Ніна Дваранчук

Ніна Дваранчук

16.04.2013
(Дваранчук Ніна Яўгенаўна; Дворянчук Нина Евгеньевна)

Радзіма Ніны Яўгенаўны Дваранчук – горад Слуцк. Яна вучылася ў слуцкай сярэдняй школе № 4. А калі прыйшоў час выбіраць жыццёвую сцяжынку, вырашыла: буду медыцынскай сястрой.

Час вучобы ў Слуцкім медыцынскім вучылішчы праляцеў як адно імгненне. І вось вучоба закончылася, а Ніна – дыпламаваная медыцынская сястра. Накіраванне на працу атрымала ў Рэспубліканскую псіхіятрычную бальніцу. Малады спецыяліст хутка ўвайшла, як кажуць, у курс спраў, пакрысе набіралася вопыту работы. У гэтай бальніцы яна і адпрацавала медыцынскай сястрой 27 гадоў. Атрымалася, што выбрала прафесію раз і на ўсё жыццё, не здрадзіла свайму прызванню.

Ніна Яўгенаўна цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але не ў яе характары адседжвацца ў сваёй мінскай кватэры ці на лаўцы каля пад'езда. Яна – актыўны ўдзельнік фальклорнага ансамбля «Весялуха». Рэпетыцыі, канцэрты хоць і аднімаюць нямала часу, але і ўзбагачаюць новымі сустрэчамі з людзьмі, знаёмствамі з цікавымі мясцінамі. А цікавасць да Случчыны ў Ніны Яўгенаўны з гадамі не зменшылася, яна нярэдка бывае на сваёй радзіме, цікавіцца, як жывуць землякі.

Пазнаёмцеся, калі ласка, з паэтычным словам Ніны Дваранчук. Магчыма, знаёмства з творчасцю нашай зямлячкі будзе прадоўжана. Будзем спадзявацца на гэта.

 

Анатолій ЖУК

 

Ніна Дваранчук

 

Победа
Ковали мы Победу вместе,
Ковали все – и стар, и млад.
Но на земле нет большей чести,
Чем та, что выполнил солдат!

 

Была война, земля горела,
Но, встав от взрывов на дыбы,
Ты защитить себя сумела
От чёрной с свастикой орды.

 

Не раз ты, Русь, врага встречала,
Но ты училась побеждать.
Свою свободу отстояла,
Никто не смог её отнять!

 

Ты – независима, любима,
Чужой не требуешь земли.
Но ведь известно всем отныне,
Как силы выросли твои!

 

Сильна ты всем, что мы имеем:
Лесами, гладью рек, озёр.
Сильна народом в его песнях,
Что улетают на простор.

 

Но больше всех гордимся, люди,
Что все начала мы берём,
О ком всегда мы помнить будем,
И Русью Белою зовём!

 

Горад дзяцінства
Мой горад дзяцінства далёка,
У думках маіх ён жыве.
І толькі закрыць маю вочы,
Як ён прада мною ўстае.

 

Гадоў яму, кажуць, нямала,
Буйное пражыў ён жыццё.
Не раз яго лікі мяняла
Варожых набегаў кап’ё.

 

Ды зноў узнімаўся ён з пеплу,
Асілкам стаяў на зямлі.
Карагоды дубоў векавечных
Яму прыгажосць надалі.

 

Будуецца горад, красуе,
І столькі прыемных хвілін
Мой горад заўжды мне даруе,
Такі на зямлі ён адзін.

 

І зноў я чакаю спаткання,
Прыгожы мой Слуцк, дарагі.
Каб бачыць увечар, уранні
Прасторы, Случы берагі.

 

Табе пажадаць хачу долі,
Пяшчоты і моцы навек,
Каб сумным не быў ты ніколі,
І радасна жыў чалавек!