Пецярбургскія гравюры са слуцкімі матывамі
26.03.2015
Чытачы не раз бачылі графічныя партрэты слуцкіх князёў Аляксандра Алелькі і Юрыя Алелькавіча. Па ніжнім краі малюнка размяшчаецца прозвішча аўтара: «А. Зубчанинов». Аматараў слуцкай даўніны, несумненна, магла зацікавіць як асоба мастака, так і пытанне: на падставе якіх матэрыялаў ён зрабіў праўдзівыя вобразы герояў слуцкай мінуўшчыны?
Аляксандр Іванавіч Зубчанінаў – рускі мастак-графік, майстар ксілаграфіі (гравюры на дрэве), чыя дзейнасць прыходзіцца на канец XIX – пачатак XX стагоддзяў. Працаваў ён у Пецярбургу і перш за ўсё быў вядомы як майстар рэпрадукцыйнай гравюры.
Зубчанінаў – аўтар і ўласных графічных кампазіцый, і ілюстрацый, зробленых па малюнках іншых мастакоў, а таксама па фотаздымках. Ён супрацоўнічаў з пецярбургскімі выданнямі. Для часопіса «Север» гравіраваў ілюстрацыі з натурных фотаздымкаў, для штотыднёвага часопіса «Всемирная иллюстрация» зрабіў серыю гравюр «Сялянскі быт» па малюнках мастака П. Каверзнева. Ці не самай значнай стала праца над ілюстрацыямі да двух тамоў «Мастацкай энцыклапедыі» Фёдара Булгакава, якія выйшлі ў 1886–1887 гады? Для іх было выразана больш за тысячу гравюр.
У 1888 годзе ў Пецярбургу выйшла гістарычнае даследаванне Пампея Бацюшкава «Волынь. Исторические судьбы Юго-Западного края». Адной з ілюстрацый тут з"яўляецца вышэй згаданы гравіраваны Зубчанінавым партрэт князя Аляксандра Алелькі. У аналагічным даследаванні «Исторические судьбы Северо-Западного края», якое пабачыла свет крыху пазней, змешчаны партрэт Юрыя Алелькавіча, зроблены тым жа мастаком. Праўдападобнасць вобразаў разам з уважлівай прапрацаванасцю дэталяў іх касцюмаў сведчыць пра тое, што мастак падчас работы бачыў нейкі старажытны арыгінал альбо яго здымак. Нас, аднак, цікавяць пытанні: якімі матэрыяламі ён карыстаўся, як да яго яны трапілі і лёс гэтых рарытэтаў. Таксама можна выказаць меркаванне: магчыма, слуцкай тэматыцы мастак прысвяціў не толькі згаданыя два партрэты.
Вядома, што з XVI стагоддзя ў Слуцку меліся жывапісныя партрэты князёў Алелькавічаў і іх сваякоў. Некаторыя з іх да XIX стагоддзя апынуліся ў радзівілаўскім зборы ў Нясвіжы, частка асела ў іншых месцах. Некаторыя захоўваліся ў Слуцкім Троіцкім манастыры.
У значнай меры пытанне праясніла выдадзеная ў Варшаве ў 1996 годзе польскай даследчыцай Марыяй Каламайска-Саед кніга «Партрэты і помнікі старадаўнасці князёў Алелькавічаў у Слуцку», зробленая па матэрыялах польскага мастака і гісторыка Юзафа Смалінскага, які працаваў у Троіцкім манастыры ў 1904 годзе. Сярод прыведзеных у кнізе ілюстрацый бачым здымак калектыўнага партрэта чатырох слуцкіх князёў: Аляксандра Уладзіміравіча і трох апошніх прадстаўнікоў роду – Юрыя, Сімяона і Аляксандра Юр"евічаў. І выявы першых двух кампазіцыйна адпавядаюць гравіраваным выявам, зробленым Зубчанінавым.
Наўрад ці Зубчанінаў прыязджаў у Слуцк, каб капіраваць з карціны. Ён хутчэй карыстаўся зробленымі ў Слуцкім манастыры здымкамі. І здымак партрэта чатырох князёў быў значна лепшай якасці, чым зроблены Смалінскім. Калі б заказ для Зубчанінава выконваў слуцкі фатограф, то падобныя здымкі маглі быць вядомымі ў Слуцку. Верагодней, што гэта быў пецярбургскі фатограф і ён мог зрабіць здымак не аднаго толькі партрэта.
Нашы спадзяванні ўзмацняе яшчэ адно выданне. У 1896 годзе ў Вільні выйшла кніга Ф. Серна-Салаўевіча «Древнерусский город Слуцк и его святыни» з гравіраванымі ілюстрацыямі. У іх ліку – від на манастыр, інтэр'еры Благавешчанскай царквы і сабора з саркафагам княгіні Сафіі. Яны зроблены па фотаздымках. У кнізе Каламайска-Саед якраз прыводзіцца фотаздымак саркафага княгіні Сафіі, ідэнтычны вышэй згаданай ілюстрацыі. Ён знаходзіцца ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта. Аўтар гравюр тут не пазначаны, аднак па тэхніцы яны нагадваюць манеру Зубчанінава. Хутчэй за ўсё, што ён і з"яўляецца аўтарам. Згадаем, што тая ж гравюра з відам на манастыр прыводзіцца як ілюстрацыя ў выдадзенай у 1909 годзе ў Пецярбургу кнізе «Православные русские обители. Полное иллюстрированное описание православных монастырей в Русской империи и на Афоне».
