Подверглись политическим репрессиям – город Слуцк

Подверглись политическим репрессиям – город Слуцк

17.03.2017

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны

ГОРАД СЛУЦК

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1.

АДАМОВІЧ Антоній, н. у 1890, іераманах-абнаўленец. Арыштаваны 1.4.1933, зняволены на 5 гадоў у ППЛ. Далейшы лёс невядомы.

АДАСЬ Фёдар Сцяпанавіч, н. у 1901, старшы дарожны майстар 13-й дыстанцыі пуці чыгункі. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

АІШАР (АНШАР) Майсей Залманавіч, н. у 1888. Асуджаны 17.5.1933 на высылку ў Казахстан тэрмінам на 3 гады. Рэабілітаваны 20.7.1959.

АКУЛІЧ Васіль Фёдаравіч, н. у 1897, шавец арцелі. Прыгавораны 11.10.1938 да ВМП. Расстраляны 31.10.1938. Рэабілітаваны 5.1.1971.

АЛЬФЯРОВІЧ Баніфацый Герасімавіч, н. у 1882, справавод канцылярыі пошты. Асуджаны 7.6.1933, паўторна ў 1934 на пазбаўленне права пражывання ў пэўных населеных пунктах тэрмінам на 3 гады. Рэабілітаваны 31.3.1989.

АНТАШЭЎСКІ Апанас Фёдаравіч, н. 18.12.1887. Упаўнаважаны Камітэта нарыхтовак СНК БССР па Капыльскім р-не Слуцкай акругі. Асуджаны 17.12.1937. Расстраляны 21.1.1938. Рэабілітаваны 21.6.1989.

АРЦЮШЭЎСКІ Канстанцін Фаміч, н. у 1876 у м. Койданава, санітар Слуцкага ветэрынарнага участка. Асуджаны 20.12.1937. Расстраляны 28.12.1937. Рэабілітаваны 17.8.1962.

АС Меер Абрамавіч, н. у 1890, рахункавод торфаарцелі. Асуджаны 26.5.1938. Расстраляны 22.7.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 21.12.1959.

АСВЯЦІМСКІ Марк Аляксандравіч (1886 – 1938). Ураджэнец Слуцка. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўдзельнік з"ездаў прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацыяй і партый у Мінску ў сакавіку і ліпені 1917, адзін з кіраўнікоў слуцкай павятовай міліцыі пры мясцовым камісарыяце Часовага ўраду. У 1918 сябар партыі беларускіх эсэраў, адзін з кіраўнікоў Слуцкага беларускага нацыянальнага камітэта. У 1919 – 1920 член ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), да 1924 узначальваў яе павятовы камітэт у Слуцку. Удзельнічаў у культурніцкіх акцыях арганізацыі «Папарацькветка». Прыхільнік збліжэння з бальшавікамі. Двойчы, у 1919 і 1921, часова арыштоўваўся ЧК як эсэраўскі актывіст. У 1924, пасля ліквідацыі БПС-Р, адышоў ад палітычнай дзейнасці. У 1930-я гады працаваў эканамістам Гомельскага тлушчкамбіната. Арыштаваны 11.2.1938, па прыгавору «тройкі» расстраляны 1.11.1938. Рэабілітаваны 13.7.1960.

АСІПОВІЧ Іван Васільевіч, н. у 1896, памочнік начальніка сувязі 86-га стралковага палка. Прыгавораны да ВМП 25.7.1921. Расстраляны 27.7.1921. Рэабілітаваны 18.11.1992.

АХРАМОВІЧ Іосіф Людвігавіч, н. у 1889, пячнік. Прыгавораны 28.9.1938 да ВМП. Расстраляны 9.10.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 7.5.1958.

АЧАПОЎСКІ Нічыпар Сямёнавіч, н. у 1863, псаломшчык Свята-Міхайлаўскай царквы. Арыштаваны 14.3.1933. Высланы на 3 гады. Лёс невядомы.

БАГДАШЫЦ Пётр Іванавіч, н. у 1889, планавік Слуцкага лесадрэўсаюза. Асуджаны 3.11.1937. Расстраляны 16.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 2.12.1961.

БАГЛАЕЎ Іван Піліпавіч, н. у 1892, удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне ў 1919 – 1920. У 1937 рэпрэсіраваны, у 1938 расстраляны.

БАРАНАЎ Іван Фаміч, н. у 1905 у Магілёве, начальнік 921-га дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка. Асуджаны 22.11.1937. Расстраляны 3.12.1937 у Мінску. Рэабілітаваны 25.8.1958.

БАРАНАЎ Фама Сцяпанавіч, н. у 1893 у Заслаўскім р-не, аператар Слуцкай паштовай канторы. Асуджаны 4.6.1933, паўторна 19.2.1934 на пазбаўленне права пражывання ў пэўных населеных пунктах СССР. Рэабілітаваны 31.3.1989.

БАРАНОЎСКАЯ Ганна Паўлаўна, н. у 1907 у в. Машчыцы, мовазнаўца, працавала мал. навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы АН БССР. Арыштавана 24.8.1937, прыгаворана 29.10.1937 да ВМП. Рэабілітавана 13.9.1966.

БАРАНОЎСКАЯ Марыя Пятроўна, н. у 1882, хатняя гаспадыня. Асуджана 26.9.1938. Рэабілітавана 31.3.1989.

БАРАНОЎСКІ Лаўрэнцій Фёдаравіч, н. у 1890, калгаснік. Асуджаны 17.5.1933 на высылку ў Казахстан тэрмінам на 3 гады. Рэабілітаваны 20.7.1959.

БАРАНОЎСКІ Мікалай Сямёнавіч, н. у 1912, рабочы будаўнічай канторы. Асуджаны 17.12.1937. Расстраляны 21.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 19.12.1956.

БАРТАШЭЎСКІ Аляксандр Эдуардавіч, н. у 1882 у в. Бязверхавічы, цясляр Слуцкага леспрамгаса. Асуджаны 10.3.1938. Расстраляны 7.4.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 26.12.1959.

БАТАЛІН Уладзімір Міхайлавіч, н. у 1871, протаіерэй, настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы. Арыштаваны 14.3.1933. Высланы на 3 гады ў Казахстан.

БЕЙНЕР Іосіф Станіслававіч, н. у 1906, брыгадзір 13-й дыстанцыі пуці чыгункі. Расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

БЕЛЬСКІ Сяргей Сцяпанавіч, н. у 1900, начальнік чыгуначнай станцыі Слуцк. Асуджаны 15.2.1938. Расстраляны 28.2.1938. Рэабілітаваны 23.4.1957.

БЕРАЗІНСКІ Франц Якаўлевіч, н. у 1880, брыгадзір 13-й дыстанцыі пуці чыгункі. Асуджаны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

БОНДАРАЎ Ігнат Іванавіч, н. у 1911, брыгадзір 9-га акалодка 13-й дыстанцыі пуці. Асуджаны 14.10.1944 на 8 гадоў пазбаўлення вол i i на 3 гады пазбаўлення правоў. Рэабілітаваны 23.6.1964.

БОРТНІК Леанід Мацвеевіч, н. у 1925, вальцоўшчык млына «Прагрэс». Асуджаны 30.11.1944 на 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Рэабілітаваны 28.1.1958.

БРЖАЗОЎСКІ Арсеній Пятровіч, н. у 1906, камандзір узвода 11-га сп. Асуджаны 25.11.1939 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 13.7.1960.

БРОСЕЛЬ Вера Генрыхаўна, н. у 1882 у Шнеку, хатняя гаспадыня. Асуджана 18.3.1930 на пазбаўленне права пражывання ў пэўных населеных пунктах тэрмінам на 3 гады. Рэабілітавана двойчы: 13.7.1989 і 29.10.1992.

БРОСЕЛЬ Міхаіл Вікенцьевіч, н. у 1879 у Гродзенскай губ. Асуджаны ў 1930 на 3 гады пазбаўленняволі. Рэабілітаваны двойчы: 13.7.1989 i 29.10.1992.

ВАЙШВІЛА Леанід Якаўлевіч, н. у 1902, дарожны майстар чыгункі. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

ВАРАНЕЦКІ Іосіф Рыгоравіч, н. у 1873. Прыгавораны 26.7.1920 да ВМП. Рэабілітаваны 13.11.1992.

ВЕЙГУЛЬ Іосіф Ягоравіч, н. у 1890 у Латвіі, загадчык Слуцкай нафтабазы. Асуджаны 28.9.1938. Расстраляны 9.10.1938. Рэабілітаваны 15.11.1961.

ВІЛЕНЧЫК Меер Міхелевіч, н. у 1905, рабочы па найме. Асуджаны 10.6.1925 на высылку на Урал на 3 гады. 20.1.1928 пазбаўлены права пражывання ў пэўных населеных пунктах тэрмінам на 3 гады. Рэабілітаваны 28.5.1992.

