Подверглись политическим репрессиям – Серяжский сельсовет

Подверглись политическим репрессиям – Серяжский сельсовет

20.04.2018

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны.

СЯРАЖСКІ СЕЛЬСАВЕТ

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1.

АНЦЫПОВІЧ Мікалай Данілавіч, н. у 1930. Рэабілітаваны ў 1991.

БАРЫСАВЕЦ Аляксей Іванавіч, н. у 1889 у в. Бранава, пражываў у в. Паўлаўка, калгаснік. Асуджаны 17.11.1935 на 6 гадоў ППЛ. Памёр у лагеры. Рэабілітаваны 31.10.1968.

БАРЫСАВЕЦ Павел Іванавіч, н. у 1911 у в. Бранава, настаўнік. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны.

ВІШНЕЎСКІ Сяргей Іосіфавіч, н. у 1913 у г. Лодзь (Польшча), дарожны майстар слуцкага дарожна-эксплуатацыйнага ўчасТка № 921. Прыгавораны 29.3.1938 да ВМП. Расстраляны 25.4.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 17.9.1957.

КАЗЛОЎСКІ Антон Міхайлавіч, н. у 1897 у в. Лучнікі, дзе і пражываў, вартаўнік. Асуджаны 2.12.1937 на 10 гадоў ППЛ. 8.10.1956 тэрмін пакарання зніжаны да 5 гадоў. Рэабілітаваны 30.4.1989.

КАХАНОВІЧ Дзмітрый Тарасавіч, н. у 1887 у в. Бранавічы, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 27.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 26.7.1958.

КРЫВАДУБСКІ Пётр Іванавіч, н. у 1897 у в. Бранавічы, дзе і пражываў, экспедытар. Прыгавораны 26.9.1938 да ВМП. Расстраляны 7.10.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 18.12.1958.

КУЛЕШ Антон Фёдаравіч, н. у 1894, калгаснік. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны 11.8.1964.

КУЛЕШ Іван Мікалаевіч, н. у 1915 у в. Лучнікі, дзе і пражываў, электрамеханік. Асуджаны 10.6.1949 на 10 гадоў ППЛ з пазбаўленнем правоў на 3 гады. Рэабілітаваны 3.3.1971.

ЛІСТАПАД Юрка (Георгій Іванавіч), н. у 1897 у в. Варкавічы Слуцкага пав. Закончыў настаўніцкую семінарыю (1914), працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1918 у Мінску закончыў 1-я Беларускія педагагічныя курсы, адзначаўся педагагічнай радай курсаў за добрае валоданне беларускай мовай і веданне гісторыі Беларусі. У 1919 працаваў у мінскіх беларускіх выдавецтвах. Увосень 1919 накіраваны Беларускай школьнай радай Міншчыны школьным інструктарам (рэвідэнтам) на Случчыну, дзе з дапамогай Андрэя Бараноўскага і іншых актывістаў нацыянальнага руху ствараў беларускія школы. Актыўна ўдзельнічаў у працы слуцкіх беларускіх арганізацый («Папараць-кветка» і інш.). З 1921 у Заходняй Беларусі, вучыўся на Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах (адначасова быў іх адказным сакратаром). Пазней інструктар беларускіх школ на Віленшчыне. З лета 1922 у Савецкай Беларусі, у 1923 – 1925 працаваў выкладчыкам беларусазнаўства на Слуцкіх агульнаадукацыйных педагагічных курсах. У кастрычніку 1925 арыштаваны ГПУ па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці па так званай лістападаўскай справе. Асуджаны на 5 гадоў зняволення. У 1927 вызвалены. Летам 1930 зноў арыштаваны. Але праз некалькі месяцаў выйшаў на волю. Каб пазбегнуць наступных арыштаў, у ліпені 1933 перасяліўся ў Ржэў, дзе працаваў рахункаводам. У кастрычніку таго ж года быў арыштаваны ГПУ па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра» і ў студзені 1934 асуджаны на 8 гадоў ППЛ. 31 сакавіка 1938 прыгавораны «тройкай» да расстрэлу.

ПРАТАСЕНЯ Сцяпан Рыгоравіч, н. у 1885 у в. Бранава, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 17.11.1935 на 3 гады зняволення. Рэабілітаваны 31.10.1968.