Такім чынам, можна сказаць, што Зубчанінаў зрабіў серыю гравюр з відамі слуцкіх старажытнасцяў. І карыстаўся ён зробленымі ў Слуцку фотаздымкамі. Для аматараў гісторыі Слуцка сапраўдным падарункам стаў нядаўна выдадзены фотаальбом «Слуцк. Путешествие во времени». На думку аўтара, тыя здымкі, што прадстаўлены бібліятэкай Вільнюскага ўніверсітэта, маглі паходзіць з серыі здымкаў, якімі карыстаўся Зубчанінаў. Гэта сведчыць, што зробленыя ў Слуцку здымкі да гэтага часу могуць захоўвацца не толькі ў русскіх архівах, прычым некаторыя з іх нам невядомы. А значыць, нас могуць яшчэ чакаць цікавыя адкрыцці відаў колішняга старога Слуцка.
Ігар ЦІТКОЎСКІ
Петербургские гравюры со слуцкими мотивами
Читатели не раз видели графические портреты слуцких князей Александра Олельки и Юрия Олельковича. По нижнему краю изображения располагается фамилия автора: «А. Зубчанинов». Любителей слуцкой старины, несомненно, могла заинтересовать как личность художника, так и вопрос: на основании каких материалов он сделал правдивые образы героев слуцкой прошлого?
Александр Иванович Зубчанинов – русский художник-график, мастер ксилографии – гравюры на дереве, чья деятельность приходится на конец XIX – начало XX веков. Работал он в Петербурге и прежде всего был известен как мастер репродуктивной гравюры.
Зубчанинов – автор и собственных графических композиций, и иллюстраций, сделанных по рисункам других художников, а также по фотографиям. Он сотрудничал с петербургскими изданиями. Для журнала «Север» гравировал иллюстрации с натурных фотографий, для еженедельного журнала «Всемирная иллюстрация» сделал серию гравюр «Крестьянский быт» по рисункам художника П. Каверзнева. Уж не самой ли значительной стала работа над иллюстрациями к двум томам «Художественной энциклопедии» Фёдора Булгакова, вышедшей в 1886–1887 годы? Для них было вырезано более тысячи гравюр.
В 1888 году в Петербурге вышло историческое исследование Помпея Батюшкова «Волынь. Исторические судьбы Юго-Западного края». Одной из иллюстраций здесь является выше упомянутый гравированный Зубчаниновым портрет князя Александра Олельки. В аналогичном исследовании «Исторические судьбы Северо-Западного края», увидевшего свет чуть позже, находящийся портрет Юрия Олельковича, сделанный тем же художником. Правдоподобность образов вместе с внимательной проработанностью деталей их костюмов свидетельствует о том, что художник во время работы видел некий древний оригинал или его снимок. Нас, однако, интересуют вопросы: какими материалами он пользовался, как к нему они попали и судьба этих раритетов. Также можно предположить: возможно, слуцкой тематике художник посвятил не только упомянутые два портрета.
Известно, что с XVI века в Слуцке имелись живописные портреты князей Олельковичей и их родственников. Некоторые из них до XIX века оказались в радзивилловском собрании в Несвиже, часть осела в других местах. Некоторые хранились в Слуцком Троицком монастыре.
В значительной мере вопрос прояснила изданная в Варшаве в 1996 году польской исследовательницей Марией Каломайской-Саед книга «Портреты и памятники древности князей Олельковичей в Слуцке», сделанная по материалам польского художника и историка Юзефа Смолинского, работавшего в Троицком монастыре в 1904 году. Среди приведённых в книге иллюстраций видим снимок коллективного портрета четырёх слуцких князей: Александра Владимировича и трёх последних представителей рода – Юрия, Симеона и Александра Юрьевича. И изображения первых двух композиционно соответствуют гравированным изображениям, сделанным Зубчаниновым.
Вряд ли Зубчанинов приезжал в Слуцк, чтобы копировать с картины. Он скорее пользовался сделанными в Слуцком монастыре снимками. Эта фотография портрета четырёх князей была гораздо лучшего качества, чем сделанная Смолинским. Если бы заказ для Зубчанинова выполнял Слуцкий фотограф, то подобные снимки могли быть известны в Слуцке. Вероятнее, что это был петербургский фотограф и он мог сделать снимок не одного только портрета.
Наши надежды усиливает ещё одно издание. В 1896 году в Вильнюсе вышла книга Ф. Серно-Соловьевича «Древнерусский город Слуцк и его святыни» с гравированным иллюстрациями. В их числе – вид на монастырь, интерьеры Благовещенской церкви и собора с саркофагом княгини Софии. Они сделаны по фотографиям. В книге Каламайской-Саед как раз приводится фотография саркофага княгини Софии, идентичная выше упомянутой иллюстрации. Он находится в библиотеке Вильнюсского университета. Автор гравюр здесь не указан, однако по технике они напоминают манеру Зубчанинова. Скорее всего, что он и является автором. Вспомним, что та же гравюра с видом на монастырь приводится как иллюстрация в изданной в 1909 году в Петербурге книге «Православные русские обители. Полное иллюстрированное описание православных монастырей в Русской империи и на Афоне».
Таким образом, можно сказать, что Зубчанинов сделал серию гравюр с видами слуцких древностей. И пользовался он сделанными в Слуцке фотографиями. Для любителей истории Слуцка настоящим подарком стал недавно изданный фотоальбом «Слуцк. Путешествие во времени». По мнению автора, те снимки, что представлены библиотекой Вильнюсского университета, могли происходить из серии снимков, которыми пользовался Зубчанинов. Это свидетельствует, что сделанные в Слуцке съёмки до сих пор могут храниться не только в русском архивах, причём некоторые из них нам неизвестны. А значит, нас могут ещё ждать интересные открытия видов прежнего старого Слуцка.
Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод и подбор иллюстраций –
Владимир ХВОРОВ