Успамін пра слуцкую персіярню

Успамін пра слуцкую персіярню

11.06.2014

На працягу ўжо доўгага часу наша цікавасць была скіравана да фабрыкі мастацкіх вырабаў, якая мела рэканструкцыю і дзе ўжо распачаты выпуск аналагаў славутых слуцкіх паясоў. Нагадаем, што слуцкія паясы – гэта прадметы магнацкага адзення XVIII–XIX стагоддзяў, выдатныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва эпохі беларускага барока.

Мы ж зробім экскурс у гісторыю, старонкі якой пазначаны памяццю пра творы, якія прынеслі славу пашаму гораду.

Гісторыя з паясамі
Поясам чалавек карыстаецца спрадвеку. Яго функцыя – прытрымліваць адзенне, каб было зручней працаваць, паляваць або ваяваць, а таксама захоўваць цяпло цела.

Да пояса чапляліся неабходныя дробныя прадметы (огніва, кашэль), за пояс можна было засунуць сякеру, нож. Падчас падарожжаў у паясы хавалі грошы. Рабіліся яны з розных матэрыялаў: з паласы скуры жывёлы, віліся з вяровак, ткаліся, пляліся.

У першабытны час паясам, як і іншым прыладам, якімі карысталіся, акрамя функцыянальнага, надавалі значэнне магічнае. Цела чалавека пояс дзяліў на дзве часткі: верхшою, што далучалася да неба, і ніжнюю, што сутыкалася з зямлёй.

Разам з такімі дэталямі адзення, што стаялі «на мяжы» з «іншым» асяроддзем, як каўперы, рукавы, падолы спадніц, кашуль, фартухоў, паясы аздабляліся выявамі магічнага, засцерагальнага значэння. Сэнс многіх з такіх выяў да нашых часоў згубіўся. Як правіла, цяпер яны выкарыстоўваюцца ў традыцыйных народных строях як дэкор у выглядзе арнаменту.

Акрамя функцыянальнага і магічнага, паясы набывалі і значэнне сімвалічнае. Колеры паясоў, напрыклад, і цяпер сімвалізуюць ступень дасканаласці ва ўсходніх адзінаборствах, тое значэнне мае і чэмпіёнскі пояс ў прафесійным боксе. Здабыць такі пояс – справа гонару.

З антычнай міфалогіі вядома пра дзявяты з дванаццаці подзвігаў Геракла, калі ён здабыў пояс царыцы амазонак Іппаліты, які сімвалізаваў яе ўладу над усімі амазонкамі.

У падзеленым на класы і адпаведныя групы грамадстве паясы сталі таксама прыкметай прыналежнасці да пэўнай касты, саслоўя. Напрыклад, манахі каталіцкіх жабрацкіх ордэнаў падпярэзваліся грубымі вяроўкамі.

Прывілеяваныя асобы карысталіся шыкоўнымі дарагімі паясамі, яны перадаваліся ў спадчыну нашчадкам і маглі станавіцца для адных прадметам гонару, а для іншых – зайздрасці. У старажытнарускім летапісе занатаваны выпадак, калі прычынай раздору і абвастрэшія ўсобіцы на Русі стаў пояс. На вяселлі маскоўскага Вялікага князя Васіля II у 1433 годзе яго маці Вялікая княгіня Софья сарвала пояс з запрошанага сваяка князя Васіля Касога, бо ён некалі павінен быў належыць іх продку Дзмітрыю Данскому і ў спадчыну перайсці да князя маскоўскага. Соф"я – дачка Вялікага князя літоўскага Вітаўта, а ў сваю чаргу яе дачка Настасся (сястра Васіля II) стала жонкай слуцкага князя Аляксандра Алелькі. У барацьбе паміж нашчадкамі Івана Каліты, падчас якой Васіль II быў аслеплены, з-за чаго атрымаў прозвішча «Цёмны», апошняга падтрымліваў і князь Алелька.

Варыянтам арыстакратычнага пояса былі паясы рыцарскія. Многія памятаюць нядаўнюю гісторыю з унікальнай археалагічнай знаходкай – рыцарскім поясам Вітаўта.

Да пачатку XX стагоддзя ў слуцкай Юр"еўскай царкве захоўваўся рыцарскі пояс, які паданне прыпісвала князю Альгерду. Род князёў Слуцкіх ішоў ад Альгерда, несумненна, што і ахвяраваў царкве гэты рарытэт нехта з князёў Алелькавічаў. На жаль, дзе ён цяпер, невядома.

Пояс трывала ўвайшоў у абіход. Выйсці да людзей без пояса азначала выказваць ім непавагу. I цяпер тых, хто паводзяць сябе непрыстойна, называюць распаясаўшыміся. А адабраць пояс азначала пазбавіць гонару і нанесці абразу.

