Эдвард Войнилович. Возвращение

Эдвард Войнилович. Возвращение

12.12.2014

Эдвард Вайніловіч (1847–1928) паходзіў са старадаўнягя шляхецкага роду. Нарадзіўся ў маёнтку Сляпянка каля Мінска. Атрыманыя ў спадчыну ўладанні, большасць з якіх знаходзіліся ў межах Слуцкага павета, ператварылі яго ў аднаго з багацейшых памешчыкаў Мінскай губерніі. Яго былыя сядзібы знаходзяцца на тэрыторыі цяперашняга Капыльскага раёна. У маёнтаку Савічы, напрыклад, былі пахаваны яго продкі, а таксама заўчасна памёршыя дзеці – дачка Алена і сын Сымон, у памяць якіх на сродкі бацькоў у Мінску быў узведзены храм у гонар святых Сымона і Алены. Спавядалі Эдвард і Алімпія Вайніловічы каталіцызм, але да ўсіх веравызнанняў ставіліся паважліва. Шматлікія сведчанні гавораць пра апякунства і ахвяраванні Вайніловічаў храмам розных канфесій. Напрыклад, у сваіх Макранах ён узвёў праваслаўную Георгіеўскую царкву, а побач, непадалеку – каталіцкі касцёл. У Клецку для яўрэяў пабудаваў сінагогу. Дабразычліва ставіўся да татар – мусульманаў. Род Вайніловічаў налічвае чатыры сотні гадоў. Быў спачатку праваслаўным, пазней па волі абставін адны прадстаўнікі роду прынялі каталіцызм, іншыя сталі ўніятамі.

Адукацыю Эдвард меў хатнюю, потым з сярэбраным медалём скончыў Слуцкую гімназію. Прафесійную падрыхтоўку атрымаў на тэхналагічным факультэце Пецярбургскага універсітэта, працаваў інжынерам-тэхнолагам на Пуцілаўскім заводзе. Удасканальваў веды ў Італіі, у Германіі, у Польшчы. Сам Пётр Сталыпін, які за здольнасці і рэфарматарскія адносіны да працы называў Вайніловіча «мінскім Бісмаркам», прапаноўваў яму заняць у сваім урадзе на выбар пасаду віцэ-прэм'ера або міністра сельскай гаспадаркі Расіі. Але Эдвард прыклаў намаганні для падняцця эканомікі і дабрабыту свайго краю. Ён з'яўляўся членам і прымаў удзел у працы трох Дзяржаўных дум Расіі. На працягу 35 гадоў з'яўляўся ганаровым суддзёй Слуцкага павета. Узначальваў Таварыства дабрачыннасці Слуцкага павета. Пры яго падтрымцы ў Слуцку было адкрыта камерцыйнае вучылішча. На аснове навейшых дасягненняў у сваіх маёнтках арганізоўваў сельскагаспадарчую працу. З 1878 года стаў членам, віцэ-старшынёй, а потым і старшынёй Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Падтрымліваў і фінансаваў беларускія зямляцтвы ў Вільні і Пецярбургу, фінансаваў першае легальнае беларускае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».

Пад час рэвалюцыі падтрымаў утварэнне Беларускай Народнай рэспублікі, удзельнічаў у пасяджэннях Рады БНР. Працягваў грамадскую дзейнасць і ў Слуцку. У яго доме 14 і 15 лістапада 1920 года праходзіў Беларускі з'езд Случчыны, які ўзняў Слуцкае паўстанне супраць бальшавікоў.

У 1920 годзе разам з жонкай ад'ехаў у польскі горад Быдгашч, дзе на свае сродкі пабудаваў шматпавярховы дом для дзяцей-сірот, за што заслужыў вялікую павагу жыхароў месца. У гэтым горадзе быў пахаваны пасля смерці.

Яго прах вярнуўся на радзіму, а душа знайшла спакой у мілай сэрцу Беларусі

Дворец Войниловичей в Савичах. Фотография перед 1914 г.У Мінску 11 чэрвеня 2006 года ў касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоным касцёле) адбылося жалобнае богаслужэнне і перапахаванне астанкаў заснавацеля храма, мецэната, грамадскага і палітычнага дзеяча Эдварда Вайніловіча. Настаяцель храма, магістр тэалогіі, кандыдат гістарычных навук Уладзіслаў Завальнюк пад час багаслужэння адзначыў, што Эдвард Вайніловіч праз усё сваё жыццё пранёс словы: няхай веруючыя людзі розных канфесій, кожны ў сваёй святыні на зямлі Беларусі, славяць аднаго Бога на небе! Ён будаваў цэрквы, касцёлы, сінагогі, мячэці. Таму на цырымоніі ў Мінску былі не толькі католікі, але і прадстаўнікі іншых канфесій. Прысутнічалі прадстаўнікі ўлады і дыпламаты. Случчына і Капыльшчына ў гэтыя дні таксама ўспамінае Эдварда Вайніловіча, які аставіў на гэтых землях па сабе добрую памяць.

