Случчына. Уладары краю. Х-ХІХ стагоддзі.

Случчына. Уладары краю. Х-ХІХ стагоддзі.

Ігар Адамавiч Ціткоўскі

У жыцці любога грамадства вялікая роля належыць таму, хто яго ўзначальвае. Імёнамі выдатных людзей, у ліку якіх найчасцей сустракаем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, часам называюцца цэлыя эпохі. Мы паспрабуем засяродзіць увагу на тых асобах, ад каго ў значнай меры на працягу некалькіх стагоддзяў залежыла жыццё Случчыны.
Слуцкае княства з'явілася ў XII ст. і існавала да канца XVIII ст. Вылучылася яно як удзел Тураўскага княства. У першы перыяд існавання мела шчыльныя кантакты з іншымі ўдзельнымі княствамі Тураўшчыны. У ХІV-XVI ст.ст. знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага, у ХVІІ-ХVІІІ ст.ст. - у складзе Рэчы Паспалітай. Напрыканцы XVIII ст., у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, Случчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.
На працягу амаль шасці стагоддзяў улада ў Слуцкім княстве перадавалася ў спадчыну. Гаспадарамі краю спачатку былі князі Ізяславічы, якія вялі свой радавод ад кіеўскіх Рурыкавічаў. Напрыканцы XIV ст. на змену ім прыйшла дынастыя Алелькавічаў, вытокі радаводу якіх ідуць ад вялікага князя Літоўскага Альгерда. На пачатку XVII ст. Случчына становіцца ўладаннем Радзівілаў - спачатку прадстаўнікоў біржанскай галіны роду, потым нясвіжскіх. Спадчынныя правы дазвалялі на кароткі час станавіцца ўладарамі краю Нойбургам, Вітгенштэйнам і Гогенлоэ, якія фактычна з'яўляліся (кожныя ў свой час) жыхарамі іншай краіны. I хаця гістарычны лёс Случчыны неад'емны ад гісторыі іншых беларускіх рэгіёнаў, несумненна, што кожная з правячых дынастый накладвала і свой адбітак на характар сацыяльнага і культурнага жыцця краю.
Прапануемы матэрыял разлічаны на тых, хто звяртаецца да вывучэння гісторыі Случчыны - школьнікаў, студэнтаў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца мінулым роднага краю.

 

 

Читать

 

 

Скачать книгу в формате PDF (17 361 Kb)