Пра літоўскіх сарматаў
НА ПЛАНЕ ГОРАДА. Слуцкая персіярня, дзе вырабляліся знакамітыя паясы, размяшчалася на вуліцы Сенатарскай (цяпер вуліца Камсамольская). Яна займала ўчастак, на якім зараз знаходзіцца завод «Эмальпосуд». На фрагменце плана XVIII ст. комплекс будынкаў персіярні пазначаны лічбамі 1 і 2. НА ПЛАНЕ ГОРОДА. Слуцкая персиарня, где изготавливались знаменитые пояса, располагалась на улице Сенаторской (ныне улица Комсомольская). Она занимала участок, на котором сейчас находится завод «Эмальпосуда». На фрагменте плана XVIII в. комплекс зданий персиарни обозначен цифрами 1 и 2.З XVII стагоддзя ў Еўропе, дзе заканадаўцай моды паступова станавілася Францыя, пачалі пашырацца касцюмы новага ўзору – камзолы, фракі, новыя вайсковыя мундзіры, у якіх паясы ўжо не мелі той ролі, або прымяняліся іх варыянты: рамяні, хлясцікі. Такі касцюм сутракаем у Англіі, Галандыі, Прусіі, Аўстрыі. У Расіі новы касцюм увёў цар Пётр I пасля свайго падарожжа ў Еўропу.

Аднак магнатэрыя Літвы і Польшчы ў тыя часы трымалася старых традыцый. Да таго ж у Рэчы Паспалітай у XVII–XVIII стагоддзях пашырылася і стала папулярнай тэорыя сарматызму.

У адпаведнасці з гэтай ненавуковай тэорыяй шляхта і магнаты краіны разглядаліся як нашчадкі старажытнага ваяўнічага племені сарматаў. Быццам бы некалі яны прыйшлі на нашы землі і падпарадкавалі мясцовыя плямёны, ператварыўшы іх у сялян.

У асяроддзі магнатэрыі выпрацоўвалася своеасаблівая сармацкая (рыцарская) культура, пашыраўся сармацкі (шляхецкі) гонар. У мастацтве папулярным стаў варыянт параднага партрэта, які называюць сармацкім.

Адсутнасць інфармацыі пра рэальных сарматаў кампенсавалася звесткамі пра іншыя ўсходнія народы: індыйцаў, персаў, туркаў. У моду пачало ўваходзіць перайманне з усходняй культуры. Радзівілы, напрыклад, у склад сваіх войскаў уводзілі янычарскія роты, арганізоўвалі янычарскія аркестры з адпаведным адзеннем і аксесуарамі (у якасці янычараў, як правіла, выступалі мясцовыя салдаты і музыканты).

Папулярнымі сталі элементы ўсходняга адзення, у тым ліку шаўковыя паясы, якія прывозяцца з Кітая, Індыі, Персіі, Турцыі.

На гэтым, заснаваным на цікаўнасці да Усходу, фоне, князі Радзівілы – слуцкі Геранім Фларыян і яго старэйшы нясвіжскі брат Міхаіл Казімір – вырашылі, як цяпер кажуць, рэалізаваць бізнес-праект: арганізаваць вытворчасць у сваіх уладаннях шаўковых паясоў наўзор усходніх.

Яны ведалі, што ў горадзе Станіславе (цяпер ІванаФранкоўск ва Украіне), працуе выдатны ткач, эмігрант з Турцыі Аванэс Маджаранц, таму паслалі да яго па навуку сваіх майстроў. А ў 1758 годзе Міхаіл Казімір запрасіў Маджаранца, які славіўся як майстар тканін польскіх, турэцкіх і кітайскіх, у Нясвіж, дзе той узначаліў невялікую ткацкую майстэрню, дзе пачалі вырабляцца і паясы.

Памкненні Гераніма Фларыяна
ІНІЦЫЯТАР. Наладзіць у Слуцку выпуск шаўковых паясоў вырашыў князь Геранім Фларыян Радзівіл (1715–1760). Па яго загадзе ў 1756 годзе ў Новым горадзе, паміж радзівілаўскім садам і езуіцкім Троіцкім кляштарам, пачалося будаўніцтва драўляных карпусоў буйнай мануфактуры. Завяршылі комплекс да 1760 года. Аднак у тым жа годзе князь памёр. Мастак: Якуб Весель. ИНИЦИАТОР. Наладить в Слуцке выпуск шелковых поясов решил князь Иероним Флориан Радзивилл (1715–1760). По его приказу в 1756 году в Новом городе, между радзивилловским садом и иезуитским Троицким монастырем, началось строительство деревянных корпусов крупной мануфактуры. Завершили комплекс к 1760 году. Однако в том же году князь умер. Художник: Якуб Весель.Адзначым, што ткацтва на Случчыне развівалася здаўна. У XVIII стагоддзі ў горадзе дзейнічалі некалькі ткацкіх майстэрняў, на адной з якіх, дарэчы, выраблялі і шаўковыя паясы. Таму некаторыя цяперашнія даведнікі прыводзяць як пачатак вырабу слуцкіх паясоў 1730 я гады.

