Праваслаўны святы Гаўрыіл
08.01.2015
На адметнасць культуры і духоўнага жыцця Случчыны напрацягу ўсёй гісторыі асаблівы ўплыў аказвала Праваслаўе. Прычынай гэтаму былі яго пазіцыі, якія заставаліся моцнымі, дзякуючы апецы ўладароў краю, стойкасці святароў слуцкіх праваслаўных храмаў у цяжкія для іх XVII–XVIII стагоддзі, адданасці мяшчан і сялян веры сваіх продкаў.
Сёння можна назваць многіх, чые імёны засталіся ў гісторыі краю дзякуючы працы на ніве праваслаўнай веры.
Найбольш вядома цяпер імя святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай (1585–1612) – апошняй прадстаўніцы слаўнага роду князёў Алелькавічаў. У Слуцку ёй усталяваны помнік, у Мінску існуе праваслаўны прыход у яе гонар і будуецца храм.
На працягу трохсот гадоў як мясцовапачытаемая нябесная абаронца краю, хаця афіцыйна і не кананізаваная, шанавалася яшчэ адна слуцкая княгіня Анастасія Слуцкая (1473–1524). Яе іканапісная ў поўны рост выява (дарэчы, разам з падобнай выявай мужа – князя Сімяона Алелькавіча, якому аддавалася аналагічнае шанаванне) да пачатку XX стагоддзя размяшчалася ў саборы слуцкага Троіцкага манастыра.
У літаратуры можам сустрэць імя яшчэ аднаго праваслаўнага святога – Гаўрыіла Слуцкага (1684–1690).
У літаратуры ўпамінаецца імя гэтага святога як Гаўрыіла Заблудаўскага, Гаўрыіла Слуцкага, апошнім часам пераважна як Гаўрыіла Беластоцкага. Памылкі тут няма, гэтаму ёсць прычыны. Іншым разам недасведчаныя аўтары ў цяперашніх папулярных або навукова-папулярных творах памылкова прыводзяць усе прозвішчы як назвы трох асобных святых.
Святы мучанік Гаўрыіл з'яўляецца адным з пачытаемых у ліку Сабора беларускіх святых, святкаванне якіх распачалося з 1984 года па благаславенні патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Пімена і прыпадае на трэццюю нядзелю Пяцідзесятніцы (Тройцы). Асобна памяць святога Гаўрыіла Беластоцкага адзначаецца 20 красавіка (3 мая па новым стылі).
Нарадзіўся Гаўрыіл 22 сакавіка 1684 года. Яго бацькамі былі жыхары сяла Зверкі, што непадалёку ад Заблудава, – Анастасія і Пятро Гаўдзель. Калі яму мінула шэсць гадоў, адбылося няшчасце. 11 красавіка 1690 года ён прапаў, а праз нейкі час цела замучанага дзіцяці было знойдзена ў полі каля Беластока. Правялі следства, якое прыйшло да высновы, што зладзейства ўчыніў жыхар Зверкаў арандатар Шутко. Улады, пасля правядзення следства, вырашылі, што гэта былі дзеянні прадстаўніка ізуверскай секты. Быў пахаваны Гаўрыіл 20 красавіка на цвінтары заблудаўскай царквы.
Праз трыццаць гадоў, калі на тым жа месцы адбываліся новыя пахаванні, труна з целам дзіцяткі была адкрыта. Яго неспарахнелыя мошчы відавочна сведчылі аб асобай благадаці Божай да маленькага пакутніка. Труну з яго целам перанеслі ў царкоўны склеп, і з тога часу пачалося ўшанаванне мучаніка Гаўрыіла.
У XVIII стагоддзі ў ліку іншых тэрыторый, што з'яўляліся ўласнасцю гаспадароў Случчыны, было Заблудаўскае графства. У 1746 годзе ў Заблудаве адбыўся пажар, і царква згарэла. Але мошчы святога засталіся непашкоджанымі. Праз нейкі час архімандрыт Слуцкага Троіцкага манастыра Міхаіл Казачынскі звярнуўся да князя слуцкага Гераніма Фларыяна Радзівіла з просьбай дазволіць перанесці мошчы святога Гаўрыіла з Заблудава, дзе ўмоў для іх захавання не стала, у Слуцк.
