Удзельнікі 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў, рэвалюцыйных падзей

Удзельнікі 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў, рэвалюцыйных падзей

24.07.2017

Крыніца – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1.

Камісія па падрыхтоўцы хронікі «Памяць» правяла вялікую работу па пошуку ўдзельнікаў 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, рэвалюцыйных падзей на Случчыне. Людзі адышлі з жыцця, а дакументаў захавалася мала ці наогул адсутнічаюць. Але з выхадам у свет кнігі «Памяць» не закончваецца пошукавая работа. Безумоўна, будуць новыя адкрыцці, з"явяцца і новыя імёны.

АДЗЯРЫХА Дзмітрый Фёдаравіч, н. у в. Навабелічы, баец 25-й Чапаеўскай дывізіі.

АЛЕШКА Барыс Васільевіч, н. у в. Балотчыцы.

АЛЕШКА Лявонцій Цімафеевіч, н. у 1885 у в. Балотчыцы.

АЛЕШКА Мікалай Дарафеевіч, н. у 1897 у в. Балотчыцы.

АЛЕШКА Нічыпар Мікалаевіч, н. у 1887 у в. Балотчыцы, змагаўся ў 150-м Атаманскій палку пад Дзвінскам, Рыгай, у Літве, дзе быў паранены. У грамадзянскую вайну – кулямётчык 220-га Івана-Вазнясенскага палка 25-й Чапаеўскай дывізіі.

БАГЛАЕВА Аляксандра Іосіфаўна, н. у 1896.

БАНДАРЭВІЧ Якаў, н. у в. Вясея.

БАРДАЧЭЎСКІ Афанасій Іванавіч, н. у 1900 у в. Сярагі.

БАРКОЎСКІ Аляксандр.

БАРОДЗІЧ Гаўрыла.

БАРОДЗІЧ Макар Анісімавіч, н. у 1898 у в. Белічы.

БАРЦЭВІЧ Пётр Паўлавіч, н. у в. Кухты, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1917 салдат Слуцкай каравульнай роты, у 1919 начальнік участка міліцыі, у перыяд польскай акупацыі змагаўся ў палку чырвоных камісараў на фронце.

БАСАЛЫГА Дзмітрый Яўхімавіч, н. у в. Сярагі, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне ў 1919 – 1920. У 1922 старшыня сельсавета, актыўны удзельнік калектывізацыі.

БАСАЛЫГА Іван Мікалаевіч, н. у в. Варкавічы.

БАЧКО Іван Іванавіч, н. у 1898 у в. Лапацічы.

БЕРАСНЁЎ Памфіл Емяльянавіч.

БОГДАН Сцяпан Пятровіч, н. у в. Рачкавічы, поўны Георгіеўскі кавалер. Служыў у 99-м пяхотным Іванагародскім палку. У 1914 закончыў школу падпрапаршчыкаў, стаў камандзірам узвода. Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й (1914), 3-й і 2-й (1915), 1-й (1916 за бой каля Смаргоні) ступеней. Памёр у 1964.

БРАНАВЕЦ Пётр Пятровіч.

БУЛАТ Уладзімір.

БУРАК Васіль Мітрафанавіч, н. у 1900 у в. Гольчыцы.

БЫКОЎСКІ Аляксандр Мікалаевіч, н. у 1898 у в. Цалевічы.

БЫКОЎСКІ Іван Мікалаевіч, н. у 1892 у в. Цалевічы.

БЫЧОК Н.А.

БЯЛЬКЕВІЧ, н. у в. Стары Гуткоў.

ВАДАП"ЯН Пётр Данілавіч, н. у в. Стараселле, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случыне, актыўны ўдзельнік арганізацыі калгаса ў в. Шышчыцы. Забіты 9.1.1930. Пахаваны ў Слуцку на гарадскіх могілках.

ВАЙЦАХОВІЧ Цімафей Сяргеевіч, н. у 1896 у в. Цараўцы. Памёр у 1985.

БАЛЕТКА Дзмітрый Цімафеевіч, н. у в. Варкавічы.

БАЛЕТКА Іван Цімафеевіч, н. у в. Варкавічы.

ВАРАБ"ЁЎ Пётр.

ВЕНДРАЎ А.М., н. у Слуцку, старшыня РВК у 1918, дэлегат I з"езда КП(б)Б, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне ў 1919 – 1920.

ВІЧЫК М., н. у Слуцку, загінуў на Паўднёвым фронце ў баях з Врангелем.

ВІШНЯКОЎ Рыгор Сцяпанавіч, н. у 1896 у Саратаўскай губ.

ГАНЧАР Рыгор.

ГАРБАЦЭВІЧ Дзям"ян Пятровіч, н. у в. Чыжоўка.

ГАРБАЦЭВІЧ Фядос Пятровіч, н. у в. Чыжоўка.

ГАРБАШЭВІЧ Аляксандр.

ГАРКАВЫ Антон Іосіфавіч, н. у 1897 у в. Бялевічы.

ГАЎРУК Павел Сямёнавіч, н. у 1873 у в. Шалавічы. Памёр у 1946

ГІЛЬ Фёдар Мартынавіч, н. у 1898 у в. Бязверхавічы.

ГЛАЗУНОЎ Аляксей Абрамавіч, н. у 1892 у с. Міхайлаўскае.

ГОЛЕЦ Якаў Піліпавіч, н. у 1893 у в. Рачкавічы. ГРAK Дзмітрый Нічыпаравіч, н. у в. Шва. ГРАК Тарас, н. у в. Гарадзішча.

ГРЫЦКЕВІЧ Дзмітрый Навумавіч, н. у в. Варкавічы.

ГРЫШКОЎ Арсенцій Рыгоравіч, н. у 1901 у м. Грэск.

ГРЭЧЫЦ Пётр Пракопавіч, н. у 1894 у в. Танежыцы. Змагаўся на Заходнім фронце, потым быў начальнікам пагранзаставы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, медалямі.

ГУБЧЫК П.І.

ГУЗ Марк Раманавіч, н. у Слуцку.

ГУК Васілій Іванавіч, н. у в. Бокшыцы.

ГУК Рыгор Іванавіч. н. у в. Бокшыцы.

ГУРЫНОВІЧ Лука В., н. у в Кухты.

ГУРЫНОВІЧ Рыгор Пятровіч, н. у в. Кухты.

ГУТКОЎСКІ Валерый Іосіфавіч, н. у 1895 у в. Гольчыцы, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

ГУТКОЎСКІ Мікалай Макаравіч, н. у 1886 у в. Забелы.

