапануемы тавар. У сферы жыцця духоўнага назіраецца падобная карціна. Ганарымся і шануем мы перш за ўсё тое, што нам добра вядома. Не выклікае сумнення значнасць егіпецкіх пірамід, парыжскай Эйфелевай вежы, Кёльнскага сабора. У адзін шэраг з сусветнымі славутасцямі ёсць што паставіць і беларусам. Напрыклад, слуцкія паясы, якія лічацца візітоўнай карткай нашага нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Водблеска іх славы хапае нават, каб імі ганарыліся таксама літоўцы і палякі.

Дагэтуль шматлікія помнікі духоўнай і мастацкай культуры – сапраўдныя «скарбы незлічоныя», што аставілі нам продкі, у пераважнай большасці і застаюцца толькі скарбамі – некранутымі каштоўнасцямі. Не запатрабаваныя сферамі цяперашняга жыцця, яны не працуюць на выхаванне пачуцця нацыянальнага гонару, патрыятызму.

Да скарбаў такіх можна смела аднесці і ўрэцкае шкло. Цяпер узоры вытворчасці старадаўняй Урэцкай шкломануфактуры захоўваюцца ў музейных зборах Масквы, Пецярбурга, Львова, Кракава, Варшавы, некаторых музеях нашай краіны. У свой час творы ўрэцкіх майстроў набывалі і звычайныя мяшчане, і магнаты, і каралі Рэчы Паспалітай. Шкада, што ў нас на слыху цяпер крышталь і шкло багемскае (чэшскае), а слава айчынных майстроў больш цікавіць музейных работнікаў. Адзінае, што радуе – у нас наперадзе яшчэ шмат адкрыццяў на ніве айчыннай мінуўшчыны.

Шкломануфактура ва Урэччы была заснавана ў 1737 годзе. Тады Радзівілы заключылі кантракт з майстрамі Сэнтэнбергскай фабрыкі ў Саксоніі, і тыя згадзіліся працаваць ва Урэччы з умовай навучаць майстэрству гравіроўкі і шліфоўкі шкла тутэйшых здольных жыхароў – як прыгонных сялян, так і вольных работнікаў. Колькасць іншаземцаў з часам змяншалася. У 1740 годзе ва Урэччы працавала 20 дрэздэнскіх майстроў, у 1760 – менш дзесяці, а ў 1764 – толькі адзін. І ў той жа час шырылася слава мясцовых умельцаў.

Як арганізатары гутнай справы, Радзівілы не былі навічкамі. Ужо колькі гадоў да таго аналагічная заснаваная імі шкляная мануфактура дзейнічала ў Налібоках. Там рабіўся акцэнт на выраб шклянога посуду. Ва Урэччы ж разлічвалі на вытворчасць аконнага шкла і люстэрак, з-за чаго і фабрыка спачатку называлася люстэркавай. Але ў 1750 годзе з Налібокаў сюды было прывезена абсталяванне для вытворчасці шклянога посуду, адтуль прыбылі і майстры. І з часам асартымент абедзьвух мануфактур ужо амаль не адрозніваўся. Нездарма ў цяперашняй літаратуры сустракаецца тэрмін «урэцка-налібоцкае шкло». Ва Урэччы выраблялі ліставое шкло, люстэркі, крышталёвыя люстры і іншыя разнастайныя свяцільнікі. Асаблівы попыт быў на посуд – бакалы, кубкі, кілішкі, келіхі, чашы, штофы, бутлікі, якія вырабляліся з каляровага і бясколернага шкла, а таксама з крышталю. Вырабы аздабляліся граненнем, гравіроўкай, гарэльефнай разьбой, размалёўкай плацінай, золатам, серабром, фарбамі, упрыгожваліся накладнымі медальёнамі.