Постаць Міхаіла Казачынскага (1699–1755) у гэтай сувязі заслугоўвае таксама нашай увагі. Родам ён быў з Украіны. Пасля вучобы ў славяна-грэка-лацінскай акадэміі ў Маскве правёў вандроўку па заходнееўрапейскіх краінах. Добрую памяць па сабе аставіў у Сербіі, дзе займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, заснаваў школу, праславіўся як духоўны і літаратурны дзеяч. Перад тым, як прыбыць у Слуцк, быў манахам Кіеўскага Выдубіцкага манастыра, займаўся выкладчыцкай і літаратурнай дзейнасцю.
Непасрэдна да спраў у новай якасці прыступіў у 1750 годзе. Архімандрыт Міхаіл імкнуўся пашырыць славу і вядомасць Слуцкага Троіцкага манастыра. Таму калі заблудаўская царква згарэла, Казачынскі дамогся княжацкага дазволу на перанос мошчаў святога Гаўрыіла ў Слуцк. Было атрымана благаслаўленне Кіеўскага мітрапаліта, справа ўзгаднялася з польскім каралём і канстанцінопальскім патрыярхам. Падзея адбылася ў маі 1755 года. Яна прыцягнула ўвагу насельніцтва ўсіх мясцін па шляху з Заблудава ў Слуцк. Архімандрытам Міхаілам быў напісаны верш, у якім расказвалася пра жыццё і смерць святога пакутніка-дзіцяткі. Аддрукаваным на асобных аркушах паперы гэты верш раздаваўся людзям па шляху ўрачыстай працэсіі. У работах некаторых даследчыкаў савецкіх часоў мы можам сустрэць выказванні, што Міхаіл Казачынскі ператварыў перанос мошчаў святога ў тэатралізаванае дзейства, своеасаблівае шоу. Аднак, адзначым, што мы разглядаем XVIII стагоддзе – эпоху барока, эстэтыка якога як раз патрабавала незвычайнасці і пышнасці. У сапраўдныя тэатралізаваныя дзеянні ператвараліся не толькі шматлікія ўрачыстасці – вяселлі, прыёмы паважаных асобаў і гэтак далей, але нават і пахаванні магнатаў. Так што тут мы можам назваць Казачынскага не толькі добрым арганізатарам і кіраўніком, але і знаўцам культуры і эстэтычных запатрабаванняў свайго часу. Перанос з Заблудава ў Слуцк мошчаў святога Гаўрыіла стаў апошняй значнай справай архімандрыта Міхаіла. У тым жа 1755 годзе ён памёр. Пахавалі Казачынскага на цвінтары Троіцкага манастыра.
З 9 мая 1755 года, пасля пераносу ў Слуцк, мошчы святога Гаўрыіла сталі галоўнай святыняй Троіцкага манастыра. Рака з яго мошчамі размяшчалася ў цёплай Увядзенскай царкве. Калі напрыканцы XVIII стагоддзя былі завершаны работы па адбудове мураванага манастырскага Троіцкага сабора, драўляная труна з целам святога ад Пасхі і да 22 кастрычніка размяшчалася ў левым прыдзеле сабора. А на зіму яе пераносілі ў цёплую дамавую царкву, якой, пасля пабудовы ў 1867 годзе двухпавярховага мураванага манастырскага будынка, стала размешчаная ў адным з яго пакояў Благавешчанская царква.
Праваслаўнай царквой памяць святога адзначаецца 20 красавіка (3 мая па новым стылі). Але ў Слуцку ў XIX стагоддзі ўрачыстасці было прынята праводзіць у дзень сашэсця Святога Духа. Мошчы святога Гаўрыіла ўрачыста абносілі вакол Троіцкага сабора, а потым ставілі пасярэдзіне храма на пакланенне вернікам. На богаслужэнне сцякалася насельніцтва не толькі са Слуцкага, але і з навакольных паветаў – і праваслаўныя, і католікі. Напрыканцы XIX стагоддзя ў манастыры непадалёку ад уваходнай брамы была ўзведзена адмысловая драўляная капліца, і з гэтага часу тут на працягу цёплай пары года знаходзіліся мошчы святога.