ВІШНЕЎСКАЯ Марыя Фамінічна, н. у 1895 у Польшчы, хатняя гаспадыня. Асуджана 17.12.1937. Расстраляна 22.1.1938 у Слуцку. Рэабілітавана 15.6.1959.

ВІШНЕЎСКІ Іосіф Ігнатавіч, н. у 1891 у Польшчы, член Слуцкага акруговага суда. Асуджаны 17.12.1937. Расстраляны 26.12.1937 у Мінску. Рэабілітаваны 15.6.1959.

ВОЛАТ Соф"я Іванаўна, н. у 1871 у в. Замосце, хатняя гаспадыня. Асуджана 9.12.1937. Расстраляна 22.1.1938 у Слуцку. Рэабілітавана 30.3.1989.

ВОЛКАВА (ВОЛК) Дзіянісія Ксавер"еўна, н. у 1883, піяніетка кінатэатра. Расстраляна 29.11.1937 у Слуцку. Рэабілітавана 26.6.1959.

ВУСАЎ Уладзімір Паўлавіч, н. у 1899 у Барысаве, начальнік ДЭУ-921. Асуджаны 1.7.1938. Расстраляны 1.7.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 27.2.1958.

ГАПАНОВІЧ Міхаіл Пятровіч, н. у 1904 у в. Сярэднікі, загадчык справаводства аўтатранспартнай роты ў Слуцку. Асуджаны 28.11.1937. Расстраляны 11.12.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 28.2.1962.

ГАЎРУК Юрый Паўлавіч, н. у 1905 у Слуцку, дацэнт кафедры мовы і літаратуры Магілёўскага педінстытута. Арыштаваны 8.2.1935. Рэабілітаваны 27.2.1958.

ГАЎРЫЧЭНКА Аляксей Сямёнавіч, н. у 1904 у в. Ямнае Кіраўскага р-на, майстар 2-га прарабскага пункта чыгуначнай ст. Слуцк. Асуджаны 20.11.1937. Расстраляны 10.12.1937. Рэабілітаваны 4.3.1958.

ГАШЭЎСКАЯ Дар"я Сідараўна, н. у 1900 у Бесарабіі, прачка в/ч 6355, якая дыслацыравалася ў Слуцку. Асуджана двойчы: 26.9.1938 на 5 гадоў ППЛ і 11.7.1949. Рэабілітавана 20.3.1989.

ГЕРАСІМОВІЧ Анатоль Дзмітрыевіч, н. у 1911 у в. Устрань. Асуджаны 17.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 5.3.1960.

ГЕРАСІМОВІЧ Арсеній Дзмітрыевіч, н. у 1913 у в. Устрань. Асуджаны 17.5.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 5.3.1960.

ГІРЭЛЬ Васіль Васільевіч, н. у 1901, рабочы чыгункі. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

ГРОМАЎ (ГРОМ) Васіль Рыгоравіч, н. у 1902 у в. Семурадцы Тураўскага р-на, рабочы камунальнага аддзела Слуцкага гарсавета. Асуджаны 14.10.1937. Расстраляны 26.10.1937 у Мінску. Рэабілітаваны 27.3.1989.

ГРУШЭЎСКІ Уладзімір Лявонцьевіч, н. у 1893, працаваў галоўным бухгалтерам Бабруйскага мясакамбіната. Асуджаны 29.10.1937. Расстраляны 15.11.1937. Рэабілітаваны 21.11.1957.

ГРЫЦКЕВІЧ Іосіф (Іван) Адамавіч, н. у 1895 у Полынчы, загадчык ларка арцелі інвалідаў у Слуцку. Асуджаны 26.5.1938. Расстраляны 22.7.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 4.12.1958.

ГУСЕВА Таццяна Сігізмундаўна, н. у 1883 у Мазырскім р-не, повар Слуцкага ваеннага шпіталя. Асуджана 17.12.1937. Расстраляна 21.1.1938 у Слуцку. Рэабілітавана 19.12.1956.

ДАБРАВОЛЬСКІ Аляксандр Мікалаевіч, н. у 1895 у в. Обруб Гродзенскай вобл., завуч слуцкай СШ № 1. Асуджаны 7.12.1937. Расстраляны 23.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 9.5.1957.

ДАРАШКЕВІЧ Іосіф Францавіч, н. у 1894, рахункавод. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

ДОЎБІК Алена Аляксандраўна, н. у 1892 у в. Грыцэвічы Клецкага р-на, сакратар 2-га ўчастка народнага суда г. Слуцк. Асуджана 17.12.1937. Расстраляна 21.1.1938 у Слуцку. Рэабілітавана 19.12.1956.

ДУБОЎСКІ Фадзей Аляксеевіч, н. у 1889, грузчык чыгуначнай ст. Слуцк. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

ДУБОЎСКІ Фёдар Пятровіч, н. у 1898 у в. Барсукі Полацкага пав., упаўнаважаны Слуцкага акруговага АДПУ НКУС БССР. Асуджаны 1. 7,1938. Расстраляны 16.9.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 8.3.1958.

ЖАЎРЫД Павел Якаўлевіч, н. у 1889 у фальварку Цецяроўка Слуцкага пав., у 1909 закончыў Слуцкую гімназію, у 1917 – Віленскае ваеннае вучылішча. Працаваў юрысконсультам Слуцкага земаддзела, быў арыштаваны за «сувязь з Дзянікіным». Вызваліўся ў 1919 па амністыі і вярнуўся ў Слуцк, дзе яго абралі старшынёй Слуцкага беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). Праводзіў актыўную работу па арганізацыі Беларускай рады Случчыны. Быў адным з кіраўніком Слуцкага паўстання 1920. Пасля пераехаў у Вільню, дзе прымаў актыўны ўдзел амаль ва ўсіх беларускіх арганізацыях. У 1923 атрымаў грамадзянства БССР і пераехаў у Мінск, дзе ўладкаваўся на працу ў Белсельпрамсаюз, пазней быў карэктарам у Інбелкульце, з 1929 – стыльрэдактарам газеты «Звязда». 18.7.1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны 10.4.1931 на 3 гады ППЛ. У 1937 асуджаны на 10 гадоў ППЛ. Пакаранне адбываў у Комі АССР. Памёр у лагеры. Рэабілітаваны 10.6.1988.

ЖДАНКО Аляксандр Паўлавіч, н. у 1902 у Слуцку, электраманцёр. Асуджаны 25.10.1938 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 30.7.1957.

ЖОЛУДАЎ Карнілій Максімавіч, н. у 1892 у Віцебску, старшыня Слуцкага акрвыканкома. Асуджаны 28.6.1938. Расстраляны 28.6.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 29.12.1966.

ЗАБЕЛА Фёдар Іванавіч, н. у 1865 у в. Боркі. Асуджаны 8.1.1938. Расстраляны 8.2.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 14.4.1989.

ЗАСІМОВІЧ Савацій, ігумен Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра. Арыштаваны 1.4.1933, высланы на 3 гады ў Казахстан. Лёс невядомы.

ЗАХАРЭВІЧ Генадзь, н. у 1868, протаіерэй, з 1926 настаяцель Слуцкага Свята-Успенскага сабора. Арыштаваны 14.3.1933, сасланы ў Казахстан на 3 гады. Лёс невядомы.

ЗАЯЦ Вікенцій Якаўлевіч, н. у 1905 у в. Вынісцы, каваль. Асуджаны 5.11.1936. Расстраляны 11.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 20.11.1959.

ЗАЯЦ Парфірый Парфір"евіч, н. у 1879, манеўровы машыніст ст. Слуцк. Асуджаны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

ЗДАНКО Пракоп Яўхімавіч, н. у 1879, дыякан Слуцкага сабора. Асуджаны 20.11.1929 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 26.3.1992.

ЗІБЕРТ Вітольд Вячаслававіч, н. у 1895 у Полыйчы, тэхнік-наглядчык Слуцкай трыкатажнай фабрыкі. Асуджайы 3.1.1938. Расстраляны 23.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 5.5.1988.

ЗІНДА Цыля Ізраілеўна, н. у 1901 у Мінску, справаюд Слуцкага рэўкома. Асуджана 23.9.1921 на высылку за межы Беларусі на 1 год. Рэабілітавана 6.6.1992.

ІАСЯЛЕВІЧ Ліза Шлёмаўна, н. у 1906. Асуджана 10.6.1925 на 3 гады высылкі. 21.8.1925 выслана ў Палесціну. Рэабілітавана 28.5.1992.

ІАХЕЛЬСОН Рахіль Іосіфаўна, н. у 1893, артыстка народнага тэатра г. Слуцк. Асуджана 23.9.1921 на высылку за межы Беларусі на 1 год. Рэабілітавана 6.6.1992.

