Подверглись политическим репрессиям – Знаменский сельсовет

Подверглись политическим репрессиям – Знаменский сельсовет

04.09.2017

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны.

ЗНАМЕНСКІ СЕЛЬСАВЕТ

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1.

АЧАПОЎСКАЯ Алена Міхайлаўна, н. у 1929 у в. Лапацічы. Рэабілітавана ў 1997.

БАРОДЗІЧ Антон Яфімавіч. Рэпрэсіраваны ў верасні 1939. Рэабілітаваны ў сакавіку 1961.

БАРЫСАВЕЦ Якаў Яфімавіч, н. у 1895 на х. Чарнева. Рэпрэсіраваны 9. 12,1937. Рэабілітаваны ў 1959.

БАСАЛЫГА Аляксандр Іванавіч, н. у 1899, пражываў у в. Сярэднікі, старшыня калгаса. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1958.

БАЧКО Яўген Аляксандравіч, н. у 1915 у в. Лапацічы. Рэабілітаваны.

БЕЙНЕР Іосіф Станіслававіч, пражываў на ст. Сярэднікі, працаваў на чыгунцы. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1956.

ВАСІЛЕНКА Вікенцій Ігнатавіч, н. у 1883 у в. Буслаўка, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны да ВМП. Расстраляны 22.11.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 10.5.1961.

ГАПАНОВІЧ Ева Дамінікаўна, калгасніца. Арыштавана ў 1937. Рэабілітавана ў чэрвені 1937.

ГАПАНОВІЧ Марыя Фёдараўна, н. у 1909 у в. Аношкі Капыльскага р-на, пражывала ў в. Сярэднякі, калгасніца. Асуджана 25.9.1938 на 10 гадоў ППЛ, у 1948 выслана ў Новасібірскую вобл. Рэабілітавана 17.1.1956.

ГАПАНОВІЧ Рыгор Сцяпанавіч, н. у 1892 у в. Сярэднікі, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 29.11.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 10.9.1959.

ГАПАНОВІЧ Якаў Пятровіч, н. у 1895. Арыштаваны ў 1933. РэабілітаваНы 5.5.1964.

ГЕРАСІМЕНКА Іван Пятровіч, н. у 1911. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1989.

ГЕРАСІМОВІЧ Уладзімір Аляксандравіч, н. у 1889 у в. Буслаўка, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 24.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Памёр у зняволенні 12.3.1938. Рэабілітаваны 31.12.1960.

ЗАВІСТОВІЧ Баляслаў Іванавіч, н. у 1900 у в. Буслаўка, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 3.10.1938. Рэабілітаваны 29.3.1961.

КАРУЛІС Васіль Фёдаравіч, н. у 1904 у в. Сярэднікі, памочнік брыгадзіра трактарнай брыгады Слуцкай МТС. Прыгавораны 25.12.1937 да ВМП. Расстраляны 29.12.1937. Рэабілітаваны 14.1.1960.

КАЧКОЎСКІ Пётр Іосіфавіч, н. у 1899 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, брыгадзір калгаса «Пераможца». Прыгавораны 21.1.1938 да ВМП. Расстраляны 28.2.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 3.9.1959.

КОЗЕЛ Антон Піліпавіч, н. у 1897 у в. Сярэднікі, пражываў у пас. Чырвоная Ніва, калгаснік. Прыгавораны 9.12.1937 да ВМП. Расстраляны у Слуцку. Рэабілітаваны 17.12.1957.

КОЗЕЛ Іван Мікітавіч, н. у 1891 у в. Сярэднікі, дзе і пражываў, нарыхтоўшчык Ленінскага сельпо. Прыгавораны 9.12.1937 да ВМП. Расстраляны у Слуцку. Рэабілітаваны 17.12.1957.

КОРБУТ Іван Іосіфавіч, н. у 1891 у в. Ужа Грэскага р-на, пражываў у пас. Міхайлаўка, калгаснік. Прыгавораны 29.11.1937 да ВМП. Расстраляны 11.12.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 25.9.1962.

КУНТЫШ Якаў Ігнатавіч, н. у 1904 у в. Лапацічы. Рэпрэсіраваны ў 1933. Рэабілітаваны ў 1963.

