Подверглись политическим репрессиям – Омговичский сельсовет

Подверглись политическим репрессиям – Омговичский сельсовет

11.04.2017

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны.

АМГОВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1.

АЛЕШКА Васіль Фёдаравіч, н. у 1897 у в. Вясея, калгаснік калгаса «Краіна Саветаў», пражываў у в. Амговічы. Асуджаны 3.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 17.5.1958.

БАЛАЦЕВІЧ Лявонцій Пятровіч, н. у 1896 у в. Лошыца, працаваў на ўласнай гаспадарцы, пражываў у в. Аступішча. Асуджаны 27.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 29.3.1940.

БЕЛАЗАРОВІЧ Васіль Герасімавіч, н. у 1883 у в. Селішча Старадарожскага р-на, селянін-аднаасобнік, пражываў у в. Хінолаўка. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 24.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 6.1.1961.

БЕЛАЗАРОВІЧ Канстанцін Герасімавіч, н. у 1879 у в. Хінолаўка, дзе і пражываў, селянінаднаасобнік. Прыгавораны 27.12.1937 да ВМП. Расстраляны 24.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 6.1.1961.

БЕЛАЗАРОВІЧ Раман Мікалаевіч, н. у 1890 у в. Сліўка, дзе і пражываў, калгаснік калгаса «Другая пяцігодка». Прыгавораны 3.1.1938 да ВМП. Расстраляны 23.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 23.11.1960.

БЕЛАЗАРОВІЧ Фёдар Мікалаевіч, н. у 1905, селянін-аднаасобнік. Рэпрэсіраваны ў 1938. Рэабілітаваны ў маі 1989.

БРАНАВІЦКІ Капітон Цярэнцьевіч, н. у 1882 на х. Пчольнікі Старадарожскага р-на, калгаснік калгаса «Другая пяцігодка», пражываў у в. Старэва. Прыгавораны 14.10.1937 да ВМП. Расстраляны Рэабілітаваны 23.2.1959.

БРАНІШЭЎСКІ Станіслаў Піліпавіч, н. у 1892 у в. Лявішчы. Арыштаваны 22.9.1937. Расстраляны у Мінску. Рэабілітаваны 5.3.1959.

ГУТКОЎСКІ Васіль Аляксандравіч, н. у 1900 у в. Старэва, дзе і пражываў, калгаснік калгаса «Дру-гая пяцігодка». Прыгавораны 14.10.1937 да ВМП. Расстраляны 24.10.1937. Рэабілітаваны 23.2.1959.

ДУБОВІК Мацей Фёдаравіч, н. у 1891 у в. Старэва, дзе і пражываў, старшыня калгаса «Другая пяцігодка». Прыгавораны 14.10.1937 да ВМП. Расстраляны 24.10.1937. Рэабілітаваны 23.2.1959.

ЖАЛУНОВІЧ Антон Іосіфавіч, н. у 1893 у м. Капыль, пражываў у в. Каліта, рабочы Кучынскага лесапільнага завода. Асуджаны 11.11.1938 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 31.3.1989.

ЖАЛУНОВІЧ Цімафей Іосіфавіч, н. у 1896 у м. Капыль, пражываў у в. Хінолаўка, старшыня калгаса «Другая пяцігодка». Прыгавораны 3.1.1938 да ВМП. Расстраляны 23.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 23.11.1960.

ЖАЎРЫД Іван Андрэевіч, н. у 1872 у в. Хінолаўка, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 27.12.1937 да ВМП. Расстраляны у Слуцку. Рэабілітаваны 6.1.1961.

ЗАБРОДСКІ Васіль Палікарпавіч, н. у 1891 у в. Хорашава, дзе і пражываў, брыгадзір калгаса імя Шміта. Асуджаны 7.12.1937.

ЗАБРОДСКІ Іван Андрэевіч, н. у 1892 у в. Хорашава, дзе і пражываў, калгаснік калгаса імя Шміта. Прыгавораны 7.12.1937 да ВМП. Расстраляны 23.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 12.10.1959.

