Цыбульскi Канстанцiн Пятровiч

Цыбульскi Канстанцiн Пятровiч

(Цыбульский Константин Петрович)
Нарадзiўся 7 мая 1956 г. у невялiчкай вёсцы Забалоцце Маладзечанскага раёна. Закончыў Лебедзеўскую сярэднюю школу.
Адразу пасля школы ў 1973 годзе – рабочы механiчнага завода «Спадарожнiк» у Маладзечна.
З 1974 па 1976 гг. – служба ў войску – Прыкарпацкая ваенная акруга, што на Украiне.
З 1976 г. – слухач падрыхтоўчага аддзялення фiлфака БДУ iмя Ленiна. З 1977 па 1982 гг. – студэнт стацыянара фiлфака БДУ. Актыўны ўдзельнiк мастацкай самадзейнасцi, заўзяты спартсмен секцыi каратэ, пазаштатны карэспандэнт Беларускага радыё (праграма «Рамантыкi»), удзельнiк лiтаратурнага аб"яднання «Узлёт» фiлфака БДУ, якiм кiраваў прафесар А.А. Лойка.
З 1982 па 1998 гг. – супрацоўнiк слуцкай мiлiцыi (iнспектар iнспекцыi па справах непаўналетнiх). Больш 10 год – старшыня лiтаратурнага аб"яднання, а затым лiтаратурнага саюза «Случ», складальнік калектыўнага зборнiка «На крылах душы» лiтаратараў Случчыны. Неаднаразовы пераможца рэспублiканскiх лiтаратурных конкурсаў.
  З 1998 па 2004 гг. – начальнiк прэс-цэнтра, спецыяльны карэспандэнт цэнтра грамадскiх сувязяў упраўлення ўнутраных спраў Мiнскага аблвыканкама. Падпалкоўнiк мiлiцыi. Удзельнiк i неаднаразовы пераможца (2000, 2002, 2003 гг.) Мiжнароднага кiнатэлефестывалю «Закон i грамадства» ў  г. Масква (рэжысёр i сцэнарыст). Аўтар гiмна  вышэйназванага кiнатэлефестывалю.
З 2004 па 2006 гг. – галоўны эксперт дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Мiнскага абласнога выканкама.
Аўтар 5 зборнiкаў паэзii i песень: «Ноч маладзiка» (1994), «Вецер эпохi» (1995), «Малiтва i песня» (2006), «Силуэт в окне» (2006), «Мгновение над бездной» (2008), калектыўных зборнiкаў: «Вёсны» (1977), «Поиск» (1995), «Я тут бачу свой край» (2005), калектыўнага песеннага зборнiка «Песню бярыце з сабою» (2005).
З 1997 года паэтам створана мноства песень, якiя выконваюць зоркi беларускай эстрады: В.Дайнека, М.Скорыкаў, Я.Навуменка, У.Правалiнскi, М.Васiлеўская, А.Сямёнаў, А.Ярмоленка i ансамбль «Сябры», Ф.Жыляк i ансамбль «Явар», В.Кiрыленка, Т.Лазоўская i ансамблi «Бяседа», «Талака», Народны хор iмя Цiтовiча, паказальны аркестр МУС Беларусi, вакальная группа «Рэй» i мн. iншыя. Песнi напiсаны такiмi кампазiтарамi, як: Валерый Iваноў, Эдуард Зарыцкi, Леанiд Захлеўны, Уладзiмiр Буднiк, Мiкалай Сацура, Дзмiтрый Далгалёў, Вячаслаў Шарапаў, Уладзiмiр Карызна – малодшы; Алена Атрашкевiч, Фёдар Жыляк, Леанiд Шурман, Сяргей Баевiч i iншыя.
Шэраг песень прысвечана беларускай мiлiцыi, МЧС, ДАI МУС РБ, крымiнальнаму вышуку, дзяржаўтаiнспекцыi Мiнскай вобласцi,  беларускiм хлебаробам, заводу “БЕЛАЗ”, філіялу завода “МАЗ”, аб"яднанню “Прамтэхмантаж”.
Песнi гучалi на «Славянскiм базары» у Вiцебску, на свяце песнi i паэзii ў г.Маладзечна, у Палацы Рэспублiкi на песенным фестывалi «На перекрёстках Европы» (песня «Пани Гражина» стала песняй года - 2003), на рэспублiканскiх песенных фестывалях «Песню бярыце з сабою», на рэспублiканскiх i абласных святах «Дажынкi - 2005, 2006, 2011» у Слуцку, Бабруйску, Маладзечна i iнш.
К.Цыбульскім праведзены 6 аўтарскiх вечароў: у Акруговым доме афiцэраў г. Мiнска (2001), на Днi мацi ў ГДК г. Клецка (2002), у Палацы культуры г. Маладзечна (2003), на фiлфаку БДУ (2004), у клубе iмя Дзяржынскага (2006), у Палацы культуры  г.  Маладзечна (2007).  Адбылося больш 50 тэле- i радыёэфiраў на Беларускiм тэлебачаннi i радыё.
У хуткiм часе плануе выдаць кнiгу вершаў, паэм і песень.
Неаднаразова ўзнагароджваўся медалямі МУС Расіі і Беларусi, Ганаровымi граматамi Мiнскага аблвыканкама, УУС Мiнскага аблвыканкама, дыпломамi i каштоўнымi падарункамi.
Удзельнік і пераможца міжнароднага літаратурнага конкурсу “Прыгоды прыходзяць самі” ў Польшчы.
 Зараз з"яўляецца старшынёй секцыі музыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