Тады край належыў Нойбургам – нашчадкам Людвікі Караліны Радзівіл-Нойбургскай, дачкі слуцкага князя Багуслава Радзівіла.

Яны былі іншаземцамі, жылі ў Германіі, з-за чаго іх права на край ставілася пад сумненне, а за Случчыну змагаліся нясвіжскія Радзівілы і іншыя магнаты. Перамаглі Радзівілы, і з 1744 года ўладаром Слуцкага княства стаў Геранім Фларыян.

Асоба гэта арыгінальная і супярэчлівая. Быў ён вельмі багаты і жорсткі. У сваіх пачынаннях імкнуўся дасягнуць вышэйшага ўзроўню. Марыў нават стаць каралём Рэчы Паспалітай. Яго войска, у прыватнасці артылерыя, не саступала каралеўскаму. Хацеў паставіць сабе ў Слуцку конны манумент, і калі б ідэя была рэалізавана, гэта была б першая конная статуя ў нашай краіне.

I вось ен вырашыў у Слуцку заснаваць буйную мануфактуру і наладзіць выпуск шаўковых паясоў. Па яго загадзе ў 1756 годзе ў Новым горадзе, паміж рэгулярным радзівілаўскім садам і езуіцкім Троіцкім кляштарам, для яе быў выдзелены пляц у 2,4 гектары і пачалося будаўніцтва драўляных вытворчых і жылых карпусоў. Завяршылі комплекс да 1760 г. Однак у тым жа годзе слуцкі князь памёр бяздзетным, яго ўладанні перайшлі да брата Міхаіла Казіміра.

Маджарскія і Радзівілы
ЗАСНАВАЛЬНІК. Справу працягнуў брат Гераніма Радівіла нясвіжскі князь Міхаіл Казімір Радзівіл па прозвішчы Рыбанька (1702–1762), якому перайшла Случчына. Ён вырашыў скарыстаць падрыхтаваную базу і заснаваць вытворчасць паясоў у Слуцку. Ён не толькі размясціў у казармах фабрыкі слуцкіх майстроў, але і перавёў з Нясвіжа сваіх ткачоў. Невядомы мастак сярэдзіны XVIII ст. УЧРЕДИТЕЛЬ. Дело продолжил брат Иеронима Радивила несвижский князь Михаил Казимир Радзивилл по прозвищу Рыбонька (1702–1762), которому перешла Случчина. Он решил использовать подготовленную базу и основать производство поясов в Слуцке. Он не только разместил в цехах фабрику слуцких мастеров, но и перевел из Несвижа своих ткачей. Неизвестный художник середины XVIII в.Нясвіжскі князь вырашыў скарыстаць падрыхтаваную ў Слуцку вытворчую базу. Ен не толькі размясціў там слуцкіх майстроў, але і перавёў з Нясвіжа сваіх ткачоў, утварыўшы адзіны калектыў. Кіраваць ім даручыў Маджаранцу, якога тады ўжо звалі Янам Маджарскім.

У комплекс фабрыкі шаўковых паясоў уваходзілі два выцягнутыя ў даўжыню паралельныя адзін аднаму карпусы. У адным з іх, які быў двухпавярховым, меліся два вялікія вытворчыя памяшканні і пяць меншых, а таксама сталярная майстэрня і месца для адміністрацыі.

Меліся таксама і дадатковыя збудаванні, у тым ліку казармы з адзінаццаццю пакоямі, дзе жылі майстры і працаўнікі фабрыкі, амбар, стайня, калодзезь.

Хоць вытворчасць паясоў у Слуцку вядома з 1730 х гадоў, ды і ў Нясвіжы, як бачым, яны ўжо ткаліся, тым не менш афіцыйнай датай пачатку дзейнасці Слуцкай радзівілаўскай фабрыкі шаўковых паясоў лічыцца 1760 год.

Установу называлі персіярняй, бо спачатку за ўзор браліся персіцкія паясы (рабілі і такія, якія называлі французскімі, парыжскімі і кітайскімі). А слава яе заснавальніка дасталася князю Міхаілу V Казіміру Радзівілу, які ў гісторыі вядомы пад мянушкай Рыбанька.

Міхаіл Казімір перажыў свайго слуцкага брата на два гады. З 1762 года гаспадаром Нясвіжа і Случчыны стаў яго сын Караль Станіслаў.

Караль Станіслаў быў адчайны авантурыст і патрыёт, сапраўдны «сармат». Ен любіў напаказ выказваць павагу і любоў да сваёй шляхты, за што і яго празвалі «Пане Каханку». Палітычныя хістанні гэтага князя прымусілі яго пэўны час жыць за мяжой. Яну Маджарскаму з ім як гаспадаром персіярні прыходзілася перапісвацца. Урэшце з князем у 1776 годзе была заключана дамова, Маджарскі стаў арандатарам фабрыкі.