КАБЫЛЕЎСКІ Міхаіл Карлавіч, н. у 1885, да рэвалюцыі служыў у паліцыі. Прыгавораны 25.7.1920 да ВМП. Звестак аб выкананні прыгавору няма. Рэабілітаваны 26.3.1992.

КАЛЯДА Васіль Захаравіч, н. у 1911, машыніст вадакачкі. Асуджаны 27.11.1937. Рэабілітаваны 16.1.1989.

КАМЕНШТЭЙН Саламон Давыдавіч, н. у 1895 у Беластоцкім пав., сакратар Слуцкага акруговага камітэта КП(б)Б. Асуджаны 30.10.1937. Расстраляны 31.10.1937 у Мінску. Рэабілітаваны 14.11.1956.

КАРАЛЕЎСКІ Канстанцін Аляксеевіч, н. у 1907. Арыштаваны 30.6.1937. Асуджаны 19.12.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 22.4.1957.

КАРАСІК Мойша-Міхель Іцкавіч, н. у 1901 у Асіповічах, бухгалтар слуцкай тарфяной арцелі «Энергія». Асуджаны 26.5.1938. Расстраляны 22.7.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 30.3.1989.

КАРАЧУН Аляксандр Васільевіч, н. у 1904, журналіст. Асуджаны 4.11.1933 на 5 гадоў ППЛ з заменай на высылку ў Заходнюю Сібір на той жа тэрмін. Рэабілітаваны 24.8.1956.

КАЎШУЛЬ Анатоль Эрнэставіч, н. у 1908 у Германіі, баец 11-га сп, які дыслацыраваўся ў Слуцку. Асуджаны 28.10.1932 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 26.5.1992.

КЕДЫШ (КЕНДЫШ) Яўхім Паўлавіч, н. у 1877 у в. Белічы, вартаўнік сянной базы ў Слуцку. Асуджаны 10.3.1938. Расстраляны 7.4.1938.

КЕНДЫШ Уладзімір Рыгоравіч, н. у 1900 у Польшчы, загадчык канцылярыі Слуцкага райвыканкома. Асуджаны 9.12.1937. Расстраляны 22.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 22.9.1958.

КІРЭЕВА Таццяна Паўлаўна, н. у 1925, сакратар Слуцкага райвыканкома. Асуджана 14.8.1945 на 5 гадоў ППЛ з пазбаўленнем правоў тэрмінам на 2 гады. Рэабілітавана 22.7.1969.

КІСЕЛЬ Адольф Мікалаевіч, н. у 1883 у в. Барок, кур"ер Слуцкага гарсавета. Асуджаны 10.11.1933 на 10 гадоў высылкі, якую адбываў у Мінусінску. Памёр у 1949 у Слуцку. Рэабілітаваны 31.5.1989.

КІСЯЛЁЎ Мітрафан Васільевіч, н. у 1906, дзяжурны па чыгуначнай ст. Слуцк. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

КІУЛА Венядзікт Сідаравіч, н. у 1864, селянінаднаасобнік. Асуджаны 14.2.1938. Расстраляны 13.3.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 6.5.1989.

КЛІМ Іван Іванавіч, н. у 1903 у Дрысенскім р-не, рабочы. Асуджаны 22.11.1937. Расстраляны 3.12.1937 у Мінску. Рэабілітаваны 25.8.1958.

КЛІМАЎ Абрам Аляксандравіч, н. у 1899 у Пінскім пав., старшыня праўлення Слуцкага жакта. Асуджаны 17.12.1937. Расстраляны 21.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 2.6.1958.

КЛІМАЎ Раман Абрамавіч, н у 1924 у Слуцку, кладаўшчык арцелі «1 Мая». Асуджаны 16.7.1949 на 25 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 19.10.1966.

КЛЯШЭВІЧ Фёдар Васільевіч, н. у 1874 у Слуцку, касір паштовай канторы. Асуджаны двойчы: 7.6.1933 і 19.2.1934 на пазбаўленне права пражывання ў пэўных населеных пунктах СССР тэрмінам на 3 гады. Рэабілітаваны 31.3.1989.

КОБЫЗЕЎ Уладзімір Іванавіч, н. у 1895 у г. Грозны, начальнік дарожнага ўчастка. Асуджаны 19.10.1940 на 8 гадоў ППЛ. Памёр у зняволенні 28.7.1942. Рэабілітаваны 1.6.1965.

КОЗЫР Надзея Ільінічна, н. у 1908 у Літве, касір чыгуначнай ст. Слуцк. Асуджана 27.5.1945 на 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Рэабілітавана 29.8.1956.

КОХАН Ігнат Герасімавіч, н. у 1888, іерэй, клірык Слуцкага Свята-Успенскага сабора, арыштаваны 14.3.1933. Высланы ў Паўночны край на 5 гадоў. Лёс невядомы.

КОХАН Іосіф Васільевіч, н. у 1905 у в. Лапацічы, возчык арцелі інвалідаў «Чырвоная Зорка». Асуджаны 21.1.1938. Расстраляны 20.2.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 19.5.1961.

КРЫВАДУБСКІ Ігнат Ігнатавіч, н. у 1894, псаломшчык Слуцкага Свята-Успенскага сабора з 1925. Асуджаны на 3 гады зняволены ППЛ. Лёс невядомы.

КУДЗІНОЎСКІ Рыгор Сцяпанавіч, н. у 1860 у засценку Смолева Слуцкага пав. Прыгавораны 27.7.1920 да ВМП. Звестак аб выкананні прыгавору няма. Рэабілітаваны 18.9.1922.

КУЛАН Іван Майсеевіч, н. у 1898 у Ганцавіцкім р-не, вартаўнік Слуцкага гарсавета. Асуджаны 19.3.1952 на высылку ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны 7.1.1960.

КУЛІКОЎСКІ Пётр Паліектавіч, н. у 1896 у Слуцку, бляхар. Асуджаны і расстраляны ў 1938.

КЎР"ЯНОВІЧ Якаў Фядотавіч, н. у 1891, камендант Слуцкай будаўнічай канторы. Асуджаны 26.9.1938. Расстраляны 7.10.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 19.7.1958.

ЛАЗАРЭВІЧ Антон Кліменцьевіч, н. у 1882 у Нясвіжы. Асуджаны 14.11.1938 на 8 гадоў зняволення ў ППЛ. Памёр у зняволенні 26.2.1942. Рэабілітаваны 29.1.1959.

ЛАПІЦЬКО Міхаіл Канстанцінавіч, н. у 1896, загадчык склада канторы культтавараў. Асуджаны 11.10.1938. Расстраляны 31.11.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 12.3.1954.

ЛЕШЧАНКА Марцін Людаігавіч, н. у 1884 у в. Замосце, вартаўнік панчошнай фабрыкі. Асуджаны 22.10.1937. Расстраляны 1.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 21.7.1958.

ЛІСОЎСКІ Аляксандр Іванавіч, н. у 1872, псаломшчык. Арыштаваны 14.3.1933, зняволены на 3 гады ў ППЛ. Лёс невядомы.

ЛІХАДЗІЕЎСКІ Іосіф Іванавіч, н. у 1909 у в. Гарохаўка. Асуджаны 12.6.1945 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 7.4.1960.

ЛОБАН Міхаіл Лявонцьевіч, н. у 1896 у Капыльскім р-не, загадчык базы. Асуджаны 25.9.1938. Расстраляны 7.10.1938. Рэабілітаваны 20.9.1961.

ЛУКАШЭВІЧ Міхаіл Лаўрэнцьевіч, н. у 1870 на Навагрудчыне, святар. Асуджаны 17.6.1927 на пазбаўленне права пражывання ў пэўных населеных пунктах СССР тэрмінам на 3 гады. Рэабілітаваны 21.4.1992.

ЛУК"ЯНЧЫК Мікалай Мікітавіч, н. у 1913 у в. Старцавічы, трактарыст Слуцкага райдараддзела. Асуджаны 15.11.1937. Расстраляны 24.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 24.4.1959.

ЛУК"ЯНЧЫК Мікіта Савіч, н. у 1892 у в. Старцавічы, вартаўнік. Асуджаны 5.1.1937. Расстраляны 11.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 24.4.1959.

МАГІЛЕНСКІ Янкель Ёселевіч, н. у 1876, касір арцелі. Асуджаны 20.10.1937 на 10 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у зняволенні ў 1938. Рэабілітаваны 29.12.1988.

МАНДЗЕЛЬ Матуль Мойінавіч, н. у 1906, токар. Асуджаны 19.6.1925 на высылку на Урал на 3 гады. Рэабілітаваны 28.5.1992.