Пасля закрыцця Слуцкага Троіцкага манастыра ў 1925 годзе мошчы святога Гаўрыіла трапілі ў Мінск, пазней, пад час вайны, у Гродна, а з 1992 года знаходзяцца на тэрыторыі цяперашняй Польшчы – у Мікалаеўскім саборы горада Беластока. У гэтым можам бачыць гістарычную справядлівасць – святы Гаўрыіл вярнуўся на сваю радзіму. Вернікамі пачытаецца святы Гаўрыіл як апякун і заступнік малалетніх хворых дзяцей.
Ігар ЦІТКОЎСКІ
Православный святой Гавриил
На особенность культуры и духовной жизни Случчины на протяжении всей истории особое влияние оказывало Православие. Причиной этому были его позиции, которые оставались могучими, благодаря покровительству правителей края, стойкости священников слуцких православных храмов в тяжёлые для них XVII–XVIII века, преданности мещан и крестьян вере своих предков.
Сегодня можно назвать многих, чьи имена остались в истории края благодаря труду на ниве православной веры.
Наиболее известно теперь имя святой праведной княгини Софии Слуцкой (1585–1612) – последней представительницы славного рода князей Олельковичей. В Слуцке ней установлен памятник, в Минске существует православный приход в её честь и строится храм (строительство окончено в 2011 г. – В.Х.).
В течение трёхсот лет как местночтимая небесная защитница края, хотя официально и не канонизированная, ценилось ещё одна слуцкая княгиня Анастасия Слуцкая (1473–1524). Её иконописный в полный рост портрет (кстати, вместе с подобным портретом мужа – князя Симеона Олельковича, которому отдавалось аналогичное почитание) до начала XX века располагался в соборе Слуцкого Троицкого монастыря.
В литературе можем встретить имя ещё одного православного святого – Гавриила Слуцкого (1684–1690).
В литературе упоминается имя этого святого как Гавриила Заблудовского, Гавриила Слуцкого, в последнее время преимущественно как Гавриила Белостокского. Ошибки здесь нет, этому есть причины. Иногда несведущие авторы в нынешних популярных или научно-популярных произведениях ошибочно приводят все фамилии как названия трёх отдельных святых.
Святой мученик Гавриил является одним из почитаемых в числе Собора белорусских святых, празднование которых началось с 1984 года по благословению патриарха Московского и всея Руси Пимена и приходится на третье воскресенье Пятидесятницы (Троицы). Отдельно память святого Гавриила Белостокского отмечается 20 апреля (3 мая по новому стилю).
Родился Гавриил 22 марта 1684 года. Его родителями были жители села Зверки, недалеко от Заблудова, – Анастасия и Пётр Гавдель. Когда ему минуло шесть лет, произошло несчастье. 11 апреля 1690 года он пропал, а через какое-то время тело замученного ребёнка было обнаружено в поле возле Белостока. Провели следствие, которое пришло к выводу, что злодейство совершил житель с. Зверки арендатор Шутко. Власти, после проведения следствия, решили, что это были действия представителя изуверской секты. Был похоронен Гавриил 20 апреля на кладбище Заблудовской церкви.
Через тридцать лет, когда на том же месте происходили новые захоронения, гроб с телом младенца был открыт. Его нетленные мощи явно свидетельствовали об особой благодати Божией к маленькому страдальцу. Гроб с его телом перенесли в церковный подвал, и с того времени началось почитание мученика Гавриила.
В XVIII веке в числе прочих территорий, являвшихся собственностью владельцев Слуцка, было Заблудовское графство. В 1746 году в Заблудове произошёл пожар, и церковь сгорела. Но мощи святого остались неповреждёнными. Через какое-то время архимандрит Слуцкого Троицкого монастыря Михаил Козачинский обратился к князю слуцкому Иерониму Флориану Радзивиллу с просьбой разрешить перенести мощи святого Гавриила из Заблудова, где условий для их сохранения не стало, в Слуцк.
