Волкаў Мікалай Аляксандравіч

Волкаў Мікалай Аляксандравіч

18.04.2018

Волкаў Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1985 г. у Мінску. Бацькі Волкаў Аляксандр Міхайлавіч і Волкава (у дзявоцтве – Шагун) Таццяна Мікалаеўна паходзяць з паўднёва-ўсходняй Беларусі: бацька – з Брагінскага раёна, а маці – з Салігорскага.

З гэтымі землямі, асабліва са Случчынай, у шырокім гістарычным значэньні, Мікалай адчувае большую ментальную сувязь, чымся з Мінскам, у якім вырас. У вёсцы Зажэвічы пад Салігорскам, дзе дасюль жывуць яго бабуля і дзядуля, ён правёў лепшыя часы свайго жыцця. Таму атрымаўшы адукацыю гісторыка спрабуе разабрацца ў гісторыі Случчыны, бо гэты край, насамрэч, мае надзвычай багатую і цікавую спадчыну, якая на сёння, на жаль, мала вядомая яго жыхарам.

З 2003 па 2008 г. навучаўся на гістарычным факультэце Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсітэта. У 2007–2009 гг. скончыў магістэрскую праграму «Ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні (Літва). З 2009 па 2010 г. навучаўся ў магістратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2011–2013 гг. навучаўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры БДУ, у 2013–2016 гг. – у аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У снежні 2016 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Забеспячэнне абароназдольнасці рэзідэнцый роду Радзівілаў на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага ў XVI – пачатку XVIII ст.» Стажыраваўся ва ўніверсітэце Марціна Лютэра ў Хале (2006 г.), Варшаўскім універсітэце (2010–2011 гг.), Вольным універсітэце Берліна (2012–2013 гг.), Літоўскім эдукалагічным універсітэце ў Вільні (2014 г.). Працуе ў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі і Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

Аўтар больш за 50 публікацый, у тым ліку кніг «Артылерыя Нясвіжскага замка» (2015 г.) і «Слуцк на старых планах» (2017 г.).


Волков Николай Александрович родился 9 июня 1985 г. в Минске. Родители Волков Александр Михайлович и Волкова (в девичестве – Шагун) Татьяна Николаевна выходцы из юго-восточной Беларуси: отец – из Брагинского района, а мать – из Солигорского.

С этими землями, особенно со Случчиной, в широком историческом значении, Николай чувствует большую ментальную связь, чем с Минском, в котором вырос. В деревне Зажевичи под Солигорском, где до сих пор живут его бабушка и дедушка, он провёл лучшее время своей жизни. Поэтому получив образование историка пытается разобраться в истории Случчины, края, который на самом деле имеет чрезвычайно богатое и интересное наследство, какое на сегодня, к сожалению, мало известно его жителям.

С 2003 по 2008 г. обучался на историческом факультете Белорусского государственного университета. В 2007–2009 гг. окончил магистерскую программу «Охрана и интерпретация историко-культурного наследия» в Европейском гуманитарном университете в Вильнюсе (Литва). С 2009 по 2010 г. обучался в магистратуре Национальной академии наук Беларуси. В 2011–2013 гг. обучался в аспирантуре Республиканского института высшей школы при БГУ, в 2013–2016 гг. – в аспирантуре Института истории НАН Беларуси. В декабре 2016 г. защитил кандидатскую диссертацию «Обеспечение обороноспособности резиденций рода Радзивиллов на белорусских землях Великого княжества Литовского в XVI – начале XVIII в.» Стажировался в университете Мартина Лютера в Галле (2006 г.), Варшавском университете (2010–2011 гг.), Свободном университете Берлина (2012–2013 гг.), Литовском эдукологическом университете в Вильнюсе (2014). Работает научным сотрудником в Институте истории НАН Беларуси и Национальном историческом архиве Беларуси.

Автор более 50 публикаций, в том числе книг «Артиллерия Несвижского замка» (2015) и «Слуцк на старых планах» (2017).

Биография предоставлена Николаем ВОЛКОВЫМ

Перевод – Владимир ХВОРОВ

 

В сети Интернет много материалов под псевдонимом Мікола Волкаў.