Адзін дзень з Анатолем Белым

Адзін дзень з Анатолем Белым

22.05.2015

З Анатолем Яўхімавічам Белым я пазнаёміўся ў 2003 годзе, калі з сябрам прыехаў у яго прыватны мастацкі музей, што ў Старых Дарогах. З таго часу мы часта сустракаліся. І кожная сустрэча ставіла перада мной пытанне: адкуль у гэтага чалавека такая любоў да Радзімы, яе гісторыі і людзей, такое прагнае імкненне да творчасці?

Адказ на яго я нечакана атрымаў цёплым летнім днём 2006 года. Анатоль Яўхімавіч зранку патэлефанаваў і запрасіў прыехаць да яго ў Старыя Дарогі. Доўга не думаючы, паехаў на сваёй машыне.

Застаў яго за працай у музеі. Ён вельмі ўважліва штосьці разглядваў і рабіў запісы ў свой сшытак. Паставіўшы кропку, Анатоль Яўхімавіч працягнуў руку і прапанаваў гарбату. За сталом дамовіліся пасля абеду паехаць у Слуцк, а цяпер у Глушу, на магілу знакамітага пісьменніка – Алеся Адамовіча.

Па дарозе Белы гаварыў пра Адамовіча і яго творчасць з захапленнем і вялікай павагай. Я ж паведаміў яму, што ў 2005 годзе на імя кіраўніка Міншчыны Мікалая Дамашкевіча за подпісамі Уладзіміра Гілепа, старшыні Беларускага фонду культуры, Алеся Пашкевіча, старшыні Беларускіх пісьменнікаў, і маёй ад Беларускага саюза прадпрынімальнікаў быў дасланы ліст з просьбай даць дазвол на ўсталяванне ў вёсцы Канюхі Капыльскага раёна, дзе нарадзіўся Алесь Адамовіч, валуна з яго барэльефам. Там жа прапаноўвалася разгледзець пытанне аб перайменаванні Грозаўскай сярэдняй школы-інтэрната, якая знаходіцца ў 250 метрах ад месца яго нараджэння, у Канюхоўскую імя А. Адамовіча. Доўга Капыльскія ўлады не давалі ніякага адказу. А праз нейкі час знайшлі памылкі ў звароце, нягледзячы на тое, што з нашага боку прадпрымаліся ўсе матэрыяльныя і фінансавыя расходы, а да іх у Копыль прыязджала дачка паэта – Наталля Адамовіч. Анатоль Яўхімавіч пасумаваў і распавёў пра яго шматлікія і доўгія размовы з уладамі па ўвекавечанню памяці знакамітых беларусаў у розных кутках Бацькаўшчыны, якія ў асноўным скончваліся аднолькава…

На могиле писателя Алеся Адамовича в п. Глуша. Фото bobruisk-rik.gov.byУ Глушы агледзелі фельчарскі пункт, у якім да вайны жыла сям’я Адамовічаў, іх пасляваенную хаціну. На жаль, нікога з радні пісьменніка ў гэты час не было.

Помнік Алесю Адамовічу на вясковых могілках адрозніваўся ад іншых вялікім валуном з кароткім надпісам. Анатоль Яўхімавіч заўважыў, што не так стаіць камень і надпіс вельмі неглыбокі. Думалі, як заўседы: потым дамовімся, потым зробім…

Вяртаючыся ў Старыя Дарогі, мы зрабілі маленькі прыпынак на рэчцы Арэса. Анатоль Яўхімавіч успамінаў далёкія пасляваенныя гады, жыццё сваіх землякоў і захапляўся прыгажосцю гэтага кутка роднай Беларусі.

