Буркин Олег Анатольевич

Буркин Олег Анатольевич

Родился 17 апреля 1963 года в Омске. Живет в Минске.

Окончил факультет журналистики Военного института при Национальном университете "Львовская политехника" (сейчас - Академия сухопутных войск Украины), получив сразу две квалификации - журналиста и референта-переводчика по английскому языку. Отдал Армии 10 лет жизни. Ветеран войны в Афганистане.

Долгое время жил в Слуцке, около 20 лет.

После увольнения из Армии (попал под грандиозное сокращение Вооруженных Сил СССР) работал учителем русского и иностранного языков в слуцкой средней школе №12, издавал и редактировал газету «Оска», был директором Слуцкого филиала Современного гуманитарного университета, редактором и ведущим программы "Русское шоу" на ирландской радиостанции "Anna Livia"... Стихи, прозу и киносценарии публиковал в журналах "Молодая гвардия", "Аврора", "Неман", "Ашхабад", "Вологодский лад", "Синопсис и сценарий". Соавтор коллективного поэтического сборника "Ранний рассвет" (1979, Москва, "Молодая гвардия"), составителем которого был Евгений Евтушенко, автор поэтических сборников - "Встреча" (1988, Ташкент, "Ёш гвардия") и "Свой путь земной пройдя до середины" (1998, Минск, "Дзiва" ISBN 985-6219-15-9), книг прозы - "Созвездие картошки" (1987, Ташкент, "Ёш гвардия"), "В поход на чужую страну собирался король" (1998, Минск, "Пейто" ISBN 985-6024-23-4) и "Экипаж "черного тюльпана" (2008, Москва, "Эксмо" ISBN 978-5-699-29216-5, переиздана в 2009 г. ISBN 978-5-699-34154-2).

Автор сценария 4-серийного телевизионного художественного фильма "В огонь и воду", мелодрама, военный фильм, продюсерская компания "M-Production", 2009 г., режиссер-постановщик Борис Бирман.

Автор сценария 9-серийного телевизионного художественного фильма "Заяц, жаренный по-берлински" (совместно с Еленой Исаевой, Василием Бледновым и Дмитрием Грачевым), комедия, военный фильм, продюсерский центр "Пирамида", режиссер-постановщик Сергей Крутин.

Автор сценария 4-серийного телевизионного художественного фильма "Отпуск за период службы", криминальный боевик, кинокомпания "ВайТ Медиа" (в производстве).

Член Союза писателей Беларуси.

 
Телефон: +375-293535132, адрес электронной почты: olegburkin@mail.ru, сайт http://olegburkin.ru

 

Читать повести автора "А ЖИТЬ, БРАТИШКИ, БУДЕТ МОЖНО!"; "ЗАЯЦ, ЖАРЕННЫЙ ПО-БЕРЛИНСКИ"; "ХУЖЕ ВОЙНЫ"

 

Читать стихи ИЗ ПОЭТИЧЕСКОГО СБОРНИКА "СВОЙ ПУТЬ ЗЕМНОЙ ПРОЙДЯ ДО СЕРЕДИНЫ"

 

 

 

Интервью газете "Звязда" 17.05.2013, №88

 

 

– Алег, ці можна сёння пражыць, прафесійна займаючыся літаратурай?

– Чаму ж не… Але толькі ў трох выпадках. Калі пісаць і выдаваць па рамане кожны месяц – што практычна нерэальна. Калі пісаць па рамане ў год ды пры гэтым выдаваць свае кнігі тыражом ніяк не меней 100 тысяч экзэмпляраў. Альбо пісаць… кінасцэнарыі. Так, так! Ганарар, які можна атрымаць за кінасцэнарый, – на парадак вышэй, чым за кнігу, выдадзеную нават самым буйным выдавецтвам. Напрыклад, расійскім «Эксмо». Паверце мне на слова: і тое, і другое я ўжо атрымліваў.

– Таму ты ў апошнія гады і перастаў пісаць прозу, пераключыўшыся на кінадраматургію?