ДАМАНСКІ Цімафей Іванавіч, н. у 1898 у в. Малая Падзер.

ДЗЕХЦЯРОВІЧ Іван Іосіфавіч, н. у 1895.

ДЗЯРЭЧА Міхаіл Кірылавіч, н. у в. Варкавічы.

ДУБАЛЕКА (КАРАНЕВІЧ) Іван Еўдакімавіч, н. у 1892 у в. Лучнікі. У 1913 быў прызваны на службу на флот. Узнагароджаны Георгіеўскім медалём, Георгіеўскімі крыжамі 4-й і 3-й ступеней.

ДУБАЛЕКА Хрысанф Лаўрэнцьевіч, н. у в. Варкавічы.

ДУБІНА Трафім Ціханавіч, н. у 1898 у в. Ісерна.

ДУБІНА Ціхан, н. у в. Ісерна.

ЕМЯЛЬЯНАЎ Ігнат Міхайлавіч, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. За ўдзел у ліквідацыі банды Караткевіча ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Жыў у Слуцку.

ЖАЛУНОВІЧ, жыхар в. Амговічы.

ЖУК Іван, н. у Слуцку.

ЗАЛОГА Андрэй Васільевіч, н. у 1901 на Брэстчыне, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайнаў. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Жыў у Слуцку.

ЗЕНЧЫК Кліменцій Пятровіч, н. у 1898, загінуў.

ЗІНЬКОВІЧ Ігнат Сільвестравіч, н. у 1899 у в. Буда Грэская.

ЗУБАРЫК Аляксандр Тарасавіч, н. у 1895.

ІЛЫН Фама Іванавіч, н. у 1898 у Варонежскай вобласці, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі. Жыў у Слуцку. Памёр у 1989.

ІЛЬЮКЕВІЧ Іван Мікалаевіч, н. у 1898 у в. Ячава.

КАВАЛЕВІЧ Піліп Цімафеевіч, н. у в. Ніва.

КАЗАК Аляксандр, н. у в. Еўлічы ў 1900.

КАКОЦЬКА Апанас, н. у в. Старцавічы (цяпер в. Знамя).

КАКОЦЬКА Сцяпан Апанасавіч, н. у в. Старцавічы (цяпер в. Знамя).

КАЛБАСНІК Мендзель Пейсахавіч.

КАЛМАНОВІЧ (АСКОЛЬДАЎ) Якаў Лазаравіч, н. у 1893 у Слуцку. У 1918 камандзір Слуцкага чырвонаармейскага атрада. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга. Жыў у Маскве.

КАЛМАНОВІЧ Яўгеяія Карлаўна, н. у Слуцку.

КАЛЯДКА Мікалай, н. у в. Лясуны.

КАЛЯДКА Самуіл, н. у 1893 у в. Лясуны, загінуў у 1919 у баі з Дзянікіным.

КАЛЯДКА Трафім, н. у 1893 у в. Лясуны.

КАПАЧЭНЯ Павел Яўхімавіч.

КАПЛАН Міхаіл Майсеевіч, н. у 1902 у Слуцку, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне ў 1919 – 1920. Закончыў Маскоўскі лясны інстьпут. У Вялікую Айчынную вайну змагаўся на фронце, прымаў удзел у Сталінградскай бітве. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пасля вайны жыў і працаваў у Маскве. Памёр у 1950.

КАПЛАН Хаім Рувінавіч, н. у Слуцку, удзельнік грамадзянскай вайны. Памёр у 1980.

КАРАКА Ціхан Цярэнцьевіч, н. у 1888 у в. Ісерна.

КАРАНЕВІЧ Іван, н. у в. Цараўцы (цяпер в. Кірава).

КАРОЛЬ Даніла Іосіфавіч, н. у 1894 у в. Лядна.

КАРПОВІЧ Павел Антонавіч, н. у 1903 у в. Стары Гуткоў.

КАСЦЮК Пётр Андрэевіч, н. у в. Кальчыцы.

КАХАНОВІЧ Аляксандр Іларыёнавіч, н. у 1891 у Слуцку.

КАХАНОВІЧ Міхаіл Іларыёнавіч, н. у 1896 у Слуцку.

КОЗАК Кузьма Іванавіч.

КОЗІНЦАЎ-ПРАКОПЧЫК Яўгеній Сцяпанавіч, н. у 1889 у в. Капцэвічы Мінскай губ., удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Камісар першага працоўнага атрада Балтыйскага флоту. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны – упаўнаважаны ЦК КП(6)Б па эвакуацыі прамысловасці і сродкаў вытворчасці сельскай гаспадаркі. Пасля вайны на партыйнай і савецкай рабоце. У 1950 – 1959 – старшыня Слуцкага гарвыканкома. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі. Жыў у Слуцку. Адна з вуліц горада носіць яго імя. Памёр у 1977.

КРАКАСЕВІЧ Іван Васільевіч, н. у 1890 у в. Сярагі.

КРАСУЦКІ Мікалай Пятровіч, н. у в. Васілінкі, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, чатырма ордэнамі Айчыннай вайны. Палкоўнік. Памёр у 1975.

КРАЎЧЭНЯ Міхаіл, н. у в. Старцавічы (цяпер в. Знамя).

КРУПКО Адам Сцяпанавіч.

КРЫСЬКО Васіль Максімавіч, н. у в. Еўлічы, бацька беларускага пісьменніка В. Віткі. Закатаваны фашыстамі ў студзені 1943.

КРЭЙНЕС Іосіф Вульфавіч, н. у 1891 у Слуцку, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, дэлегат II Усерасійскага з"езда Саветаў у Петраградзе. Загінуў у 1917 у Маскве.

КУНЦЭВІЧ, н. у в. Стары Гуткоў.

ЛАПЕЦ Малаш Міхайлавіч, н. у в. Ніва.

ЛЕАНОВІЧ Л.П., н. у в. Іграева, прымаў удзел у падаўленні паўстання польскіх легіянераў генерала Доўбар-Мусніцкага.

ЛЕМЕШ Ілья Фёдаравіч.

ЛЕМЕШ Рыгор Іванавіч, н. у 1895 у в. Падлессе.

ЛЕШЧАНКА.

ЛЕШЧАНКА Казімір, н. у в. Покрашава, загінуў.

ЛІСТАПАД Пётр Іванавіч, н. у в. Варкавічы.

ЛОСІК Кузьма Якаўлевіч, н. у 1894 у м. Грэск.

ЛЮБАЧКА Іларыён Сямёнавіч.