КАЖЕТСЯ,  БЫЛО  ВЧЕРА…
                             
                               сыну Виталию

Август, и солнце с утра,
Яблочный запах тонкий.
Кажется, было вчера,
Слуцкий роддом, пеленки.

Первый ноябрьский снег,
Первое всё – впервые.
Кажется, было во сне…
Кроватка, глаза озорные.

Слезы были не раз
И синяки у сынишки.
Кажется, было вчера,
Садик, игрушки, книжки.

Все пролетело вмиг,
Школа, звонки, уроки.
Маленький розовый мир
Вьётся дорогой широкой.

Значит, по ней шагать,
И покорять вершины.
Помня отца и мать,
Даже вдали, на чужбине.

…Август и солнце с утра,
Яблочный запах тонкий.
Кажется, было вчера,
Слуцкий роддом, пеленки…
 

 

  СЛУЦКАЯ  ЛАЗНЯ

У слуцкай лазнi пахне спелым дубам
I маладым, бярозавым лiстом.
Калi ад пары венiкi усчубяць,
З палка, браток, не упадзi пластом.

Тут пахне пiвам, што свярбiць у роце.
Трашчаць сухiя плоткi, шчупакi.
I рояцца ля столiкаý у поце,
Разчырванелыя ад пары слуцакi.

Гамонка тут, нiбы на Камароýцы,
Пра Польшчу, пра палiтыку ý вярхах.
Народнае, падсоленае слоýца
Смакуецца на вострых языках.

Пачуеш тут пра бойкi i здарэннi,
Iнтым для слуцкай лазнi – навiна!
«Яго ý машыне бачыý … без адзення,
Ды разам з iм была…  яна…»

У рогаце – пра Пецьку анекдоты,
У слёзах – успамiн франтавiкоý.
Тут лечацца хваробы i згрызоты,
Тут пераблытана з нядзелею субота,
I пiва ý куфлях пенiцца наноý.

…У слуцкай лазнi пахне спелым дубам,
I смажаным бярозавым лiстом.
Калi ад пару венiкi усчубяць –
З палка, браток, не упадзi пластом…

 

 ПАЭТ

                       Памяцi Вiктара Бародзiча

Апошнi шлях у чорнай дамавiне
Да вечнага прытулку, пад крыжы…
Зямля агорне небараку-сына,
Якi багам паэзii служыý;

Якi ý душы агонь не растранжырыý,
На пераправе коней не мяняý…
Якi жыццё пражыý – не пасажырам,
А воз жыцця цягнуý замiж каня.

Быý чалавек па прозвiшчы Бародзiч…
Ды збеглiся стракатыя вянкi
На могiлкi, дзе душы адыходзяць,
Каб зоркамi успыхнуць праз вякi.

Апошнi шлях у чорнай дамавiне
Да вечнага прытулку, пад крыжы…
Бывай, паэт! Агонь твой не загiне
I песня, што гняздзiлася ý душы.

 

 

 

 

НОЧ   МАЛАДЗIКА

Над Случчынаю ноч маладзiка,
Трапечуць зоркi у рачных затонах,
I цуглямi звiняць на лузе конi,
Лiлеямi успенена рака,
Над Случчынаю ноч маладзiка.

Туман змывае клёны i платы,
Мяжа злучае постацi каханых,
А над зямлёй у воблачка ýвабраны
Усходзiць важна месяц малады.

Ад вуснаý загараецца шчака,
I рук вянкi мне паланiлi шыю.
Каханая, Багi мае зямныя
Не ведаюць, як я цябе чакаý
У дзiýны час, у ноч маладзiка…

Начны салоýка сцiшыýся на мiг,
Мы удваiх пад зоркамi сусвету.
Тваiх грудзей даспелыя ранеты
Далоняý дакранаюцца маiх.

Ад слоý тваiх хмялее галава:
–    Каханы мой, ты для мяне навекi…
У асалодзе жмурацца павекi,
I нас прымае вобмацкам трава.

…Няхай з табою канем у вяках,
На могiлках вянкi павыгараюць.
Дзве постацi сустрэнуцца за гаем,
Ў тумане белым, да рукi рука,
У дзiуны час, у ноч маладзiка…