Каля хаты ў Старых Дарогах нас сустрэла заўсёды ветлівая, уважлівая жонка Белага – Ала Мікалаеўна. Зборы ў Слуцк аказаліся нядоўгімі: невялікая торба і падарункі, а маленькі ўнучок – сын дачкі Святланы, якая жыла за мяжой, – быў даўно гатовы да паездкі. Дарога праляцела хутка. Гаварылі пра Максіма Багдановіча, якому Белы ў старажытным Яраслаўлі (Расія) усталяваў помнік і ўвекавечыў нашага знакамітага земляка. Потым спадар Анатоль запытаў, як ідзе справа па ўшанаванню памяці слуцкіх ткачоў. Ён быў вельмі рады, што валун з Капыльшчыны ўжо прывезены ў Слуцк, бронзавая дошка з выявай і надпісам закуплена, знойдзен майстар, які гатоў яе ўсталяваць у тым месцы, дзе пакажуць улады. Падчас размовы твар Анатоля Яўхімавіча пасумнеў. Асабліва тады, калі ён даведаўся, што і вершы паэта ўладам не па густу, і месцы для ўстаноўкі памятнага знака яны прапаноўваюць экзатычныя: у парку, дзе раней стаяў помнік Сталіну, на месцы старога помніка маршалу Жукаву. А за пляцоўку ў пачатку вуліцы Камсамольская (былая Сенатарская) сувязісты просяць звыш пяці тысяч долараў для пераносу іх размеркавальнай скрынкі…

У горадзе сустрэліся з мясцовай інтэлігенцыяй і паглядзелі сваімі вачыма на гэтыя пляцоўкі. Анатоль Яўхімавіч прапанаваў пашукаць што-небудзь іншае.

Падчас прагулкі па горадзе ён прыпыніўся непадалёку ад фабрыкі мастацкіх вырабаў і папрасіў пафатаграфавацца. Гэта месца вельмі спадабалася яму. «Вось тут случчане і павінны ўшанаваць памяць Максіма Багдановіча, слуцкіх ткачоў. Лепшага кутка ў Слуцку мы не знойдзем», – адзначыў ён. Сказаў як у ваду глядзеў: сёння менавіта тут уладкоўваецца сквер з помнікам слуцкім ткачам.

Доўга гаварылі пра слуцкую мінуўшчыну. Прыйшлі да высновы, што ў сценах гімназіі добра было б зрабіць пантэон, прысвечаны яе знакамітым навучэнцам. Хоць бы адно імя ў год ушаноўваць. Крыху пазней мы гэта прапанавалі, але зноў нас не зразумелі…

За абедзенным сталом размова пра Беларусь, пра яе сыноў і дачок, пра імкліва бягучы жыццёвы час, непрабіўную сцяну непаразумення… Неўзабаве прабег час, і мы заспяшаліся на вячэру да самага блізкага і даўняга сябра сям'і Анатоля Белага – Яніны Аляксандраўны Мурашка. За сталом цікавыя ўспаміны, апавяданні, аналітыка, прагнозы, планы на будычыню, падвядзенні вынікаў малых і вялікіх перамог…

Мы ехалі ў Старыя Дарогі позна ноччу. Спадар Анатоль усё гаварыў і гаварыў пра нашу Бацькаўшчыну, пра яе няпростыя гістарычныя і сучасныя лабірынты. Потым ён на хвіліну прыпыніўся і нечакана даў адказ на маё пытанне, якое я так і не адважыўся задаць яму: «Калі ты беларус, то зрабі нешта карыснае для Беларусі».

 

Анатоль САМУСЕВІЧ
Газета «Інфа-Кур’ер», 2012


 

Один день с Анатолием Белым

С Анатолием Ефимович Белым я познакомился в 2003 году, когда с другом приехал в его частный художественный музей, что в Старых Дорогах. С тех пор мы часто встречались. И каждая встреча ставила передо мной вопрос: откуда у этого человека такая любовь к Родине, её истории и людям, такое ненасытное стремление к творчеству?

Ответ на него я неожиданно получил тёплым летним днём 2006 года. Анатолий Ефимович утром позвонил и пригласил приехать к нему в Старые Дороги. Долго не думая, поехал на своей машине.

Застал его за работой в музее. Он очень внимательно что-то рассматривал и делал записи в тетрадь. Поставив точку, Анатолий Ефимович протянул руку и предложил чаю. За столом договорились поехать после обеда в Слуцк, а сейчас, в Глушу, на могилу знаменитого писателя – Алеся Адамовича.