ЛЯСКАВЕЦ Сямён Дзмітрыевіч, н. у 1893, дэлегат III Усерасійскага з"езда Саветаў.

ЛЯТКОУСКІ Аляксей Аўдзеевіч, н. у в. Падліпцы.

ЛЯХАВІЦКІ Аляксандр Лук"янавіч, н. у в. Танежыцы, загінуў.

МАПЛЯВЁЦ Васіль.

МАЛЕЦКІ Андрэй Якаўлевіч, н. у 1887 у в. Вясея.

МАЛІНОЎСКІ Васіль Якаўлевіч, загінуў.

МАРТЫНАЎ Аляксандр Аляксандравіч.

МАРЦІНОВІЧ Ігнат Кузьміч, н. у в. Кальчыцы.

МАХЛАЙ Арцём Пятровіч, н. у 1892 у в. Васілінкі, удзельнік штурму Зімняга палаца, грамадзянскай вайны. 31913 па 1918 служыў матросам на крэйсеры «Аўрора». З 1918 змагаўся супраць белагвардзейцаў Каледзіна, быў старшынёй атраднага камітэта. Да канца 1919 ваяваў на Паўднёвым фронте на браняносцы «Палтава». Пасля вярнуўся ў родную вёску, прымаў удзел у калектывізацыі. Працаваў у калгасе. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр у 1978.

МАХУН Цімох.

МІХЕЙКІН Навум Пейсахавіч, н. у Слуцку, загінуў.

МУРАШКА Мікалай Данілавіч, н. у в. Бязверхавічы, загінуў у 1922.

МЯЦЕЛЬСКІ Міхаіл Фаміч.

НЕВАРКА Канстанцін Іванавіч, н. у 1890.

НЭЙМАРК Рафаіл Вольфавіч, н. у 1900 у Слуцку, змагаўся з легіянерамі генерала ДоўбарМусніцкага. У 1919 г. закатаваны ў палоне.

НЯРОНСКІ Якаў Сафронавіч, н. у 1888 у в. Сярагі.

ПАПОВІЧ Віктар Васільевіч.

ПАСЮКЕВІЧ Мікалай Цімафеевіч, удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

ПРАКАПОВІЧ Рыгор Міхайлавіч.

ПРАТАСЕНЯ Купрыян Андрэевіч, н. у 1884 у в. Вялікае Быкава, на фронте змагаўся да 1917. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне ў 1919 – 1920. У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1943 змагаўся ў партызанскім атрадзе. Потым працаваў у калгасе.

ПРАТАСЕНЯ Сцяпан, загінуў.

ПРАТАСЕНЯ Фёдар, н. у в. Старцавічы (цяпер в. Знамя).

РАДЗЮК Максім Лукіч, н. у 1895 у в. Лесуны.

РАК Піліп Мікалаевіч, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

РАМАНОВІЧ Мікалай Ануфрыевіч, загінуў.

РАТНЕР Раіса, н. у Слуцку.

РОСМАН Якаў Герцавіч, н. у Слуцку, загінуў.

РУБІС Ганна Пятроўна, н. у 1893 у в. Раманава (цяпер в. Леніна).

РУДЭНЯ Арцём, н у в. Балотчыцы, баец 25-й Чапаеўскай дывізіі, загінуў у 1919.

РУСАК Пётр Сцяпанавіч, загінуў.

САВАНОВІЧ Пётр Ксенафонтавіч, н. у 1897 у в. Лучнікі, на фронце з 1916. Закончыў вучэбную радыёкаманду Заходняга фронту і быў радыёінструктарам. У 1917 – радыст Заходняга фронту радыёстанцыі штаба вярхоўнага галоўнакамандуючага М.В. Крыленкі. У 1918 дэлегат Усесаюзнага з"езда работнікаў ваеннага радыётэлеграфа ў Маскве, увайшоў у склад Цэнтральнага савета ваеннага радыётэлеграфа. У сакавіку 1918 ваенны камісар радыётэлеграфа Заходняга фронту. У 1919 пераведзены на Паўднёвы фронт, потым – Туркестанскі. Пасля працаваў у радыёпрамысловасці. Жыў у Маскве.

САЛАВЕЙ Рыгор, за баі з польскімі акупантамі пад Бабруйскам узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

СІНЯГУБ Іван Данілавіч, н. у 1892 у в. Ячава, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, арганізатар партызанскай ячэйкі ў Ячаве. Памёр у 1927.

СКІБРА Мікалай Антонавіч, н. у в. Лядна.

СКІБРА Павел Сцяпанавіч, н. у 1880 у в. Лядна.

СУХАМІЛЬ Рамуальд, н. у 1878 у Слуцку.

СУХАМІЛЬ Эрнст Вільгельмавіч, н. у Слуцку, расстраляны палякамі 15.8.1920.

СУЧОК Ф.П.

СЫЦЬКО Савасцьян.

ТАТАРЫНАЎ, камандзір атрада 17-й дывізіі, загінуў каля в. Замошша ў кастрычніку 1920.

ТРАФІМОВІЧ Антон Іванавіч.

УЛАСЕВІЧ М.А.

УСОВІЧ С.К., н. у в. Лядна, у 1-ю сусветную вайну радавы лейб-гвардыі Фінляндскага палка, прымаў удзел у баях каля г. Збараж Каменец-Падольскай губ., быў паранены. З 1918 у радах Чырвонай арміі, удзельнік грамадзянскай вайны, быў тэлефаністам у Авіяпаветрафлоце (1918 – 1922).

ФЕРАПОНТАЎ Ю.С., н. у Слуцку, расстраляны 15.8.1919 у Слуцку.

ФІЛІПОВІЧ В., н. у в. Малышэвічы.

ФІЛІПОВІЧ Пётр Мікітавіч, н. у 1896 у в. Малышэвічы, удзельнік трох войнаў, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і 8 медалямі. Памёр у 1983.

ФІСЕНКА, н. у м. Грэск, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

ФУРС Васілій Уласавіч, н. у 1900.

ХАРОШКА Сяргей, н. у в. Балотчыцы.

ХАЦЬКО Аляксандр Дамінікавіч, н. у 1898 у в. Замосце, баец 25-й Чапаеўскай дывізіі.

ХОЛАД Павел Дзянісавіч, н. у 1893.

ХОМІЧ Мікалай Васільевіч, загінуў.

ЦІМІНСКІ (ЦІАМІНСКІ) Аляксандр Канстанцінавіч, загінуў.