МАТАЛЫЦКІ Аляксей Федасеевіч, н. у 1921 у в. Сярэднікі, дзе і пражываў. Асуджаны 1.3.1944 на 15 гадоў катаргі з пазбаўленнем правоў на 5 гадоў, канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем воінскага звання лейтэнант. Рэабілітаваны 26.12.1967.

МІХАЙЛОЎСКІ Мікалай Мацвеевіч, н. у 1900 у в. Селішча, пражываў на х. Міхайлаўка. Асуджаны 10.11.1929 на 3 гады ППЛ.

МІХНЕВІЧ Пётр Мацвеевіч, н. у 1901, пражываў у в. Лапацічы, аднаасобнік. Рэабілітаваны.

ПАПКО Канстанцін Міхайлавіч, н. у 1893, калгаснік. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны 31.3.1992.

ПРАТАСЕВІЧ Кірыла Дарафеевіч, н. у 1898 у в. Селішча, пражываў у пас. Міхайлаўка, селянінаднаасобнік. Асуджаны 10.11.1929 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 2.3.1992.

ПРАТАСЕНЯ Іван Герасімавіч, н. у 1922 у в. Знамя. Рэабілітаваны ў 1991.

ПРАТАСЕНЯ Павел Цімафеевіч, н. у 1907 у в. Старцэвічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Асуджаны 30.3.1930 на 5 гадоў ППЛ. У кастрычніку 1950 зноў арыштаваны. Рэабілітаваны 11.5.1992.

ПРЫБЫТАК Рыгор Іванавіч, н. у 1902 у в. Старцэвічы, дзе і пражываў; селянін-аднаасобнік. Асуджаны 25.11.1930 на 5 гадоў ППЛ. 16.6.1934, па адбыцці тэрміну пакарання, пазбаўлены права пражываць у Беларусі і пагранічных раёнах тэрмінам на 3 гады. Рэабілітаваны 11.5.1992.

РАГАЛЕВІЧ Ліза Сцяпанаўна, н. у 1926 у в. Барок. Рэабілітавана.

РАЖАНЕЦ Андрэй Мікітавіч, н. у 1883 у в. Старцэвічы, пражываў на х. Чарнева, калгаснік. Асуджаны 3.6.1932 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 10.11.1963.

РОГАЛЬ Васіль Рыгоравіч, н. у 1898 у в. Еўлічы, пражываў у пас. Вішнёўка, брыгадзір калгаса «Новы свет». Прыгавораны 17.12.1937 да ВМП. Расстраляны 22.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 6.7.1959.

РУДКОЎСКІЯ Канстанцін Паўлавіч (н. у 1905) і Соф"я Паўлаўна (н. у 1909), пражывалі на х. Чарнева. Высланы ў 1931. Рэабілітаваны ў 1992.

СУМАР Іван Нічыпаравіч, н. у 1902 у в. Старцэвічы, дзе і пражываў, бракоўшчык Слуцкай МТС. Прыгавораны 28.11.1937 да ВМП. Расстраляны 11.12.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 13.9.1961.

ТАДРА Антаніна Якаўлеўна, н. у 1903 у в. Бенькаўцы Навагрудскага пав., пражывала ў в. Ванькоўшчына, калгасніца. Асуджана двойчы: 11.9.1939 на 5 гадоў ППЛ і 1.3.1950 на высылку ў Казахстан. Рэабілітавана 14.8.1956.

УЛАСАВЕЦ Міхаіл Ігнатавіч, н. у 1876 у в. Лапацічы. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1989.

ХАЦЕНКА Варвара Данілаўна, н. у 1890 у в. Сярэднікі, дзе і пражывала. Прыгаворана 5.11.1937 да ВМП. Расстраляна 11.11.1937 у Слуцку. Рэабілітавана 5.10.1959.

ХАЦЕНКА Раман Якаўлевіч, н. у 1895 у в. Сярэднікі, пражываў у пас. Усход, рахункавод. Прыгавораны 22.11.1937 да ВМП. Расстраляны 29.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 18.8.1956.

ШНЭК Якаў Барысавіч, н. у 1887 у в. Знамя. Рэпрэсіраваны ў 1932. Рэабілітаваны ў сакавіку 1993.


Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2016. Кн. 3.