РУСЕЦКАЯ Таццяна Іванаўна. Рэпрэсіравана ў 1931. Рэабілітавана ў 1993.

РУСЕЦКІ Майсей Сямёнавіч. Рэпрэсіраваны ў 1931. Рэабілітаваны ў 1993.

САВАНОВІЧ Мікалай Пракопавіч, н. у 1897 у в. Бранавічы, пражываў у пас. Спаскі, брыгадзірпалявод. Асуджаны 2.12.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 11.6.1960.

САВАНОВІЧ Павел Пятровіч, н. у 1883 у в. Лучнікі, дзе і пражываў, брыгадзір калгаса. Асуджаны 15.5.1946. Высланы на Урал. Памёр у лагеры ў 1949. Рэабілітаваны 11.5.1963.

ФЕДАРОВІЧ Адам Іванавіч, н. у 1871 у в. Лучнікі, пражываў у в. Бранавічы, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 10.9.1937 да ВМП. Расстраляны 17.9.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 28.3.1989.

ЦІХАМІРАУ Валянцін Аляксандравіч, н. у 1945 у в. Лучнікі. Рэабілітаваны.

ЧУЙКО Фядот Савіч, н. у 1894 у в. Сорагі, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 26.9.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 12.2.1940.

ЯРАШЭВІЧ Іван Пракопавіч, н. у 1882. Рэпрэсіраваны ў снежні 1931. Рэабілітаваны ў ліпені 1992.

ЯРАШЭВІЧ Сафрон Хірсанавіч, н. у 1896 у в. Бранавічы, дзе і пражываў, грузчык. Асуджаны 2.12.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 22.3.1989.

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2016. Кн. 3.

АНЦЫПОВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, н. у 1905 у в. Бранавічы, вышэйшая адукацыя, навуковы супрацоўнік Горацкай с/г акадэміі. Пражываў у Магілёўскай вобл., г. Горкі. Арыштаваны 2.9.1933. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 7.5.1956.

АНЦЫПОВІЧ Анастасія Сцяпанаўна, н. у 1924 у в. Бранавічы, дзе і пражывала, настаўніца Лучнікоўскай школы. Арыштавана 8.10.1944. Асуджана 28.7.1945 на 5 гадоў ППЛ, вызвалена 16.9.1949. Рэабілітавана 25.2.1981.

АНЦЫПОВІЧ Андрэй Навумавіч, н. у 1877 у в. Бранавічы, настаўнік. Працаваў і жыў у м. Беразіно Мінскай вобл. Арыштаваны 12.9.1933. Асуджаны 14.11.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 18.11.1987.

АНЦЫПОВІЧ Георгій Каленікавіч, н. у 1894 у в. Бранавічы, калгаснік к-са «Рассвет камуны». Пражываў у в. Агароднікі. Арыштаваны 30.12.1944. Асуджаны 12.11.1945 на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 19.9.1966.

АНЦЫПОВІЧ Міхаіл Гаўрылавіч, н. у 1887 у в. Бранавічы, калгаснік к-са «15 гадоў Кастрычніка». Пражываў у п. Камень Старобінскага р-на. Арыштаваны 19.9.1937. Прыгавораны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 16.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 14.4.1989.

АНЦЫПОВІЧ Пётр Іванавіч, н. у 1878 у в. Бранавічы, дзе і пражываў, калгаснік к-са імя Молатава. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 27.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 28.4.1989.

АМБРАЖЭВІЧ Андрэй Мартынавіч, н. у 1835 у в. Сярагі, дзе і пражываў, вознік арцелі інвалідаў «Чырвоная зорка». Арыштаваны 12.10.1937 за сувязь з польскай жандармерыяй. Прыгавораны 13.11.1937 да ВМП. Расстраляны 24.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 30.4.1989.

АМБРАЖЭВІЧ Георгій Мартынавіч, н. у 1899 у в. Сярагі, селянін-аднаасобнік. Пражываў у пас. Вішнёўка Слуцкага р-на. Арыштаваны 30.1.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 1.10.1937 на 10 гадоў ППЛ, вызвалены ў 1943. Рэабілітаваны 14.5.1964.

