Хлебны Клін

11.02.2013

Гісторыя пасёлка Хлебны Клін пачынаецца з 1926 года, калі 12 самых багатых гаспадароў са сваімі сем’ямі пакінулі вёску Сераднякі і пасяліліся воддаль. Зямля там была ўрадлівай, хлебнай. Ад гэтага, лічаць мясцовыя жыхары, і ўтварылася назва пасёлка. Пазней такім жа чынам узніклі пасёлкі Ваўкатня (Беларусь), Загуменне (Усход), Хлынаўка (Дуброва), Чырвоная Ніва (зараз вёска з гэтай жа назвай), пасёлак Сераднякі.


Першыя пасяленцы Хлебнага Кліна былі ў той ці іншай ступені сваякамі. Сярод іх сустракаліся такія прозвішчы, як Гапановіч, Бародзіч, Козел, Хаценка, Каруліс. Жылі дружна, у дастатку. Мелі сваю жывёлу: кроў, свіней, па два і больш кані, памногу трымалі авечак, хатняй птушкі. Суседзі называлі іх архованымі, што значыла – адборнымі. Архванымі лічыліся тыя, у каго былі свае ўласныя архаркі – самаробныя драўляныя прыстасаванні для ачысткі зерня. Яго прасявалі праз некалькі сіт, упарадкаваных адно пад другім, з дапамгай вентыляцыі. Архаркі былі амаль у кожнага гаспадара пасёлка, а ў некаторых – і малатарні. Дзякуючы добрым землям у пасёлку атрымлівалі добры ўраджан зерня, лішкі якога вазілі на продаж. Шмат садзілі булбы, сеялі каноплі для вязаня вяровак, ільну – для вырабу адзення.

«Гаспадары – што трэба, а яшчэ – майстры на ўсе рукі», – так гаварылі пра Фёдара Фёдаравіча Бародзіча, які займаўся майстраванем саней, хамутоў і іншай вупражы для коней, Івана Давыдавіча і Івана Дзям'янавіча Гапановічаў – шаўцоў абутку, апошні з якіх быў яшчэ і добрым краўцом, пра Уладзіміра Мікалаевіча Барсаўца, які вырабляў посуд з дрэва, мэблю. Матэрыял для вопраткі (кажухоў, паўкажукоў) мясцовыя жыхары навучыліся вырабляць з авечай скуры, а з цялячай – абутак. Шмат пакінулі пасля сябе і плеценых вырабаў. На жаль, многія з вырабаў не захаваліся. Сучасныя гаспадары нешта выкінулі як смецце, а штосьці – спалілі. Толькі нямногае ўсё ж засталося: драўляныя самаробныя прылады для разьбы па дрэву, плеценыя кашы, а яшчэ-куфры.

Любілі жыхары Хлебнага Кліна працаваць. А калі радзіны ці вяселле – дык усім пасёлкам спраўлялі. А на Прачыстую (Пакроў Божай Маці), калі ў полі ўсё чыста, сабраны багаты ўраджай, арганізоўвалі фэст, глянне ў клубе вёскі Серанякі, запрашалі людзей з іншых вёсак і пасёлкаў.

Трыццатыя гады XX стагоддзя. Калектывізацыя. Яна прыйшла і ў Хлебны Клін. Амаль усе гаспадары добраахвотна паставілі сваю жывёлу ў адзін калганы хлеў, аддалі вупраж. I да 1941 года ўваходзілі ў адну з чатырох брыгад калгаса імя Сталіна. З пачаткам вайны, як і астатнія жыхары наўкольных вёсак, атрымалі ва ўладанне па сем гектараў зямлі, участак сенакосу, заралі назад сваю жывёлу.

Вайна да іх пасёлка наблізілася на трэці дзень. Жыхары (а навакольнага лесу тады яшчэ не было) маглі здалёк назіраць, як па шашы Брэст-Слуцк рухаюцца нямецкія калоны. Час ад часу ў вёску наведваліся партызаны з аддаленых лясоў. «Яны прасілі дапамогі: ежы ці адзення, – успамінае карэнны жыхар пасёлка, ветэран вайны Іван Васілевіч Каруліс, – а ў вёсцы Леніна – побач – размяшчаўся нямецкі ўчастак. Таму трапіць у партызаны не давялося. У 1944-ым прыйшло вызваленне. Было мне амаль васемнаццаць гадоў, тады і прызвалі ў армію».