АЛЕШКА Міхаіл Андрэевіч, н. у 1901 у в. Сярэднікі, брыгадзір к-са імя Сталіна. Пражываў у пас. Перамога. Арыштаваны за шпіянаж, а/с дзейнасць. Прыгавораны 29.3.1938 да ВМП. Расстраляны 25.4.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 14.2.1964.

БАЧКО Аляксандр Федасеевіч, н. у 1874 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 17.2.1930 як член а/с групы за а/с агітацыю. Асуджаны 26.2.1930 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 30.5.1989.

БАЧКО Аляксей Конанавіч, н. у 1877 у в. Лапацічы, дзе і пражываў. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны 5.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 21.6.1989.

БАЧКО Аляксей Конанавіч, н. у 1878 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 25.12.1933. Асуджаны 23.2.1934 да 8 гадоў. Рэабілітаваны 27.9.1961.

БАЧКО Васіль Іванавіч, н. у 1903 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Пераможца». Арыштаваны 29.12.1932 за ўдзел у кулацкай групоўцы. Асуджаны на 3 гады высылкі. Рэабілітаваны 28.12.1989.

БАЧКО Гаўрыла Рыгоравіч, н. у 1880 у в. Лапацічы, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Пасека Старадарожскага р-на. Арыштаваны 31.10.1929 за а/с агітацыю. Асуджаны 1.12.1929 на 3 гады высылкі (Паўночны край). Рэабілітаваны 21.4.1992.

БАЧКО Іван Конанавіч, н. у 1898 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 27.12.1933 за к/р дзейнасць. Прыгавораны 23.2.1934 да 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 27.9.1951.

БАЧКО Марыя Рыгораўна, н. у 1904 у в. Лапацічы, дзе і пражывала. Арыштавана 19.09.1937 за шпіянаж як член дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі «Братство русской правды». ПрыгаворанадаВМП. Расстраляна 24.1.1938. Пахавана ў Слуцку. Рэабілітавана 29.4.1958.

БАЧКО Міхаіл Конанавіч, н. у 1883 у в. Лапацічы, ст. бухгалтар Заходне-Беларускага аддзялення «Трансэнергакадры». Пражываў у Смаленску. Арыштаваны 27.7.1937. Прыгавораны 21.9.1937 да ВМП. Расстраляны 25.9.1937. Рэабілітаваны 18.10.1962.

БАЧКО Міхаіл Рыгоравіч, н. у 1893 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933 як арганізатар к/р групы за а/с агітацыю. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 21.6.1989.

БАЧКО Міхаіл Рыгоравіч, н. у 1893 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 31.10.1933 за к/р дзейнасць. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ (Севвостоклаг). Памёр у 1942. Рэабілітаваны 18.10.1963.

БАЧКО Сцяпан Іванавіч, н. у 1903 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, калгаснік. Арыштаваны 29.10.1933. Асуджаны на 10 гадоўППЛ. Рэабілітаваны 18.10.1963.

БЕРАСНЕВІЧ Якаў Іванавіч, н. у 1862 у в. Сярэднікі, калгаснік к-са «Перадавік». Арыштаваны 29.7.1937 як член шпіёнскай арганізацыі. Прыгавораны 5.11.1937 да ВМП. Расстраляны 11.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 30.4.1989.

ВАСІЛЕНКА Іван Паўлавіч, н. у 1903 у в. Баслаўцы, рабочы цеплаэлектрацэнтралі. Пражываў у г. Пскове. Арыштаваны 5.10.1937. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 9.1.1938. Пахаваны ў Ленінградзе. Рэабілітаваны.

ВЕЧАР Ніна Адамаўна, н. у 1914 у в. Старцавічы (цяпер Знамя), дзе і пражывала, хатняя гаспадыня. Арыштавана 30.1.1931 за сувязь з к/р арганізацыяй. Рэабілітавана 31.5.1989.
ГАПАНОВІЧ Васіль Васільевіч, н. у 1915 у в. Сярэднікі, токар Смаленскага 190 га стралковага палка. Арыштаваны 30.10.1937. Прыгавораны 17.11.1937 да ВМП. Расстраляны 29.11.1937. Рэабілітаваны 19.5.1989.

ГАПАНОВІЧ Мікалай Пятровіч, н. у 1892 у в. Сярэднікі, настаўнік Шклоўскай НСШ № 2. Пражываў у Шклове. Арыштаваны 21.6.1938 за шпіянаж. Рэабілітаваны 2.3.1939.