Князь праславіўся як неверагодны марнатраўца. Ён з лёгкасцю разбазарваў свае грошы, таму браў пазыкі, у тым ліку і ў Маджарскіх.

У Слуцк Ян Маджарскі прыбыў з жонкай і сынам Лявонам. Неўзабаве Радзівіл вылучыў ім для пражывання фальварак Сёлкі – пасяленне за горадам, на паўдарозе да Лучнікоў. Цяпер гэта гарадскі квартал у раёне металааб"яднання. Пазней у іх трыманні аказаўся і фальварак Івань.

Кіраваў персіярняй Ян прыкладна да 1778–80 гадоў, потым арандатарам стаў яго сын Лявон. Менавіта пры ім персіярня дасягнула росквіту, а слуцкі пояс набыў свой класічны выгляд. Быў ён, як правіла, двухбаковы, двух – або чатырохліцавы, з шыкоўнымі арнаментаванымі канцамі, да якіх прышываліся махры. Паясы, у якіх акрамя шаўковых прымяняліся залатыя або сярэбраныя ніці, называліся літымі.

Заслугі Лявона ў справе арганізацыі дзейнасці персіярні былі адзначаны ўрадам, і яму ў 1790 годзе надалі шляхецкае званне.

У 1790 годзе Случчына перайшла ў спадчыну пляменніку Караля Станіслава князю Дамініку. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай ён знаходзіўся пры двары рускага цара, аднак у сувязі з тым, што Напалеон абяцаў адрадзіць Рэч Паспалітую, перайшоў да яго і прыняў удзел у вайне 1812 года на баку французаў. Загінуў у 1813 годзе. Пасля смерці Дамініка Радзівіла Слуцк застаўся яго дачцы Стэфаніі.

Пасля далучэння нашага краю да Расійскай імперыі дзейнасць слуцкай персіярні пачала занепадаць. З Расіі на адзенне прыйшла новая мода, у якой пояс ужо не меў таго месца як раней. А нашэнне старога касцюма з поясам разглядалася як дэманстрацыя апазіцыйных настрояў адносна новай улады. Пасля паўстання 1831 года нашэнне старога касцюма ўвогуле было забаронена.

Лявон Маджарскі ў 1795 годзе вырашыў адмовіцца ад арэнды, аднак канчаткова дамову з Радзівіламі скасаваў у 1807 годзе. Кіраўніком персіярні стаў адзін з лепшых ткачоў, вучань Яна Маджарскага Юзаф Барсук.

Сям"я Маджарскіх з Сёлак перамясціліся ў маёнтак Манькаў. Лявон жыў да 1811 года, быў пахаваны на бернардзінскім некропалі ў Слуцку (цяпер тэрыторыя маслабазы). Магчыма, што там пахаваны і яго бацька.

У Лявона былі сыны Антон і Ян, аднак ні яны, ні іх дзеці ткацтвам не займаліся. Па мужчынскай лініі род неўзабаве згас, дзяўчаты выходзілі замуж і мянялі прозвішчы. Напрыклад, унучка Лявона Альжбета выйшла замуж за ўбельскага шляхціца Часлава Машошку. У іх нарадзіўся сын Станіслаў, які стаў вядомым музыкантам і кампазітарам.

Эпілог
Колькасць заказаў на паясы паступова змяншалася (хаця акрамя іх выпускаліся і іншыя тканіны), змяншалася і колькасць работнікаў.

Напрыклад, напрыканцы стагоддзя дзейнічала ад 25 да 28 варштатаў, за якімі працавала больш за паўсотні работнікаў, а на пачатку стагоддзя іх засталося 12. У 1828 годзе на фабрыцы працавалі толькі адзін майстар і адзін падмайстар, мелася чатыры варштаты, з якіх у рабоце быў адзін.

У 1844 годзе фабрыку паясоў рашылі закрыць. Цалкам вытворчасць тут спынілася ў 1846 годзе. Гэта быў час, калі Слуцк з уласнасці Льва Вітгенштэйна (яго жонкі Стэфаніі ўжо не было) перайшоў у дзяржаўную казну.

Жылы корпус персіярні на планах Слуцка пачатку XIX стагоддзя абазначаўся як палац князёў Радзівілаў. Як сведчыць слуцкі гараднічы барон Сталь, на працягу 1815–1830 х гадоў у ім размяшчаліся кватэры начальнікаў палкоў, што знаходзіліся ў горадзе і павеце.

Спачатку гэта быў Літоўскі ўланскі полк, пазней на змену яму з"явіўся Польскі ўланскі полк. Дзейнічалі палкі пад верхавенствам брата рускага цара Вялікага князя Канстанціна. Тут, на кватэры начальніка палка, летам 1825 года на ноч спыняўся рускі цар Аляксандр I, калі ехаў з Пецярбурга ў Крым.