Личность Михаила Козачинского (1699–1755) в этой связи заслуживает также нашего внимания. Родом он был из Украины. После учёбы в славяно-греко-латинской академии в Москве (Энциклопедический словарь Ф.А. Брокгауза и И.А. Ефрона. Россия, Санкт-Петербург, 1890–1907 даёт другую информацию – воспитанник Киевской академии – В.Х.) совершил странствование по западноевропейским странам. Хорошую память о себе оставил в Сербии, где занимался преподавательской деятельностью, основал школу, прославился как духовный и литературный деятель. Перед тем, как прибыть в Слуцк, был монахом Киевского Выдубицкого монастыря, занимался преподавательской и литературной деятельностью.
Непосредственно к делам в новом качестве приступил в 1750 году. Архимандрит Михаил стремился расширить славу и известность Слуцкого Троицкого монастыря. Поэтому если Заблудовская церковь сгорела, Козачинский добился княжеского разрешения на перенос мощей святого Гавриила в Слуцк. Было получено благословение Киевского митрополита, дело согласовывалась с польским королём и константинопольским патриархом. Событие состоялось в мае 1755 года. Оно привлекло внимание населения всех мест по пути из Заблудова в Слуцк. Архимандритом Михаилом был написан стих, в котором рассказывалось о жизни и смерти святого мученика-младенца. Отпечатанное на отдельных листах бумаги это стихотворение раздавалось людям по пути торжественной процессии.
В работах некоторых исследователей советских времён мы можем встретить высказывания, что Михаил Козачинский превратил перенос мощей святого в театрализованное действо, своеобразное шоу. Однако, отметим, что мы рассматриваем XVIII век – эпоху барокко, эстетика которого как раз требовала необычности и великолепия. В настоящие театрализованные действия превращались не только многочисленные торжества – свадьбы, приёмы уважаемых лиц и так далее, но даже и похороны магнатов. Так что здесь мы можем назвать Козачинского не только хорошим организатором и руководителем, но и знатоком культуры и эстетических потребностей своего времени. Перенос с Заблудова в Слуцк мощей святого Гавриила стал последним значительным делом архимандрита Михаила. В том же 1755 году он умер. Похоронили Козачинского на кладбище Троицкого монастыря.
С 9 мая 1755 года, после переноса в Слуцк, мощи святого Гавриила стали главной святыней Троицкого монастыря. Рака с его мощами располагалась в тёплой Введенской церкви. Когда в конце XVIII века были завершены работы по восстановлению каменного монастырского Троицкого собора, деревянный гроб с телом святого с Пасхи и до 22 октября располагалась в левом приделе собора. А на зиму его переносили в тёплую домовую церковь, которой, после постройки в 1867 году двухэтажного каменного монастырского здания, стала расположенная в одной из его комнат Благовещенская церковь.
Православной церковью память святого отмечается 20 апреля (3 мая по новому стилю). Но в Слуцке в XIX веке торжества было принято проводить в день сошествия Святого Духа. Мощи святого Гавриила торжественно обносили вокруг Троицкого собора, а потом ставили посередине храма на поклонение верующим. На богослужение стекалось население не только из Слуцкого, но и из окрестных уездов – и православные, и католики. В конце XIX века в монастыре неподалёку от входных ворот была возведена специальная деревянная часовня, и с тех пор там в течение тёплого времени года находились мощи святого.
После закрытия Слуцкого Троицкого монастыря в 1925 году мощи святого Гавриила попали в Минск, позже, во время войны, в Гродно, а с 1992 года находятся на территории нынешней Польши – в Николаевском соборе города Белостока. В этом можем видеть историческую справедливость – святой Гавриил вернулся на свою родину. Верующими почитается святой Гавриил как опекун и покровитель малолетних больных детей.
Игорь ТИТКОВСКИЙ
Газета «Инфо-Курьер», 2007
Перевод –
Владимир ХВОРОВ