Пра Караля Падчашынскага
27.06.2016
Хаця творчасць знакамітага архітэктара Караля Падчашынскага (7.11.1790 – 26.03.1860) працякала ў Расійскай імперыі, аднак належыць яна, перадусім, беларусам, літоўцам і палякам. Дзейнасць Караля была звязана пераважна з Вільняй – там ён і пахаваны. Свой след майстар пакінуў і ў Беларусі, у тым ліку ў Слуцку.
З архітэктурай лёс майстра звязаны не выпадкова. Будаўнікамі былі бацька і дзед, справа гэта была вядома з дзяцінства. Яго дзед Павел добра рамантаваў палацы і храмы, за што быў заўважаны Радзівіламі і пастаўлены імі наглядчыкам за будаўнічымі работамі ў сваіх маёнтках.
З часам ён стаў набліжаным да княжацкага двара, атрымаў пасаду падчашага. А яго сын Ян стаў княжацкім архітэктарам. За дасягненні на гэтым месцы Караль Станіслаў Радзівіл паспрыяў таму, каб у 1772 годзе Ян атрымаў шляхецкае званне. З гэтага часу Ян стаў Падчашынскім – пад такім прозвішчам засталіся вядомымі і яго нашчадкі. У гонар свайго дабрадзея Ян назваў сына Каралем.
Нарадзіўся Караль Падчашынскі ў вёсцы Жырмуны, што непадалёку ад Ліды, дзе яго бацька незадоўга перад тым скончыў будаўніцтва касцёла. Па яго жаданню вучыўся ў Брэсце, у 1813 годзе скончыў ліцэй у Крамянцы і паступіў у Віленскі ўніверсітэт.
Да таго часу бацькі ўжо не было, і на дапамогу разлічваць не прыходзілася. Таму Караль не толькі старанна пазнаваў навуку, але і сам здабываў грошы – у тым жа ўніверсітэце пачаў даваць урокі малявання і чарчэння.
Універсітэцкае кіраўніцтва заўважыла таленавітага і стараннага студэнта, i з 1814 года яму назначылі стыпендыю, а ў хуткім часе далі магчымасць удасканальваць навуку ў Санкт-Пецярбургу.
У 1816 годзе, пасля сканчэння вучобы ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, дзе за свае архітэктурныя кампазіцыі ён атрымаў два сярэбраныя медалі, Караль вярнуўся ў Вільню з мэтай заняцца выкладаннем ва ўніверсітэце. Аднак маладога спецыяліста зноў пасылаюць у вандроўку: ён спачатку вучыцца ў Парыжы, пазней накіроўваецца ў Італію. Па вяртанні, з 1819 года выкладае ў Віленскім універсітэце, пазней становіцца кіраўніком кафедры архітэктуры.
Караль Падчашынскі быў прадстаўніком класіцызму. Ён актыўна займаўся навукова-тэарэтычнай дзейнасцю (пісаў трактаты, даследаванні, падручнікі для студэнтаў) і пасля 1832 года, калі Віленскі ўніверсітэт па загаду цара быў закрыты.
Зарэкамендаваў ён сябе і як выдатны практык. У асноўным, увага яго была скіравана на Вільню; шэраг аб"ектаў быў узведзены ў Расіі, Украіне, Польшчы. На Беларусі да гэтага часу захаваўся пабудаваны па яго праекту Жыліцкі палацава-паркавы комплекс. Ён аўтар некалькіх праектаў навучальных устаноў, у тым ліку мураванага будынка кальвінскай гімназіі ў Слуцку.
Навучальная ўстанова была заснавана ў ХVІІ стагоддзі Радзівіламі. Разам са слуцкай кальвінскай абшчынай, у сваёй дзейнасці яна падпарадкоўвалася Кальвінскаму Сіноду, які размяшчаўся ў Вільні.
Драўляны аднапавярховы вучэбны корпус у ХІХ стагоддзі ўжо не задавальняў, таму напрыканцы 1820-х гадоў Сінод заказаў знакамітаму архітэктару праект новага мураванага школьнага будынка.
Праектная дакументацыя, зробленая Падчашынскім, захавалася. Будынак быў узведзены без значных адступленняў ад яе. У адпаведнасці з патрабаваннямі класіцызму, кампазіцыя школы будавалася па прынцыпу сіметрыі.
Пасярэдзіне галоўнага і тыльнага фасадаў размяшчаліся ўваходы. Першы і другі паверхі мелі планіроўку калідорную, з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. На першым паверсе калідор правага крыла завяршаўся дадатковым уваходным праёмам у тарцовай сцяне (цяпер ён закладзены і ператвораны ў вакно).