ЦШІКЕВІЧ Раман.

ЦЫБУЛЬКА Павел Нічьшаравіч, н. у 1895 у в. Белічы.

ЦЫБУЛЬКА Пётр Кузьміч, н. у 1880 у в. Белічы.

ЦЫБУЛЬСКІ Васіль Гаўрылавіч, н. у 1898 у в. Белічы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

ЧУБРЫК Іван Дзмітрыевіч, н. у 1899, узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі. Памёр у 1979.

ЧУЙКА Рыгор Мацвеевіч, н. у в. Варкавічы.

ЧУЙКА Філімон Фёдаравіч, н. у 1897 у в. Сярагі.

ЧУМАКОЎ Іван Рыгоравіч, н. у 1902 на Брэстчыне. Памёр у 1978.

ЧЫГІР Аляксей Захаравіч, загінуў.

ЧЫГІР Іван Ануфрыевіч, загінуў.

ЧЫЖ Макар Уладзіміравіч, н. у 1886 у в. Вялікая Сліва. Памёр у 1941.

ЧЫЖ Сямён Аляксандравіч, н. у Слуцку. Памёр у турме ў Польшчы ў 1920.

ЧЫРСКІ Якаў Фёдаравіч, н. у в. Рабак.

ШАПІРА Якаў.

ШАРЭШЫК Аляксандр Самуілавіч, н. у в. Прошчыцы.

ШКЛЯРЭЎСКІ Антон Іванавіч.

ШУМАНСКІ Рыгор Раманавіч.

ШЫЛОВІЧ Міхаіл Кузьміч, н. у 1900 у в. Варкавічы.

ШЫРЫН Андрэй Сцяпанавіч, н. у 1898 у в. Працавічы. Памёр у 1989.

ШЭЙНМАН Абрам Маркавіч, н. у Слуцку, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

ЭПШТЭЙН Янкель Хаімавіч, н. у Слуцку, загінуў.

ЮРКЕВІЧ Раман Піліпавіч, н. у м. Грэск у 1900.

ЯРОНСКІ Павел Максімавіч, н. у 1896 у в. Малышэвічы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Памёр у 1987.

ЯРХА Марыя, н. у Слуцку, удзельніца бараць6ы з польскімі акупантамі на Случчыне ў 1919 – 1920.


Крыніца – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2016. Кн. 3.

З выхадам у свет папярэдніх кніг «Памяць» пошукавая работа аб удзельніках 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў, рэвалюцыйных падзей нашага краю не была спынена. У выніку за гэты час папоўніліся фонды краязнаўчага музея новымі матэрыяламі пра нашых землякоў, удзельнікаў тых далёкіх падзей. У гэтым напрамку праводзілася работа і калектывам раённай газеты «Слуцкі край», на старонках якой неаднаразова друкаваліся цікавыя артыкулы адпаведнай тэматыкі. У камісію па падрыхтоўцы кнігі звярталіся і жыхары Случчыны, прозвішчы сваякоў якіх не ўвайшлі ў раней надрукаваныя спісы. Агульнымі намаганнямі сабраўся значны матэрыял. Але ж і ён не з"яўляецца вычарпальным, бо людзі пайшлі з жыцця, а дакументаў не захавалася.

АЛЕШКА Лявон Цімафеевіч, н. у в. Балотчыцы, удзельнік Грамадзянскай вайны, першы старшыня к-са імя Чапаева (пазней к-с «Праўда»).

АМЯЛЬКОВІЧ Пётр Лаўрэнцьевіч, н. у 1890 у в. Балотчыцы, удзельнік Грамадзянскай вайны (1919–1921) у складзе 465-га стралковага палка 52-й СД.

АНДРУКОВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, н. у 1887 у м. Цімкавічы Слуцкага пав., удзельнік 1-й сусветнай вайны, пісар, яфрэйтар, мал. унтэр-афіцэр 169-га пяхотнага палка.

АНДРУКОВІЧ Мікалай Міхайлавіч, н. у м. Цімкавічы Слуцкага пав., удзельнік 1-й сусветнай вайны, змагаўся на Каўказе.

АСТРОЎСКІ Мітрафан Андрэевіч, н. у 1898 у в. Грэск, у гады Грамадзянскай вайны – стралок 1201-га стр. палка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

БАБІНСКІ Пётр, н. у в. Варкавічы, удзельнік 1-й сусветнай вайны.

БАБКО Міхаіл Макаравіч, н. у 1895 у в. Заполле Баранавіцкага раёна, удзельнік Грамадзянскай вайны, стралок 414-га палка, удзельнічаў у баях на Перакопскім перашыйку. Жыў у Слуцку.

БАРАНОЎСКІ Антон Іосіфавіч, н. у 1896 у в. Строхава, удзельнік Грамадзянскай вайны. Жыў у Слуцку.

БАРАНОЎСКІ Сцяпан Фоціевіч, н. у 1896 у в. Ліпнікі, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920).

БАРОН Рыгор К., н. у Слуцку, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920).

БАРЫСАВЕЦ Аляксандр Цімафеевіч, н. у 1893 у в. Бранава, удзельнік 1-й сусветнай вайны, служыў у 141-м пяхотным палку пісарам, пасля працаваў настаўнікам, дырэктарам школы. У Вялікую Айчынную вайну сувязны партызанскага атрада. У пасляваенны час працаваў настаўнікам.

БАСІНКЕВІЧ Ісак Раманавіч, н. у 1899 у Слуцку, удзельнік рэвалюцыйных падзей, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. (Гл. артыкул «За шчасце простата чалавека» ў кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Т. 1. С. 158–161).

БАЧКО А. Іванавіч, н. у в. Лапацічы, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў, загінуў пад Варшавай у 1921.

БАЧКО (МАКІЕЎСКАЯ) Ганна Іванаўна, н. у в. Лапацічы, настаўніца, удзельніца барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920).

БАЧКО Іван Іванавіч, н. у 1899 у в. Лапацічы, скончыў Слуцкую гімназію, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920), старшыня Слуцкага падпольнага павятовага камітэта КП(6)Б, памёр у 1921 у Маскве, пахаваны на Новадзявочых могілках.

БЕЛАШ Міхаіл Іванавіч, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920).

БІРЫЧ Пётр Андрэевіч, н. у 1898 у в. Малышэвічы, удзельнік Грамадзянскай вайны, артылерыст, змагаўся супраць Калчака.

БРАНЯВІЦКІ Пётр Сямёнавіч, н. у 1891 у Слуцку, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Памёр у 1949. (Больш падрабязна гл. у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2001. Т. 2. С. 438).