БАРАНОЎСКІ Аляксандр Іванавіч, н. у 1884 у в. Чарнагубава Бабруйскай акр. Пражываў у п. Манькова, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 27.2.1930 за а/с дзейнасць. Асуджаны 8.3.1930 на высылку (тэрмін не ўказаны). Рэабілітаваны 22.6.1989.

БАРАНОЎСКІ Антон Іванавіч, н. у 1894 у п. Манькова, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 27.2.1930 за а/с дзейнасць. Прыгавораны 8.3.1930 да ВМП. Рэабілітаваны 22.6.1989.

БАРАНОЎСКІ Іван Міхайлавіч, н. у 1898 у п. Манькова, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 10.2.1930 за а/с дзейнасць. Прыгавораны 8.3.1930 да ВМП. Рэабілітаваны 22.6.1989.

БАРАНОЎСКІ Павел Данілавіч, н. у 1876 у в. Альшанка Чырвонаслабодскага р-на, селянін-аднаасобнік. Пражываў у п. Манькова. Арыштаваны 8.3.1930 за а/с дзейнасць. Асуджаны на высылку (тэрмін неўказаны). Рэабілітаваны 22.6.1989.

ВАЛЕТКА Фёдар Арцёмавіч, н. у 1890 у в. Варкавічы, нач. метэастанцыі Тансык. Пражываў ва Усходне-Казахстанскай вобл., ст. Тансык. Арыштаваны 19.6.1940. Асуджаны на 4 гады ППЛ. Рэабілітаваны 25.5.1972.

ГУСАК Арсенцій Пракопавіч, н. у 1903 у в. Сярагі, калгаснік к-са «Чырвонае Ражнова» Вяземскага р-на Смаленскай вобл. Арыштаваны 20.12.1935. Асуджаны 9.7.1936 на 2 гады пазбаўлення волі. 29.3.1938 зноў арыштаваны. Прыгавораны 28.5.1938 да ВМП. Расстраляны 28.05.1938. Рэабілітаваны 11.11.1957; 3.4.1991.

ДУБАЛЕКА Хрысанф Лаўрэнцьевіч, н. у 1900 у в. Лучнікі, дзе і пражываў, старшыня калгаса «Шлях Саветаў» (потым к-с «Ленінскі шлях»). Расстраляны ў 1933. Рэабілітаваны.

ІВАНОВІЧ Прохар Іванавіч, н. у 1887 у в. Бранавічы, дзе і пражываў, селянін, стараста царквы. Арыштаваны 17.5.1933 з 20 святарамі Слуцкага вікарыяцтва. Асуджаны 9.6.1933 на 3 гады высылкі. Рэабілітаваны 17.7.1989.

КАХАНОВІЧ Міхаіл Ільіч, н. у в. Бранавічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Рэпрэсіраваны ў 1930-я гады з канфіскацыяй маёмасці. Адпраўлены на будаўніцтва Маскоўскага канала. Рэабілітаваны.

КЛЕВАНОВІЧ Павел Іванавіч, н. у 1897 у в. Варкавічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 23.12.1932 за а/с дзейнасць. Асуджаны 16.2.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 16.5.1989.

КЛЕВАНОВІЧ Сямён Мікалаевіч, н. у 1876 у в. Лучнікі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 10.11.1933 як агент польскай разведкі. Асуджаны 20.1.1934 на 5 гадоў ППЛ (заменена высылкай на Белбалткамбінат). Вызвалены ў 1936. Рэабілітаваны 23.6.1989.

КОРЗУН Фёдар Міхайлавіч, н. у 1892 у в. Лучнікі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 11.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 26.12.1989.

КРЫВАДУБСКІ Васіль Іванавіч, н. у 1891 у в. Бранавічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 28.1.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 7.7.1937 на 3 гады ППЛ, 3 гады п/п (Сіблаг). Рэабілітаваны 22.12.1989.

КРЫВАДУБСКІ Ігнат Ігнатавіч, н. у в. Бранавічы. Арыштаваны 14.3.1933 за а/с агітацыю і як член к/р арганізацыі. Асуджаны на 3 гады ППК. Арыштаваны зноў у 1938. Прыгавораны 13.11.1938 да ВМП. Рэабілітаваны 17.7.1989.