ГАПАНОВІЧ Міхаіл Анісімавіч, н. у 1897 у в. Сярэднікі, селянін-аднаасобнік, пражываў у п. Беларусь Слуцкага р-на. Арыштаваны 18.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 17.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 5.12.1989.

ГАПАНОВІЧ Пётр Савіч, н. у 1884 у в. Сярэднікі, калгаснік. Пражываўу п. Чырвоная Ніва. Арыштаваны 8.12.1937 як агент польскіх разведорганаў. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 28.2.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 30.4.1989.

ГАЎРУК Міхаіл Акімавіч, н. у 1914 у в. Шалавічы, калгаснік. Пражываў у в. Лапацічы. Арыштаваны 2.6.1932 як удзельнік к/р арганізацыі. Рэабілітаваны 20.7.1989.

ГАЎРУК Павел Антонавіч, н. у 1890 у в. Шалавічы, калгаснік. Пражываў у в. Лапацічы. Арыштаваны 31.10.1933 за к/р дзейнасць. Асуджаны 23.2.1934 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 18.10.1963.

ЗАБЕЛА Сцяпан Іосіфавіч, н. у 1906 у в. Барок, стрэлачнік ст. Орша, дзе і пражываў. Арыштаваны 8.7.1938. Асуджаны 28.9.1938 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 29.10.1960.

КАНАПЛЯНІК Іван Яўсеевіч, н. у 1905 у в. Старцавічы (ц. Знамя), дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933 як член а/с групы. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 29.5.1989.

КАХАНОВІЧ Міхаіл Фёдаравіч, н. у 1848, селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Чарнёва Слуцкага р-на. Арыштаваны 23.7.1920 за выдачу камуністаў. Прыгавораны 26.7.1920 да ВМП. Рэабілітаваны 20.7.1992.

КОРБУТ Кірыл Іванавіч, н. у 1878 у в. Баслаўцы (ц. Барок), настаўнік Паповіцкай пачатковай школы. Пражываў у Чырвонаслабодскім р-не. Арыштаваны 30.1.1931 за а/с дзейнасць. Асуджаны 7.2.1932 на 3 гады высылкі. Рэабілітаваны 31.5.1989.

КОХАН Мікалай Мікалаевіч, н. у 1905 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Пераможца». Арыштаваны 17.11.1937 за а/с дзейнасць. Прыгавораны 21.1.1938 да ВМП. Расстраляны 20.3.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 30.12.1963.

ЛІХАДЗІЕЎСКІ Сцяпан Іванавіч, н. у 1911 у в. Барок. Пасля сканчэння Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». У 1933 рэпрэсіраваны і высланы на 3 гады на поўдзень Казахстана. Памёр у 1979. Рэабілітаваны. (Гл. раздзел «Нарадзіліся на Случчыне» ў кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». Т. 2. С. 478.)

МІСКЕВІЧ Афанасій Іванавіч, н. у 1892 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 5.5.1933 на 3 гады паражэння ў правах. Рэабілітаваны 21.6.1989.

МІСКЕВІЧ Навум Радзівонавіч, н. у 1871 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 25.11.1933 за к/р дзейнасць. Прыгавораны 23.2.1934 да 5 гадоў ППЛ. Памёр 23.6.1935. Рэабілітаваны 18.10.1963.

МІСКЕВІЧ Феадос Іванавіч, н. у 1883 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 5.9.1932 за к/р дзейнасць. Асуджаны 1.11.1932 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 12.11.1989.

МІСКЕВІЧ Феадосій Іванавіч, н. у 1883 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 30.10.1933 за к/р дзейнасць. Асуджаны 23.2.1934 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 5.5.1964.

МІХНЕВІЧ Аляксандр Іванавіч, н. у 1896 у в. Лапацічы, ляснік Крывошынскага лясніцтва. Пражываў у в. Крывошын Брэсцкай вобл. Арыштаваны 17.12.1944 за здрадніцтва. Асуджаны 15.1.1947 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 19.7.1993.

МІХНЕВІЧ Іосіф Іванавіч, н. у 1898 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, загадчык МТС к-са «Пераможца». Арыштаваны 17.12.1937 за шпіянаж на карысць Польшчы. Прыгавораны 21.1.1938 да ВМП. Расстраляны 28.2.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 30.4.1989.

