Софья Слуцкая оказалась католичкой
24.10.2014
«Православная святая София Слуцкая оказалась… католичкой». Под таким заголовком опубликована статья на сайте газеты «Наша Нива». Ниже мы ее приводим на двух языках.
Праваслаўная святая Соф"я Слуцкая аказалася… каталічкай. Гісторыкі Вольга Бабкова і Настасся Скеп"ян сканфузілі Беларускі экзархат РПЦ.
Соф"я, або Сафія Слуцкая (а ў яе час яе называлі ўвогуле пастарабеларуску «Зафея») – шанаваная ў Беларусі праваслаўная святая. У Мінску ёсць прыход, названы ў яе гонар. Там у 2012-м, на 400-годдзе спачыну, ёй паставілі невялікі помнік. Але нядаўна гісторыкі высветлілі, што княгіня Соф"я была… каталічкай. І праваслаўнай святой сталася выпадкова. Проста таму што давала грошы на праваслаўны манастыр і ў ім была пахаваная. Але кананічнае права гаворыць адназначна: не праваслаўны не можа быць праваслаўным святым.
На тры дакументы, датычныя Соф"і Слуцкай, першай наткнулася супрацоўніца Нацыянальнага гістарычнага архіва Вольга Бабкова. Яна збірала матэрыялы для кнігі пра старабеларускія тэстаменты. Знойдзеныя Бабковай дакументы зачапілі супрацоўніцу Інстытута гісторыі Акадэміі навук Настассю Скеп"ян. Яна пачала «капаць».
Соф"я Слуцкая рана засталася зусім адна на свеце. «Над родам князёў Слуцкіх нібыта вісеў нейкі праклён. Ён вымер літаральна за пакаленне. Спачатку князь Юрый памёр у 27 гадоў, потым не стала яго братоў Аляксандра і Яна-Сімяона. Засталася адна гэтая маленькая Зафея», – кажа Вольга Бабкова.
Соф"я Юр"еўна нарадзілася ў 1586 годзе, 1 мая.
А праз 5 дзён, 6 мая, сканаў, найхутчэй ад сухотаў, яе бацька, князь Юрый III Слуцкі. Але дачку ён пабачыць паспеў.
Настасся Скеп"ян цытуе ліст старога слугі, пісаны да маці Юрыя, бабулі Соф"і. Слуга піша, як узрадаваўся князь, пабачыўшы, што яму будзе працяг на гэтым свеце.
У тыя самыя дні Юрый па просьбе слугаў склаў тэстамент, з чаго можна зрабіць выснову, што ні ён, ні яго атачэнне на адужанне не спадзяваліся.
Князь Юрый, дарэчы, быў праваслаўны – і вялікі кніжнік.
Ён уласнаручна перапісаў Евангелле, якое захоўвалася ў СвятаТроіцкім манастыры як шанаваная рэліквія.
Маці ж Соф"і, Барбара з Кішкаў, была каталічкай. І дачку, згодна з тагачаснай традыцыяй, хрысцілі ў веру маці.
Пасля смерці бацькі нованароджаная Соф"я ўспадкавала Стары Слуцк з двума замкамі, а праз некалькі гадоў, калі адзін за адным сканалі бяздзетныя бацькавы браты Аляксандр і Ян Сімяон, яна стала ўласніцай гіганцкай спадчыны Алелькавічаў: гарадоў Слуцка і Капыля, 7 мястэчак і 32 фальваркаў.
Яе маці, княгіня Барбара, аказалася нібыта адсунутай ад гэтай спадчыны. Вольга Бабкова звяртае ўвагу на трагічную загадку: праз некалькі гадоў, зайшоўшы замуж за гомельскага старосту Андрэя Сапегу, яна склала тэстамент, згодна з якім, усю сваю маёмасць – перлы, упрыгожанні, «быдла рагатае і нерагатае» – аддае мужу. Нічога не пакідае дачцэ. Можа, была нейкая крыўда? Не на малую Соф"ю, вядома, а на яе апекуноў.
