Подверглись политическим репрессиям – Маякский сельсовет

Подверглись политическим репрессиям – Маякский сельсовет

03.01.2018

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны.

МАЯЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

Крыніца – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1.

БІЛЬДЗЮКЕВІЧ Аляксандр Іосіфавіч, н. у 1927. Рэпрэсіраваны ў 1950. Рэабілітаваны ў 1991.

ГАЎРЫЛОВІЧ Прохар Лявонавіч. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў верасні 1960.

ГЛАДКІ Фёдар Якаўлевіч, н. у 1890. Арыштаваны ў 1932. Рэабілітаваны 4.11.1957.

ГУЗОЎСКІ Аляксандр Аксенцьевіч, н. у 1902. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны.

МІСЮК Іван Давыдавіч, н. у 1898 у в. Шулякі. Рэпрэсіраваны ў 1930. Рэабілітаваны ў 1952.

РУДАКОЎСКІ Іосіф Ігнатавіч, н. у 1898. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны 31.3.1962.

САНЬКО Мітрафан Іванавіч, н. у 1898 у в. Дзюдзева, дзе і пражываў, возчык Грэскага сельпо. Прыгавораны 12.11.1938 да ВМП. Расстраляны 29.11.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 25.5.1959.

СЫЦЬКО Іван Фаміч, н. у 1874. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны.

ТАГАНОВІЧ Фёдар Іванавіч, н. у 1887. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ўстудзені 1961.


Крыніца – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2016. Кн. 3.

БАРАНОЎСКІ Іван Міхайлавіч, н. у 1885 у в. Клешава, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 6.4.1930 як член банды за а/с дзейнасць. Асуджаны на высылку ў Сібір 18.4.1930. Рэабілітаваны 31.12.1960.

БРАНАВЕЦ Васіль Якаўлевіч, н. у 1892 у в. Хранова, дырэктар спіртзавода «Обаль». Пражываў у Сенненскім р-не Віцебскай вобл. Арыштаваны 16.11.1937 як агент польскай разведкі. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 16.1.1938. Рэабілітаваны 27.11.1958.

БРАНАВЕЦ Гаўрыла Васільевіч, н. у в. Хранова (ц. Ветка), дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоны маяк». Арыштаваны 19.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 7.6.1933 на 3 гады высылкі. Рэабілітаваны 19.7.1989.

БРАНАВЕЦ Іван Дзмітрыевіч, н. у 1885 у в. Хранова (ц. Ветка), інвалід 3-й гр. Пражываў у в. Грозава. Арыштаваны 19.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 15.12.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 24.4.1989.

БРАНАВЕЦ Пётр Цімафеевіч, н. у 1903 у в. Хранова (ц. Ветка), ветурач Чырвонаслабодскай райветлячэбніцы. Пражываў у Чырвонай Слабадзе. Арыштаваны 24.4.1933 як член а/с шпіёнскай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ (Сіблаг). Рэабілітаваны 21.8.1956.

ВЕЧАР Віктар Аляксандравіч, н. у 1911 у в. Шулякі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 29.11.1929 за к/р агітацыю. Асуджаны 20.1.1930 на 3 гады ППЛ (г. Котлас). Рэабілітаваны 16.5.1989.

ВЕЧАР Канстанцін Аляксандравіч, н. у 1875 у в. Шулякі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 29.12.1929 за к/р агітацыю. Асуджаны 20.1.1929 на 3 гады высылкі (Архангельск). Рэабілітаваны 16.5.1989.

ВЕЧАР Сцяпан Паўлавіч, н. у 1892 у в. Шулякі, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоная зорка». Арыштаваны 19.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 24.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 28.3.1989.

ВІТКА Павел Лявонавіч, н. у 1883 у в. Швяды, калгаснік к-са «Прагрэс». Пражываў у в. Хранова (ц. Ветка). Арыштаваны 11.1.1931 за садзейнічанне ўкрывальніцтву забойства. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ (Белбалтлаг). Рэабілітаваны 31.10.1991.