На другім паверсе, з боку галоўнага фасаду, пасярэдзіне арганізавана актавая зала, якая аддзяляецца ад калідора чарадой калон. Адсюль меўся выхад на балкон, які навісаў над галоўным уваходам. Фотаздымкі пачатку ХХ стагоддзя паказваюць будынак гімназіі без балкона, аднак на малюнку, зробленым мастаком Напалеонам Ордай у 1860-я гады, мы яго бачым. Прадугледжваў праект і невялікі склеп.
Будаўніцтва вучэбнага корпуса пачалося ў 1829 годзе i, з-за недахопу належных сродкаў, вялося да 1838 года. Паставілі яго паралельна вуліцы Шырокай (цяпер Камсамольская), побач са старым драўляным будынкам. Як сцвярджае літоўскі даследчык гісторыі архітэктуры В. Левандаўскас, праект гімназіі зроблены ў стылі класіцызм з рысамі рамантызму.
Праз дзесяць год побач з гімназіяй паўстаў эклектычны, з перавагай гатычных рысаў, мураваны будынак кальвінскага храма. Будынкі ўдала дапоўнілі адзін аднаго і стварылі самы значны архітэктурны ансамбль Зарэчча. Узведзены храм быў па праекту Казіміра Хршчановіча.
Можна лiчыць у нейкай ступенi знамянальным знаходжанне побач будынкаў, спраектаваных гэтымі архітэктарамі. Хршчановіч і Падчашынскі былі не толькі сучаснікамі, але адзінадумцамі і магчыма нават сябрамі. У свой час яны разам працавалі над праектамі вучылішчаў у Бабруйску і ў Невелі. А ў Слуцку дапоўнілі адзін другога сваімі арыгінальнымі творамі.
Кальвінская гімназія з другой паловы ХІХ стагоддзя стала дзяржаўнай класічнай гімназіяй, пасля рэвалюцыі тут размясцілася гарадская школа № 1, якая дзейнічае да нашага часу, у 1998 годзе змяніўшы свой статус – цяпер яна зноў называецца Слуцкай гімназіяй № 1. І хаця ў 1980 годзе побач быў ўзведзены новы сучасны вучэбны корпус, візітоўкай гімназіі ўсё ж застаецца гістарычны будынак.
Кальвінскі храм пасля рэвалюцыі быў закрыты – тут арганізавалі электрастанцыю. Будынак быў разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Моцна пацярпеў у час вайны і вучэбны корпус, але, адрамантаваны, ён служыць да нашага часу. На сёння гэта адзін з самых значных помнікаў архітэктуры горада. Несумненна, што праз нейкі час ён, ў выніку рэстаўрацыі, паўстане ў сваім першапачатковым выглядзе. А побач з прозвішчамі знакамітых выпускнікоў Слуцкай гімназіі абавязкова будзе ўпамінацца і імя выдатнага архітэктара, наяўнасцю твора якога ў нашым горадзе мы павінны ганарыцца.
Аднак хочацца спадзявацца, што ў нейкі час побач з вучэбным корпусам адродзіцца і кальвінскі храм – твор Казіміра Хршчановіча, сябра Караля Падчашынскага. I Слуцк, як і некалі, будзе мець выдатны гістарычны архітэктурны ансамбль – помнік гісторыі нашага горада і помнік выдатным творцам, якія сваёй працай імкнуліся пераўтвараць гарады нашай краіны па законам прыгажосці.
Ігар ЦІТКОЎСКІ,
Інфа-Кур"ер, 2010
О Кароле Подчашинском
Хотя творчество знаменитого архитектора Кароля Подчашинского (7.11.1790 – 26.03.1860) протекало в Российской империи, принадлежит оно, прежде всего, белорусам, литовцам и полякам. Деятельность Кароля была связана преимущественно с г. Вильна (Вильнюс, лит. Vilnius) – там он и похоронен. Свой след мастер оставил и в Беларуси, в том числе в Слуцке.
С архитектурой судьба мастера связана не случайно. Строителями были отец и дед, дело это было известно с детства. Его дед Павел успешно ремонтировал дворцы и храмы, за что был замечен Радзивиллами и поставлен ими смотрителем за строительными работами в своих имениях.
Со временем он стал приближенным к княжескому двору, получил должность подчашего. А его сын Ян стал княжеским архитектором. За достижения на этой должности Кароль Станислав Радзивилл поспособствовал тому, чтобы в 1772 году Ян получил шляхетское звание. Отныне Ян стал Подчашинским – под такой фамилией остались известными и его потомки. В честь своего благодетеля Ян назвал сына Каролем.
Родился Кароль Подчашинский в деревне Жирмуны, что недалеко от Лиды, где его отец незадолго до этого закончил строительство костёла. По его воле учился в Бресте, в 1813 году окончил лицей в Кременце и поступил в Виленский университет.
К тому времени родителей уже не стало, и на помощь рассчитывать не приходилось. Поэтому Кароль не только тщательно изучал науку, но и сам добывал деньги – в том же университете начал давать уроки рисования и черчения.