БРАЦУН Трафім Аўрамавіч, н. у 1897 у Бранскай вобласці, удзельнік Грамадзянскай вайны, старшына 5-га эскадрона 1-га Украінскага артылерыйскага палка. Жыў у Слуцку.

БУРАК Максім Іосіфавіч, н. у в. Васілінкі, удзельнік Грамадзянскай вайны.

БЯЛЬКЕВІЧ Піліп Цімафеевіч, н. у 1894 у в. Еўлічы, удзельнік Грамадзянскай вайны, змагаўся на Заходнім фронце (1919–1921).

ВАДАНОСАЎ, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне ў 1919–1921.

ВАЙЦЯХОВІЧ Феадосій Мітрафанавіч, н. у 1897 у в. Бязверхавічы, удзельнік Грамадзянскай вайны, стралок 25-й Чапаеўскай дывізіі, змагаўся на Уральскім фронце.

ВАСІЛЕЎСКІ Мікалай Нічыпаравіч, н. у 1896 у в. Чапліцы, удзельнік Грамадзянскай вайны, стралок 25-й Чапаеўскай дывізіі.

ВЯРЖБІЦКІ А.А., урач, удзельнік Грамадзянскай вайны.

ВЯРЖБІЦКІ Аляксандр Антонавіч, н. у 1889 у в. Маргі Капыльскага раёна, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Грамадзянскую вайну – фельчар на Туркестанскій фронце. Жыў у Слуцку.

ГАПАНОВІЧ Дзмітрый Апанасавіч, н. у 1896 у в. Танежыцы, генерал-лейтэнант (1914). Удзельнік 1-й сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Жыў у Маскве. Памёр у 1952. (Больш падрабязна гл. у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2001. Т. 2. С. 438).

ГРОМАК М.Ф., удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919 – 1920).

ГРУШЭЎСКІ Уладзімір Лявонцьевіч, н. у Слуцку, удзельнік 1-й сусветнай вайны, у 1-м гв. арт. дывізіёне Валынскага корпуса, у 1937 рэпрэсіраваны, расстраляны.

ГРЫЦКЕВІЧ Емяльян Васільевіч, н. у 1899 у в. Сярагі, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Грамадзянскую – стралок экспедыцыйнага атрада асобага назначэння Смаленскага гарнізона.

ГРЫЦКЕВІЧ Іван, н. у в. Варкавічы, актыўны ўдзельнік рэвалюцыйных падзей 1905–1907 гг.

ГРЫЦКЕВІЧ Пётр Навумавіч, н. у 1897 у в. Варкавічы, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі (1919–1920) на Случчыне, у Вялікую Айчынную вайну – на фронце. Загінуў у кастрычніку 1941. (Гл. артыкул «У барацьбе супраць захопнікаў» у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Т. 1. С. 187–189).

ГУК Антон Рыгоравіч, н. у 1897 у в. Гарадзішча, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Грамадзянскую вайну – радавы 1-га Тамбоўскага артдывізіёна. Жыў у Слуцку.

ТУРБО Цярэнцій Трафімавіч, н. у 1897 у в. Бязверхавічы, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

ГУРЫНОВІЧ Мацвей Панфілавіч, н. у 1880 у в. Сорагі, удзельнік 1-й сусветнай вайны.

ДАВІДОЎСКІ Пётр Мінавіч, н. у в. Белая Лужа, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Загінуў.

ДАВЫДЧЫК Аляксандр Фёдаравіч, н. у в. Лядна, удзельнік Грамадзянскай вайны.

ДАВЫДЧЫК Конан Іванавіч, н. у 1897 у в. Лядна, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

ДУБОВІК Пётр Андрэевіч, н. у в. Белая Лужа, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Загінуў.

ДУБОВІК Рыгор Апанасавіч, н. у в. Белая Лужа, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Загінуў.

ДУБОВІК Уладзімір Аляксандравіч, н. у 1903 у в. Немча, генерал-лейтэнант (1959). Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Жыў у Маскве. Памёр у 1987. (Больш падрабязна гл. у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2001. Т. 2. С. 438).

ДУБОВІК Якім Язэпавіч, н. у в Белая Лужа, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Загінуў.

ДУДАР Сямён Савіч, н. у 1900 у в. Бялевічы, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

ЗАНЦЭВІЧ І.Я., удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919 – 1920).

ЗАХАРЭВІЧ Ціт Ніканавіч, н. у в. Лучнікі, удзельнік 1-й сусветнай вайны.

ІЛЮКЕВІЧ Васіль Іванавіч, н. у 1897, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Грамадзянскую вайну змагаўся ў Сібіры супраць Калчака. Жыў у в. Рачкавічы.

ІЦКІН Макс Сямёнавіч, н. у 1902 у Слуцку, генерал-маёр медыцынскай службы (1943). Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Памёр у 1965. (Больш падрабязна гл. у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2001. Т. 2. С. 438–439).

КАЗЮЧЫЦ Антон Васільевіч, н. у в. Азярцы, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Загінуў.

КАЗЮЧЫЦ Пётр Андрэевіч, н. у в. Азярцы, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Загінуў.

КАЛЯДА Васіль Аксёнавіч, н. у 1898 у в. Буда-Грэская, удзельнік 1-й сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Змагаўся ў Карпатах (м. Броды), з польскімі акупантамі, бандамі Булак-Балаховіча. У Вялікую Айчынную вайну – сувязны атрада асобага назначэння «Местные». Удзельнік партызанскага парада ў Мінску 16.7.1944. Памёр у 1979.

КАЛЯДКА Лукаш Сямёнавіч, н. у 1887 у в. Лесуны, генерал-маёр (1940). Удзельнік рэвалюцыйных падзей 1905–1907, кіраваў 3-месячнай забастоўкай студэнтаў. З 1910 у арміі. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый. З 1918 у Чырвонай арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1921–1922 ад"ютант М.В. Фрунзе ў Турцыі. Жыў у Маскве. Памёр у 1966. (Больш падрабязна гл. у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2001. Т. 2. С. 439).

КАМЯК Сцяпан Андрэевіч, н. у 1888 у в. Лядна, удзельнік Грамадзянскай вайны.

КАРОЛЬ Міхаіл Іосіфавіч, н. у 1896 у в. Лядна, удзельнік 1-й сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Змагаўся на Туркестанскім фронце. Памёр у 1970. (Гл. артыкул «Зоры насустрач» у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Т. 1. С. 154–158).