– Грошы – таксама адна з прычын. На самой справе, цяга да драматургіі ў мяне з дзяцінства. Я ж сваю першую п'есу напісаў у 15 гадоў, калі быў рэжысёрам школьнага драмгуртка. Ды не пра што-небудзь, а пра грамадзянскую вайну ў Забайкаллі!

– Колькі кінасцэнарыяў ты паспеў прадаць?

– Не так ужо і шмат – усяго чатыры. Але зараз вяду перамовы аб дазволе на правы па выкарыстанні пятага…

– Кінакамедыя «Заяц, смажаны па-берлінску», якую знялі па тваім сцэнарыі, доўга прабівалася да кінагледача?

– Сама камедыя – не. Яе знялі літаральна за паўгода, а яшчэ праз месяц, у маі 2011 года, адбылася яе прэм'ера на тэлеканале «Расія-1». А вось прыладжваў я сцэнарый камедыі амаль два гады. Каму толькі не прапаноўваў… Словам, шлях прайшоў доўгі.

– Чаму ж не хацелі браць?

– Прадзюсары дружна хвалілі сцэнарны матэрыял, а потым казалі, што камедый пра вайну даўно ўжо ніхто не здымаў…

– Лічылі, што кінагледачу гэта ўжо не даспадобы?. Забыліся, пэўна, на яркія камедыі расійскіх рэжысёраў Тадароўскага, Быкава…

– Так, усе думалі, а раптам гледачу сёння патрэбна адно толькі бандыцкае кіно… Думалі пра тэлеканалы: а раптам іх зусім не зацікавіць тэма вайны, выкладзеная ў кінакамедыі. Баяліся прагарэць. Кіно – гэта ж бізнес…

– І хто ўсё ж такі праявіў адвагу?

– Усё пачалося з таго, што я пачуў пра тое, што кіеўскі кінарэжысёр Сяргей Круцін шукае неардынарную гісторыю пра вайну. Якраз пра Вялікую Айчынную… Нешта яркае, незвычайнае. Я неадкладна паслаў Круціну свой кінасцэнарый. А праз два тыдні мне патэлефанаваў расійскі кінапрадзюсар Сяргей Сендык, якога Круцін пераканаў узяцца за вытворчасць фільма. Той самы Сендык, які ў свой час працаваў са стваральнікам «Белага сонца пустыні» Уладзімірам Матылём. Так усё і завярцелася…

– Матыль, між іншым, наш зямляк.

– Я ведаю, ён нарадзіўся ў Лепелі.

– Шмат гадоў таму мне давялося рабіць з ім інтэрв'ю – Матыль скардзіўся на тое, што цікавыя, сапраўды мастацкія ідэі цяжка рэалізаваць.

– Відаць, так яно і ёсць. І вялікім кінарэжысёрам сёння вельмі няпроста…

– Якія яшчэ кінасцэнарыі ў тваім партфелі?

– Іх, па праўдзе кажучы, вельмі шмат… Нікому не прададзеных і нерэалізаваных… мая бяда ў тым, што я ніколі не пішу на заказ. І пад вызначаныя тэлеканаламі фарматы падладжвацца не люблю. Пішу толькі тое і толькі так, як мне падабаецца. З-за чаго і ўсе мае праблемы. Хаця, з другога боку… Я ж атрымліваю задавальненне ад працы, асалоду…
А гэта – галоўнае для творчага жыцця і для жыцця ўвогуле. Атрымліваецца, што пісаў не дарэмна.

– Думаў, што пагаворым пра тое, як выжыць пісьменніку ў сённяшніх няпростых для творчай работы ўмовах, а выходзіць, яшчэ з адным альтруістам сустрэўся…

– Як ужо ёсць… Творчасць сама па сабе – з'ява альтруістычная.

– Алег, расказваюць, што Джэк Лондан збіраў газетныя заметкі пра здарэнні для сюжэтаў сваіх апавяданняў… Што ў цябе служыць матэрыялам для мастацкіх рашэнняў?