ЗУБОВІЧ Пелагея Пятроўна, н. у 1876 у в. Машчыцы, пражывала ў пас. Рубеж, хатняя гаспадыня. Прыгаворана да ВМП. Расстраляна 24.10.1937 у Слуцку. Рэабілітавана 29.6.1959.

ЗУБОВІЧ Фёдар Яфімавіч, н. у 1898 у в. Старэва, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 14.10.1937 да ВМП. Расстраляны 24.10.1937. Рэабілітаваны 23.2.1959.

ЗЯНЕВІЧ Іван Фёдаравіч, н. у 1899 у в. Баравая, праЖываў у в. Сліўка, вартаўнік канторы «Заготскот». Прыгавораны 3.1.1938 да ВМП. Расстраляны 23.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 18.8.1958.

ЛАГВІНОВІЧ Іосіф Цімафеевіч, н. у 1886 у в. Селішча Старадарожскага р-на, пражываў у в. Хінолаўка, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 20.2.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 16.7.1963.

ЛОМЕЦ (ЛАМЕЦ) Дарафей Мацвеевіч, н. у 1910 у в. Падзер, пражываў у в. Старэва, настаўнік. Прыгавораны 14.10.1937 да ВМП. Расстраляны 24.10.1937. Рэабілітаваны 23.2.1959.

МАКАРЭНЯ Васіль Мікалаевіч, н. у 1900 у в. Амговічы, пражываў на х. Ляхава, нарыхтоўшчык слуцкай канторы нарыхтоўшчыкаў. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 18.10. 1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 29.4.1989.

МАКАРЭНЯ Рыгор Сідаравіч, н. у 1896 у в. Амговічы, пражываў на х. Ціхань, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 7.12.1937 да ВМП. Расстраляны у Слуцку. Рэабілітаваны 12.10.1959.

МАКАРЭНЯ Якаў Мікалаевіч, н. у 1894 у в. Амговічы, пражываў на х. Ціхань, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 10.10.1937 да ВМП. Расстраляны 18.10.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 31.3.1989.

МАКОЎСКІ Вікенцій Міхайлавіч, н. у 1897 у в. Каліта, дзе і пражываў, машыніст МТС. Прыгаво-раны 17.11.1937 да ВМП. Расстраляны 27.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 11.8.1958.

МАКОЎСКІ Рыгор Іосіфавіч, н. у 1899 у в. Каліта, дзе і пражываў, калгаснік калгаса імя К. Лібкнехта. Прыгавораны 17.11.1937 да ВМП. Расстраляны 27.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 11.8.1958.

МІРКОЎСКІ Антон Фаміч, н. у 1895. Арыштаваны ў 1938. Рэабілітаваны.

МІСКЕВІЧ Іван Дзмітрыевіч, н. у 1901 у в. Лапацічы, пражываў у в. Каліта, калгаснік калгаса імя К. Лібкнехта. Прыгавораны 20.11.1937 да ВМП. Расстраляны 30.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 11.11.1961.

МІХНЕВІЧ Іосіф Іванавіч, н. у 1893 у в. Хорашава, дзе і пражываў, калгаснік калгаса імя Шміта. Прыгавораны 29.3.1938 да ВМП. Расстраляны у Мінску. Рэабілітаваны 21.10.1960.

МІХНЕВІЧ Павел Палікарпавіч, н. у 1896 у в. Хорашава, дзе і пражываў, калгаснік калгаса імя Шміта. Прыгавораны 27.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 21.3.1989.

НАРУЦКІ Сцяпан Васільевіч, н. у 1885. Арыштаваны ў 1938. Рэабілітаваны 30.9.1989.

ПЕНЯЗЬ Андрэй Сямёнавіч, н. у 1895. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны 16.5.1990.

ПЕНЯЗЬ Ануфрый Трафімавіч, н. у 1897. Арыштаваны ў 1938. Рэабілітаваны 30.4.1989.

ПЕНЯЗЬ Гаўрыла Мацвеевіч, н. у в. Паўлаўка. Рэпрэсіраваны ў 1931. Рэабілітаваны ў 1993.

ПЕНЯЗЬ Іван Мінаевіч, н. у 1898 у в. Амговічы, дзе і пражываў, калгаснік калгаса «Краіна Саветаў». Прыгавораны 10.10.1937 да ВМП. Расстраляны у Слуцку. Рэабілітаваны 29.4.1989.

