Сінягуб Iван Лявонцьевіч
11.07.2016
Жыццёвы шлях Івана Лявонцьевіча Сінягуба (20.2.1932–10.12.2005) – прыклад вялікага працалюбства і стараннасці, вернасці сялянскаму абавязку і роднай зямлі. Нарадзіўся ён у вёсцы Казловічы Слуцкага раёна. Доўгачаканую радасць ад заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ў сялянскай сям"і, дзе гадавалася шэсць дзяцей, азмрочыла гібель іхняга бацькі на фронце за восем дзён да Перамогі. Івану спаўна давялося пазнаць штодзённыя вясковыя клопаты: з плугам і касой упраўляўся, дровы нарыхтоўваў, пастухом працаваў у калгace.
Пасля трохгадовай службы ў Савецкай Арміі, якая праходзіла ў Групе савецкіх войскаў у Германіі, у 1954 годзе І.Л. Сінягуб вярнуўся ў родную вёску. Як пазней ён прызнаваўся, нават думкі не ўзнікала наконт таго, каб «шукаць шчасце ў іншых мясцінах, бо да Казловічаў як прыкіпеў». Якую б работу ў мясцовым калгасе імя С.М. Кірава ні даручалі маладому хлебаробу, ён выконваў яе старанна, з маладым запалам, ні ў чым не адставаў ад вопытных калгаснікаў. А працу лёгкай не назавеш, амаль усё рабілі ўручную, бо механізацыя ў калгасе толькі-толькі пачыналася. І з якой жа цікаўнасцю ён глядзеў на трактары, што паступалі ў гаспадарку, як зайздросціў тым, хто кіраваў гэтымі магутнымі машынамі!
З цягам часу гэта і прывяло яго на курсы трактарыстаў у Палажэвіцкай школе механізацыі сельскай гаспадаркі, якая пазней была пераўтворана ў Слуцкае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №9 (цяпер Слуцкі дзяржаўны прафесійны сельскагаспадарчы ліцэй). Днём працаваў у полі, а вечарам разам з другімі курсантамі асвойваў механізатарскую прафесію. Неўзаметку прабеглі паўгода вучобы, і вось яно ў руках – запаветнае пасведчанне трактарыста-машыніста, якое на 30 гадоў вызначыла жыццёвы шлях І.Л. Сінягуба.
Новая справа адразу яго захапіла, зацікавіла, з цягам часу дала магчымасць раскрыцца хлебаробскаму таленту, стаць высокакваліфікаваным спецыялістам. Адказнасць І.Л. Сінягуба за даручаную справу, добрасумленнасць і стараннасць, дружалюбнасць у адносінах з таварышамі па працы ўлічыла праўленне калгаса, калі паўстала пытанне, каму ўзначаліць механізаванае звяно па вырошчванні буракоў і бульбы. Ваганняў у членаў праўлення не было: Іван Лявонцьевіч – дастойная кандыдатура кіраўніка звяна. Выконваць усе работы своечасова, з высокай якасцю – на такіх прынцыпах працавалі механізатары звяна І.Л. Сінягуба. Як дбайны гаспадар ён разумеў, што добрым ураджаем зямля аддзячыць, калі яе падмацуеш мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі, як след апрацуеш, а пасевы сельскагаспадарчых культур дагледзіш з выкананнем усіх агратэхнічных патрабаванняў.
Звеннявы служыў прыкладам для ўсіх працаўнікоў звяна, быў патрабавальны і да сябе, і да іх, а калі ўзнікала неабходнасць – неадкладна прыходзіў на дапамогу. Ён быў не толькі выдатным працаўніком, але і надзейным таварышам, добрым дарадцам, паважліва ставіўся да людзей. Ды і грамадскіх даручэнняў у яго было нямала: дэпутат сельскага Савета народных дэпутатаў, член праўлення калгаса, член бюро калгаснай партыйнай арганізацыі Кампартыі Беларусі, старшыня савета настаўнікаў. І з усім ён спраўляўся.
Вопыт работы звеннявога і яго калектыву вывучалі механізатары не толькі Слуцкага раёна, а і з іншых мясцін Беларусі. А пераймаць было што, бо вынікі работы механізатараў звяна І.Л. Сінягуба ў той час называлі рэкордам! Напрыклад, у 1974 годзе звяно атрымала з кожнага гектара пасеваў больш чым па 350 цэнтнераў бульбы.
За выдатныя поспехі ў сацыялістычным спаборніцтве і праяўленую працоўную доблесць І.Л. Сінягуб узнагароджаны ордэнам Леніна, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 лютага 1975 года за поспехі ў выкананні заданняў 9-й пяцігодкі па павелічэнні вытворчасці прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі І.Л. Сінягубу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем другога ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат».