Інстытут апякунства быў пашыраным у Вялікім Княстве. Ва ўмовах тагачаснага жыцця з яго войнамі і пошасцямі часта здаралася, што дзеці ў маленстве гублялі бацькоў. Таму для чалавека было ў парадку рэчаў скласці загадзя тэстамент і вызначыць, хто будзе кіраваць маёмасцю яго сіротаў да іх паўналецця.
Апекі над Соф"яй і яе багатай спадчынай урэшце дабіліся Хадкевічы, далёкія сваякі князёўны. Пры Гераніму Хадкевічу Сафія жыла спачатку ў Наваградку, пасля ў Слуцку.
«У актавых, судовых кнігах мы часта сустракаем гісторыі пра тое, як апекуны вольна распараджаліся грашовымі сумамі, якія мусілі захоўваць», – адзначае Вольга Бабкова.
Хадкевічы ж вымушаныя былі разлічыцца нават не грашыма Соф"і, а ёй самой.
Калі ў 1595–96 г. на Случчыну з украінскіх земляў прыкацілася паўстанне Севярына Налівайкі, Хадкевічы вымушаныя былі прасіць вайсковай помачы ў магутных Радзівілаў. Радзівілы далі сваю пяхоту, выставіўшы ўмовай, што князёўна Соф"я выйдзе замуж за Януша Радзівіла. Хадкевічы, у якіх зямля пад нагамі гарэла, пагадзіліся. Шлюб меў адбыцца ў Вільні ў 1600 годзе, пасля запустаў. Нявесце на той час было б 13 гадоў.
Януш Радзівіл быў старэйшы за Соф"ю на сем гадоў. Яму было дазволена час ад часу наведваць будучую жонку ў Слуцку.
Аднак з часам Хадкевічы пачалі шукаць нагоды разарваць дамоўленасць. Абвастрыла адносіны тое, што Радзівілы забралі сабе Копысь, на які прэтэндавалі і Хадкевічы. Услед маладога князя Януша перасталі пускаць да Соф"і. Пра тое, каб ён і не спадзяваўся на шлюб з ёй, Радзівілу сказаў, спаткаўшыся з ім у карчме між Мірам і Нясвіжам, Ян Караль Хадкевіч – славуты ваяр і надзвычай скандальны чалавек.
Настасся Скеп"ян апісвае, як у 1599-м Хадкевічы і Радзівілы, замест таго, каб рыхтавацца да вяселля, пачалі рыхтавацца да ўзброенага вырашэння спрэчкі. Войска і артылерыі ў ёй мела ўдзельнічаць больш, чым у бітве пад Кірхгольмам, якая пазней праславіць Яна Караля Хадкевіча.
На заклік Радзівілаў у Вільню ўзімку 1600 года з"ехаліся шэсць тысяч узброеных шляхціцаў. Хадкевічы з вялікім атрадам і 24 гарматамі замкнуліся ў камяніцы. Аднак да кровапраліцця, з якога ў ВКЛ магла пачацца паўнавартая грамадзянская вайна за «слуцкую спадчыну», не дайшло.
Пазней Хадкевічы, апісваючы сітуацыю, адзначалі, што шлюб не адбыўся з прычыны… няяўкі жаніха. Маўляў, нявесту яны паказвалі, а жаніх чамусьці не прыехаў.
У адзін голас з апекунамі гаварыла і сама Соф"я. І адной з прычынаў сваёй нязгоды на шлюб была якраз розніца ў веры: «Яго мосць пан Януш Радзівіл не з"яўляецца вернікам касцёла каталіцкага, (верніцай) якога я ёсць», – сведчыла дзяўчына перад вознымі, якія разбіралі гэтую справу. Януш, дарэчы, быў лютаранін, а не каталік, як піша праваслаўнае «Жыціе» Соф"і.