МАРДВІЛКА Пётр Канстанцінавіч, н. у 1875, царкоўны служка. Арыштаваны 14.3.1933. Сасланы ў Казахстан на 3 гады. Лёс невядомы.

МАРКЕВІЧ Аляксандр Паўлавіч, н. у 1896. Асуджаны 10.11.1929 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 2.3.1992.

МАСКАЛЕНКА Гаўрыла Максімавіч, н. у 1885, начальнік аддзела крымінальнага вышуку. Асуджаны 29.10.1921. Вызвалены, але пазбаўлены права займаць адказныя пасады на працягу 2 гадоў. Рэабілітаваны 7.10.1992.

МАСЛАВА Ніна Мацвееўна, н. у 1920 у Барысаўскім р-не, повар. Асуджана 4.10.1947 на 6 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 22.10.1955.

МАСЮК Пракоп Сцяпанавіч, н. у 1899 у в. Папоўцы, рабочы. Асуджаны 20.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 10.1.1959.

МАТАЛЫЦКАЯ Ганна Андрэеўна, н. у 1915. Асуджана 22.7.1935 на высылку за межы рэспублікі. Рэабілітавана 11.7.1962.

МАТАЛЫЦКАЯ Ніна Андрэеўна, н. у 1911, прыбіральшчыца. Асуджана 22.7.1935 на высылку за межы рэспублікі. Рэабілітавана 11.7.1962.

МАЦКЕВІЧ Леанід Канстанцінавіч, н. у 1900 у Чэрвенскім р-не, бухгалтар канторы сувязі ў Слуцку. Асуджаны 21.9.1938. Расстраляны 1.10.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 26.5.1958.

МІЛАДОЎСКІ Канстанцін Антонавіч, н. у 1881 у Полыпчы, кіяскёр. Асуджаны 27.9.1938. Расстраляны 7.10.1937 у Мінску. Рэабілітаваны 7.1.1958.

МІЛЛЕР Ванда Ігнатаўна, н. у 1899, дырэктар гасцініцы. Асуджана 29.3.1938. Расстраляна 29.10.1938. Рэабілітавана 12.10.1960.

МІРАНОВІЧ Сцефаніда Сцяпанаўна, н. у 1902, краўчыха. Асуджана 9.11.1937. Расстраляна 21.11.1937 у Слуцку. Рэабілітавана 22.10.1959.

МІСЮЧЭНКА Павел Васільевіч, н. у 1911 у Капыльскім р-не, экспедытар. Асуджаны 19.8.1933 на 2 гады ППЛ. Рэабілітаваны 24.8.1956.

МІХАЙЛАЎ Павел Лукашавіч, н. у 1893 у Польшчы, дырэктар інкубацыйнай станцыі. Асуджаны 17.11.1935 на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 16.3.1960.

МЫСЛІЦКІ Іосіф Серафімавіч, н. у 1892 у Капыльскім р-не, шавец інваліднай арцелі. Прыгавораны 3.11.1938 да ВМП. Звестак аб выкананні прыгавору няма. Рэабілітаваны 29.4.1959.

МЫШУК Іван Іванавіч, н. у 1882, рабочы чыгункі. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

НІЧЫПЯРОВІЧ Соф"я Сільвестраўна, н. у 1902 у в. Баслаўцы, хатняя гаспадыня. Асуджана 22.9.1938 на 10 гадоў ППЛ. Пасля адбыцця тэрміну пакарання была накіравана на пасяленне ў Краснаярскі край. Рэабілітавана 10.9.1959.

НОВІК Мікалай Ануфрыевіч, н. у 1897 у Чырвонаслабодскім р-не, экспедытар. Асуджаны 17.11.1937. Расстраляны 27.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 26.10.1962.

НОВІК Яўхім Лаўрэнцьевіч, н. у 1858 на Старобіншчыне, бондар. Асуджаны 8.1.1938. Расстраляны 8.2.1938 ў Мінску. Рэабілітаваны 14.4.1989.

НЯМКОВІЧ Леанід Міхайлавіч, н. у 1910, артыст Слуцкага калгасна-саўгаснага тэатра. Асуджаны 17.12.1937. Расстраляны 21.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 29.4.1959.

НЯЧАЙ Міхаіл Аляксандравіч, н. у 1903, бухгалтар. Асуджаны 17.12.1937. Расстраляны 21.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 19.12.1956.

ОДЗІН Эдуард Андрэевіч, н. у 1896 у Латвіі, ваеннаслужачы. Асуджаны 26.9.1938. Расстраляны 7.10.1938. Рэабілітаваны 15.3.1963.

ПАЛЬЧЫК Пётр Васільевіч, арыштаваны двойчы: у 1932 і 1937. Расстраляны ў 1937 у Слуцку. Рэабілітаваны.

ПАНАМАРОЎ Мікіта Іванавіч, н. у 1910 у Варашылаўградскай вобл., рабочы 116-й аўтарамонтнай майстэрні г. Слуцк. Асуджаны 8.1.1947 да пазбаўлення волі ў ППЛ тэрмінам на 8 гадоў з пазбаўленнем правоў на 3 гады. Рэабілітаваны 14.6.1961.

ПАНЬКО Канстанцін Канстанцінавіч, н. у 1886 у Пінскім пав., святар. Асуджаны 20.9.1938. Расстраляны 1.10.1938. Рэабілітаваны 15.10.1959.

ПАЎЛОВІЧ Іосіф Антонавіч, н. у 1875, пуцявы абходчык. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

ПАЎЛЮКЕВІЧ Васіль Фаміч, н. у в. Бліжнія Бандары, урач-педыятр. Рэпрэсіраваны ў 1937. Лёс невядомы.

ПАЎЛЮКЕВІЧ, н. у 1894, калгаснік. Асуджаны 17.5.1933 на 3 гады ППЛ (умоўна). Рэабілітаваны 20.7.1959.

ПАЦЕЙ Дзмітрый Піліпавіч, н. у 1885, брыгадзір на чыгунцы. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

ПЕЙГАНОВІЧ Міхаіл Сцяпанавіч, н. у 1889 у Пружанскім пав., раздатчык нафтабазы. Асуджаны 5.11.1937. Расстраляны 11.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 4.3.1958.

ПІГУЛЕЎСКІ Віктар Аляксеевіч, н. у 1871, іерэй, клірык Свята-Міхайлаўскай царквы. Арыштаваны 14.3.1933 і выселены ў Казахстан на 3 гады. Лёс невядомы.

ПІСКУНОЎ Фёдар Пятровіч, н. у 1885 у Добрушскім р-не, муляр. Асуджаны 20.11.1940 на 10 гадоў зняволення ў ППЛ. Рэабілітаваны 23.9.1992.

ПЛЫШЭЎСКАЯ Тамара Фёдараўна, н. у 1926 у Любанскім р-не, рахункавод друкарні газеты «За сацыялістычную Радзіму». Асуджана 27.6.1946 на 1 год 6 месяцаў зняволення ў ППЛ. Рэабілітавана 14.10.1957.

ПОНТУС Аляксандр Карлавіч, н. у 1892 у в. Млынка. Асуджаны 17.12.1937. Расстраляны 21.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 29.6.1959.

ПРАКАПОВІЧ Кандрат Трафімавіч, н. у 1867, селянін-аднаасобнік. Асуджаны 20.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Памёр у зняволенні 17.4.1938. Рэабілітаваны 26.12.1959.

ПРАХОРЧЫК Пётр Анісімавіч, н. у 1890, дарожны майстар. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

ПУЛЯК Антон Канстанцінавіч, н. у Чырвонаслабодскім р-не, галоўны бухгалтар Слуцкай канторы Белгандлю. Асуджаны 27.12.1937. Расстраляны 24.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 12.5.1958.

ПЯТРОЎСКІ Ізраіль Мордухавіч, н. у 1896, загадчык базы. Асуджаны 5.11.1937. Расстраляны 11.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 2.7.1957.

РАДЗІЁНАЎ Яўграф Уладзіміравіч, н. у 1905 у Растоўскай вобл., інжынер-будаўнік. Асуджаны 25.12.1945 на 7 гадоў пазбаўлення волі. Рэабілітаваны 2.11.1946.

РАЖКОЎСКІ Сцяпан Вацлававіч, н. у 1893 у Нясвіжы. Асуджаны 22.11.1937. Расстраляны 29.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 26.6.1959.

РАЖНІЦКІ Іосіф Аляксандравіч, н. у 1883. Арыштаваны 1.8.1941. Асуджаны 28.9.1941 на 10 гадоў зняволення ў ППЛ. Рэабілітаваны 16.6.1992.

РАЧКОЎСКІ Васіль Раманавіч, н. у 1873, псаломшчык Слуцкай Свята-Варварынскай царквы. Арыштаваны 14.3.1933. Высланы за межы БССР на 3 гады. Лёс невядомы.