КАХАНОВІЧ Сямён Іванавіч, н. у в. Бранавічы, удзельнік Грамадзянскай вайны.

КАЧАНОЎСКІ Іван Рыгоравіч, н. у 1895 у в. Шулякі, удзельнік Грамадзянскай вайны. Жыў у Слуцку.

КАШАНСКІ Пётр Сільвестравіч, н. у 1892, удзельнік Грамадзянскай вайны, арганізатар першай камуны на Случчыне імя К. Маркса ў 1921.

КЛЕВАНОВІЧ Якаў Якаўлевіч, н. у в. Лучнікі, удзельнік 1-й сусветнай вайны.

КЛІШЭЎСКІ Іван Рыгоравіч, н. у 1886, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920), член Прэзідыума ЦБК Беларусі (1920–1922), у складзе дэлегацыі ўдзельнічаў у падпісанні мірнага дагавору з Польшчай.

КОЗАК Антон Іванавіч, н. у в. Бокшыцы, удзельнік Грамадзянскай вайны.

КОПАЦЬ Іван Макаравіч, н. у 1900 у в. Сцяпкова. У Грамадзянскую вайну – партызан. Арыштаваны ў 1937. Далейшы лёс невядомы.

КОПКА Фёдар Канстанцінавіч, н. у 1896 у в. Васілінкі, удзельнік рэвалюцыйных падзей у Казані, загінуў у чэрвені 1918. (Гл. артыкул «Чэкіст з Васілінак» у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Т. 1. С. 161–162).

КОЎЧУР Кузьма Ігнатавіч, н. у 1898 у в. Бялевічы, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Грамадзянскую вайну – стралок 25-й Чапаеўскай дывізіі.

КРЫЖАНОЎСКІ Васіль Мікітавіч, н. у в. Крывая Града, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, загінуў.

КРЫЖАНОЎСКІ Максім Мінавіч, н. у в. Белая Лужа, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў, загінуў.

КУДЗЁЛКА Павел Яўхімавіч, н. у в. Шышчыцы, удзельнік Грамадзянскай вайны.

КУЛАКОЎСКІ Мікалай Адамавіч, н. у 1896 у в. Заняведамка Капыльскага раёна, удзельнік 1-й сусветнай вайны, кавалерыст гусарскага Нежынскага палка.

КУЛІКОЎСКІ Георгій Васільевіч, н. у 1897 у в. Сярагі, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай (1944–1945) войнаў. У Грамадзянскую вайну змагаўся супраць Калчака.

КУЛІКОЎСКІ Якаў Афанасьевіч, н. у в. Лучнікі, удзельнік 1-й сусветнай вайны, актыўны ўдзельнік калектывізацыі.

КУРЛОВІЧ Рыгор Карнеевіч, н. у 1893 у в. Селішча, удзельнік 1-й сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Прапаў без вестак у лютым 1945.

ЛІНЕВІЧ Арсенцій Іванавіч, н. у в. Переходы, удзельнік Грамадзянскай вайны, працаваў у лясгасе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Расстраляны і спалены фашыстамі 23.2.1943.

ЛІСТАПАД Аляксандр Сяргеевіч, н. у в. Лучнікі, удзельнік 1-й сусветнай вайны.

ЛІФШЫЦ Рафаіл Гілелевіч, н. у 1901 у Слуцку, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920).

ЛУНЁЎ Іван Аляксеевіч, н. на Тамбоўшчыне, вайсковец, удзельнік 1-й сусветнай вайны, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920), дэпутат Слуцкага пав. Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, узначальваў ваеннааператыўную работу Савета, потым – у спецыяльных атрадах ЧК, змагаўся з бандамі Мамантава і Антонава, служыў у органах бяспекі (1920–1940).

ЛЫСЫ Кузьма Яўхімавіч, н. у 1897 у в. Вялікая Сліва, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай (1944–1945) войнаў. У Грамадзянскую вайну – артылерыст 25-й Чапаеўскай дывізіі (1919–1921).

ЛЮЦКО Сямён Нічыпаравіч, н. у 1897 у в. Працавічы, удзельнік Грамадзянскай вайны. Дзейнічаўу кавалерыйскім эскадроне 16-й арміі Заходняга фронту.

МАМОНЬКА Язэп Аляксеевіч, н. у 1889 у в. Залессе, удзельнік Грамадзянскай вайны, малодшы унтэр-афіцэр. Рэпрэсіраваны і расстраляны ў 1937. (Гл. раздзел «Вернутыя імёны»).

МАМЧЫЦ Сямён Паўлавіч, н. у 1893 у в. Пагост Салігорскага раёна, удзельнік Грамадзянскай вайны (1917–1922), машыніст мінаносца «Войсковый» Балтыйскага флоту, у Вялікую Айчынную вайну – у Працоўнай арміі (1944–1946). Жыўу Слуцку.

МАНЮК, н. у Слуцку, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920).

МАРТЫНОВІЧ Ігнат Кузьміч, н. у в. Кальчыцы. Георгіеўскі кавалер, удзельнік 1-й сусветнай вайны, барацьбы з польскімі акупантамі, актыўны ўдзельнік калектывізацыі на Случчыне. Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4, 3 і 2-й ступеняў.

МАРТЫНЧЫК Аляксандр Раманавіч, н. у 1897 у Уздзенскім раёне, удзельнік Грамадзянскай вайны, змагаўся пад Петраградам і Крандштатам. Жыў у в. Рачкавічы.

МАСАРСКІ Абрам Давыдавіч, н. у 1901 у Слуцку, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Грамадзянскую вайну змагаўся на Усходнім фронце супраць Урангеля. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медалём «За адвагу». Жыў у Слуцку (Гл. артыкул «Яны вярнуліся пераможцамі»).

МАСКАЛЕВІЧ Міхаіл Паўлавіч, н. у 1897 у в. Покрашава, удзельнік Грамадзянскай вайны (1919–1922), ваяваў на Паўднёвым фронце ў дывізіі Катоўскага.

МАХНОВІЧ Рыгор, н. у в. Варкавічы, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў.

МАХНОВІЧ Цімафей Рыгоравіч, н. у в. Варкавічы, удзельнік Грамадзянскай вайны.

МІХНЕВІЧ Павел, н. у в. Сорагі, удзельнік 1-й сусветнай вайны, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам. Жыў у в. Волашава.

МУРАШКА Дзмітрый Мікалаевіч, н. у 1895 у в. Бязверхавічы, удзельнік Грамадзянскай вайны (1919–1921). Стралок асобнага зводнага ўдарнага батальёна стралковай дывізіі 13-й арміі, змагаўся на Украінскім фронце пад Перакопам.