Бацька Януша, віленскі ваявода Крыштоф Радзівіл Пярун, дабіўся выдання баніцыі для Гераніма Хадкевіча. За парушэнне дадзенага слова яму пагражала пазбаўленне маёмасці, шляхецкіх правоў і выгнанне з краіны. І Хадкевічы саступілі. Шлюб адбыўся ўвосень таго самага года.
У шлюбнай дамове яшчэ раз пацвярджалася каталіцтва Сафіі: ёй надавалася права выбраць сабе ксяндза-духоўніка па сваім жаданні і ахвяраваць на будаўніцтва касцёлаў, калі захоча.
Абумоўлівалася і пытанне святара, які меўся даць пратэстанту Янушу і каталічцы Соф"і шлюб. Па традыцыі ён мусіў належаць да канфесіі нявесты. Пра тое, што шлюб асвяціў каталіцкі ксёндз, пісалі пазней і Хадкевічы, спрабуючы той шлюб аспрэчыць.
Пытанне рознасці вераў было знятае. Заставалася пытанне крэўнага сваяцтва – Януш і Сафія мелі супольнага прадзеда, гетмана Канстанціна Астрожскага, пераможцу бітвы пад Оршай. Януш склаў ліст Папу Кліменту VIII з просьбай дазволіць шлюб са сваячкай.
Цікава, адзначае Настасся Скеп"ян, што анатацыя на гэты пісаны лацінай ліст падаецца ў «Собраніі древніх грамот і актов городов Мінской губерніі», выдаваным за часамі Расійскай Імперыі.
У той анатацыі ўсё перакручанае з ног на галаву: нібыта каталік Януш, беручы шлюб з праваслаўнай Соф"яй, просіць у Папы дазволу захаваць ёй яе веру.
Пасля шлюбу князёўна адпісала ўсю сваю маёмасць мужу. І пратэстант Януш, для якога галоўнымі ворагамі былі каталікі, а не праваслаўныя, вывеў слуцкія храмы зпад юрысдыкцыі ўніяцкага епіскапа і вярнуў праваслаўным, падпарадкаваўшы канстанцінопальскаму патрыярху.
У «Жыціі» Соф"і гаворыцца, што гэта яна ўмаўляла мужа спрыяць праваслаўным. Аднак сам Януш меў у гэтым большы палітычны рэзон. Ён, лідар антыкаталіцкай апазіцыі ў Рэчы Паспалітай, якая яднала праваслаўных і пратэстантаў, мусіў узмацняць сваіх прыхільнікаў.
Жыццё маладой сям"і было няпростым. Ці мо такім яно паўстае з меладраматычных твораў Крашэўскага і Сыракомлі, прысвечаных Соф"і? Зрэшты, сучаснікі адзначалі выбуховы характар і ваяўнічасць князя Януша. Да таго ж памерла малым іх дзіця, пасля княгіня Соф"я, калі верыць польскаму гісторыку літаратуры Алёйзу Сайкоўскаму, завязала раман са слугой мужа, татарынам Асмольскім.
Таго Асмольскага-Смольскага ледзь не злавілі «на гарачым» у яе апачывальні, ён паспеў выскачыць у акно ў той час, як слугі князя Януша ламалі дзверы. Каханак уцёк аж у Львоў, але быў схоплены і ўтоплены ў ставе на вачах у Соф"і.
Пасля скандалу Януш з Соф"яй працягвалі жыць як муж і жонка. Пасля няўдалага рокашу супраць караля Жыгімонта III Вазы, адным з кіраўнікоў якога быў Радзівіл, яны разам уцякаюць у Швейцарыю. А атрымаўшы каралеўскае дараванне, вяртаюцца ў Рэч Паспалітую.
Апошнія гады жыцця Соф"і прайшлі ў падляшскіх маёнтках. Там яна выношвала дачку Кацярыну, якая зусім нядоўга пажыла. Следам за дачкой, 19 сакавіка 1612 года, сканала і сама Соф"я.