ДУШЭЎСКАЯ Еўдакія Сцяпанаўна, н. у м. Грэск, калгасніца. Пражывала ў в. Дзюдзева (ц. Маяк). Арыштавана разам з дзецьмі: Галіна Іосіфаўна (1940 г. н., Слуцк), Алена Іосіфаўна (1930 г. н., Слуцк), Ігар Іосіфавіч (1940 г. н» Слуцк). Абвінавачваліся як члены сям’і здрадніка. Асуджаны 11.12.1946 на 5 гадоў высылкі. Рэабілітавана 3.4.1991, дзеці – 11.1.1996.

КОРЗУН Адам Мікалаевіч, н. у 1899 у в. Клешава, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоны Клешаў». Арыштаваны 18.9.1937 за шкодніцтва. Асуджаны 29.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 3.2.1962.

КОРЗУН Антон Іванавіч, н. у 1888 у в. Клешава, селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Дуброўка Слуцкага р-на. Арыштаваны 11.2.1930 як член а/с групы. Асуджаны 8.3.1930 на высылку (тэрмін не ўказаны). Рэабілітаваны 22.6.1989.

КОРЗУН Іван Касьянавіч, н. у 1893 у в. Клешава, урач Сенненскай бальніцы. Пражываў у г. Сянно Віцебскай вобл. Арыштаваны 15.11.1937 як агент польскай разведкі. Прыгавораны 6.12.1937 да ВМП. Расстраляны 20.12.1937. Пахаваны ў Оршы. Рэабілітаваны 19.5.1958.

КРУКОЎСКІ Антон Андрэевіч, н. у 1899 у в. Шулякі, дзе і пражываў, калгаснік. Арыштаваны ў жніўні 1938 за прыналежнасць да агентуры польскіх разведорганаў. Прыгавораны 30.9.1938 да ВМП. Расстраляны 9.10.1938. Пахаваны ўМінску. Рэабілітаваны 19.5.1958.

ЛЯЎКОВІЧ Сцяпан Маркавіч, н. у 1888 у в. Шулякі, дзе і пражываў, калгаснік к-са «ЧырвонаяЗорка». Арыштаваны 18.3.1933 за а/с дзейнасць. Асуджаны 10.5.1933 на 3 гады ўмоўна. Рэабілітаваны 19.5.1989. Паўторна арыштаваны 19.9.1937 як удзельнік банды Булак-Балаховіча. Асуджаны 3.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 20.2.1960.

МІСЬКО Аксіння Пятроўна, н. у 1902 у в. Дзюдзева (ц. Маяк), дзе і пражывала, хатняя гаспадыня. Асуджана 15.11.1947 як член сям’і здрадніка на 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. Рэабілітавана 10.7.1991.

МІСЬКО Ганна Міхайлаўна, н. у 1944 у в. Дзюдзева (ц. Маяк). Асуджана 15.11.1947 як член сям’і здрадніка на 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. Рэабілітавана 10.7.1991.

МІСЬКО Емяльян Іванавіч, н. у 1892 у в. Дзюдзева (ц. Маяк), калгаснік к-са «7-мы з’езд Саветаў». Пражываў у в. Карыцішчы Капыльскага р-на. Арыштаваны 5.11.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 30.12.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 25.3.1989.

МІСЬКО Іван Ануфрыевіч, н. у 1878 у в. Дзюдзева (ц. Маяк), калгаснік. Пражываў у Старадарожскім р-не. Асуджаны 30.11.1937 за к/р агітацыю на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 26.11.1988.

МІСЬКО Іван Міхайлавіч, н. у 1928 у в. Дзюдзева (ц. Маяк), дзе і пражываў, малатабоец к-са імя Кірава. Асуджаны 15.11.1947 як член сям’і здрадніка на 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны 10.7.1991.