РЫТВІНСКІ Іван Андрэевіч, н. у 1899 у в. Сцяпноўка Грэскага р-на, галоўны бухгалтар Слуцкай акруговай канторы Белпрамгандлю. Асуджаны 5.11.1937. Расстраляны 11.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 29.4.1958.

РЭМІЗАЎ Аляксандр Антонавіч, н. у 1885 у Оршы, служачы паштова-тэлеграфнай канторы. Асуджаны 7.6.1933 і 19.2.1934 на пазбаўленне права пражывання ў пэўных населеных пунктах СССР тэрмінам на 3 гады (умоўна датэрмінова вызвалены). Рэабілітаваны 31.3.1989.

РЭУТ Іван Іосіфавіч, н. у 1887 у Лепелі, інструктар слуцкага УВБР-94. Асуджаны 9.12.1937. Расстраляны 22.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 29.4.1958.

САРОКА Іван Нічыпаравіч, н. у 1916 у в. Малышэвічы, шафёр. Асуджаны 7.8.1937 на 8 гадоў зняволення ў ППЛ. Рэабілітаваны 27.3.1989.

САСНОЎСКІ Серафім Францавіч, н. у 1874, сакратар арцелі інвалідаў. Асуджаны 2.11.1938 на высылку ў Казахстан на 5 гадоў. Рэабілітаваны 19.10.1959.

СЛАБОДНІК Ісак Майсеевіч, н. у 1891 у м. Петрыкаў. Асуджаны 18.3.1930 на 3 гады высылкі ў Паўночны край. Рэабілітаваны 12.7.1989 і ў 1992.

СТАШЭНІН Якаў Мікалаевіч, н. у 1898 у с. Дзяніскавічы Слуцкага пав., дзесятнік будканторы. Асуджаны 3.1.1938. Расстраляны 23.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 28.3.1958.

СТАШЭНІНА Марыя Антонаўна, н. у 1904 у Бабруйскім пав., загадчыца дзіцячага садка Слуцкага акруговага аддзела НКУС БССР. Асуджана двойчы: 15.8.1938 на 5 гадоў зняволення ў ППЛ і 1.6.1949 да высылкі ў Краснаярскі край. Рэабілітавана 3.4.1956.

СУЧОК Цімафей Іванавіч, н. у 1900 у в. Агароднікі, электраманцёр. Асуджаны 27.9.1938. Расстраляны 7.10.1938. Рэабілітаваны 24.9.1959.

ТРАЦЦЯК Антон Аляксеевіч, н. у 1875 у в. Заракаўцы Капыльскага р-на. Арыштаваны двойчы: 24.7.1935 і 23.8.1937. Расстраляны ў Слуцку 20.10.1937. Рэабілітаваны 30.4.1989.

ТРУХАН Лука Трафімавіч, н. у 1884 у в. Замошша, інкасатар акруговага спажыўсаюза. Асуджаны 2.12.1937 на 10 гадоў зняволення ў ППЛ. Рэабілітаваны 29.4.1957.

ТУРАВЕЦ Вольга Іванаўна, н. у 1900 у Полынчы, загадчыца дзіцячых ясляў. Асуджана 17.12.1937. Расстраляна 22.1.1938 у Слуцку. Рэабілітавана 6.7.1959.

ТУРКО Міхаіл Фёдаравіч, н. у 1900 у Полынчы, грузчык леспрамгаса. Асуджаны 14.11.1933 на высылку ў Паўночны край на 3 гады; 14.11.1938 зноў асуджаны на 8 гадоў зняволення ў ППЛ. Памёр у зняволенні 18.1.1942. Рэабілітаваны 7.1.1960.

УГОРЫЦ-АЛЕКСАНДРОВІЧ Рахіль Беркаўна, н. у 1898 у Віцебску, прадавец. Асуджана 3.9.1929 на 3 гады пазбаўлення права пражывання ў пэўных населеных пунктах СССР. Рэабілітаваны 14.3.1992.

УМІНСКІ Уладзімір Людвігавіч, н. у 1894, пуцявы абходчык. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

ХАЦЕНКА Мікалай Пятровіч, н. у 1912 у в. Сярэднікі, цясляр. Асуджаны 9.11.1937. Расстраляны 21.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 9.11.1959.

ХАЦЬКО Якаў Іванавіч, н. у 1889 у в. Іванскія Агароднікі, справавод. Асуджаны 30.12.1937. Расстраляны 24.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 27.10.1989.

ХВАЛЕБНАЎ Аляксандр Васільевіч, протаіерэй, настаяцель Слуцкай Свята-Васкрасенскай царквы. Арыштаваны 1.7.1927. Высланы ў Марыінскія лагеры. Лёс невядомы.

ХЛЯБЦЭВІЧ Уладзімір Ігнатавіч, н. у 1874, псаломшчык. Арыштаваны 14.3.1933, высланы на 3 гады ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы.

ЦЕРНАВЕЦ Васіль Сцяпанавіч, н. у 1886 у Харкаўскай губ., святар. Асуджаны 20.11.1929 на 3 гады зняволення ў ППЛ. Рэабілітаваны 26.3.1992.

ЦЯРНОВІЧ Васіль Сцяпанавіч, н. у 1883. У 1923 – 1929 гг. служыў пры царкве Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра. Асуджаны ў 1929 на 3 гады турэмнага зняволення. Пасля вызвалення ў 1935 зноў быў арыштаваны. У 1943 пачаў служыць, быў настаяцелем царквы ў Халопенічах Крупскага р-на. Лёс невядомы.

ЧЫГІР Вера Аляксееўна, н. у 1923 у в. Малышэвічы, працавала санітаркай 451-га кавалерыйскага палка, які дыслацыраваўся ў Слуцку. Асуджана 21.1.1942 на 10 гадоў зняволення ў ППЛ і 3 гады пазбаўлення правоў. Рэабілітавана 6.2.1957.

ЧЫЖ Міхаіл Уладзіміравіч, н. у 1895 у в. Вялікая Сліва, удзельнік грамадзянскай вайны, рад. 185-га пяхотнага палка. У 1919 начальнік сувязі 71-га стралковага палка. У 1920 член Слуцкага павятовага ваенрэўкома. Працаваў загадчыкам Цэнтральнага аддзела землеўпарадкавання НКЗ Беларусі, загадчыкам земтрэста ў Ленінградзе, намеснікам дырэктара інстытута Дзіправадтранс. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957.

ШАМЯЦІЛА Барыс Мікалаевіч, н. у 1900 у сям"і святара, царкоўны служка. Асуджаны 10.11.1929 на 3 гады зняволення ў ППЛ. 28.6.1932 пасля адбыцця тэрміну зняволення высланы ў Заходнюю Сібір на 3 гады. Рэабілітаваны 2.3.1992.

ШАМЯЦІЛА Мікалай Іванавіч, н. у 1877 у в. Обрава Пінскага пав. у сям"і святара, закончыў Мінскую духоўную семінарыю, потым Маскоўскую духоўную акадэмію, быў епіскапам у Слуцку. У 1926 знаходзіўся пад следствам АДПУ «за захоўванне і распаўсюджванне» верша антысавецкага зместу, які напісаў С. Ясенін «Послание «евангелисту» Демьяну». Справа была спынена. Другі раз быў арыштаваны Слуцкім ДПУ 13.3.1933. Праходзіў ён па справе контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі, якая быццам бы існавала ў Магілёўскім, Крычаўскім, Чавускім, Слуцкім і іншых раёнах Беларусі. Абвінавачваўся ў арганізацыі і кіраўніцтве слуцкага філіяла гэтай арганізацыі, а таксама правядзенні актыўнай контррэвалюцыйнай агітацыі. Па справе праходзіла 48 чалавек, у тым ліку магілёўскі епіскап Вашчынскі і віцебскі епіскап Поснікаў. 9.6.1933 Шамяціла быў прыгавораны да 8 гадоў ППЛ. Памёр 19.7.1933.

ШАНТЫР Фабіян Гіляравіч, н. у 1887 у Слуцку, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Арыштаваны 17.4.1920. Расстраляны 25.5.1920. Рэабілітаваны 23.3.1992.

ШАХНОВІЧ Іван Уласавіч, н. у 1898, тэлеграфіст. Асуджаны 7.6.1933 на пазбаўленне права пражывання ў пэўных населеных пунктах СССР на 3 гады. Рэабілітаваны 31.3.1989.

ШКЛЯР Арцём Нікіфаравіч, н. у 1897 у в. Саўчанкі Верхнядзвінскага р-на, старшыня Слуцкага райвыканкома. Рэпрэсіраваны 15.2.1938. Рэабілітаваны 8.4.1992.