ПЕНЯЗЬ Кацярына Адамаўна, н. у в. Паўлаўка. Рэпрэсіравана ў 1931. Рэабілітавана ў 1993.

ПЕНЯЗЬ Мікіта Андрэевіч, н. у 1894 у в. Амговічы, дзе і пражываў, калгаснік калгаса «Краіна Саветаў». Асуджаны 3.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 17.5.1958.

ПЕНЯЗЬ Фёдар Сцяпанавіч, н. у 1900 у в. Амговічы, дзе і пражываў, калгаснік калгаса імя Кірава. Прыгавораны 7.12.1937 да ВМП. Расстраляны 23.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 12.10.1959.

САЛАНОВІЧ Дзяніс Сцяпанавіч, н. у 1872 у в. Хінолаўка, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 27.12.1937 да ВМП. Расстраляны у Слуцку. Рэабілітаваны 6.1.1961.

СТАСЕВІЧ Афанасій Цімафеевіч, н. у 1897 у в. Хінолаўка, дзе і пражываў, калгаснік калгаса «Другая пяцігодка». Прыгавораны 27.12.1937 да ВМП. Расстраляны 24.1.1938 у Слуцку. Рэабілі-таваны 6.1.1961.

СТАСЕВІЧ Карп Мікалаевіч, н. у 1897 у в. Хінолаўка, дзе і пражываў, калгаснік калгаса «Другая пяцігодка». Прыгавораны 27.12.1937 да ВМП. Расстраляны 24.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 6.1.1961.

СТАШЭЎСКІ Антон Аляксандравіч, н. у 1898 у в. Каліта, дзе і пражываў, брыгадзір калгаса імя К. Лібкнехта. Прыгавораны 17.11.1937 да ВМП. Расстраляны 27.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 11.8.1958.

ТАРАН Дзмітрый Рыгоравіч, н. у 1889 у в. Амговічы, дзе і пражываў, калгаснік калгаса «Краіна Саветаў». Асуджаны 3.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Памёр у зняволенні 24.8.1943. Рэабілітаваны 17.5.1958.

ТАРАН Сяргей Фёдаравіч, н. у 1895 у в. Амговічы, пражываў на х. Ляхава, калгаснік калгаса «Новае жыццё». Прыгавораны 7.12.1937 да ВМП. Расстраляны 23.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 12.10.1959.

ЦВІРКО Аляксандр Паўлавіч, н. у 1911, пражываў у в. Старэва. Рэпрэсіраваны ў 1932. Рэабілі-таваны ў 1989.

ЦВІРКО Мікалай Пятровіч, н. у 1896 у в. Старэва, дзе і пражываў, калгаснік калгаса «Другая пяцігодка». Прыгавораны 14.10.1937 да ВМП. Расстраляны 24.10.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 23.2.1959.

ШЫДЛОЎСКІ Аляксандр Іванавіч, н. у 1903. Высланы з сям"ёй у 1930. Рэабілітаваны ў 1992.

ШЫЯН Усцін Рыгоравіч, н. у 1897 у в. Амговічы, дзе і пражываў, калгаснік калгаса «Краіна Саветаў». Прыгавораны 10.10.1937 да ВМП. Расстраляны 18.10.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 29.10.1989.

 

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2016. Кн. 3.

АСВЯЦІНСКІ Антон Іосіфавіч, н. у 1911 у в. Старэва, майстар шклозавода «Кастрычнік». Пражываў у пас. шклозавода Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 25.7.1938. Вызвалены 22.3.1939. Рэабілітаваны 22.3.1939.

АСВЯЦІНСКІ Іван Іосіфавіч, н. у 1908 у в. Старэва, майстар шклозавода «Кастрычнік». Пражываў у пас. шклозавода Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 24.7.1938 за шпіянаж. Вызвалены 22.3.1939. Рэабілітаваны 22.3.1939.

БАЛВАНОВІЧ Аляксандр Іванавіч, н. у 1895 у в. Таліца, калгаснік к-са «Хваля». Пражываў у в. Аступішча. Арыштаваны 13.10.1940. Асуджаны на 7 гадоў ППЛ, 3 гады п/п. Рэабілітаваны 28.1.1994.

