Несколько фактов из истории комсомола Случчины
09.11.2018
Гісторыя ў фактах
Камсамольскі рух на Случчыне бярэ пачатак у 1918 годзе. У лютым 1919 года ў Слуцку ўжо дзейнічала невялікая ініцыятыўная група моладзі з рабочага асяроддзя і членаў навучэнцкага камітэта.
У пачатку красавіка 1919 года па прапанове ЦК ЛКСМБ на Случчыне стварылі камсамольскую арганізацыю. Запісаліся 25 чалавек – рабочыя майстэрань, друкарні, навучэнцы. Старшынёй павятовага камітэта камсамола абралі I. Равіча.
Слуцкая камсамольская арганізацыя вяла агітацыйна-прапагандысцкую, асветніцкую работу сярод насельніцтва, камсамольцы змяшчалі шмат артыкулаў у газеце «Плуг і молат» (цяпер «Слуцкі край»).
Пачалі ствараць камсамольскія ячэйкі, у ліку першых яны з"явіліся ў вёсцы Раманава (цяпер аграгарадок Леніна), а таксама ў Грэску, Урэччы. Напрыканцы мая 1919 года ў Слуцку прайшоў першы Слуцкі павятовы з"езд рэвалюцыйнай рабочай і сялянскай моладзі, у якім удзельнічалі 70 чалавек.
Камсамольцы Случчыны ўдзельнічалі ў барацьбе з белапольскімі акупантамі. У гісторыю ўпісаны імёны 14 слуцкіх партызан, якіх расстралялі акупанты.
Камсамольцы праводзілі вялікую работу па ліквідацыі непісьменнасці. Актыўна дзейнічаў райкам камсамола ў 1928–1930 гадах, які ўзначальваў Мікалай Торык, у будучым марскі адмірал.
У час Вялікай Айчыннай вайны камсамольцы былі ў першых радах абаронцаў радзімы. Змагаліся з ворагам у падполлі, партызанскіх атрадах, на франтах. На Случчыне дзейнічаў падпольны райкам камсамола. Многія юнакі і дзяўчаты загінулі на палях бітваў, былі закатаваны ў варожых засценках. Вечная ім памяць і слава.
У пасляваенны час камсамольцы ў авангардзе аднаўлення населеных пунктаў, вытворчых аб"ектаў. Моладзь узнімала з руін Случчыну, ехала на камсамольскія будоўлі, на цаліну.
Першыя сакратары Слуцкага райкама камсамола 1950 – 1960 гадоў: Васіль Русак, Аляксандр Мартысюк, Уладзімір Лясун, Аркадзь Брыцікаў, Міхаіл Шулякоўскі. У ліку камсамольскіх лідараў Случчыны былі Уладзімір Бойка, Анатолій Лашко, Пётр Даўгучыц, Уладзімір Дубовік.
Валерый Шпілеўскі, Мікалай Лосік, Алена Іванова, Ігар Голуб, Генадзь Пац – лідары камсамола Случчыны 1980-х. Плённа працавалі са слуцкай моладдзю работнікі гаркама камсамола Таісія Санько, Раіса Штэфан, Уладзімір Шпакоўскі, Сяргей Алікевіч і многія іншыя.
Па архіўных матэрыялах.
Наталля СЕЛЯЗНЁВА, газета «Слуцкі край»
История в фактах
Комсомольский движение на Случчине берет начало в 1918 году. В феврале 1919 года в Слуцке уже действовала небольшая инициативная группа молодежи из рабочей среды и членов ученического комитета.
В начале апреля 1919 г. по предложению ЦК комсомола на Случчине создали комсомольскую организацию. Записались 25 человек – рабочие мастерских, типографии, учащиеся. Председателем уездного комитета комсомола выбрали И. Равича.
Слуцкая комсомольская организация вела агитационно-пропагандистскую, просветительскую работу среди населения, комсомольцы помещали много статей в газете «Плуг и молот» (сейчас «Слуцкий край»).
Начали создавать комсомольские ячейки, в числе первых они появились в деревне Романово (ныне агрогородок Ленино), а также в Греске, Уречье. В конце мая 1919 года в Слуцке прошел первый Слуцкий уездный съезд революционной рабочей и крестьянской молодежи, в котором участвовали 70 человек.
Комсомольцы Случчины участвовали в борьбе с белопольскими оккупантами. В историю вписаны имена 14 слуцких партизан, которых расстреляли оккупанты.
Комсомольцы проводили большую работу по ликвидации неграмотности. Активно действовал райком комсомола в 1928–1930 годах, который возглавлял Николай Торик них историко, в будущем морской адмирал.
Во время Великой Отечественной войны комсомольцы были в первых рядах защитников родины. Боролись с врагом в подполье, партизанских отрядах, на фронтах. В Слуцком районе действовал подпольный райком комсомола. Многие юноши и девушки погибли на полях сражений, были замучены в вражеских застенках. Вечная им память и слава.
В послевоенное время комсомольцы в авангарде восстановления населенных пунктов, производственных объектов. Молодежь поднимала из руин Слуцк, ехала на комсомольские стройки, на целину.
Первые секретари Слуцкого райкома комсомола 1950–1960 годов: Василий Русак, Александр Мартысюк, Владимир Лесун, Аркадий Брытиков, Михаил Шуляковский. В числе комсомольских лидеров Слуцка были Владимир Бойко, Анатолий Лашко, Пётр Довгучиц, Владимир Дубовик.
Валерий Шпилевский, Николай Лосик, Елена Иванова, Игарь Голуб, Геннадий Пац – лидеры комсомола Слуцка 1980-х. Плодотворно работали со слуцкой молодежью работники горкома комсомола Таисия Санько, Раиса Штефан, Владимир Шпаковский, Сергей Аликевич и многие другие.
По архивным материалам.
Наталья СЕЛЕЗНЁВА, газета «Слуцкий край»
Перевод – Владимир ХВОРОВ