ПАЗНЯК Аляксандр Васільевіч, н. у 1882 ув. Баслаўцы (ц. Барок), дзе і пражываў, калгаснік к-са імя Будзённага. Арыштаваны 14.3.1938 як агент-дыверсант польскай разведкі. Прыгавораны 20.9.1938 да ВМП. Расстраляны 1.10.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 24.11.1958.

ПАПКО Канстанцін Нікадзімавіч, н. у 1893 ув. Баслаўцы (ц. Барок), дзе і пражываў, калгаснік к-са імя Будзённага. Арыштаваны 14.3.1938 як агент польскай разведкі. Прыгавораны да ВМП. Памёр 25.8.1938 у Слуцкай турме. Рэабілітавацы 30.4.1989.

ПРЫБЫТАК Павел Іванавіч, н. у 1895 у в. Старцавічы (ц. Знамя). Быў рэпрэсіраваны і адбываў пакаранне (Волгалаг). Паўторна прыгавораны да ВМП. Расстраляны 4.11.1937. Рэабілітаваны 10.3.1964.

ПРЫБЫТАК Рыгор Давыдавіч, н. у 1907 у в. Баслаўцы (ц. Барок). Пражываў у п. Барок. Арыштаваны 19.9.1937 як член дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі «Братство русской правды» за к/р агітацыю. Прыгавораны 27.12.1937 да ВМП. Расстраляны 24.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 29.4.1958.

РАЖАНЕЦ Аляксандра Дземініктаўна, н. у 1908 у в. Сярэднікі, хатняя гаспадыня. Пражывала ў Нясвіжы. Арыштавана 26.5.1940 па падазрэнні, што яе кватэра была явачнай для агентаў. Асуджана 26.8.1940 на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 31.10.1989.

РОГАЛЬ Васіль Рыгоравіч, н. у 1898 у в. Еўлічы, брыгадзір к-са «Новы свет». Пражываў у пас. Вішнёўка Слуцкага р-на. Арыштаваны 19.9.1937 як член дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі. Прыгавораны 17.12.1937 да ВМП. Расстраляны 22.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 6.7.1959.

СЕМЯНОВІЧ Іосіф Васільевіч, н. у 1914у в. Ванькоўшчына. Пражываў у в. Макараўцы Гродзенскай вобл. Арыштаваны 5.3.1949 за супрацоўніцтва з нямецкімі разведорганамі. Асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі, 5 гадоў паражэння ў правах. Вызвалены 22.7.1955. Рэабілітаваны 18.6.1955.

УЛАСАВЕЦ Аляксандр Андрэевіч, н. у 1920 у в. Лапацічы, сталяр майстэрань Белпрамбуда. Пражываў у Мінску. Арыштаваны 20.8.1937 як член паўстанцкай арганізацыі. Асуджаны 2.12.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 31.3.1989.

УЛАСАВЕЦ Пётр Андрэевіч, н. у 1895 у в. Лапацічы, ветурач Капыльскай ветлячэбніцы. Пражываў у м. Капыль. Арыштаваны 23.5.1933 як член а/с шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР. Асуджаны 9.7.1933 на 5 гадоў ППЛ (Ухтпечлаг), дзе і памёр 17.2.1936. Рэабілітаваны 21.8.1956.

УЛАСАВЕЦ Пётр Ігнацьевіч, н. у 1896 у в. Лапацічы, рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1989.

ХАЦЕНКА Ефрасінья Васільеўна, н. у 1883 у м. Леніна, сялянка-аднаасобніца. Пражывала ў в. Сярэднікі. Арыштавана 18.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджана 11.5.1933 на 5 гадоў ППЛ (заменена высылкай). Рэабілітавана 14.6.1989.

ХАЦЕНКА Ксенія Рыгораўна, н. у 1893 у в. Сярэднікі, дзе і пражывала, калгасніца к-са імя Сталіна. Арыштавана 6.1.1938 за шпіянаж. Прыгаворана 15.2.1938 да ВМП. Расстраляна 13.3.1938. Пахавана ў Мінску. Рэабілітавана 12.7.1989.