Университетское руководство заметило талантливого и старательного студента, и с 1814 года ему назначили стипендию, а в скором времени дали возможность совершенствовать знания в Санкт-Петербурге.
В 1816 году, после окончания учёбы в Петербургской академии художеств, где за свои архитектурные композиции он получил две серебряные медали, Кароль вернулся в Вильну для преподавания в университете. Однако молодого специалиста снова посылают в путешествие: он сначала учится в Париже, позже направляется в Италию. По возвращении, с 1819 года преподаёт в Виленском университете, позже становится руководителем кафедры архитектуры.
Кароль Подчашинский был представителем классицизма. Он активно занимался научно-теоретической деятельностью (писал трактаты, исследования, учебники для студентов) и после 1832 года, когда Виленский университет по приказу царя был закрыт.
Зарекомендовал он себя и как выдающийся практик. В основном, внимание его было сосредоточено на Вильну; ряд объектов был возведён в России, Украине, Польше. В Беларуси до сих пор сохранился построенный по его проекту Жиличский дворцово-парковый комплекс. Он автор нескольких проектов учебных заведений, в том числе каменного здания кальвинистской гимназии в Слуцке.
Учебное заведение было основано в XVII веке Радзивиллами. Вместе со Слуцкой кальвинистской общиной, в своей деятельности она подчинялась кальвинскому синоду, который располагался в Вильне.
Деревянный одноэтажный учебный корпус в XIX веке уже не удовлетворял, поэтому в конце 1820-х годов Синод заказал знаменитому архитектору проект нового каменного школьного здания.
Проектная документация, сделанная Подчашинским, сохранилась. Здание было возведено без значительных отступлений от неё. В соответствии с требованиями классицизма, композиция школы строилась по принципу симметрии.
Посередине главного и тыльного фасадов располагались входы. Первый и второй этажи имели коридорную планировку, с двусторонним расположением помещений. На первом этаже коридор правого крыла завершался дополнительным входным проёмом в торцевой стене. Сейчас он заложен и преобразован в окно.
На втором этаже, со стороны главного фасада, посредине организован актовый зал, он отделяется от коридора чередой колонн. Отсюда имелся выход на балкон, который нависал над главным входом. Фотографии начала ХХ века показывают здание гимназии без балкона, однако на рисунке, сделанном художником Наполеоном Ордой в 1860-е годы, мы его видим. Предусматривал проект и небольшой погреб.
Строительство учебного корпуса началось в 1829 году и, из-за недостатка надлежащих средств, велось до 1838 года. Поставили его параллельно улице Широкой (ныне Комсомольская), рядом со старым деревянным зданием. Как утверждает литовский исследователь истории архитектуры В. Левандаускас, проект гимназии сделан в стиле классицизм с чертами романтизма.
Через десять лет рядом с гимназией возникло эклектичное, с преобладанием готических черт, каменное здание кальвинского храма. Здания удачно дополнили друг друга и создали самый значительный архитектурный ансамбль Заречья. Возведённый храм был по проекту Казимира Хршчановича.
Можно считать в какой-то степени знаменательным пребывание рядом зданий, спроектированных этими архитекторами. Хршчанович и Подчашинский были не только современниками, но единомышленниками и возможно даже друзьями. В своё время они вместе работали над проектами училищ в Бобруйске и в Невеле. А в Слуцке дополнили друг друга своими оригинальными произведениями.
Кальвинистская гимназия со второй половины XIX века стала государственной классической гимназией, после революции здесь разместилась городская школа №1, которая действует до сегодняшнего времени, изменив свой статус в 1998 году – теперь она снова называется Слуцкой гимназией № 1. И, хотя в 1980 году рядом был возведён новый современный учебный корпус, визитной карточкой гимназии все же остаётся историческое здание.
Кальвинский храм после революции был закрыт – здесь организовали электростанцию. Здание было разрушено во время Великой Отечественной войны.
Сильно пострадал во время войны и учебный корпус, но, восстановленный, он служит до нашего времени. На сегодня это один из самых значительных памятников архитектуры города. Несомненно, что через какое-то время он, в результате реставрации, предстанет в своём первоначальном виде. А рядом с фамилиями знаменитых выпускников Слуцкой гимназии обязательно будет упоминаться и имя выдающегося архитектора, наличием произведения которого в нашем городе мы должны гордиться.
Однако хочется надеяться, что в какое-то время рядом с учебным корпусом возродится и кальвинский храм – произведение Казимира Хршчановича, друга Кароля Подчашинского. И Слуцк, как и когда-то, будет иметь прекрасный исторический архитектурный ансамбль – памятник истории нашего города и памятник выдающимся художникам, которые своим трудом старались преобразовывать города нашей страны по законам красоты.
Игорь ТИТКОВСКИЙ,
Инфо-Курьер, 2010
Перевод и подбор иллюстраций – Владимир ХВОРОВ