Дробыш Станіслаў Іосіфавіч
16.10.2015
Станіслаў Іосіфавіч Дробыш, вядомы ў рэспубліцы хормайстр, педагог і прапагандыст народна-харавога мастацтва, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, прафесар, загадчык кафедры УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў» нарадзіўся 17 сакавіка 1939 года у в. Заграддзе Слуцкага района Мінскай вобласці. У сваім жыцці быў пытлівы да ведаў: скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, музычнае вучылішча ім. М. І. Глінкі, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А.В. Луначарскага.
З 1977 года да апошняга часу працаваў ва ўніверсітэце, а з 1981 года – нязменны загадчык кафедры беларускай народна-песеннай творчасці.
У 1979 годзе стварае вакальна-харэаграфічны ансамбль «Валачобнікі», які стаў сапраўднай майстэрняй па вывучэнні і прапагандзе беларускага фальклору. Аўтар шматлікіх канцэртных праграм, вакальна-харэаграфічных пастановак.
Прафесар Дробыш Станіслаў Іосіфавіч выхаваў вялікую плеяду вучняў, якія працягваюць яго справу. Гэта вядомыя артысты, кіраўнікі творчых калектываў, грамадскія дзеячы.
За педагагічную, грамадскую і вялікую творчую дзейнасць неаднаразова ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, ганаровым знакам Міністэрства культуры СССР, ганаровым знакам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. За ўклад у выхаванне творчай моладзі атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе.
Дробыш Станіслаў Іосіфавіч з’яўляўся членам камісіі Міністэрства культуры па прысваенні званняў «Народны», «Заслужаны» аматарскім калектывам; членам камісіі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па прысваенні прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і самадзейнай творчасці; членам журы гарадскіх і рэспубліканскіх фестываляў народнай творчасці, членам Экспертнай камісіі Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па прызначэнні стыпендый і грантаў таленавітай моладзі.
Дробыш Станіслаў Іосіфавіч пайшоў з жыцця 31 кастрычніка 2013 г.
Дробыш Станислав Иосифович
Станислав Иосифович Дробыш, известный в республике хормейстер, педагог и пропагандист народно-хорового искусства, заслуженный работник культуры Республики Беларусь (1975), профессор, заведующий кафедрой УО «Белорусский государственный университет культуры и искусств» родился 17 марта 1939 года в с. Заградье Слуцкого района Минской области. В своей жизни был охотником за знаниями: окончил Институт народного хозяйства, музыкальное училище им. М.И. Глинки, Белорусский государственную консерваторию им. А.В. Луначарского.
С 1977 года до последних дней работал в университете, а с 1981 года – бессменный заведующий кафедрой белорусского народно-песенного творчества.
В 1979 году создал вокально-хореографический ансамбль «Волочёбники», который стал настоящей мастерской по изучению и пропаганде белорусского фольклора. Автор многочисленных концертных программ, вокально-хореографических постановок.
Профессор Дробыш Станислав Иосифович воспитал большую плеяду учеников, которые продолжают его дело. Это известные артисты, руководители творческих коллективов, общественные деятели.
За педагогическую, общественную и большую творческую деятельность неоднократно награждался почётными грамотами Минского городского Совета депутатов, Министерства культуры, Министерства образования, почётным знаком Министерства культуры СССР, почётным знаком Федерации профсоюзов Беларуси. За возрождение, сохранение, развитие и популяризацию белорусской национальной культуры, за вклад в воспитание творческой молодёжи С.И. Дробышу в 1998 году была присуждена Премия года Президента Республики Беларусь А.Г. Лукашенко.
Дробыш Станислав Иосифович являлся членом комиссии Министерства культуры по присвоению званий «Народный», «Заслуженный» любительским коллективам; членом комиссии Федерации профсоюзов Беларуси по присвоению премии в области литературы, искусства, журналистики и самодеятельного творчества; членом жюри городских и республиканских фестивалей народного творчества, членом Экспертной комиссии Фонда Президента Республики Беларусь по назначению стипендий и грантов талантливой молодёжи.
Дробыш Станислав Иосифович ушёл из жизни 31 октября 2013 г.
Владимир ХВОРОВ