По дороге Белый говорил про Адамовича и его творчество с увлечением и большим уважением. Я же сообщил ему, что в 2005 году на имя главы Минщины Николая Домашкевича за подписями Владимира Гилепа, председателя Белорусского фонда культуры, Алеся Пашкевича, председателя Союза Белорусских писателей, и моей, от Белорусского союза предпринимателей, было послано письмо с просьбой дать разрешение на установку в деревне Конюхи Копыльского района, где родился Алесь Адамович, валуна с его барельефом. Там же предлагалось рассмотреть вопрос о переименовании Грозовской средней школы-интерната, которая находится в 250 метрах от места его рождения, в Конюховский имени А. Адамовича. Долго Копыльские власти не давали никакого ответа. А через какое-то время нашли ошибки в обращении, несмотря на то, что с нашей стороны предлагались все материальные и финансовые расходы, а к ним в Копыль приезжала дочь поэта – Наталья Адамович. Анатолий Ефимович расстроился и рассказал о его многочисленных и долгих разговорах с властями по увековечению памяти известных белорусов в разных уголках Отечества, которые в основном заканчивались одинаково…

В Глуше осмотрели фельдшерский пункт, в котором до войны жила семья Адамовичей, их послевоенную хижину. К сожалению, никого из родни писателя в это время не было.

Памятник Алесю Адамовичу на деревенском кладбище отличался от других большим валуном с короткой надписью. Анатолий Ефимович заметил, что не так стоит камень и надпись не очень неглубокая. Думали, как всегда: потом договоримся, потом сделаем…

Возвращаясь в Старые Дороги, мы сделали маленькую остановку на речке Оресса. Анатолий Ефимович вспоминал далёкие послевоенные годы, жизнь своих земляков и восхищался красотой этого уголка родной Беларуси.

Около дома в Старых Дорогах нас встретила всегда вежливая, внимательная жена Белого – Алла Николаевна. Сборы в Слуцк оказались недолгими: небольшая сумка и подарки, а маленький внучок – сын дочери Светланы, которая жила за границей, – был давно готов к поездке. Дорога пролетела быстро. Говорили о Максиме Богдановиче, которому Белый в древнем российском Ярославле установил памятник и увековечил нашего знаменитого земляка. Потом Анатолий расспросил, как обстоит дело по увековечению памяти слуцких ткачей. Он был очень рад, что валун с Копыльщины уже привезён в Слуцк, бронзовая доска с изображением и надписью заказана, найден мастер, который готов её установить в том месте, где покажут власти. Во время разговора лицо Анатолия Ефимович стал грустным. Особенно тогда, когда он узнал, что и стихи поэта властям не по вкусу, и места для установки памятного знака они предлагают экзотические: в парке, где раньше стоял памятник Сталину, на месте старого памятника маршалу Жукову. А за площадку в начале улицы Комсомольская (бывшая Сенаторская) связисты просят свыше пяти тысяч долларов для переноса их распределительной коробки…

В городе встретились с местной интеллигенцией и посмотрели своими глазами на эти площадки. Анатолий Ефимович предложил поискать что-нибудь другое.

Во время прогулки по городу он остановился неподалёку от фабрики художественных изделий и попросил сфотографироваться. Это место очень понравилось ему. «Вот здесь случчане и должны почтить память Максима Богдановича, слуцких ткачей. Лучшего уголка в Слуцке мы не найдём», – отметил он. Сказал как в воду глядел: сегодня именно здесь устраивается сквер с памятником слуцким ткачам.

Долго говорили о слуцкой истории. Пришли к выводу, что в стенах гимназии хорошо бы сделать пантеон, посвящённый её знаменитым учащимся. Хотя бы одно имя в год чествовать. Чуть позже мы это предложили, но снова нас не поняли…

За обеденным столом разговор о Беларуси, о её сыновьях и дочерях, о стремительно бегущей жизни, непробиваемой стене непонимания… Быстро пробежало время, и мы поспешили на ужин к самому близкому и давнему другу семьи Анатолия Белого – Янине Александровне Мурашко. За столом интересные воспоминания, рассказы, аналитика, прогнозы, планы на будущее, подведение итогов малых и больших побед…

Мы ехали в Старые Дороги поздно ночью. Анатолий говорил без умолку о нашей Родине, о её непростых исторических и современных лабиринтах. Потом он на минуту остановился и неожиданно дал ответ на мой вопрос, который я так и не решился задать ему: «Если ты белорус, то сделай что-то полезное для Беларуси».

 

Анатолий САМУСЕВИЧ

Перевод – Владимир ХВОРОВ

 

Па свайму служэнню Бацькаўшчыне Анатолю Беламу не было роўных сярод сучаснікаў. Фота: Віктар ХурсікP.S. Белорусский общественный и культурный деятель, учёный, коллекционер, создатель частного художественного музея в городе Старые Дороги умер 14 ноября 2011 г.