– Не газетныя заметкі – гэта дакладна. Усе свае гісторыі я прыдумваю сам – з пачатку да канца. Не ведаю, добра гэта ці дрэнна, але так меней шанцаў паўтарыцца!

– А як жа жыццёвы вопыт? Тым больш, што ты шмат чаго паспрабаваў у жыцці…

– А ў маім выпадку вопыт – гэта падсвядомасць, матэрыял для ілюстравання партрэтаў, падказка для лініі паводзін маіх герояў. Але ж не сюжэт…

– Пра што хацелася б напісаць, ды нешта стрымлівае, стаіць на шляху да ажыццяўлення творчай задумкі?

– Вельмі хочацца пісаць пра падзеі даўно мінулых дзён… Пра тое, што адбывалася гадоў 200 назад. Ці нават 500… Але гістарычныя фільмы – дарагое задавальненне. Касцюмы, дэкарацыі, масавыя сцэны… Усё гэта каштуе процьму грошай.
І здымаюць падобнае кіно вельмі мала. Таму пісаць сцэнарыі да фільмаў такога плана без папярэдняй замовы – значыць працаваць выключна ў стол.

– Яшчэ большым альтруістам быць…

– Так. Хаця часам карціць… І ўсё часцей задумваюся над тымі ці іншымі планамі гісторыі Беларусі. Сюжэтаў у мінуўшчыне – процьма! Караткевіч, як і іншыя вядомыя гістарычныя пісьменнікі, толькі падступіліся да іх раскрыцця… Колькі мастацкіх, драматычных зваротаў можа быць адно толькі да рэлігійнай гісторыі Беларусі…

– Ці чытаеш сучасную беларускую літаратуру? Хто з пісьменнікаў табе найбольш імпануе? Каго б вылучыў з маладзейшага пакалення?

– Алена Брава піша выдатную прозу, якая, на мой погляд, па сваёй стылістыцы перагукваецца з творчасцю знакамітай Дзіны Рубінай. Хаця такое параўнанне зусім не азначае, што гэтыя два аўтары падобныя. Яны зусім розныя! Усім, хто хоча ўявіць кірункі літаратуры сапраўднай, я б параіў прачытаць у «Нёмане» апавяданні Алены Брава «Змяя, пакрытая пёрамі птушкі Сонца», «Сон піянеркі» і іншыя яе творы… Мы знаёмыя асабіста, і я ведаю, што Алена – не толькі таленавіты празаік, але і вельмі дружалюбны, таварыскі чалавек. Прозу Бахарэвіча таксама чытаю з цікавасцю. Яшчэ і таму, што імя на слыху, пра Альгерда шмат гавораць і пішуць. Але, прызнацца, прыхільнікам яго мастацкіх вышукаў не з'яўляюся. Па-мойму (гэта, безумоўна, мой суб'ектыўны погляд, але заснаваны на ўласным жыццёвым і мастацкім вопыце), на творчасць Бахарэвіча надзвычай негатыўна ўплывае тое, што Альгерд вельмі рэдка бывае ў Беларусі. Адарванасць ад Радзімы стратная для любога пісьменніка… Хаця, безумоўна, можна прывесці і іншыя прыклады: творчасць Набокава, Буніна, Бродскага… Але гэта хутчэй выключэнні з правіла.

– А якія твае мастацкія арыенціры ў класічнай літаратуры?

– Іх я ўжо і пачаў называць. Гэта проза Набокава, Булгакава, Быкава, Стэйнбека, Хемінгуэя. Паэзія Пастэрнака і Бродскага. Эталонам жа ў драматургіі для мяне назаўсёды застануцца п'есы Аляксандра Вампілава. Заўсёды з цікавасцю сачу за драматургічнымі, тэатральнымі, кінематаграфічнымі здабыткамі Аляксея Дударава.

 

Гутарыў
Мікола Раўнапольскі