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк адзначыў, што вяртанне астанкаў нашага вялікага суайчынніка стала сімвалам таго, што ніхто з беларусаў, нават калі яны жывуць у замежжы, не будзе намі забыты, што мы шануем памяць адыйшоўшых і спадзяёмся на вяртанне жывых.

Ідэю перанясення астанкаў Эдварда Вайніловіча, які памёр і быў пахаваны ў польскім горадзе Быдгашч у 1928 годзе, спачатку ўхваліў кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі кардзінал Казімір Свёнтэк. Пазней было атрымана адабрэнне польскага духоўнага і свецкага кіраўніцтва. Правядзенне мерапрыемства ўзгоднена з уладамі Беларусі. Экзгумацыя і развітальнае жалобнае богаслужэнне прашлі ў Быдгашчы 8 і 9 чэрвеня 2006 года.

Чырвоны касцёл у Мінску узведзены па фундацыі Эдварда і Алімпіі Вайніловічаў у памяць сваіх заўчасна памёршых дзяцей і асвечаны ў гонар іх нябесных апекуноў святых Сымона і Алены. Існуе паданне, што выгляд касцёла прысніўся дачцэ Вайніловічаў Алене, калі яна захварэла. Будавалі храм у 1908–1910 гады паводле праекта архітэктара Т. Пайздэрскага, пры ўдзеле У. Марконі і Г. Гая. У аснове архітэктуры будынка выкарыстаны традыцыйны тып трохнефавай базілікі з трансептам. Але дзве шатровыя вежы пастаўлены не на галоўным фасадзе, а па баках алтарнай часткі. Незвычайны асіметрычны выгляд храму надае высокая трэцяя 4-ярусная вежа-званіца. Гэта помнік архітэктуры, у якім спалучаюцца рысы неараманскага і неагатычнага стыляў з мадэрнам.

Пасля рэвалюцыі храм закрылі, і тут размясціўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР. У 1930-я гады, калі непадалёку ўзводзілі Дом урада, касцёл павінен быў знікнуць, бо праектам прадугледжвалася забудаваць новымі карпусамі ўвесь перыметр плошчы. Праект не быў рэалізаваны, і храм захаваўся. Не быў ён разбураны і пад час вайны. У 1950-я гады касцёл зноў вырашылі знішчыць, але на гэты раз яго абаранілі кінематаграфісты, для чаго спатрэбіліся паездкі ў Маскву. Тут размясцілася кінастудыя «Беларусьфільм», а ў 1975–90 гады быў клуб кінематаграфістаў (Дом кіно). У 1990 годзе храм аддадзены вернікам. Цяпер будынак Чырвонага касцёла з'яўляецца своеасаблівай візітнай карткай нашай сталіцы.


 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
Газета «Інфа-Кур"ер»

 

Эдвард Вайніловіч (1847–1928)Эдвард Войнилович (1847–1928) происходил из старинного шляхетского рода. Родился в имении Слепянка возле Минска. Унаследованные владения, большинство из которых находились в пределах Слуцкого уезда, превратили его в одного из богатейших помещиков Минской губернии. Его бывшие усадьбы находятся на территории нынешнего Копыльского района. В поместье Савичи, например, были похоронены его предки, а также преждевременно умершие дети – дочь Елена и сын Симон, в память которых на средства родителей в Минске был воздвигнут храм в честь святых Симеона и Елены. Исповедовали Эдвард и Олимпия Войниловичи католицизм, но ко всем вероисповеданиям относились уважительно. Многочисленные свидетельства говорят об опекунстве и пожертвованиях Войниловичей храмам разных конфессий. Например, в своих Мокранах он возвёл православную Георгиевский церковь, а рядом, недалеко – католический костёл. В Клецке для евреев построил синагогу. Добродушно относился к татарам – мусульманам. Род Войниловичей насчитывает четыре сотни лет. Был сначала православным, позже по воле обстоятельств одни представители рода приняли католицизм, другие стали униатами.