ХАЦЕНКА Ксенія Цімафееўна, н. у 1893 у в. Старцавічы (ц. Знамя), калгасніца к-са імя Сталіна. Пражывала ў в. Сярэднікі. Арыштавана 19.9.1937 як член шпіёнскай арганізацыі за шпіянаж на карысць Польшчы. Прыгаворана 22.11.1937 да ВМП. Расстраляна 29.11.1937. Пахавана ў Слуцку. Рэабілітавана 31.3.1989.

ХАЦЕНКА Марыя Дзям"янаўна, н. у 1891 у в. Лапацічы, калгасніца к-са імя Сталіна. Пражывала ў п. Красны Луг. Арыштавана 11.6.1938 за садзейнічанне ў шпіянажы. Асуджана 26.9.1938 на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 20.3.1989.

ХАЦЕНКА Пётр Андрэевіч, н. у в. Сярэднікі, дзе і пражываў, калгаснік к-са імя Сталіна. Арыштаваны 19.9.1937 за шпіёнскую дзейнасць. Прыгавораны 17.12.1937 да ВМП. Расстраляны 22.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 6.4.1990.

ХАЦЕНКА Сцяпан Сцяпанавіч, н. у в. Сярэднікі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 11.5.1933 на 5 гадоў ППЛ (заменена высылкай). Рэабілітаваны 14.6.1989.

ХАЦЕНКА Сцяпан Сцяпанавіч, н. у 1885 у в. Сярэднікі, дзе і пражываў, калгаснік к-са імя Сталіна. Арыштаваны 22.8.1937 як член шпіёнскай арганізацыі за шпіянаж на карысць Полыпчы. Прыгавораны 5.11.1937 да ВМП. Расстраляны 11.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 28.4.1989.

ХАЦЕНКА Сяргей Міхайлавіч, н. у 1901 у в. Сярэднікі, камандзір роты 22 га асобнага батальёна проціпаветранай абароны. Пражываў у Мінску. Арыштаваны 23.11.1937 як агент польскай разведкі. Прыгавораны 14.12.1937 да ВМП. Расстраляны 26.2.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 21.5.1965.

ХАЦЕНКА Уладзімір Андрэевіч, н. у 1914 у в. Сярэднікі, студэнт педкурсаў пры Белпедтэхнікуме. Пражываў у п. Красны Луг. Арыштаваны 8.2.1935 за а/с агітацыю. Асуджаны 16.6.1935 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 17.11.1989.

ЦВІРКО Андрэй Антонавіч, н. у 1882 на х. Замячэцце, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Зялёная Дубрава (Дубрава). Арыштаваны 23.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 23.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 5.10.1963.

ЦЭЙКА Канстанцін Якаўлевіч, н. у 1897 у в. Старцавічы (ц. Знамя), дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 30.10.1933 за к/р дзейнасць. Асуджаны 24.2.1934 на 10 гадоў ППЛ (г. Магадан). Вызвалены 24.4.1946. Рэабілітаваны 5.5.1964.

ЦЭЙКА Кузьма Фёдаравіч, н. у 1861 у в. Старцавічы (ц. Знамя). Пражываў на х. Чарнёва. Арыштаваны 22.8.1937 за а/с агітацыю. Прыгавораны 23.9.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 5.10.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 31.5.1989.

ЦЭЙКА Фёдар Савіч, н. у 1889 у в. Старцавічы (ц. Знамя), бухгалтар Любанскага райаддзела сувязі. Пражываў у в. Заельнае Любанскага р-на. Арыштаваны 19.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 30.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 1.2.1957.

ШАХЛЕВІЧ Сцяпан Ігнатавіч, н. у 1891 у в. Лапацічы, дзе і пражываў, калгаснік. Арыштаваны 30.10.1933 за к/р дзейнасць. Асуджаны 23.2.1934 на 3 гады высылкі. Рэабілітаваны 18.10.1963.

ЯКІМОВІЧ Сяргей Сцяпанавіч, н. у 1897 у п. Міхайлаўка, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 7.4.1930 за к/р дзейнасць. Асуджаны 18.4.1930 на высылку на Далёкі Усход у Амурскую вобл. Рэабілітаваны 4.6.1989.


 

 

Оцифровка текста – Владимир ХВОРОВ
Просьба сообщать о замеченных опечатках