Спачыла яна ў Свята-Троіцкім манастыры ў Слуцку, там жа, дзе і бацька. Чаму каталічку пахавалі ў праваслаўным храме? Такія прэцэдэнты здараліся, адзначае Скеп"ян. Асабліва калі той храм фундавалі продкі.
Спакой пасля няпростага жыцця не будзе вечным. Праз дзвесце гадоў, пасля далучэння Беларусі да Расіі, разгорнецца гісторыя з «пакланеннем». Княгіня з праваслаўнага роду, замужам за «каталіком» – для Маскоўскага патрыярхату патрэбная была такая гераіня, быў «палітычны заказ». Ну, проста Юдзіф і Алаферн!
Мошчы Соф"і будуць абвешчаныя цудадзейнымі, будуць пісаць, што яны ратуюць Слуцк ад халеры, а канкрэтна вуліцу, на якой стаіць храм, – ад пажараў… У часе антырэлігійнай барацьбы парэшткі княгіні завязуць у Мінск «для вывучэння». Падчас вайны, у руінах універсітэцкага гарадка, іх адшукаюць салдаты вермахта, і па просьбе вернікаў цела Соф"і будзе перанесенае ў Свята–Духаўскую царкву.
Праваслаўныя тэолагі сканфужана маўчалі, калі Настасся Скеп"ян прэзентавала вынікі свайго даследавання на 4м Кангрэсе даследчыкаў Беларусі. Каталікі ж жартуюць: мы гатовыя «забраць» Соф"ю Слуцкую сабе.
Сяргей МІКУЛЕВІЧ
www.nn.by
Надрукавана са скарачэннямі
Православная святая Софья Слуцкая оказалась… католичкой. Историки Ольга Бобкова и Анастасия Скепьян сканфузили Белорусский экзархат РПЦ.
Софья, или София Слуцкая (а в то время её называли вообще по-старобелорусски «Зафея») – любимая в Беларуси православная святая. В Минске есть приход, названный в ее честь. Там в 2012-м, на 400-летие кончины, ей поставили небольшой памятник. Но недавно историки выяснили, что княгиня Софья была… католичкой. И православной святой стала случайно. Просто потому что давала деньги на православный монастырь и в нем была похоронена. Но каноническое право говорит однозначно: не православный не может быть православным святым.
На три документа, касающиеся Софьи Слуцкой, первой наткнулась сотрудница Национального исторического архива Ольга Бобкова. Она собирала материалы для книги про старобелорусские завещания. Найденные Бобковой документы зацепили сотрудницу Института истории Академии наук Анастасию Скепьян. Она начала «копать».
Софья Слуцкая рано осталась совсем одна на свете. «Над родом князей Слуцких якобы висело некое проклятие. Он вымер буквально за поколение. Сначала князь Юрий умер в 27 лет, потом не стало его братьев Александра и Яна-Симеона. Осталась одна эта маленькая Зафея», – говорит Ольга Бобкова.
Софья Юрьевна родилась в 1586 году, 1 мая.
А через 5 дней, 6 мая, скончался, скорее всего, от туберкулеза, ее отец, князь Юрий III Слуцкий. Но дочь он увидеть успел.
Анастасия Скепьян цитирует письмо старого слуги, писаное матери Юрия, бабушке Софьи. Слуга пишет, как обрадовался князь, увидев, что ему будет продолжение на этом свете.
В те самые дни Юрий по просьбе слуг составил завещание, из чего можно сделать вывод, что ни он, ни его окружение на выздоровление не надеялись.
Князь Юрий, кстати, был православный – и большой книжник.
Он собственноручно переписал Евангелие, хранившееся в Свято-Троицком монастыре как любимая реликвия.
Мать Софьи, Барбара из рода Кишко, была католичкой. И дочь, согласно традиции того времени, крестили в веру матери.
После смерти отца новорожденная Софья унаследовала Старый Слуцк с двумя замками, а через несколько лет, когда один за другим скончались бездетные братья отца Александр и Ян Симеон, она стала владелицей гигантского наследия Олельковичей: городов Слуцка и Копыля, 7 поселков и 32 фольварков.
