Вашкевіч Аркадзь Пракопавіч

Вашкевіч Аркадзь Пракопавіч

19.07.2016

Вёска Цяраспаль Слуцкага раёна – радзіма хлебароба Аркадзя Пракопавіча Вашкевіча (12.12.1930–5.9.2001). Так склалася яго жыццё, што ў дзяцінстве ён застаўся без бацькі, які памёр пасля цяжкай хваробы. З Вялікай Айчыннай вайны не вярнуўся старэйшы брат, таму Аркадзю давялося ўсе мужчынскія абавязкі па сямейнай гаспадарцы ўскласці на свае хлапечыя плечы.

А яшчэ трэба было працаваць у калгасе, дзе не хапала нават коней, не кажучы ўжо пра машыны і механізмы, каб аблегчыць ручную працу калгаснікаў. Пабачыў бы хто, якім цікаўным позіркам сачыў ён за работай трактара, што працаваў у калгасе па накіраванні з машынна-трактарнай станцыі! Тады і з"явілася ў юнака мара авалодаць механізатарскай прафесіяй. Ажыццявілася яна, калі, адслужыўшы ў Савецкай Арміі, А.П. Вашкевіч паступіў вучыцца ў Палажэвіцкую школу механізацыі сельскай гаспадаркі (пазней пераўтворана ў Слуцкае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №9, цяпер Слуцкі дзяржаўны прафесійны сельскагаспадарчы ліцэй). Пасля яе заканчэння ў 1954 годзе атрымаў пасведчанне трактарыста-машыніста і вярнуўся ў родную вёску.

На чатыры гады Слуцкая машынна-трактарная станцыя стала першым месцам працы маладога трактарыста, а пасля яе рэарганізацыі А.П. Вашкевіч з 1958 года па 1992 год – механізатар калгаса імя Энгельса. Ён выконваў самыя розныя работы і заўсёды стараўся ўнесці штосьці сваё ў тую ці іншую справу: ці то глебу ўзворваць, ці з культыватарам працаваць, ці вывозіць на палеткі арганічныя ўгнаенні. «Здаецца, і не спяшаецца, а больш за ўсіх паспявае зрабіць», – здзіўляліся калгасныя механізатары.

У пачатку 1970-х гадоў у калгасе вырашылі стварыць механізаваныя звенні па вырошчванні бульбы як найбольш эфектыўны і перспектыўны ў той час метад арганізацыі працы. Адно са звенняў праўленне гаспадаркі прапанавала ўзначаліць А.П. Вашкевічу, улічваючы яго добрасумленнасць у працы і арганізатарскія здольнасці. Вось тут і праявілася найбольш ярка механізатарскае ўмельства і хлебаробскі талент Аркадзя Пракопавіча.

Першы ж год арганізацыі работы па-новаму аказаўся выніковым: участак, які апрацоўвала звяно А.П. Вашкевіча, даў ураджайнасць бульбы ў разліку на гектар на 30 цэнтнераў больш, чым у сярэднім па калгасе. І гэта – пры значным змяншэнні сабекошту прадукцыі. Далей – болей: амаль штогод звяно атрымлівала рэкордную ў раёне ўраджайнасць «другога хлеба». К канцу сёмай пяцігодкі (1961–1965 гады) 210–230 цэнтнераў бульбы з гектара сталі звычайным паказчыкам для механізатараў звяна А.П. Вашкевіча. Нездарма ў 1966 годзе звеннявы быў узнагароджаны ордэнам Леніна за старанную і творчую працу.

Але ж не ў характары А.П. Вашкевіча было спыняцца на дасягнутым. Ён разам з таварышамі па працы першымі ў Слуцкім раёне пачалі выкарыстоўваць аміячную ваду для падкормкі бульбы, праводзіць даўсходавае рыхленне міжрадкоўяў – так званае сляпое акучванне. Звеннявы прапанаваў абрэзаць бароны так, каб яны змяшчаліся паміж лапамі акучвальніка. Гэта давала магчымасць крышыць зацвярдзелы слой глебы і адначасова знішчаць пустазелле. Праз нейкі час такое прыстасаванне пачалі прымяняць звенні па вырошчванні бульбы і ў іншых сельскагаспадарчых арганізацыях Слуцкага раёна.

Наватарства механізатара А.П. Вашкевіча было адзначана залатым, сярэбраным і бронзавым медалямі Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР, іншымі ўзнагародамі. За поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным спаборніцтве па павелічэнні вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, у 1973 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР А.П. Вашкевічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем другога ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат».

Слуцкі раённы выканаўчы камітэт сваім рашэннем ад 16 лістапада 2010 года заснаваў раённы штогадовы прыз імя Герояў Сацыялістычнай Працы механізатараў Вашкевіча Аркадзя Пракопавіча і Сінягуба Івана Лявонцьевіча. Прызам узнагароджваюцца механізатары за шматгадовую работу і вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу раёна, дасягненне найвышэйшай эфектыўнасці механізатарскага майстэрства і забеспячэнне стабільных вынікаў выконваемых работ, добрасумленныя і якасныя адносіны да работы, захаванне дысцыпліны працы і тэхнікі бяспекі, праяўленне ініцыятывы, прафесійнае майстэрства, высокія асабістыя маральныя якасці.