БАРАНОЎСКІ Адам Усцінавіч, н. у 1898 у в. Вялікая Баравая, цыркуляршчык цагельнага завода. Жыўу п. Купішча. Арыштаваны 7.1.1938 за а/с агітацыю. Прыгавораны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 3.2.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 28.11.1989.

БЕЛАЗАРОВІЧ Васіль Гаўрылавіч, н. у 1898 у в. Сліўка, конюх. Пражываў у с. Рахункава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 23.11.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 28.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 28.4.1958.

БІРУКОВІЧ Антоній Канстанцінавіч, н. у 1889 у в. Амговічы, настаяцель царквы. Арыштаваны 10.1.1933 у в. Павуссе Дзяржынскага р-на. Прыгавораны 5.4.1933 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.1.1959.

ГУТКОЎСКІ Ігнат Пятровіч, н. у 1889 у в. Барок, калгаснік к-са «Гутніцкі». Пражываў у в. Гутніца. Арыштаваны 20.4.1932 за а/с агітацыю. Асуджаны 29.6.1932 на 3 гады. Рэабілітаваны 22.12.1989.

ДУБОВІК Антон Герасімавіч, н. у 1897 у в. Белая Лужа, калгаснік к-са імя Будзённага. Пражываў у в. Краснае. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны 10.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 12.12.1989.

КАРПОВІЧ Міхаіл Канстанцінавіч, н. у 1907 у в. Старэва, дзе і пражываў, старшыня к-са «Другая пяцігодка». Арыштаваны 19.9.1937 за шпіянаж на карысць Полынчы. Прыгавораны 7.12.1937 да ВМП. Расстраляны 23.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 30.6.1989.

КЛЯЗОВІЧ Антон Андрэевіч, н. у 1902 у в. Вялікі Быкоў, старшыня калгаса «Перамога». Пражываў у в. Стары Гуткоў. Арыштаваны 29.8.1951 за тэрарыстычны намер. Асуджаны на 25 гадоў ППЛ, 5 гадоў п/п з канфіскацыяй маёмасці (Камышлаг, Омская вобл.). Вызвалены ў 1954. Рэабілітаваны 17.11.1992.

КОТ Антон Сцяпанавіч, н. у 1903 у в. Хінолаўка, нач. сельскагаспадарчага сектара. Пражываў у Карэльскай АССР, Мядзведжагорск. Арыштаваны 14.9.1937. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 20.10.1937. Пахаваны на ст. Мядзведжая Тара. Рэабілітаваны 8.12.1956.

КРУКОЎСКАЯ Вольта Мікалаеўна, н. у 1905 на х. Саколінск, дзе і пражывала, сялянка. Арыштавана за садзейнічанне ў а/с дзейнасці. Асуджана 12.7.1929 на 3 гады высылкі ў Сібір. Рэабілітавана 24.5.1958.

КРУКОЎСКАЯ Еўдакія Фёдараўна, н. у 1894 у в. Сліўка, сялянка. Пражывала на х. Саколінск. Арыштавана ў чэрвені 1929 за а/с дзейнасць. Асуджана 12.7.1929 на 3 гады высылкі ў Сібір. Рэабілітавана 24.5.1958.

МІСКЕВІЧ Іван Конанавіч, н. у 1867 у в. Лапацічы, вартаўнік Кучынскай МТС. Пражываў у в. Каліта. Арыштаваны 22.8.1937 як член дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі «Братство русской правды». Прыгавораны 27.12.1937 да ВМП. Расстраляны 24.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 29.4.1958.

МІХАЙЛОЎСКІ Трафім Адамавіч, н. у 1893 у в. Падстарэва, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 4.10.1932. Асуджаны 2.12.1932 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 13.5.1989.

МІХНЕВІЧ Пётр Аляксандравіч, н. у 1899 у в. Хорашава, дзе і пражываў, калгаснік к-са імя Шміта. Арыштаваны 7.12.1937 як агент польскай разведкі. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 23.9.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 27.4.1989.