Ее мать, княгиня Барбара, оказалось якобы отстранена от этого наследства. Ольга Бобкова обращает внимание на трагическую загадку: через несколько лет, выйдя замуж за гомельского старосту Андрея Сапегу, она составила завещание, согласно которому, все свое имущество – жемчуга, украшения, «скот рогатый и нерогатый» – отдает мужу. Ничего не оставляет дочери. Может, была какая обида? Не на маленькую Софью, конечно, а на её опекунов.
Институт опекунства был расширен в Великом Княжестве. В условиях тогдашней жизни с её войнами и напастями часто случалось, что дети в младенчестве теряли родителей. Поэтому для человека было в порядке вещей составить заранее завещание и определить, кто будет управлять имуществом его сирот до их совершеннолетия.
Опеки над Софьей и ее богатым наследством, в конце концов, добились Ходкевичи, дальние родственники княжны. При Иерониме Ходкевиче София жила сначала в Новогрудке, затем в Слуцке.
«В актовых, судебных книгах мы часто встречаем истории о том, как опекуны свободно распоряжались денежными суммами, которые должны были хранить», – отмечает Ольга Бобкова.
Ходкевичи же вынуждены были рассчитаться даже не деньгами Софьи, а ей самой.
Когда в 1595–96 гг. на Случчину из украинских земель докатилось восстание Северина Наливайко, Ходкевичи вынуждены были просить военной помощи могущественных Радзивиллов. Радзивиллы дали свою пехоту, выставив условием, что княжна Софья выйдет замуж за Януша Радзивилла. Ходкевичи, у которых земля под ногами горела, согласились. Брак должен был состояться в Вильнюсе в 1600 году, после запустов (традиционное название последних дней, как правило, последней недели, перед постом – прим. В.Х.). Невесте на то время было бы 13 лет.
Януш Радзивилл был старше Софьи на семь лет. Ему было разрешено время от времени посещать будущую жену в Слуцке.
Однако со временем Ходкевичи начали искать повод разорвать уговор. Обострило отношения то, что Радзивиллы забрали себе Копысь, на который претендовали и Ходкевичи. Следом молодого князя Януша перестали пускать к Софье. О том, чтобы он не надеялся на брак с ней, Радзивилу сказал, встретившись с ним в корчме между Миром и Несвижем, Ян Кароль Ходкевич – прославленный воин и чрезвычайно скандальный человек.
Анастасия Скепьян описывает, как в 1599-м Ходкевичи и Радзивиллы, вместо того, чтобы готовиться к свадьбе, начали готовиться к вооруженному разрешению спора. Войск и артиллерии в нем могло бы участвовать больше, чем в битве под Кирхгольмом, которая позже прославит Яна Кароля Ходкевича.
На призыв Радзивиллов в Вильнюс зимой 1600 года съехались шесть тысяч вооруженных шляхтичей. Ходкевичи с большим отрядом и 24 пушками заперлись в каменной башне. Однако до кровопролития, из которого в ВКЛ могла начаться полноценная гражданская война за «слуцкое наследство», не дошло.
Позже Ходкевичи, описывая ситуацию, отмечали, что брак не состоялся по причине… неявки жениха. Мол, невесту они показывали, а жених почему-то не приехал.
В один голос с опекунами говорила и сама Софья. И одной из причин её несогласия на брак была как раз разница в вере: «Его милость пан Януш Радзивилл не является верующим костела католического, (верующей) которого я есть», – свидетельствовала девушка перед ездовыми, которые разбирали это дело. Януш, кстати, был лютеранином, а не католиком, как пишет православное «Житие» Софьи.
Отец Януша, виленский воевода Христофор Радзивилл Перун, добился издания банниции (лишение государственных преступников некоторых или всех прав – прим. В.Х.) для Иеронима Ходкевича. За нарушение данного слова ему грозило лишение имущества, шляхетских прав и изгнание из страны. И Ходкевичи уступили. Брак состоялся осенью того же года.