КРЫВАДУБСКІ Міхаіл Сцяпанавіч, н. у 1888 у в. Бранавічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 10.5.1933 на 3 гады высылкі. Рэабілітаваны 24.10.1989.

ЛІСТАПАД Ксенафонт Емяльянавіч, н. у 1897 у в. Варкавічы, калгаснік к-са «Уперад». Пражываў у в. Захараўка Слуцкага р-на. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 19.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 25.3.1989.

ЛІСТАПАД Мікіта Сяргеевіч, н. у 1894 у в. Лучнікі. Пражываў у г. Кізел Уральскай вобл. Арыштаваны 2.11.1930. Асуджаны 23.11.1930. Справа спынена, вызвалены.

ЛІСТАПАД Пётр Іванавіч, н. у 1898 у в. Варкавічы, аграном Слуцкай міжраённай насенняводчай канторы. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 23.4.1933. Асуджаны 8.5.1933 на 3 гады высылкі ў Тэльманскі р-н, пас. № 24 Карагандзінскай вобл. Арыштаваны 19.4.1935. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 16.7.1958; 18.11.1992.

МАГЛЫШ Навум Дзмітрыевіч, н. у 1893 у в. Варкавічы, настаўнік Чапельскай школы. Пражываўу в. Чапялі Старобінскага р-на. Арыштаваны 13.9.1929 за а/с агітацыю. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 13.7.1989.

ПАДЛІПСКІ Прохар Сцяпанавіч, н. у 1884 у в. Сярагі, паліцыянт польскай паліцыі. Пражываў у Слуцку на новым пляцы дома Рагачоўскага. Арыштаваны 24.7.1920. Прыгавораны 26.7.1920 да ВМП за службу ў польскай паліцыі. Рэабілітаваны 20.7.1992.

ПАДЛІПСКІ Самуіл Іванавіч, н. у в. Лучнікі, селянін-аднаасобнік. Рэпрэсіраваны, сасланы на будаўніцтва Беламорканала. Рэабілітаваны.

ПАЎЛЮКЕВІЧ Іван Фёдаравіч, н. у 1886 у в. Бранавічы, дзе і пражываў, брыгадзір к-са імя Молатава. Арыштаваны 24.8.1937 за шкодніцтва. Асуджаны 27.11.1937 на 10 гадоў ППЛ (Волгалаг). Рэабілітаваны 21.3.1989.

ПАЎЛЮКЕВІЧ Сцяпан Сямёнавіч, н. у в. Бранавічы, дзе і пражываў, супрацоўнік міліцыі г. Слуцка. Рэпрэсіраваны ў 1930-я г. Рэабілітаваны.

ПРАЖОГА Канстанцін Георгіевіч, н. у 1908 у в. Лучнікі, загадчык Ганцавіцкай райбальніцы. Пражываў у Мінску. Арыштаваны 20.11.1944, трапіў у палон да немцаў. Асуджаны на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 15.11.1992.

ПЯТРОВІЧ Міхаіл Васільевіч, н. у 1881(82) у в. Бранавічы, селянін. Арыштаваны 21.2.1931. Асужданы 26.3.1931 за а/с агітацыю на 1 год ППК. Пасля вызвалення служыў у прыпісной царкве ў Асіповічах. Зноў арыштаваны і асуджаны 20.10.1937 на 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.9.1963; 3.11.1989.

ПЯТРОВІЧ Міхаіл Васільевіч, н. у 1881 у в. Бранавічы, дзе пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 21.2.1931 за а/с агітацыю. Асуджаны 26.3.1931 на 1 год ППЛ. Рэабілітаваны 3.11.1989.

РАМАНОВІЧ Анастасія Прохараўна, н. у 1910 у в. Бранавічы, дзе і пражывала, хатняя гаспадыня. Арыштавана 8.10.1944 за а/с дзейнасць. Асуджана 1.4.1946 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 26.6.1990.

САВАНОВІЧ Аляксандр Пятровіч, н. у 1883 у в. Лучнікі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны 10.5.1933 на 5 гадоў ППЛ, адпраўлены на будаўніцтва Беламорканала. Рэабілітаваны 30.5.1989.