У вытворчых памяшканнях станкі заставаліся да канца 1850 х гадоў. Без дагляду яны прыходзілі ў заняпад.

Пляц з будынкамі былой персіярні Леў Вітгенштэйн яшчэ ў 1836 годзе падарыў свайму ўрачу Аляксандру Мацкевічу. У яго крыху пазней гэты пляц выкупіў мясцовы ўрач Юльян Рамашка.

Пасля яго палова маёмасці была набыта слуцкім ўрачом Канстанцінам Францкевічам, а на другой палове пляца размясцілася гарадское аддзяленне Расійскага грамадства міласэрнасці і Земская ўправа.

У Грамадзянскую вайну два дамы Земскай управы з яшчэ некалькімі пабудовамі згарэлі ў жніўні 1920 года падчас пажару, які ўчынілі адступаючыя з горада польскія войскі.

Пасля ўсталявання Савецкай улады, з 1923 года, будынкі, якія засталіся на месцы былой персіярні, былі прыстасаваны для размяшчэння рамесных майстэрняў бляхароў і кавалёў.

У 1930 я гады там былі ўзведзены новыя ліцейны і механічны цэхі, а майстэрні рэарганізаваны ў Слуцкі чыгуна-ліцейны механічны завод. Цяпер гэта завод «Эмальпосуд» – адзін з галоўных аб"ектаў на вуліцы Камсамольскай.

Сама вуліца Камсамольская таксама мае цікавую гісторыю. Ад пачатку гэта была не проста вуліца, а бульвар. Заснаваў яго ў сярэдзіне XVII стагодцзя слуцкі князь Багуслаў Радзівіл наўзор бульвараў, якія ў тыя часы стваралі еўрапейскіе манархі ў сваіх сталіцах. Ен стаў першым бульварам у нашай краіне.

У розныя часы слуцкі бульвар меў назвы: вуліда Шырокая, вуліца Сенатараская, цяпер – Камсамольская. Гэта адзіны «аўтэнтычны» помнік, які захаваўся да нашага часу і «памятае» радзівілаўскую персіяршо з яе выдатнымі майстрамі і вяльможнымі заказчыкамі.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
Газета «Інфа-Кур"ер»

 

 

 

 

Воспоминания о Слуцкой персиарне

На протяжении довольно долгого времени наш интерес был прикован к фабрике художественных изделий, ходу ее реконструкции, где уже начат выпуск аналогов знаменитых слуцких поясов. Напомним, что Слуцкие пояса – это предметы магнатской одежды XVIII–XIX веков, замечательные произведения декоративно-прикладного искусства эпохи белорусского барокко.

Мы же сделаем экскурс в историю, страницы которой очерчены памятью о произведениях, которые принесли славу нашему городу.

Поясом человек пользуется издревле. Его функция – придерживать одежду, чтобы было удобнее работать, охотиться или воевать, а также сохранять тепло тела.

На пояс цеплялись необходимые мелкие предметы (огниво, кошелёк), за пояс можно было засунуть топор, нож. Во время путешествий в пояса прятали деньги. Делались они из различных материалов: из полосы кожи животного, вились из веревок, ткались, плелись.

В первобытное время поясам, как и другим вещам, которыми пользовались, кроме функционального, придавали значение магическое. Тело человека пояс делил на две части: верхнюю, что обращена к небу, и нижнюю, что сходилась с землей.

Вместе с такими деталями одежды, стоявшими «на грани» с «другой» средой, как воротники, рукава, подолы юбок, рубашек, фартуков, пояса украшались изображениями магического, защитного значения. Смысл многих из этих образов до наших времен не дошел. Как правило, сейчас они используются в традиционных народных костюмах как декор в виде орнамента.

Кроме функционального и магического, пояса приобретали и значение символическое. Цвета поясов, например, и сейчас символизируют степень совершенства в восточных единоборствах, это же значение имеет и чемпионский пояс в профессиональном боксе. Добыть такой пояс – дело чести.

Из античной мифологии известно о девятом из двенадцати подвигов Геракла, когда он получил пояс царицы амазонок Ипполиты, который символизировал ее власть над всеми амазонками.

В разделенном на классы и соответствующие группы обществе пояса стали также признаком принадлежности к определенной касте, сословию. Например, монахи католических нищенских орденов подпоясывались грубыми веревками.