В брачном договоре еще раз подтверждалось католичество Софии: ей предоставлялось право выбрать себе священника-духовника по своему желанию и жертвовать на строительство костёлов, если захочет.
Обусловливался и вопрос выбора священника, который должен был освятить брак протестанта Януша и католички Софьи. По традиции он должен был принадлежать к конфессии невесты. О том, что брак освятил католический ксендз, писали позже и Ходкевичи, пытаясь тот брак оспорить.
Вопрос разности вер был снят. Оставался вопрос кровного родства – Януш и София имели общего прадеда, гетмана Константина Острожского, победителя битвы под Оршей. Януш составил письмо Папе Клименту VIII с просьбой разрешить брак с родственницей.
Интересно, отмечает Анастасия Скепьян, что аннотация на этот писанное латынью письмо подаётся в «Собрании древних грамот и актов городов Минской губернии», выпущеном во времена Российской Империи.
В той аннотации все перевёрнуто с ног на голову: якобы католик Януш, вступая в брак с православной Софьей, просит у Папы разрешения сохранить ей ее веру.
После брака княжна завещала все свое имущество мужу. И протестант Януш, для которого главными врагами были католики, а не православные, вывел слуцкие храмы из-под юрисдикции униатского епископа и возвратил православным, подчинив константинопольскому патриару.
В «Житии» Софьи говорится, что это она увещевала мужа способствовать православным. Однако сам Януш имел в этом больший политический резон. Он, лидер антикатолической оппозиции в Речи Посполитой, которая объединяла православных и протестантов, должен усиливать своих почитателей.
Жизнь молодой семьи была непростой. Или такой она предстаёт из мелодраматических произведений Крашевского и Сырокомли, посвященных Софье? Впрочем, современники отмечали взрывной характер и воинственность князя Януша. К тому же умер маленьким их ребенок, после чего княгиня Софья, если верить польскому историку литературы Алёйзу Сайковскому, завязала роман со слугой мужа, татарином Осмольским.
Того Осмольского-Смольского чуть не поймали «на горячем» в её опочивальне, он успел выскочить в окно в то время, как слуги князя Януша ломали двери. Любовник сбежал аж во Львов, но был схвачен и утоплен в пруду на глазах у Софьи.
После скандала Януш с Софьей продолжали жить как муж и жена. После неудачного заговора против короля Сигизмунда III Вазы, одним из руководителей которого был Радзивилл, они вместе бегут в Швейцарию. А получив королевское прощение, возвращаются в Речь Посполитую.
Последние годы жизни Софьи прошли в подляшских имениях. Там она вынашивала дочку Екатерину, которая совсем недолго пожила. Вслед за дочерью, 19 марта 1612 года, скончалась и сама Софья.
Почила она в Свято-Троицком монастыре в Слуцке, там же, где и отец. Почему католичку похоронили в православном храме? Такие прецеденты случались, отмечает Скепьян. Особенно когда этот храм финансировали предки.
Покой после непростой жизни не может быть вечным. Через двести лет, после присоединения Беларуси к России, развернется история с «поклонением». Княгиня из православного рода, замужем за «католиком» – для Московского патриархата нужна была такая героиня, был «политический заказ». Ну, просто Юдифь и Олоферн!
Мощи Софьи будут объявлены чудодейственными, будут писать, что они спасают Слуцк от холеры, а конкретно улицу, на которой стоит храм, – от пожаров… Во время антирелигиозной борьбы останки княгини завезут в Минск «для изучения». Во время войны, в руинах университетского городка, их отыщут солдаты вермахта, и по просьбе верующих тело Софьи будет перенесено в Свято-Духовскую церковь.
Православные богословы сконфуженно молчали, когда Анастасия Скепьян презентовала результаты своего исследования на 4-м Конгрессе исследователей Беларуси. Католики же шутят: мы готовы «забрать» Софью Слуцкую себе.
Перевод –
Владимир ХВОРОВ