МУРАШКА Дзяніс Прохаравіч, н. у 1893 у в. Бязверхавічы, удзельнік Грамадзянскай вайны, санітар экспедыцыйнага атрада па барацьбе з дэзерцірствам і бандытамі ў Магілёўскай вобласці (1919–1921).

МЯЦЕЛЬСКІ Васіль Уладзіміравіч, н. у 1901 у в. Грэск, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920). (Больш падрабязна гл. у раздз. «Нарадзіліся на Случчыне» ў кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2001. Т. 2. С. 451).

МЯЦЕЛЬСКІ Іван Іосіфавіч, н. у 1896 у в. Дзюдзева (Маяк), удзельнік Грамадзянскай вайны. Памёр у 1986.

НЕЙМАН Леў, н. у Слуцку, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920).

НЕСЦЕР Сцяпан Антонавіч, н. у 1888 у в. Заастравечча Слуцкага пав., удзельнік барацьбы за сав. уладу, сакратар Раманскага валвыканкама (1917–1918), член Слуцкага павятовага выканкама (1919), член ліквідкама Слуцкага пав. у Смаленску, дзярж. арбітр СНК Беларусі (1932–1936). Рэпрэсіраваны. Расстраляны ў 1938. Рэабілітаваны ў 1957.

НІКАНОВІЧ Пётр Іванавіч, н. у 1895 у в. Бранавічы. У 1919–1921 – у атрадзе па ліквідацыі банд у г. Рослаўлі і яго акрузе.

НІКІФАРАЎ Марк Андрэевіч, н. у 1901 у Пскоўскай вобл., удзельнік Грамадзянскай вайны, кулямётчык 1-га асобнага ўзорнага кулямётнага батальёна Петраградскай ваеннай акругі. Прымаў удзел у задушэнні крандштацкага мяцяжу. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга. Жыў у Слуцку.

НОВІК Раман Трафімавіч, н. у 1897 у в. Селішчы, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

НОВІК Уладзімір Фёдаравіч, н. у в. Іграева, удзельнік вайны 1904–1905 з японцамі ў Маньчжурыі.

НОВІКАЎ Ілья, н. у в. Варкавічы, удзельнік 1-й сусветнай вайны.

НЯМКОВІЧ Антон Сцяпанавіч, н. у в. Крывая Града, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, загінуў.

НЯРОНСКІ Васілиь Сільвестравіч, н. у 1892 у в. Ліпнікі, удзельнік 1-й сусветнай вайны, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам, загінуў у 1916 у Карпатах.

ПАДЛІПСКІ Самуіл Іванавіч, н. у 1893 у в. Лучнікі, служыў у царскай арміі, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памёр у 1982.

ПАЛЯШЧУК В.И. (на рус. мове), н. у в. Гулевічы Слуцкага пав., удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, удзельнічаў у баях супраць Карнілава, Каледзіна, Махно, курсант каманднага вучылішча на крэйсеры «Аўрора», у 1923 узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

ПАЛЯШЧУК Мікалай Сяргеевіч, н. у 1897 у в. Белічы, удзельнік Грамадзянскай вайны, змагаўся пад Смаленскам у каменданцкім атрадзе па барацьбе з бандытызмам.

ПАРХІМОВІЧ Мікалай Іванавіч, н. у 1897 у в. Селішчы, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Грамадзянскую вайну – стралок 25-й Чапаеўскай дывізіі.

ПАЎЛЕНКА Фёдар Раманавіч, н. у 1896 у г. Альшаніца Кіеўскай вобл., удзельнік Грамадзянскай вайны, стралок. Жыў у Слуцку.

ПАЎЛОЎСКІ Лук"ян Антонавіч, н. у 1901 у в. Лучнікі, удзельнік Грамадзянскай вайны. Памёр у 1979.

ПЕНЯЗЬ Васіль Афанасьевіч, н. у в. Ніва, удзельнік 1-й сусветнай вайны.

ПЕНЯЗЬ Пётр Раманавіч, н. у 1897 у в. Амговічы, удзельнік Грамадзянскай вайны, радавы. Жыў у Слуцку.

ПЛЯШКОЎ Аксён Паўлавіч, н. у в. Азярцы, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў.

ПЛЯШКОЎ Фёдар Паўлавіч, н. у в. Азярцы, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў.

ПРАКАПОВІЧ Сямён Васільевіч, н. у 1894, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920), арганізатар і старшыня калгаса «Рассвет камунізму».

ПРАСКАЛОВІЧ Дзямід Карнеевіч, удзельнік 1-й сусветнай вайны.

ПРАТАСЕНЯ Міхаіл Барысавіч, н. у 1888 у в. Старцавічы, удзельнік 1-й сусветнай вайны, у складзе войска Заходняга фронту. Удзельнічаў у Брусілаўскім прарыве, Нарачанскай аперацыі 1916. Паранены. Пасля доўгі час знаходзіўся ў дзеючай арміі пад Смаргонню. У мірны час працаваў у роднай вёсцы. Памёр у 1977.

ПРЫМА Максім Якаўлевіч, н. у 1902 у в. Заўшыцы Салігорскага раёна, удзельнік Грамадзянскай вайны, служыў у часцях асобага назначэння. Жыў у Слуцку.

ПУНЧЫК Цімафей Трафімавіч, н. у 1893 у в. Падліпцы, удзельнік Грамадзянскай вайны.

ПЯТРОВІЧ Ксенафонт Адамавіч, н. у 1897 у в. Падліпцы, удзельнік Грамадзянскай вайны, у 1926 узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1945 ва Усходняй Прусіі.

РАМАНЧУК Іван Герасімавіч, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920).

РАСІЧ Фёдар Сцяпанавіч, н. у в. Кублішча, дзе і жыў, удзельнік 1-й сусветнай вайны. Загінуў.

РУДАМІНСКІ Віктар Раманавіч, н. у в. Белая Лужа, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Загінуў.

РУСАКОВІЧ Пракоп Аляксеевіч, н. у 1896, удзельнік 1-й сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У гады Грамадзянскай вайны – кавалерыст, служыў у кавалерыі Будзённага, у гады Вялікай Айчыннай вайны сувязны партызанскіх атрадаў «26 гадоў Кастрычніка», імя Матросава, радавы, на фронце з 1944 па 1945. Памёр у 1974.