Іван Васільевіч удзельнічаў у баях у Польшчы, за Вашаву, дайшоў да Берліна. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За прамогу над Германіяй». Посля заканчэння вайны Іван Васільевіч служыў у савецкіх войсках у Германіі і да 1953 года праходзіў звыштэрмінвую службу. Потым вярнуўся ў Хлебны Клін, трынаццаць гадоў працаваў участковым інспектарам у страхінспекцыі, 20 гадоў – рахункаводам-касірам і галоўным бугалтарам у Знаменскім сельвыканкаме. Разам з жонкай выхаваў шасцёра дзяцей, дачакаўся дзесяці ўнукаў, якія час ад часу прыязджаюць наведаць, дапмагчы па гаспадарцы.

У 1944 годзе былі прызваны ў рады Чырвонай Арміі аднавяскоўцы Ф.Ф. Бародзіч, І.П. Козел, якія загінулі ў час вайны  На фронце ваявалі А.Ф. Бродзіч, В.Я. Гапановіч, І.Я. Гапановіч, І.П. Хаценка. У ваеных дзеяннях прымаў удзел і савецкі лётчык, выхадзец з Хлебнага Кліна Віктар Паўлавіч Козел.

У пасляваенны час і младзь, і старэйшыя – усе працавалі ў калгасе.

– Цяпер неяк усё хутка і нецікава, нават сумна робіца... Камбайн прыйдзе, сажне ды паедзе далей. А раней, – успамінае Вольга Міхайлаўна Пішчэўская, – у полі – радасць, праца, песні.
– Ніякай работы не цураліся, – гаворыць Ніна Якаўлена Барысавец, – з душой рабілі – і аралі, і касілі, і садзілі.

Ішлі гады. Ручная праца замянялася машыннай. Змяняўся і знешні выгляд пасёлка. Хаты замест саломы пакрывалі гонтай, а хто - і чарапіцай, пазней - шыферам. А на змену гліняным печам прыйшлі цагляныя. Драцныя агароджы замянілі драўлянымі платамі, што стварала асаблівае адчуване парадку. Гадоў дваццаць таму зрабілі добрую пясочную дарогу.

Але моладзь імкнулася да навукі, ад’язджала ў горад, заставалася там. Сярод іншых – стрыечны брат Івана Васільевіча – Віктар Якаўлевіч Гапановіч (беларускі вучоны ў галіне оталарынглогіі, доктар медыцынскіх навук, дацэнт кафедры оталарынгалогіі Мінскага медцынскага ўніверсітэта, які распрацаваў і ўкараніў у пратыку біялагічны прэпарат крыві). Родны брат Івана Васільевіча ў Віктар Васільевіч Каруліс быў начальнікам планава-фінансавага аддзла Міністэрства аховы здроўя БССР.

Ад колішняга гаманлівага пасёлка, дзе ў кожнай сям’і было па шэсць і больш чалавек, застаўся, можна сказаць, ціхі куточак. Цяпер у Хлебным кліне – дзесяць сядзіб, чатыры з якіх – даныя. Акрамя Івана Васілевіча Каруліса, тут жывуць чатырнаццаць чалавек: пяць жанчын-пенсіянерак – Волга Міхайлаўна Пішчэўская, Ніна Якаўлеўна Барысавец, Таццяна Фёдараўна Гапновіч, Вольга Аляксандраўна Шпак, якія ўсё жыццё адпрацавалі ў паляводчай брыгадзе, Надзея Ігнацьеўна Бародзіч, якая працавала загадчыцай магазіна ў вёскі Сераднякі і былы трактарыст Міхаіл Іванавіч Гапановіч.

На розных работах у СВК «Знаменскі» цяпер працуюць Міхаіл Аляксеевіч Бародзіч, Ігар Васільевіч і Вераніка Анатольеўна Козел, падвозчыкам кармоў для жывёлы – Аляксандр Сямёнавіч Пішчэўскі.

Самая маладая сям'я – Веранікі Анатольеўны і Ігра Васільевіча Козел, у якіх трое дзетак. Гэта сям’я – як іскрынка надзеі для пасялкоўцаў на тое, што Хлебны Клін – яшчэ не зусім глухі куток.


 

Н.ГРАМЫКА
«Слуцкі край», 11 сакавіка 2008 года