Привилегированные лица пользовались шикарными дорогими поясами, они передавались по наследству потомкам и могли становиться для одних предметом гордости, а для других – зависти. В древнерусской летописи отмечался случай, когда причиной раздора и обострения отношений на Руси стал пояс. На свадьбе московского Великого князя Василия II в 1433 году его мать Великая княгиня Софья сорвала пояс с приглашенного родственника князя Василия Косого, так как он когда-то принадлежал их предку Дмитрию Донскому и по наследству должен был перейти к князю московскому. Софья – дочь Великого князя литовского Витовта, а в свое время ее дочь Анастасия (сестра Василия II) стала женой Слуцкого князя Александра Олельки. В борьбе между потомками Ивана Калиты, в ходе которой Василий II ослеп, отчего получил прозвище «Темный», последнего поддерживал и князь Олелько.

Вариантом аристократического пояса был пояс рыцарский. Многие помнят недавнюю историю с уникальной археологической находкой – рыцарским поясом Витовта.

К началу XX века в слуцкой Юрьевской церкви хранился рыцарский пояс, который предание приписывало князю Ольгерду. Род князей Слуцких шел от Ольгерда, несомненно, что и пожертвовал церкви этот раритет кто-то из князей Олельковичей. К сожалению, где он сейчас, неизвестно.

Пояс прочно вошел в обиход. Выйти к людям без пояса означало выказывать им неуважение. И теперь тех, кто ведут себя неприлично, называют распоясавшимися. А отобрать пояс означало лишить чести и нанести оскорбление.

С XVII века в Европе, где законодательницей моды постепенно становилась Франция, начали распространяться костюмы нового образца – камзолы, фраки, новые военные мундиры, в которых пояса уже не имели прежней роли, или применялись их варианты: ремни, хлястики. Такой костюм встречаем в Англии, Голландии, Пруссии, Австрии. В России новый костюм ввел царь Петр I после своего путешествия в Европу.

Однако магнаты Литвы и Польши в те времена держалась старых традиций. К тому же в Речи Посполитой в XVII–XVIII веках расширилась и стала популярной теория сарматизма.

В соответствии с этой ненаучной теорией шляхта и магнаты страны рассматривались как потомки древнего воинственного племени сарматов. Будто бы некогда они пришли на наши земли и подчинили местные племена, превратив их в крестьян.

В среде магнатерии вырабатывалась своеобразная сарматская (рыцарская) культура, утверждалась сарматская (шляхетская) честь. В искусстве популярным стал вариант парадного портрета, который называют сарматским.

Отсутствие информации о реальных сарматах компенсировалось сведениями о других восточных народах: индийцах, персах, турках. В моду начало входить подражание восточной культуре. Радзивиллы, например, в состав своих войск вводили янычарские роты, организовывали янычарские оркестры с соответствующей одеждой и аксессуарами (в качестве янычар, как правило, выступали местные солдаты и музыканты).

Популярными стали элементы восточной одежды, в том числе шелковые пояса, привозимые из Китая, Индии, Персии, Турции.

На этом, основанном на интересе к Востоку, фоне, князья Радзивиллы – Слуцкий Иероним Флориан и его старший несвижский брат Михаил Казимир – решили, как сейчас говорят, реализовать бизнес-проект: организовать производство в своих владениях шелковых поясов наподобие восточных.

Они знали, что в городе Станиславе (ныне Ивано-Франковск в Украине), работает отличный ткач, эмигрант из Турции Ованес Маджарянц, поэтому послали к нему учиться своих мастеров. А в 1758 году Михаил Казимир пригласил Маджарянца, славившегося как мастер тканей польских, турецких и китайских, в Несвиж, где тот возглавил небольшую ткацкую мастерскую, где начали производиться и пояса.

Отметим, что ткачество в Слуцке развивалось издавна. В XVIII веке в городе действовало несколько ткацких мастерских, на одной из которых, кстати, производили и шелковые пояса. Поэтому некоторые нынешние источники приводят как начало изготовления слуцких поясов 1730 е годы.

Тогда места принадлежали Нойбургам – потомкам Людвики Каролины Радзивилл-Нойбургской, дочери Слуцкого князя Богуслава Радзивилла.

Они были иностранцами, жили в Германии, из-за чего их права на земли ставилась под сомнение, а за Случчину боролись несвижские Радзивиллы и другие магнаты. Победили Радзивиллы, и с 1744 властелином Слуцкого княжества стал Иероним Флориан.

Особа эта оригинальна и противоречива. Был он очень богат и жесток. В своих начинаниях стремился достичь высшего уровня. Мечтал даже стать королем Речи Посполитой. Его армия, в частности артиллерия, не уступала королевской. Хотел поставить себе в Слуцке конный монумент, и если бы идея была реализована, это была бы первая конная статуя в нашей стране.

И вот он решил в Слуцке основать крупную мануфактуру и наладить выпуск шелковых поясов. По его приказу в 1756 году в Новом городе, между классическим радзивилловском садом и иезуитским Троицким монастырем, для нее был выделена площадь 2,4 гектара и началось строительство деревянных производственных и жилых корпусов. Завершили комплекс в 1760 году. Однако, в том же году Слуцкий князь умер бездетным, его владения перешли к брату Михаилу Казимиру.