САВАНОВІЧ Аляксандр Пятровіч, н. у 1893, удзельнік 1-й сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. У 1-ю сусветную вайну (1914 – 1918) – стралок 256-га Заходняга стралковага палка, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені. Памёр у 1982. (Гл. спіс «Яны вярнуліся пераможцамі»).

САВАНОВІЧ Павел Піліпавіч, н. у в. Варкавічы, удзельнік 1-й сусветнай вайны. Жыў у в. Лучнікі.

САДОЎСКІ Абрам Ісанзелінавіч, н. у Слуцку, удзельнік Грамадзянскай вайны, стралок 40-й Сібірскай стралковай дывізіі з 1917 па 1921. Жыў у Слуцку.

САКОВІЧ Ігнат Іванавіч, н. у 1894 у в. Еўлічы, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Грамадзянскую вайну – артылерыст, ваяваў у Карпатах.

СЕЛЯНКОВІЧ Іван Трафімавіч, н. у 1896 у в. Радкава Салігорскага раёна, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, Грамадзянскай вайны, камандзір узвода з 1919 па 1921, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1943). Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга. Жыў у Слуцку.

СІВЕЦ Герасім Фаміч, н. у 1898 у в. Шышчыцы, у Грамадзянскую вайну стралок 25-й Чапаеўскай дывізіі. Жыў у в. Шышчыцы.

СІНІЦКІ Яўхім Ізраілевіч, н. у Слуцку, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920).

СЛАВАШЭВІЧ Мацвей Сцяпанавіч, н. у 1897 у в. Варкавічы, удзельнік Грамадзянскай вайны.

СУКАЧ Іван Максімавіч, н. у в. Прошчыцы, прызваны ў царскую армію ў 1912, сапёр-пантоншчык, унтэр-афіцэр у 1-ю сусветную вайну, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі, двума медалямі. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1930-я адзін з арганізатараў калгаса. Жыў у в. Малоткава. Памёр у 1944 (1945).

СУЧОК Раман Іванавіч, н. у 1895 у в. Лучнікі, удзельнік Грамадзянскай вайны.

ТАРАНДА Г.Л., удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919 – 1920).

УЛАСЕВІЧ Іван Міхайлавіч, н. у 1886 у г. Навагрудак, удзельнік Грамадзянскай вайны (1917–1919), унтэр-афіцэр, камандзір атрада 10-й арміі (Варашылава), ваяваў пад Растовам, Царыцынам.

УЛАСЕВІЧ Сямён Афанасьевіч, удзельнік Грамадзянскай вайны, камбрыг, рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.

ХАРОШКА Сцяпан, н. у в. Балотчыцы, удзельнік Грамадзянскай вайны.

ХАРЧАНКА Павел Емяльянавіч, н. у 1895 у в. Нікалаеўка Днепрапятроўскай вобл., удзельнік Грамадзянскай вайны, чырвоны партызан у Алтайскім краі, Слаўгарадскай акрузе. Змагаўся супраць войскаў Керанскага, Калчака. Жыў у Грэску.

ХЛЕБКА Фёдар Данілавіч, н. у в. Мусічы, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Грамадзянскую вайну чырвонаармеец 220-га стралковага палка.

ЦЫМБАЛ Якаў Рыгоравіч, н. у Слуцку, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919–1920).

ЦЫМБАРЭВІЧ Вікенцій Іосіфавіч, н. у 1901 у в. Лутка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл., удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, ваенфельчар, урач-хірург, з 1945 у Слуцку – гал. урач бальніцы, ардынатар хірургічнага аддзялення, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ст., медалямі. Памёр у 1991.

ЧУЙКА Піліп Фёдаравіч, н. у 1897 у в. Сярагі, удзельнік Грамадзянскай вайны, камісар стралковай роты, змагаўся супраць Калчака, на Заходнім фронце, пад Крандштатам.

ЧЫГІР Рыгор Емяльянавіч, н. у 1899 у в. Малышэвічы, удзельнік Грамадзянскай вайны, стралок 141-га батальёна АДПУ.

ШАХНОВІЧ Трафім Міхайлавіч, н. у 1900, удзельнік Грамадзянскай вайны, ваяваў на Заходнім фронце з 1919.

ШУЛЯК Міхаіл Максімавіч, н. у Слуцку, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, трыма баявымі медалямі.

ЮРУЦЬ С.А., удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919 – 1920).

ЮШКЕВІЧ Міхаіл Вікенцьевіч, н. у в. Каты (Гуляева), удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне (1919 – 1920), адзін з кіраўнікоў Слуцкага падпольнага павятовага камітэта КП(б)Б.

ЯНКОВІЧ Лука Аляксеевіч, н. у 1895 у в. Падліпцы, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Да пачатку 1-й сусветнай вайны праходзіў вайсковую службу ў Петраградзе, у асобых войсках Імператара, якія мелі дачыненне да Зімняга палаца. У гады 1-й сусветнай змагаўся на розных франтах, быў пяць разоў паранены. Жыў і працаваў у роднай вёсцы, у 1944 мабілізаваны ў працоўную армію, камісаваны па стану здароўя. Памёр у 1974.

ЯНОВІЧ Іван Васільевіч, н. у 1880 у в. Сорагі, удзельнік 1-й сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Жыў у в. Волашава.

ЯНОВІЧ Сцяпан Панфілавіч, удзельнік Руска-японскай вайны, быў у палоне. Жыў у в. Сліўка Амговіцкага сельсавета.

ЯЎСЕЕНКА Ілья Мікалаевіч, н. у 1892 у в. Бязверхавічы, удзельнік Грамадзянскай вайны, стралок Смаленскага запаснога палка.

ЯЎСЕЕНКА Кірыл Мікалаевіч, н. у 1893 у в. Бязверхавічы, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Грамадзянскую вайну ваяваў супраць банды Антонава.

ЯЦКО Іван Аляксандравіч, н. у 1897 у в. Гольчыцы, удзельнік Грамадзянскай вайны, у Вялікую Айчынную вайну – сувязны партызанскага атрада імя М. Астроўскага.

ЯЧЭНІН Леанід Іванавіч, н. у 1898 у в. Іграева, у Чырвонай арміі з 1917, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У Грамадзянскую вайну – камандзір браняпоезда. Памёр у 1952, пахаваны ў Растове-на-Доне. (Болын падрабязна гл. у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Т. 2. С. 440).

 

 

Падрыхтавала В.С. ВІДЛОГА

Оцифровка текста – Владимир ХВОРОВ
Просьба сообщать о замеченных опечатках