СЦЕПАНОВІЧ Дзмітрый Трафімавіч, н. у 1902 у в. Варкавічы, дзе і пражываў, рабочы млына «Прагрэс» у Слуцку. Арыштаваны 20.10.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 24.10.1937 на 10 гадоў ППЛ (г. Нарыльск). Рэабілітаваны 30.6.1961.

ФЕДАРОВІЧ Аляксей Іванавіч, н. у 1881 у в. Лучнікі, аднаасобнік. Пражываў у г. Асіповічы Магілёўскай вобл. Арыштаваны 6.8.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 17.10.1989.

ФЕДАРОВІЧ Яўхім Іванавіч, н. у 1878 у в. Лучнікі, працаваў выканаўцам у «Дальгандаль». Пражываў у г. Благавешчанск. Асуджаны 3.4.1932 на высылку ў Заходнюю Сібір. Рэабілітаваны 18.10.1990.

ЧУЙКО Канстанцін Мікітавіч, н. у 1874 у в. Сярагі, святар царквы ў с. Ільіно Вяземскага р-на Смаленскай вобл., дзе і пражываў. Арыштаваны 29.10.1937. Прыгавораны 20.11.1937 да ВМП. Расстраляны 2.12.1937. Рэабілітаваны 28.9.1957.

ЧУЙКО Сяргей Канстанцінавіч, н. у 1910 у в. Сярагі, студэнт інстытута Савправа. Пражываў у Мінску. Арыштаваны 19.9.1935 за а/с агітацыю сярод студэнтаў. Асуджаны 4.11.1935 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 18.8.1956.

ЧУЙКО Фёдар Мікалаевіч, н. у 1902 у в. Сярагі. Пражываў у г. Аральск Кзыл-Ардзінскай вобл. Арыштаваны 8.12.1933. Асуджаны 22.5.1934. Справа была прыпынена. Рэабілітаваны 3.9.1999.

ШАХНОВІЧ Аляксей Пятровіч, н. у 1888 у в. Лучнікі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 6.8.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 20.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 23.10.1989.

ШАХНОВІЧ Максім Лявонцьевіч, н. у 1887 у в. Сярагі, дзе і пражываў, селянін. Асуджаны ў 1934 на 10 гадоў ППЛ. Пакаранне адбываў на будаўніцтве Беламорканала. Тэрмін пакарання быў зніжаны да 5 гадоў. Рэабілітаваны.

ШКЛЯРЭЎСКІ Міхаіл Мікітавіч, н. у 1870 у в. Варкавічы, селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Вешы. Арыштаваны 27.6.1938 як агент польскай разведкі. Прыгавораны 25.9.1938 да ВМП. Расстраляны 7.10.1938 Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 28.4.1989.

ШПАКОЎСКІ Лявонцій Раманавіч, н. у 1914 у в. Лучнікі, настаўнік Чэрыкаўскай СШ. Пражываў у г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. Арыштаваны 29.9.1937 за а/с прапаганду і агітацыю. Асуджаны 2.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 28.10.1939.

ШЫБАЛОВІЧ Іван Савельевіч, н. у 1885 у в. Бранавічы. Пражываў у Карагандзінскай вобл. Арыштаваны 9.10.1938. Прыгавораны да ВМП. Рэабілітаваны 24.5.1989.

ШЫБАЛОВІЧ Міхаіл Хрыстафоравіч, н. у 1913 у в. Бранавічы, грузчык на таварнай станцыі чыгункі. Пражываў у Мінску. Арыштаваны 5.11.1932 за неданясенне аб шпіёнскай дзейнасці. Асуджаны 10.4.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 1.10.1957.

ЯРОТА Васіль Георгіевіч, н. у 1894 у в. Сярагі, дарожны майстар 3-га акалодка Зах. чыгункі ст. Калодзішчы, дзе і пражываў. Арыштаваны 19.7.1938 за шпіянаж, шкодніцтва. Прыгавораны 7.10.1938 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 17.11.1938 ПахаваныўМінску. Рэабілітаваны 15.9.1964.

 

Оцифровка текста – Владимир ХВОРОВ
Просьба сообщать о замеченных опечатках.