ШКЛЯРОЎСКАЯ Вольга Якаўлеўна, н. у 1878, хатняя гаспадыня. Асуджана 11.10.1938 на 5 гадоў высылкі ў Казахстан. Рэабілітавана 18.1.1961.

ШЫДЛОЎСКІ Іван Міхайлавіч, н. у 1874 у в. Бокшыцы, земляроб. Прыгавораны 23.2.1930 да ВМП. Звестак аб выкананні прыгавору няма. Рэабілітаваны 18.7.1960.

ШЫРЫН Іван Яўхімавіч, н. у 1898 у в. Працавічы, цясляр. Асуджаны 30.10.1937 на 10 гадоў зняволення ў ППЛ. Рэабілітаваны 30.4.1960.

ШЫФМАН Іосіф Аронавіч, н. у 1905 у Слуцку. Асуджаны 10.6.1925 на высылку на Урал на 3 гады. 20.1.1928 пазбаўлены права пражывання ў пэўных населеных пунктах СССР тэрмінам на 3 гады. 18.1.1929 атрымаў дазвол выехаць у Палесціну. Рэабілітаваны 28.5.1992.

ЭНЧЫК Франц Адамавіч, н. у 1882, мулярмаставік. Рэпрэсіраваны ў 1938. Рэабілітаваны ў 1989.

ЮШКЕВІЧ Антон Адольфавіч, н. у 1907 у м. Кублічы Ушацкага р-на, працаваў загадчыкам кніжнага магазіна. Асуджаны 3.1.1938. Расстраляны 23.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 14.9.1960.

ЮШКЕВІЧ Міхаіл Вікенцьевіч, н. у 1899 у Слуцку. Арыштаваны ў маі 1937 у Кіеве. Загінуў у лістападзе 1941. Рэабілітаваны.

ЯБРОЎ Гдалія Рафаілавіч, н. у 1906 у Слуцку, рабочы па найме. Асуджаны 19.6.1925 на высылку ў Кіркрай на 3 гады. 21.8.1925 заменена высылкай у Палесціну, куды і выехаў у снежні. Рэабілітаваны 28.5.1992.

ЯНОВІЧ Іван Сямёнавіч, н. у 1906 у в. Малая Сліўка, працаваў у Слуцку справаводам аўтатранспартнай роты 4-й сд. Асуджаны 19.12.1937 на 8 гадоў ППЛ. Памёр 7.4.1939. Рэабілітаваны 29.8.1959.

ЯНЧУК Іван Мікалаевіч, н. у 1870 у в. Шабрына Гродзенскай губ., служачы магіетрата Слуцка. Прыгавораны 27.7.1920 да ВМП. Звестак аб выкананні прыгавору няма. Рэабілітаваны 18.9.1992.

ЯРХА Віця Майсееўна, н. у 1906 у Слуцку. Асуджана 10.6.1925 на высылку ў Кіркрай на 3 гады, якая была заменена высылкай у Палесціну. Рэабілітавана 21.8.1925.

ЯРШОЎ Іван Фёдаравіч, н. у 1899 у Самарскай губ., адказны за нарыхтоўку торфу на электрастанцыі. Асуджаны 27.12.1937. Расстраляны 24.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 19.6.1959.

 

 

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2015. Кн. 3.

АС Ісер Абрамавіч, н. у 1903 у Слуцку, начальнік сілавых установак дэпо чыг. ст. Казалінск Кзыл-Ардзінскай вобл. Арыштаваны 17.10.1937. Прыгавораны 9.2.1938 да ВМП. Рэабілітаваны 24.4.1997.

АСВЯЦІМСКІ Казімір Аляксандравіч, н. у 1871 у Слуцку, дзе і пражываў, вартаўнік могілак. Арыштаваны 3.11.1937. Прыгавораны 17.11.1937 да ВМП. Расстраляны 27.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 27.4.1989.

АХРАМОВІЧ Васіль Мацвеевіч, н. у 1890 у Слуцку. Асуджаны ў 1933 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Рэабілітаваны 24.7.1996.

АХРАМОВІЧ Іван Міхайлавіч, н. у 1901 у Слуцку, войт. Пражываў у м. Налібокі Стаўбцоўскага р-на. Арыштаваны 21.9.1939. Асуджаны 9.1.1941 на 8 гадоў ППЛ. Вызвалены 8.9.1941. Рэабілітаваны 28.4.1989.

АХРАМОВІЧ Міхаіл Іосіфавіч, н. у 1871 у Слуцку, дзе і пражываў, пячнік. Арыштаваны 3.11.1937. Прыгавораны 22.11.1937 да ВМП. Расстраляны 29.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 27.12.1989.

АЧАПОЎСКІ Нічыпар (Нікіфар) Сямёнавіч, н. у Слуцку. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамі Слуцкага вікарыяцтва за «контррэвалюцыйную агітацыю». Рэабілітаваны 17.7.1989.

БАРАНОЎСКАЯ Аляксандра Рыгораўна, н. у 1885 у в. Машчыцы, хатняя гаспадыня. Пражывала ў Слуцку. Арыштавана 29.6.1930. Асуджана на высылку, адкуль уцякла. Была вернута зноў на месца адбывання пакарання. Рэабілітавана 22.8.1989.

БАРАНОЎСКІ Канстанцін Юльянавіч, н. у 1893 у в. Вялікія Машчыцы, служачы. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 30.6.1930 як член шпіёнскай арганізацыі. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 31.5.1989.

БАРАНОЎСКІ Лаўрэнцій Фёдаравіч, н. у 1890 у в. Машчыцы, заг. фермы к-са «1 Мая». Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 19.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 17.5.1933 на 3 гады высылкі ў Казахстан. Рэабілітаваны 20.7.1959.

БАРАНОЎСКІ Міхаіл Рыгоравіч, н. у 1876 у в. Вялікія Машчыцы, беспрацоўны. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 30.6.1930 як член шпіёнскай арганізацыі. Асуджаны 14.10.1930 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 31.5.1989.

БАРАНОЎСКІ Пётр Усцінавіч, н. у 1895 у Слуцку, дзе і пражываў, заг. гаспадаркі электрастанцыі. Арыштаваны 15.7.1938 за выдавание дзяржаўнай тайны. Асуджаны 5.2.1940 на 3 гады ППЛ (Кулойлаг). Рэабілітаваны 10.5.1992.

БАРКОЎСКІ Сцяпан Андрэевіч, н. у 1905 у Слуцку, беларускі крытык, літаратуразнавец, этнограф. У 1926 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, працаваў у Інбелкульце, Інстытуце гісторыі АН БССР. У лістападзе 1936 арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Працаваў у лагеры горна-металургічнага камбіната ў Краснаярскім краі, на Джыдзінскім вальфрамавым камбінаце. Рэабілітаваны ў 1955.3 гэтага часу ў Мінску. Памёр 11.6.1966. (Больш падрабязна гл. у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». Т. 2. С. 457).

БРЖАЗОЎСКІ Іван Мітрафанавіч, н. у 1890 у в. Вялікія Машчыцы, выкладчык Слуцкага педтэхнікума. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 30.6.1930 за шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 31.5.1989.

ВАСІЛЕЎСКІ Уладзімір Антонавіч, н. у 1883 у Слуцку, машыніст, пражываў у Тульскай вобл., ст. Фаянсавая. Арыштаваны. Прыгавораны да ВМП.

ВАСІЛЕЎСКІ Фёдар Рыгоравіч, н. у 1914 у Слуцку, мастак у кінатэатрах «Велікан» і «Форум». Пражываў у Ленінградзе. Арыштаваны 1.9.1941. Асуджаны на 10 гад оў ППЛ. Рэабілітаваны 31.8.1989.

ВАСІЛЕЎСКІ Яўхім Паўлавіч, н. у 1883 у в. Васілінкі, фурман Слуцкага аддзялення сувязі. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 11.7.1938. Прыгавораны 26.9.1938 да ВМП. Расстраляны 7.10.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 30.4.1989.

ВЕЧАР Уладзімір Міхайлавіч, н. у 1911 у Слуцку. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 5.10.1937. Пахаваны ў Бутаве Маскоўскай вобл. Рэабілітаваны.

ГАЛАГУЦКІ Аляксандр Васільевіч, н. у 1909 у в. Белічы, сталяр птушкакамбіната. Працаваў у Слуцку. Арыштаваны 23.8.1939 як агент польскай разведкі. Асуджаны на высылку ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны 31.7.1989.

ГАХОВІЧ Усевалад Васільевіч, н. у 1881 у Слуцку, урач Цімкавіцкай амбулаторыі. Пражываў у м. Цімкавічы Капыльскага р-на. Арыштаваны 24.8.1937 як агент польскіх разведорганаў. Прыгавораны 11.12.1937 да ВМП. Расстраляны 17.1.1938. Пахаваны ў Оршы. Рэабілітаваны 29.10.1957.