Несвижский князь решил использовать подготовленную в Слуцке производственную базу. Он не только разместил там слуцких мастеров, но и перевел из Несвижа своих ткачей, образовав единый коллектив. Управлять им поручил Маджарянцу, которого тогда уже называли Иваном Маджарским.

В комплекс фабрики шелковых поясов входили два вытянуты в длину параллельных друг другу корпуса. В одном из них, двухэтажном, имелись два больших производственных помещения и пять меньших, а также столярная мастерская и место для администрации.

Были также и дополнительные сооружения, включая общежитие на одиннадцать комнат, где жили мастера и работники фабрики, амбар, конюшню, колодец.

Хотя производство поясов в Слуцке известно с 1730 х годов, да и в Несвиже, как видим, они уже ткались, тем не менее официальной датой начала деятельности Слуцкой радзивилловской фабрики шелковых поясов считается 1760 год.

Учреждение называли персиарня, ведь сначала за образец брались персидские пояса (делали и такие, которые называли французскими, парижскими и китайскими). А слава ее основателя досталась князю Михаилу V Казимиру Радзивиллу, который в истории известен под прозвищем Рыбонька.

Михаил Казимир пережил своего Слуцкого брата на два года. С 1762 года хозяином Несвижа и Слуцка стал его сын Кароль Станислав.

Кароль Станислав был отчаянный авантюрист и патриот, настоящий «Сармат». Он любил напоказ выражать уважение и любовь к своей шляхте, за что и прозвали его «Пане Каханку». Политические шатания этого князя заставили его некоторое время жить за границей. Яну Маджарскому с ним, как хозяином персиарни, приходилось переписываться. Наконец с князем в 1776 году был заключен договор, Маджарский стал арендатором фабрики.

Князь прославился как невероятный расточитель. Он с легкостью разбазаривал свои деньги, поэтому брал займы, в том числе и у Маджарских.

В Слуцк Ян Маджарский прибыл с женой и сыном Леоном. Вскоре Радзивилл выделил им для проживания фольварк Сёлки – поселение за городом, на полпути к Лучникам. Теперь это городской квартал в районе Металообъединения (сейчас – Производство по изготовлению металлоизделий КУП «Слуцкое ЖКХ» – прим. В.Х.). Позже в их владении оказался и фольварк Ивань.

Руководил персиарней Ян примерно до 1778–80 годов, потом арендатором стал его сын Левон. Именно при нем персиарня достигла расцвета, а Слуцкий пояс приобрел свой классический вид. Был он, как правило, двусторонним, двух- или четырехлицевым, с шикарными орнаментированными концами, к которым пришивались бахрома. Пояса, в которых кроме шелковых применялись золотые или серебряные нити, назывались литыми.

Заслуги Леона в деле организации работы персиарни были отмечены правительством, и ему в 1790 году присвоили шляхетское звание.

В 1790 году Случчина перешла в подчинение племяннику Кароля Станислава князю Доминику. После раздела Речи Посполитой он находился при дворе русского царя, однако в связи с тем, что Наполеон обещал возродить Речь Посполитую, перешел к нему и принял участие в войне 1812 года на стороне французов. Погиб в 1813 году. После смерти Доминика Радзивилла Слуцк достался его дочери Стефании.

После присоединения нашего земель к Российской империи деятельность слуцкой персиарни начала ослабевать. Из России на одежду пришла новая мода, в которой пояс уже не имел того места, как раньше. А ношение старого костюма с поясом рассматривалось как демонстрация оппозиционных настроений относительно новой власти. После восстания 1831 года ношение старого костюма вообще было запрещено.

Леон Маджарский в 1795 году решил отказаться от аренды, однако окончательно договор с Радзивиллами разорвал лишь в 1807 году. Главой персиарни стал один из лучших ткачей, ученик Яна Маджарского Иосиф Барсук.

Семья Маджарских с Сёлок переехала в поместье Маньков. Леон прожил до 1811 года, был похоронен на бернардинском кладбище в Слуцке (сейчас – территория маслобазы ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат). Возможно, что там похоронен и его отец.

У Леона были сыновья Антон и Ян, однако ни они, ни их дети ткачеством не занимались. По мужской линии род вскоре погас, девушки выходили замуж и меняли фамилии. Например, внучка Леона Елизавета вышла замуж за убельского (д. Убель под Минском – прим. В.Х.) шляхтича Чеслава Манюшко. У них родился сын Станислав, который стал известным музыкантом и композитором.

Количество заказов на пояса постепенно уменьшалось, хотя кроме них выпускались и другие ткани, уменьшалось и количество работников.

Например, в конце века действовало от 25 до 28 станков, за которыми работало более полусотни работников, а в начале века их осталось двенадцать. В 1828 году на фабрике работали только один мастер и один подмастерье, имелось четыре станка, из которых в работе был один.