Образование Эдвард имел домашнее, потом с серебряной медалью окончил Слуцкую гимназию. Профессиональную подготовку получил на технологическом факультете Петербургского университета, работал инженером-технологом на Путиловском завод. Совершенствовал знания в Италии, в Германии, в Польше. Сам Пётр Столыпин, который за способности и реформаторские отношения к работе называл Войниловича «минским Бисмарком», предлагал ему занять в своём правительстве на выбор должность вице-премьера или министра сельского хозяйства России. Но Эдвард приложил усилия для поднятия экономики и благосостояния своего края. Он являлся членом и принимал участие в работе трёх Государственных дум России. В течение 35 лет являлся почётным судьёй Слуцкого уезда. Возглавлял Общества благотворительности Слуцкого уезда. При его поддержке в Слуцке было открыто коммерческое училище. На основе новейших достижений в своих имениях организовывал сельскохозяйственную работу. С 1878 года стал членом, вице-председателем, а затем и председателем Минского общества сельского хозяйства. Поддерживал и финансировал белорусские землячества в Вильнюсе и Петербурге, финансировал первое легальное белорусское издательство «Заглянет солнце и в наше оконце».

Руины церкви святого Георгия в Мокранах. Храм, затерянный в современных джунгляхВо время революции поддержал создание Белорусской Народной Республики, участвовал в заседаниях Рады. Продолжал общественную деятельность и в Слуцке. В его доме 14 и 15 ноября 1920 года проходил съезд Слуцка, который поднял Слуцкое восстание против большевиков.

В 1920 году вместе с женой выехал в польский город Вроцлав, где на свои средства построил многоэтажный дом для детей-сирот, за что заслужил большое уважение местных жителей. В этом городе был похоронен после смерти.

Его прах вернулся на родину, а душа нашла покой в милой сердцу Беларуси.

В Минске 11 июня 2006 года в костёле святых Симеона и Елены (Красном костёле) состоялось траурное богослужение и перезахоронение останков основателя храма, мецената, общественного и политического деятеля Эдварда Войниловича. Настоятель храма, магистр теологии, кандидат исторических наук Владислав Завальнюк во время богослужения отметил, что Эдвард Войнилович через всю свою жизнь пронёс слова: пусть верующие люди разных конфессий, каждый в своей святыни на земле Беларуси, славят одного Бога на небе! Он строил храмы, синагоги, мечети. Поэтому на церемонии в Минске были не только католики, но и представители других конфессий. Присутствовали представители власти и дипломаты. Случчина и Копыльщина в эти дни также вспоминают Эдварда Войниловича, который оставил на этих землях о себе хорошую память.

Ксёндз Владислав Завальнюк отметил, что возвращение останков нашего великого соотечественника стало символом того, что никто из белорусов, даже если они живут за границей, не будет нами забыт, что мы чтим память ушедших и надеемся на возвращение живых.

Красный костёл в МинскеИдею перенесения останков Эдварда Войниловича, который умер и был похоронен в польском городе Быдгощ в 1928 году, сначала одобрил глава Римско-католической церкви в Беларуси кардинал Казимир Свёнтек. Позже было получено одобрение польского духовного и светского руководства. Проведение мероприятия согласовано с властями Беларуси. Эксгумация и прощальное траурное богослужение прошли в Быдгоще 8 и 9 июня 2006 года.

Красный костёл в Минске возведён меценатами Эдвардом и Олимпией Войниловичами в память своих безвременно умерших детей и освящён в честь их небесных покровителей святых Симеона и Елены. Существует предание, что вид костёла приснился дочери Войниловичей Елене, когда она заболела. Строили храм в 1908–1910 годы по проекту архитектора Т. Пайздерского, при участии В. Маркони и Г. Гая. В основе архитектуры здания использован традиционный тип трёхнефной базилики с трансептом. Но две шатровые башни поставлены не на главном фасаде, а по бокам алтарной части. Необычный асимметричный вид храма придаёт высокая третья 4-ярусная башня-колокольня. Это памятник архитектуры, в котором сочетаются черты неоромантического и неоготического стилей с модерном.

После революции храм закрыли, и здесь разместился Государственный польский театр БССР. В 1930-е годы, когда недалеко возводили Дом правительства, костёл должен был исчезнуть, так как проектом предусматривалось застроить новыми корпусами весь периметр площади. Проект не был реализован, и храм сохранился. Он не был разрушен и во время войны. В 1950-е годы храм снова решили уничтожить, но на этот раз его отстояли кинематографисты, для чего понадобились поездки в Москву. Здесь расположилась киностудия «Беларусьфильм», а в 1975–90 годы был клуб кинематографистов (Дом кино). В 1990 году храм отдан верующим. Сейчас здание Красного костёла является своеобразной визитной карточкой нашей столицы.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

Перевод –
Владимир ХВОРОВ