ГЕЦАЎ Сямён Аронавіч, н. у 1883 у Слуцку, нач. навукова-праграмнага аддзела Акадэміі навук СССР. Пражываў у Маскве. Арыштаваны 29.7.1937 як удзельнік к/р дыверсійннай і тэрарысцкай арганізацыі. Прыгавораны 26.9.1937 да ВМП. Расстраляны 26.9.1937. Пахаваны ў Маскве на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 17.11.1956.

ГУЗОЎСКІ Аляксандр Іванавіч, н. у Слуцку у 1898, пражываў у маёнтку Востраў-Горкі за 10 км ад Слуцка. Арыштаваны 17.12.1919. Асуджаны да зняволення да заканчэння Грамадзянскай вайны. Рэабілітаваны 24.4.1993.

ГУРЫНОВІЧ Ірыней Іванавіч (Ірыней), н. у м. Цырын Навагрудскага пав. (ц. Карэліцкі р-н), архімандрыт (з насельнікаў Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра). Арыштаваны ў Слуцку ў чэрвені 1929 за заклікі да моладзі не ўступаць у клуб бязбожнікаў. Асуджаны 3.9.1929 на 3 гады пазбаўлення права пражываць у 12 населеных пунктах і на Урале. Этапаваны ў Ніжні Ноўгарад. Рэабілітаваны у 1992.

ДОЎБІК Ілья Васільевіч, н. у 1896 у в. Цалевічы, загадчык Слуцкага райана. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 20.10.1933 як член а/с арганізацыі. Асуджаны 26.11.1933 на 5 гадоў ППЛ. Вызвалены 21.10.1934. Рэабілітаваны 24.9.1996.

ДОЎБІК Сцяпан Іосіфавіч, н. у 1877 у в. Цалевічы, конюх коннай базы. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 6.8.1937. Прыгавораны 30.10.1937 за шпіянаж да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 1.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 30.4.1989.

ДУБОЎСКІ Міхаіл Сямёнавіч, н. у в. Цясова, пісьмавод Слуцкага камерцыйнага вучылішча. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 4.12.1920 за здраду савецкай уладзе. Прыгавораны 7.1.1921 да ВМП. Расстраляны 9.1.1921. Рэабілітаваны 20.7.1991.

ДЫЛА Язэп (Восіп Лявонавіч), н. у 1880 у Слуцку, беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. У 1930 арыштаваны па справе «Саюз вызвалення Беларусі». Асуджаны 10.4.1931, сасланы на 5 гадоў у г. Кунгур Пермскай вобл. Жыў у Саратаве, дзе ў жніўні 1938 зноў арыштаваны, 10.4.1939 вызвалены. Рэабілітаваны ў 1957. Памёр 4.7.1973. (Больш падрабязна гл. у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Т. 2. С. 472).

ЗАБРОДСКІ Андрэй Нічыпаравіч, н. у 1894 у в. Замошша, ст. аграном Слуцкай МТС. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 10.11.1933 як член Слудкага філіяла нацыяналістычнай паўстанцкай дыверсійна-шпіёнскай арганізацыі БНЦ. Асуджаны 26.12.1933 на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 9.11.1960.

ЗАЛЕСКІ Канстанцін Пятровіч, н. у 1902 у Слуцку, ветурач. Пражываў у Ленінградзе. Арыштаваны 3.9.1937. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 29.9.1937.

ЗАСІМОВІЧ Савацій Аўксенцьевіч (Санацій), н. у 1863 у в. Пагост, епіскап Слуцкі. У 1-ю сусветную вайну святар палка, адначасова выконваў манастырскія абавязкі пры шпіталі. Узнагароджаны двума ордэнамі Св. Ганны. 3 1918 у Слуцку. Арыштаваны 1.4.1933 разам з 20 святарамі Слуцкага вікарыяцтва. Асуджаны на 3 гады высылкі ў Казахстан. Рэабілітаваны 17.7.1989.

ЗДАНКО Іван Гаўрылавіч, н. у 1901 у Слуцку, служачы. Пражываў у саўгасе «Піянер» Куйбышаўскай вобл. Арыштаваны за шкодніцтва. Асуджаны 14.2.1938 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны ў ліпені 1960.

КАЛЯДКА Іван Міхайлавіч, н. у в. Лесуны, цясляр на электрастанцыі. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 3.6.1936 за а/с агітацыю. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ, 3 гады п/п. Рэабілітаваны 22.11.1989.

КАЛЯДКА Сямён Яфімавіч, н. у 1903 у в. Лесуны, цясляр на электрастанцыі. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 28.4.1936 за а/с агітацыю. Асуджаны 23.8.1936 на 7 гадоў ППЛ, 5 гадоў п/п. Рэабілітаваны 22.12.1989.

КАРПОВІЧ Аркадзь Георгіевіч, н. у 1912 у Слуцку, дзе і пражываў, шафёр будучастка. Арыштаваны 21.12.1932 за а/с дзейнасць. Асуджаны 10.4.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 1.10.1957.

КОБЕЛЬ Франц Іосіфавіч, н. у 1887 у в. Ленькі, селянін-аднаасобнік. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 18.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 29.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 30.4.1989.

КОРБУТ Галіна Антонаўна, н. у 1926 у г. Капыль, касір у шавецкай майстэрні. Пражывала ў Слуцку. Арыштавана 2.8.1944. Асуджана 3.10.1944 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 22.4.1992.

КОТ Васіль Васільевіч, н. у 1883 у м. Леніна, цясляр па найму. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 29.1.1937. Асуджаны на 7 гадоў ППЛ, 3 гады п/п за а/с агітацыю. Рэабілітаваны 22.12.1989.

ЛОСІК Васіль Рыгоравіч, н. у 1900 у м. Грэск, шавец 4-й стр. дыв. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 19.11.1937 як член к/р арганізацыі. Прыгавораны 27.12.1937 да ВМП. Расстраляны 24.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 25.8.1956.

ЛЯСУН Антон Іванавіч, н. у 1898 у в. Кляпчаны, машыніст вадакачкі. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 23.11.1937 як член к/р арганізацыі за шкодніцтва. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 28.12.1937. Пахаваны ў Бабруйску. Рэабілітаваны 21.11.1960.

МАТУСЕВІЧ Пётр Іванавіч, н. у 1910 у Слуцку, сакратар райвыканкама. Пражываў у м. Старобін. Арыштаваны 18.3.1933 за к/р дзейнасць. Асуджаны на 3 гады, пазбаўлены права пражывання ў асобных месцах. Рэабілітаваны 25.12.1989.

МУРАШКЕВІЧ Антаніна Юльянаўна, н. у 1894 у Слуцку, дзе і пражывала. Арыштавана 3.11.1937 як член ПАВ. Прыгаворана да ВМП. Расстраляна 21.1.1938. Пахавана ў Слуцку. Рэабілітавана 10.4.1989.

НІКАЛАЕВІЧ Міхаіл, н. каля 1890, псаломшчык Слуцкага Мікалаеўскага сабора з 1914. Арыштаваны ў 1933. Высланы на Поўнач, дзе і загінуў.

НОВІК Галіна Адамаўна, н. у 1936 у в. Чыжоўка. Пражывала ў Слуцку. Асуджана як член сям"і здрадніка на 5 гадоў высылкі. Рэабілітавана 8.2.1996.

НОВІК Ганна Адамаўна, н. у 1941 у в. Чыжоўка. Пражывала ў Слуцку. Асуджана як член сям"і здрадніка на 5 гадоў высылкі. Рэабілітавана 8.2.1996.

НОВІК Ніна Адамаўна, н. у 1939 у в. Чыжоўка. Пражывала ў Слуцку. Асуджана як член сям"і здрадніка на 5 гадоў высылкі. Рэабілітавана 8.2.1996.

НЯДЗЕЛЬКА Андрэй Ігнатавіч, н. у 1885 у в. Старцавічы (ц. Знамя), рамшчык на млыне «Усход». Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 14.9.1935 за а/с агітацыю. Асуджаны 8.9.1936 на 6 гадоў ППЛ (Белбалтлаг). Рэабілітаваны 11.4.1990.

НЯЧАЙ Мікалай Аляксандравіч, н. у в. Лучнікі, бухгалтар сельгасмайстэрань. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 16.3.1933 за а/с дзейнасць. Асуджаны 7.5.1933 на 3 гады высылкі. Рэабілітаваны 19.7.1989.

ПАДЛІПСКІ Прохар Сцяпанавіч, н. у 1884 у в. Сярагі, паліцыянт. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 24.7.1920 за службу ў польскай паліцыі. Прыгавораны 26.7.1920 да ВМП. Рэабілітаваны 20.7.1992.