ПЕНЯЗЬ Васіль Пятровіч, н. у 1878 у в. Падлошыца, дзе і пражываў, рабочы саўгаса імя Будзённага. Арыштаваны 13.11.1933 за шкодніцтва. Асуджаны 10.2.1934 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 3.8.1956.

ПЕНЯЗЬ Праскоўя Іванаўна, н. у 1901 у в. Кальчыцы, калгасніца к-са «Краіна Саветаў». Пражывала ў в. Амговічы. Арыштавана 27.4.1946 за а/с агітацыю. Асуджана 23.6.1948 на 7 гадоў ППЛ, 3 гады паражэння ў правах. Вызвалена 6.4.1953. Рэабілітавана 6.4.1967.

ПЕНЯЗЬ Рыгор Пятровіч, н. у 1888 у в. Амговічы, цясляр саўгаса імя Будзённага. Пражываў у в. Падлошыца. Арыштаваны як член к/р трупы, за шкодніцтва. Асуджаны 10.2.1934 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 3.8.1956.

САЛАНОВІЧ Фёдар Сцяпанавіч, н. у 1881 у в. Амговічы, селянін-аднаасобнік, пражываў у в. Паўлаўка. Арыштаваны за а/с агітацыю. Асуджаны 10.5.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 12.12.1989.

СТАТКЕВІЧ Вікенцій Рамуальдавіч, н. у 1875 у в. Баравая, селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Востраў Старадарожскага р-на. Арыштаваны 22.8.1938 як член к/р арганізацыі за шпіянаж. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 9.10.1938. Рэабілітаваны 24.8.1959.

СТАШЭЎСКАЯ Вольта Аляксандраўна, н. у 1903 у в. Каліта, настаўніца, часова не працавала. Пражывала ў в. Усвеча Расонскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 10.11.1937 як член сям"і ворага народа. Асуджана 28.11.1937 на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 18.10.1989.

СТРУКОЎСКІ Мікалай Фёдаравіч, н. у 1887 у в. Старажоўка Жыткавіцкага р-на, мітрафорны протаіерэй. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. 3 1919 у в. Амговічы, настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы. Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з вікарным епіскапам Слуцкім Мікалаем (Шамяціла) і 20 інш. святарамі на 5 гадоў ППК. Вызвалены ў 1939. У 1945 вярнуўся ў Беларусь. Рэабілітаваны 2.4.1965.

ФІЛІПОВІЧ Вітольд Адамавіч, н. у 1903 у в. Старэва, ст. інжынер Дзіпралестрансу. Пражываў у Ленінградзе. Арыштаваны 1.9.1937. Расстраляны 20.9.1937. Рэабілітаваны.

ЦВІРКО Сцяпан Іосіфавіч, н. у 1871 у в. Старэва, дзе і пражываў, селянінаднаасобнік. Арыштаваны 4.10.1932 за а/с агітацыю. Асуджаны на 3 гады высылкі ў Казахстан. Рэабілітаваны 31.5.1989.

ШУБА-ЯБЛОНСКІ Сцяпан Віктаравіч, н. у 1881 у в. Сорагі, служачы Слуцкага леспрамгаса. Пражываў у в. Кучына. Арыштаваны 19.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 10.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 25.8.1989.

ШЫЛОВІЧ Іван Васільевіч, н. у 1890 у в. Харашоўка, дзе і пражываў, калгаснік. Арыштаваны 18.3.1933 за к/р агітацыю. Асуджаны 11.5.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 29.8.1989.

ШЫЯН Віргінія Францаўна, н. у 1896 у в. Амговічы, дзе і пражывала, калгасніца к-са «Краіна Саветаў». Арыштавана 27.4.1946 за а/с агітацыю. Асуджана 23.6.1948 на 7 гадоў ППЛ, 3 гады п/п. Вызвалена 27.4.1953. Рэабілітавана 6.4.1967.

 

 

Оцифровка текста – Владимир ХВОРОВ
Просьба сообщать о замеченных опечатках

 

 

Примечание

Решением Минского областного Совета депутатов от № 219 от 30 октября 2009 года «Об изменении административно-территориального устройства Минской области» упразднена административно-территориальная единица Омговичский сельсовет Слуцкого района.