Слуцкі раённы выканаўчы камітэт сваім рашэннем ад 16 лістапада 2010 года заснаваў раённы штогадовы прыз імя Герояў Сацыялістычнай Працы механізатараў Вашкевіча Аркадзя Пракопавіча і Сінягуба Івана Лявонцьевіча. Прызам узнагароджваюцца механізатары за шматгадовую работу і вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу раёна, дасягненне найвышэйшай эфектыўнасці механізатарскага майстэрства і забеспячэнне стабільных вынікаў выконваемых работ, добрасумленныя і якасныя адносіны да работы, захаванне дысцыпліны працы і тэхнікі бяспекі, праяўленне ініцыятывы, прафесійнае майстэрства, высокія асабістыя маральныя якасці.
Анатоль ЖУК
Синегуб Иван Леонтьевич
Жизненный путь Ивана Леонтьевича Синегуба (20.2.1932–10.12.2005) – пример большого трудолюбия и усердия, верности крестьянскому долгу и родной земле. Родился он в деревне Козловичи Слуцкого района. Долгожданную радость от окончания Великой Отечественной войны в крестьянской семье, где росли шесть детей, омрачила гибель их отца на фронте за восемь дней до Победы. Ивану сполна довелось узнать ежедневные деревенские хлопоты: с плугом и косой управлялся, дрова заготавливал, пастухом работал в колхозе.
После трёхлетней службы в Советской Армии, которая проходила в Группе советских войск в Германии, в 1954 году И.Л. Синегуб вернулся в родную деревню. Как позже он признавался, даже мысли не возникало о том, чтобы «искать счастье в других местах, так как к Козловичам как прикипел». Какую бы работу в местном колхозе имени С.М. Кирова ни поручали молодому хлеборобу, он выполнял её тщательно, с молодецким задором, ни в чём не отставал от бывалых колхозников. А работу лёгкой не назовёшь, почти все делали вручную, так как механизация в колхозе только-только начиналась. И с каким же любопытством он смотрел на трактора, поступившие в хозяйство, как завидовал тем, кто управлял этими мощными машинами!
С течением времени это и привело его на курсы трактористов в Положевичской школе механизации сельского хозяйства, которая позднее была преобразована в Слуцкое сельское профессионально-техническое училище №9 (сейчас Слуцкий государственный профессиональный сельскохозяйственный лицей). Днём работал в поле, а вечером вместе с другими курсантами осваивал механизаторскую профессию. Незаметно пробежали полгода учёбы, и вот оно в руках – заветное удостоверение тракториста-машиниста, которое на 30 лет определило жизненный путь И.Л. Синегуба.
Новое дело сразу его захватило, заинтересовало, с течением времени дало возможность раскрыться хлеборобскому таланту, стать высококвалифицированным специалистом. Ответственность И.Л. Синегуба за порученное дело, добросовестность и усердие, дружелюбие в отношениях с товарищами по работе учло правление колхоза, когда встал вопрос, кому возглавить механизированное звено по выращиванию свёклы и картофеля. Колебаний у членов правления не было: Иван Леонтьевич – достойная кандидатура руководителя звена. Выполнять все работы вовремя, с высоким качеством – на таких принципах работали механизаторы звена И.Л. Синегуба. Как рачительный хозяин он понимал, что хорошим урожаем земля отблагодарит, если её подкормить минеральными и органическими удобрениями, как следует обработать, а посевы сельскохозяйственных культур выращивать с соблюдением всех агротехнических требований.
Звеньевой служил примером для всех работников звена, был требователен и к себе, и к ним, а когда возникала необходимость – немедленно приходил на помощь. Он был не только прекрасным работником, но и надёжным товарищем, добрым советчиком, уважительно относился к людям. Да и общественных поручений у него было немало: депутат сельского Совета народных депутатов, член правления колхоза, член бюро колхозной партийной организации Компартии Беларуси, председатель совета учителей. И со всем он справлялся.
Опыт работы звеньевого и его коллектива изучали механизаторы не только Слуцкого района, но и из других мест Беларуси. А подражать было чему, ведь результаты работы механизаторов звена И.Л. Синегуба в то время называли рекордными! Например, в 1974 году звено получило с каждого гектара посевов более чем по 350 центнеров картофеля.
За отличные успехи в социалистическом соревновании и проявленную трудовую доблесть И.Л. Синегуб награждён орденом Ленина, Почётной грамотой Верховного Совета БССР. Указом Президиума Верховного Совета СССР от 10 февраля 1975 года за успехи в выполнении заданий 9-й пятилетки по увеличению производства продукции земледелия и животноводства И.Л. Синегубу присвоено звание Героя Социалистического Труда с вручением второго ордена Ленина и золотой медали «Серп и молот».
Слуцкий районный исполнительный комитет своим решением от 16 ноября 2010 года учредил районный ежегодный приз имени Героев Социалистического Труда механизаторов Вашкевича Аркадия Прокофьевича и Синегуба Ивана Леонтьевича. Призом награждаются механизаторы за многолетнюю работу и большой личный вклад в развитие агропромышленного комплекса района, достижение наивысшей эффективности механизаторского мастерства и обеспечение стабильных результатов выполняемых работ, добросовестное и качественное отношение к работе, соблюдение дисциплины труда и техники безопасности, проявленную инициативу, профессиональное мастерство, высокие личные моральные качества.
Анатолий ЖУК
Перевод – Владимир ХВОРОВ