 

 

Анатоль ЖУК

 

 

Вашкевич Аркадий Прокофьевич

Деревня Терасполь Слуцкого района – родина хлебороба Аркадия Прокофьевича Вашкевича (12.12.1930–5.9.2001). Так сложилась его жизнь, что в детстве он остался без отца, который умер после тяжёлой болезни. С Великой Отечественной войны не вернулся старший брат, поэтому Аркадию пришлось все мужские обязанности по семейному хозяйству возложить на свои мальчишеские плечи.

А ещё надо было работать в колхозе, где не хватало даже лошадей, не говоря уже о машинах и механизмах, чтобы облегчить ручной труд колхозников. Увидел бы кто, каким любопытным взглядом следил он за работой трактора, что работал в колхозе по направлению с машинно-тракторной станции! Тогда и появилась у юноши мечта овладеть механизаторской профессией. Осуществилась она, когда, отслужив в Советской Армии, А.П. Вашкевич поступил учиться в Положевичскую школу механизации сельского хозяйства (позднее преобразована в Слуцкое сельское профессионально-техническое училище №9, сейчас Слуцкий государственный профессиональный сельскохозяйственный лицей). После её окончания в 1954 году получил свидетельство тракториста-машиниста и вернулся в родную деревню.

На четыре года Слуцкая машинно-тракторная станция стала первым местом работы молодого тракториста, а после её реорганизации А.П. Вашкевич с 1958 по 1992 год – механизатор колхоза имени Энгельса. Он выполнял самые разные работы и всегда старался внести что-то своё в то или иное дело: то ли почву распахивать, то ли с культиватором работать, то ли вывозить на поля органические удобрения. «Кажется, и не спешит, а больше всех успевает сделать», – удивлялись колхозные механизаторы.

В начале 1970-х годов в колхозе решили создать механизированные звенья по выращиванию картофеля как наиболее эффективный и перспективный в то время метод организации труда. Одно из звеньев правление хозяйства предложило возглавить А.П. Вашкевичу, учитывая его добросовестность в работе и организаторские способности. Вот тут и проявились наиболее ярко механизаторское умение и хлеборобский талант Аркадия Прокофьевича.

Первый же год организации работы по-новому оказался результативным: участок, который обрабатывало звено А.П. Вашкевича, дал урожайность картофеля в расчёте на гектар на 30 центнеров больше, чем в среднем по колхозу. И это – при значительном уменьшении себестоимости продукции. Дальше – больше: почти ежегодно звено получало рекордную в районе урожайность «второго хлеба». К концу седьмой пятилетки (1961–1965 годы) 210–230 центнеров картофеля с гектара стали обычным показателем для механизаторов звена А.П. Вашкевича. Недаром в 1966 году звеньевой был награждён орденом Ленина за скрупулёзную и творческую работу.

Но не в характере А.П. Вашкевича было останавливаться на достигнутом. Он вместе с товарищами по работе первыми в Слуцком районе начали использовать аммиачную воду для подкормки картофеля, проводить довсходовое рыхление междурядий  – так называемое слепое окучивание. Звеньевой предложил обрезать бороны так, чтобы они помещались между лапами окучника. Это давало возможность крошить затвердевший слой почвы и одновременно уничтожать сорняки. Через какое-то время такое приспособление начали применять звенья по выращиванию картофеля и в других сельскохозяйственных организациях Слуцкого района.

Новаторство механизатора А.П. Вашкевича было отмечено золотой, серебряной и бронзовой медалями Выставки достижений народного хозяйства СССР, другими наградами. За успехи, достигнутые во Всесоюзном соревновании по увеличению производства и реализации сельскохозяйственной продукции, в 1973 году Указом Президиума Верховного Совета СССР А.П. Вашкевичу присвоено звание Героя Социалистического Труда с вручением второго ордена Ленина и золотой медали «Серп и молот».

Слуцкий районный исполнительный комитет своим решением от 16 ноября 2010 года учредил районный ежегодный приз имени Героев Социалистического Труда механизаторов Вашкевича Аркадия Прокофьевича и Синегуба Ивана Леонтьевича. Призом награждаются механизаторы за многолетнюю работу и большой личный вклад в развитие агропромышленного комплекса района, достижение наивысшей эффективности механизаторского мастерства и обеспечение стабильных результатов выполняемых работ, добросовестное и качественное отношение к работе, соблюдение дисциплины труда и техники безопасности, проявленную инициативу, профессиональное мастерство, высокие личные моральные качества.

 

 

Анатолий ЖУК
Перевод – Владимир ХВОРОВ