На працягу дваццаці пяці гадоў мануфактурай кіраваў немец Т. Шэрбер. Ён укараняў дасягненні нямецкіх, французскіх, багемскіх, англійскіх майстроў. Пазней кіраўнікамі былі беларусы. Захаваліся прозвішчы цэлых дынастый беларускіх майстроў – Кахановічаў, Дубіцкіх, Бялькевічаў, Галубовічаў. Запазычаныя ў саксонцаў формы з часам мяняліся і набывалі адметныя мясцовыя абрысы. Посуд дэкарыраваўся гравіраванымі арнаментамі, матывы якіх утрымлівалі выявы васількоў, каласкоў, цюльпанаў, мясцовыя архітэктурныя і пейзажныя матывы, надпісы. На характар твораў спачатку ўплывалі стылі барока і ракако, потым на змену ім прыйшоў класіцызм.

Акрамя шкляных вырабаў, на мануфактуры выпускалі кафлю, тут меліся ганчарная, сталярная, слясарная майстэрні, працавалі майстры па апрацоўцы метала, дрэва, керамікі.

Дзейнічала Урэцкая шкляная мануфактура да 1846 года. Адной з прычын закрыцця стала тое, што форма арганізацыі вытворчасці ў выглядзе магнацкай мануфактуры на гэты час стала выглядаць архаічнай, яна не вытрымлівала канкурэнцыі з нараджаючыміся новымі формамі арганізацыі працы. Яшчэ адна прычына крылася ў тым, што пасля далучэння да Расійскай імперыі нашы землі паволі сталі ператварацца ў акраіну, адставаць у развіцці ад іншых расійскіх цэнтраў.

Прадукцыя Урэцкай шкломануфактуры вызначалася высокай мастацкай якасцю. У еўрапейскім шкларобстве ўрэцкае шкло займае самастойнае месца, а ў гісторыі беларускай культуры гэта з"ява не менш значная, чым слуцкія паясы.

Між іншым, захаваліся звесткі, што яшчэ за некалькі дзесяцігоддзяў да адкрыцця радзівілаўскай шкломануфактуры, на пачатку ХVІІІ стагоддзя, для рускага цара Пятра І, які знаходзіўся пэўны час у нашых краях, ва Урэччы для яго быў зроблены памятны, упрыгожаны гравіроўкай шкляны бакал. А гэта сведчыць, што мастацтва апрацоўкі шкла ва Урэччы мае даволі глыбокія карані.

Несумненна, што і загадак, і таямніц у гісторыі мясцовага мастацтва дастаткова і нас яшчэ могуць чакаць цікавыя адкрыцці. А значыць, што і новымі гранямі для нас могуць зазіхацець узоры ўрэцкага шкла.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
Газета «Iнфа-Кур'ер», 2007

 

 

Узоры уречского стекла

В сфере материального производства одной из причин успешной деятельности является «раскрученность бренда», что создаёт условия для появления обратной связи – спроса на предлагаемый товар. В сфере жизни духовной наблюдается похожая картина. Гордимся и дорожим мы прежде всего тем, что нам хорошо известно. Не вызывает сомнения значимость египетских пирамид, парижской Эйфелевой башни, Кёльнского собора. В один ряд с мировыми знаменитостями есть что поставить и белорусам. Например, Слуцкие пояса, которые считаются визитной карточкой нашего национального декоративно-прикладного искусства. Отблесков их славы хватит даже на то, чтобы ими гордились и литовцы, и поляки.

До сих пор многие памятники духовной и художественной культуры – настоящие «сокровища несметные», что оставили нам предки, в подавляющем большинстве и остаются только сокровищами – нетронутыми ценностями. Не востребованы сферами нынешней жизни, они не работают на воспитание чувства национальной гордости, патриотизма.

К сокровищам таковым можно смело отнести и уречское стекло. Сейчас образцы производства старинной Уречской стекломануфактуры хранятся в музейных собраниях Москвы, Петербурга, Львова, Кракова, Варшавы, некоторых музеях нашей страны. В своё время произведения уречских мастеров покупали и обычные мещане, и магнаты, и короли Речи Посполитой. Жаль, что сейчас у нас на слуху хрусталь и стекло богемское (чешское), а слава отечественных мастеров больше интересует музейных работников. Единственное, что радует – у нас впереди ещё много открытий на ниве отечественного прошлого.