МІСЬКО Марыя Міхайлаўна, н. у 1931 у в. Лапацічы, дзе і пражывала, не працавала. Асуджана 15.11.1947 як член сям’і здрадніка на 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. Рэабілітавана 10.7.1991.

МІСЬКО Міхаіл Савельевіч, н. у 1887 у в. Дзюдзева (ц. Маяк), дзе і пражываў, каваль к-са імя Кірава. Асуджаны 15.11.1947 на 5 гадоў высылкі з канфіскацыяй маёмасці ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны 10.7.1991.

МЯЦЕЛЬСКІ Аляксандр Сяргеевіч, н. у 1918 у в. Дзюдзева (ц. Маяк), настаўнік НСШ у в. Навасёлкі. Пражываў у в. Навасёлкі Пухавіцкага р-на. Арыштаваны 25.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 27.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 24.9.1960.

МЯЦЕЛЬСКІ Антон Фёдаравіч, н. у 1905 у в. Дзюдзева (ц. Маяк), выкладчык сельгастэхнікума ў п. Мар’іна Горка. Пражываў у м. Пухавічы Пухавіцкага р-на. Арыштаваны 19.2.1938 як агент польскай разведкі. Прыгавораны 20.9.1938 да ВМП. Расстраляны 29.9.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 23.7.1959.

МЯЦЕЛЬСКІ Сямён Іванавіч, н. у 1880 у в. Дзюдзева (ц. Маяк), дзе і пражываў, калгаснік к-са імя Кірава. Арыштаваны 19.9.1937 за к/р агітацыю. Асуджаны 3.11.1937 на 10 гадоў ППЛ (Цюмень), дзе і памёр у 1939. Рэабілітаваны 15.4.1960.

ПІСАРЫК Дзмітрый Кузьміч, н. у 1897 у в. Дзюдзева (ц. Маяк), дзе і пражываў, калгаснік к-са імя Кірава. Арыштаваны 19.9.1937 за к/р прапаганду. Асуджаны 29.10.1937 на 10 гадоў ППЛ (Севвостоклаг). Памёр 28.1.1940. Рэабілітаваны 23.4.1960.

САНЬКО Фёдар Мітрафанавіч, н. у 1891 у в. Дзюдзева (ц. Маяк), заг. крамы. Пражываў у Віцебску. Арыштаваны 29.12.1937 як член ПАВ. Прыгавораны 20.1.1938 да ВМП. Расстраляны 3.12.1957.

СЕРАДЗІНСКІ Аляксандр Мацвеевіч, н. у 1894 у в. Шулякі, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоная зорка». Арыштаваны 18.3.1933 за а/с дзейнасць. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 19.5.1989.

СЕРАДЗІНСКІ Іосіф Мацвеевіч, н. у 1905 у в. Шулякі, ст. пісар 39-га кавалерыйскага палка. Пражываў у Мінску. Арыштаваны 11.5.1931 за сувязь з польскімі агентамі. Асуджаны 7.2.1932 на 10 гадоў ППЛ. Вызвалены 13.5.1941. Рэабілітаваны 8.4.1958.

СКРЫДЛЕЎСКІ Георгій Паўлавіч, н. у 1883 у в. Хранова (ц. Маяк), дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 29.12.1931 за а/с агітацыю. Асуджаны 3.9.1932 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 30.6.1990.

СМОЛЬСКІ Канстанцін Феафілавіч, н. у 1883 у в. Шулякі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны 10.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 19.5.1989.

ТАГАНОВІЧ Мацвей Дамінікавіч, н. у 1884 у в. Леткаўшчына, начальнік пошты. Пражываў у Паўлаўскай Слабадзе Істрынскага р-на Маскоўскай вобл. Арыштаваны. Рэабілітаваны.

 

 

Оцифровка текста – Владимир ХВОРОВ
Просьба сообщать о замеченных опечатках.

На заставке – здание школы в д. Дюдево (до 1958 г., сейчас – д. Маяк).