В 1844 году фабрику поясов решили закрыть. Полностью производство здесь остановилось в 1846 году. Это было время, когда Слуцк из собственности Льва Витгенштейна (его жены Стефании уже не было) перешел в государственную казну.

Жилой корпус персиарни на планах Слуцка начала XIX века обозначался как дворец князей Радзивиллов. Как свидетельствует Слуцкий городничий барон Сталь, в течение 1815–1830 х годов в нем располагались квартиры командиров полков, находившихся в городе и уезде.

Сначала это был Литовский уланский полк, позже на смену ему появился Польский уланский полк. Функционировали полки под верховенством брата русского царя Великого князя Константина. Здесь, на квартире командира полка, летом 1825 года на ночь останавливался русский царь Александр I, когда ехал из Петербурга в Крым.

В производственных помещениях станки оставались до конца 1850 х годов. Без присмотра они пришли в упадок.

Площадь со зданиями бывшей персиарни Лев Витгенштейн еще в 1836 году подарил своему врачу Александру Мацкевичу. У него чуть позже эту площадь выкупил местный врач Юлиан Ромашко.

После него половина имущества была приобретена слуцким врачом Константином Францкевичем, а на второй половине площади разместилось городское отделение Российского общества милосердия и Земская управа.

В Гражданскую войну два дома Земской управы с еще несколькими постройками сгорели в августе 1920 года во время пожара, который устроили отступающие из города польские войска.

После установления Советской власти, с 1923 года, здания, которые остались на месте бывшей персиарни, были приспособлены для размещения ремесленных мастерских жестянщиков и кузнецов.

В 1930 е годы там были возведены новый литейный и механический цеха, а мастерские реорганизованы в Слуцкий чугунно-литейный механический завод. Сейчас это завод «Эмальпосуда» – один из главных объектов на улице Комсомольской.

Сама улица Комсомольская также имеет интересную историю. Изначально это была не просто улица, а бульвар. Основал его в середине XVII века Слуцкий князь Богуслав Радзивилл наподобие бульваров, которые в те времена создавали европейские монархи в своих столицах. Он стал первым бульваром в нашей стране.

В разные времена Слуцкий бульвар имел названия: улица Широкая, улица Сенаторская, ныне – Комсомольская. Это единственный «аутентичный» памятник, сохранившийся до нашего времени и «помнящий» радзивилловскую персиярню с ее выдающимися мастерами и знатными заказчиками.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

 

 

 

УЛАДАРЫ СЛУЦКАЙ ПЕРСІЯРНІ
ВЛАСТЕЛИНЫ СЛУЦКОЙ ПЕРСИАРНИ

 

Князь Кароль Станислав Радзивилл по прозвищу Пане Каханку (1734–1790). Неизвестный художник 2 й половины XVIII в. Князь Караль Станіслаў Радзівіл па прозвішчы Пане Каханку (1734–1790). Невядомы мастак 2 й паловы XVIII ст.

Князь Кароль Станислав Радзивилл по прозвищу Пане Каханку (1734–1790).
Неизвестный художник 2 й половины XVIII в.
Князь Караль Станіслаў Радзівіл па прозвішчы Пане Каханку (1734–1790).
Невядомы мастак 2 й паловы XVIII ст.

 

Князь Доминик Радзивилл (1786–1813). Неизвестный художник 1 й трети XIX в. (Фрагмент) Князь Дамінік Радзівіл (1786–1813). Невядомы мастак 1 й трэці XIX ст. (фрагмент)

Князь Доминик Радзивилл (1786–1813).
Неизвестный художник 1 й трети XIX в. (Фрагмент)
Князь Дамінік Радзівіл (1786–1813).
Невядомы мастак 1 й трэці XIX ст. (фрагмент)

 

Княгиня Стефания Радзивилл (1809–1832). Портрет работы К.П. Брюллова. (Фрагмент) Княгіня Стэфанія Радзівіл (1809–1832). Партрэт працы К.П. Брюлава. (фрагмент)

Княгиня Стефания Радзивилл (1809–1832).
Портрет работы К.П. Брюллова. (Фрагмент)
Княгіня Стэфанія Радзівіл (1809–1832).
Партрэт працы К.П. Брюлава. (фрагмент)

 

Князь Лев Петрович Витгенштейн (1799–1866). Художник Ф. Крюгер. 1836 г. (фрагмент). Князь Леў Пятровіч Вітгенштэйн (1799–1866). Мастак Ф. Кругер 1836 г. (фрагмент).

Князь Лев Петрович Витгенштейн (1799–1866).
Художник Ф. Крюгер. 1836 г. (фрагмент).
Князь Леў Пятровіч Вітгенштэйн (1799–1866).
Мастак Ф. Кругер 1836 г. (фрагмент).

Перевод – Владимир ХВОРОВ