Стекломануфактура в Уречье была основана в 1737 году. Тогда Радзивиллы заключили контракт с мастерами Сентенбергской фабрики в Саксонии, и те согласились работать в Уречье с условием обучать мастерству гравировки и шлифовки стекла здешних способных жителей – как крепостных крестьян, так и свободных рабочих. Количество иностранцев со временем уменьшалось. В 1740 году в Уречье работало 20 дрезденских мастеров, в 1760 – меньше десяти, а в 1764 – только один. И в то же время ширилась слава местных умельцев.

Как организаторы гутного дела, Радзивиллы не были новичками. Уже несколько лет до этого аналогичная основанная ими стеклянная мануфактура действовала в Налибоках. Там делался акцент на изготовление стеклянной посуды. В Уречье же рассчитывали на производство оконного стекла и зеркал, из-за чего и фабрика сначала называлась зеркальной. Но в 1750 году из Налибок сюда было привезено оборудование для производства стеклянной посуды, оттуда прибыли и мастера. И со временем ассортимент обеих мануфактур почти не отличался. Недаром в нынешней литературе встречается термин «Уречско-Налибокское стекло». В Уречье изготавливали листовое стекло, зеркала, хрустальные люстры и другие всевозможные светильники. Особый спрос был на посуду – бокалы, чашки, рюмки, фужеры, чаши, штофы, графины, которые изготавливались из цветного и бесцветного стекла, а также из хрусталя. Изделия украшались гранением, гравировкой, горельефной резьбой, росписью платиной, золотом, серебром, красками, украшались накладными медальонами.

В течение двадцати пяти лет мануфактуру возглавлял немец Т. Шербер. Он внедрял достижения немецких, французских, богемских, английских мастеров. Позже руководителями были белорусы. Сохранились фамилии целых династий белорусских мастеров – Коханович, Дубицкая, Белькевич, Голубович. Позаимствованные у саксонцев формы со временем менялись и приобретали отличительные местные очертания. Посуда декорировалась гравированными орнаментами, мотивы которых содержали изображения васильков, колосков, тюльпанов, местные архитектурные и пейзажные мотивы, надписи. На характер произведений сначала влияли стили барокко и рококо, потом на смену им пришёл классицизм.

Кроме стеклянных изделий, на мануфактуре выпускали кафель, здесь имелись гончарная, столярная, слесарная мастерские, работали мастера по обработке металла, дерева, керамики.

Действовала Уречская стеклянная мануфактура до 1846 года. Одной из причин закрытия стало то, что форма организации производства в виде магнатской мануфактуры на то время стала выглядеть архаичной, она не выдерживала конкуренции с нарождающимся новыми формами организации труда. Ещё одна причина крылась в том, что после присоединения к Российской империи наши земли потихоньку стали превращаться в периферийные, отставать в развитии от других российских центров.

Продукция Уречской стекломануфактуры отличалась высоким художественной качеством. В европейском стеклоделии уречское стекло занимает самостоятельное место, а в истории белорусского культуры это явление не менее значимое, чем Слуцкие пояса.

Между прочим, сохранились сведения, что ещё за несколько десятилетий до открытия радзивилловской стекломануфактуры, в начале XVIII века, для русского царя Петра I, который находился некоторое время в наших краях, в Уречье для него был сделан памятный, украшенный гравировкой стеклянный бокал. А это свидетельствует, что искусство обработки стекла в Уречье имеет довольно глубокие корни.

Несомненно, что и загадок, и тайн в истории местного искусства достаточно, и нас ещё могут ждать интересные открытия. А значит, что и новыми гранями для нас могут засверкает образцы уречского стекла.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

Газета «Инфо-Курьер», 2007
Печатается с сокращениями

Перевод –
Владимир ХВОРОВ