ПРАТАСЕНЯ Васіль Іванавіч, н. у 1903 у в. Старцавічы (ц. Знамя), рабочы Слуцкай МТС. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 11.12.1933 за шпіёнскую дзейнасць. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 5.5.1964.

РАГАЛЕВІЧ Адам Іларыёнавіч, н. у 1889 у в. Баслаўцы (ц. Барок), ветфельчар Слуцкай інкубатарнай станцыі. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 18.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 10.5.1933 на 3 гады ППЛ. Пасля вызвалення пражываў у Томскай вобл., працаваў ветурачом. Паўторна арыштаваны 3.11.1937. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ, 5 гадоў паражэння у правах. Рэабілітаваны: 20.7.1989; 12.5.1960.

РАДЗЮКЕВІЧ Раман Іванавіч, н. у м. Грэск, вартаўнік Слуцкай рамканторы. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 6.1.1945 як здраднік. Справа прыпынена. Памёр у Бабруйскай турме 10.2.1945. Рэабілітаваны 16.9.1997.

РУСЕЦКІ Іван Ануфрыевіч, н. у 1873 у в. Сімакова Навагрудскага р-на, вартаўнік леспрамгаса. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 12.6.1938 за шпіянаж. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 29.11.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 8.1.1966.

РЭЗНІК Ашэр Ізраілевіч, н. у 1882 у г. Слуцку, рабочы фабрыкі «Кастрычнік». Пражываў у Мінску. Арыштаваны 13.9.1932 за а/с агітацыю. Асуджаны 28.11.1932 на 3 гады пазбаўлення права пражывання ў асобных месцах. Адбываў пакаранне ў г. Тамбове. Вызвалены ў жніўні 1933. Рэабілітаваны 13.6.1989.

САЛАВЕЙ Іван Антонавіч, н. у 1910 у в. Прошчыцы, выкладчык Слуцкага педвучылішча. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 28.12.1944 за а/с агітацыю. Асуджаны 10.6.1946 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 30.6.1989.

САСІНОВІЧ Іван Алімпіевіч, н. у м. Цырын Навагрудскага пав., настаўнік Слуцкай сямігодкі № 1. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 21.7.1930 за а/с дзейнасць. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ (Уржум). Вызвалены 3.12.1935. Рэабілітаваны 30.1.1956.

САЦУК Аляксандр Тарасавіч, н. у с. Бярозы Кобрынскага пав., рахункавод Слуцкага аддзялення Белдзяржгандлю. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 30.3.1930 за а/с агітацыю. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 27.12.1989.

СІНЯГУБ Канстанцін Іванавіч, н. у 1907 у в. Казловічы, цясляр электрастанцыі. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 3.6.1936 за а/с агітацыю як член к/р трупы. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 22.12.1989.

СТАШЭЎСКІ Карл Казіміравіч, н. у 1901 у Слуцку, чорнарабочы. Пражываў у Нясвіжы. Арыштаваны 28.9.1937 за шпіянаж на карысць Полынчы. Прыгавораны 9.12.1937 да ВМП. Расстраляны 22.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 9.3.1989.

СТРАЛКОЎСКІ Афанасій Трафімавіч, н. у 1877 у Слуцку, дзе і пражываў, стальмахсаматужнік. Арыштаваны 14.3.1933 як член к/р арганізацыі. Асуджаны 9.6.1933 на 3 гады высылкі. Вызвалены 14.3.1936. Рэабілітаваны 17.7.1989.

СТУКАЛА Мікалай Пятровіч, н. у 1892 у с. Янава (Украіна), святар. Асуджаны ў 1920-я гады. Этапаваны ў Салавецкі лагер асобага назначэння АДПУ (Карэльская АССР). Уцёк. Жыў у Слуцку. Арыштаваны 24.12.1933. Асуджаны на 5 гадоў ППК. Рэабілітаваны 29.8.1989.

ТАТУР Адам Антонавіч, н. у 1880 у в. Навінкі Чырвонаслабодскага р-на, рахункавод. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 30.6.1930 як агент польскай разведкі. Асуджаны на 3 гады ўмоўна. Рэабілітаваны 31.5.1989.

ТРУШКО Сямён Пятровіч, н. у 1889 у в. Селішча, каморнік Слуцкага раённага зямельнага аддзела. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 22.8.1937 як член дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі «Братство русской правды» за шпіянаж на карысць Польшчы. Прыгавораны 27.12.1937 да ВМП. Расстраляны 7.4.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 29.4.1958.

ФЯДЗЮШКА Іосіф Аляксеевіч, н. у 1899 у Слуцку. Пражываў у г. Ліда. Арыштаваны 5.12.1939 як сацыяльна небяспечны элемент. Асуджаны 24.12.1940 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 30.10.1989.

ХАЦЬКО Цімафей Сямёнавіч, н. у 1894 у в. Селішча, шорнік. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 21.7.1930 за а/с агітацыю. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 11.4.1961.

ЦЭЙКА Васіль Якаўлевіч, н. у 1899 у в. Старцавічы (ц. Знамя), тэхнік-будаўнік гарсавета. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 11.12.1933 за к/р шпіёнскую дзейнасць. Асуджаны 24.2.1934 на 10 гадоў ППЛ (Магадан). Вызвалены 24.9.1946. Рэабілітаваны 5.5.1964.

ЧУДОЎСКІ Браніслаў Францавіч, н. у 1872 у Слуцку, вартаўнік касцёла ў г. Бабруйску, дзе і пражываў. Арыштаваны 25.5.1932 як агент Польшчы. Вызвалены 7.9.1932. Рэабілітаваны 7.9.1932.

ЧЫЖ Сямён Аляксандравіч, н. у 1901 у Слуцку. Пражываў у Кустанаі. Арыштаваны Прыгавораны 25.11.1937 да ВМП. Рэабілітаваны 6.8.1957.

ШАЛАЙ Аляксандр Сямёнавіч, н. у 1879 у Слуцку, протаіерэй. Арыштаваны 6.8.1937 у в. Зарэчча Пухавіцкага р-на, дзе пражываў. Прыгавораны 10.10.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці за к/р агітацыю супраць калгасаў. Сям"я выслана. Рэабілітаваны 10.4.1989.

ШАЛЮТА Вячаслаў Антонавіч, н. у Слуцку, пас. Сёлкі, дзе і пражываў, калгаснік к-са «1 Мая». Арыштаваны 10.3.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 3.6.1937 на 5 гадоў ППЛ, 3 гады п/п. Рэабілітаваны 4.4.1990.

ШАРУПІЧ Георгій Мікалаевіч, н. у 1865 у в. Леніна. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 3.11.1937 як член шпіёнскай арганізацыі за а/с дзейнасць. Прыгавораны 22.11.1937 да ВМП. Расстраляны 29.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 30.4.1989.

ШАХЛЕВІЧ Якаў Цімафеевіч, н. у 1896 у в. Старцавічы, аграном к-са імя Будзённага. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 2.11.1933 як член к/р трупы, за шкодніцтва. Асуджаны 10.2.1934 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 3.8.1956.

ШАХНОВІЧ Яўген Фёдаравіч, н. у 1926 у Слуцку, дзе і пражываў, сталяр. Арыштаваны 11.7.1944 як член а/с арганізацыі. Асуджаны 3.10.1945 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 22.4.1992.

ШЫДЛОЎСКІ Іван Міхайлавіч, н. у 1877 у в. Бокшыцы, селянін-аднаасобнік. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 13.2.1930 за а/с агітацыю. Прыгавораны 23.2.1930 да ВМП. Рэабілітаваны 18.7.1960.

ШЫЛОВІЧ Макар Рыгоравіч, н. у 1915 у в. Міхейкі, бухгалтар сельгасмайстэрань. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 3.8.1944 за супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі. Асуджаны 27.6.1946 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 26.7.1968.

ШЫШКО Пётр Антонавіч, н. у в. Леніна, настаўнік Слуцкай калгаснай школы. Пражываў у Слуцку. Арыштаваны 16.7.1938 як член шпіёнскай арганізацыі. Асуджаны на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 20.3.1989.

ЯКІМОВІЧ Мікалай Андрэевіч, н. у 1887 у Слуцку дзе і пражываў, тэхнік бюро інвентарызацыі гарсавета. Арыштаваны за сувязь з агентам польскай разведкі. Прыгавораны 17.12.1937 да ВМП. Расстраляны 21.1.1938. Пахаваны у Слуцку. Рэабілітаваны 22.10.1959.

ЯНОВІЧ Меланья Сцяпанаўна, н. у 1880 у м. Грозава, утрыманка публічнага дома. Пражывала ў Слуцку. Арыштавана 23.6.1920 за супрацоўніцтва з белапалякамі. Прыгаворана да ВМП. Рэабілітавана 20.6.1992.

 

 

Оцифорвка текста – Владимир ХВОРОВ
Просьба сообщать о замеченных опечатках