Слуцкі фатограф

Слуцкі фатограф

20.02.2015

На яго фотаздымках мы бачым Слуцк – той Слуцк, якім ён быў сто гадоў таму. Час змяніў выгляд горада, яго жыхароў, і, здаецца, тое, што канула ў Лету – прапала беззваротна. Але занатаваныя на фотаадбітках людзі, падзеі, краявіды на векі вечныя застануцца такімі, якімі іх убачыў і ўвасобіў у сваіх творах фатограф. З ліку ўсіх майстроў фотаграфічнага мастацтва канца XIX – пачатку XX стагоддзяў, якія працавалі ў нашым горадзе, менавіта імя гэтага майстра мы згадваем у першую чаргу. Звалі слуцкага фатографа Самір Юхнін.

На пачатку XX стагоддзя імя фатографа Саміра Юхніна ў Слуцку было добра вядома. Яно і цяпер знаёма аматарам слуцкай даўніны. Ні адно выданне, прысвечанае гісторыі Слуцка, не абыходзіцца без яго фотаздымкаў, выкарыстаных у якасці ілюстрацый. Здымкі Юхніна знаходзяцца ў экспазіцыі і фондах Слуцкага краязнаўчага музея, фондах рэспубліканскіх музеяў і архіваў, іх маюць нашчадкі тых, каго ён некалі здымаў, калекцыянеры. Як бачым, творчая спадчына Юхніна даволі папулярная. Зразумела, што прыцягвае ўвагу даследчыкаў і асоба майстра, аднак звестак пра яго самога захавалася вельмі мала.

Пра Юхніна мы ведалі толькі з выкарыстаных у якасці рэкламных абвестак тэкстаў на кардонных паспарту фотаздымкаў. Невядома была прычына яго нечаканага знікнення з поля культурнага жыцця Слуцка ў другой палове 1920-х гадоў. Не ведалі пра пачатак дзейнасці, пра прыватнае жыццё. Асобныя старонкі біяграфіі майстра сталі вядомы нядаўна, дзякуючы знаходкам даследчыка гісторыі беларускай фатаграфіі Надзеі Саўчанка, якая працуе ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. І цяпер мы маем магчымасць зрабіць кароткі, але больш-менш цэльны агляд жыцця і творчасці знакамітага слуцкага фатографа.

Самір Львовіч Юхнін не быў карэнным слуцаком. У горад прыехаў з Віцебска ў 1896 годзе ва ўзросце дваццаці шасці гадоў. У Слуцку адкрыў фотасалон. Памяшканне для майстэрні спачатку арандавалася, пазней размясцілася ва ўласным доме на вуліцы Шасейнай. З'явілася сям'я, нарадзіліся сын Леў і дачка Сафія.

Значная частка творчай працы майстра прыпадае на салонныя фотапартрэты. Пераважна гэты від дзейнасці карыстаўся попытам і прыносіў стабільны заробак. Значнай з'явай у творчасці стала серыя здымкаў краявідаў горада і наваколляў для серыі фотапаштовак.

Да сваёй справы Самір Львовіч адносіўся творча і адказна. Яго фотаздымкі адрозніваюцца класічнай выверанасцю кампазіцыі, выдатнай якасцю выканання. Да фотамастацтва ён, верагодна, далучыўся ў Віцебску – адным з першых у Беларусі горадзе, дзе пачало пашырацца мастацтва фатаграфіі. Знаходзячыся ў Слуцку, Юхнін сачыў за развіццём фотамастацтва. Паспяховы ўдзел у выставе 1907 года ў бельгійскім Антверпене, дзе яго творы былі адзначаны залатым медалём, стаў сведчаннем еўрапейскага ўзроўню творчасці майстра. На наступны год яго работы атрымалі пахвальны водгук на Слуцкай сельскагаспадарчай выстаўцы.

Фатаграфічная спадчына Юхніна стварае сапраўдную панараму жыцця горада і края пачатку XX стагоддзя. Гэта цэлая галерэя здымкаў жыхароў Слуцка і наваколіц – партрэты мяшчан і сялян, гімназістаў, дзяцей, жабракоў, сцэнкі гарадскога і сялянскага жыцця, гарадскія і вясковыя краявіды.

Як адбіліся на жыцці рэвалюцыйныя падзеі і якія былі да іх адносіны фатографа, мы не ведаем. Пасля рэвалюцыі з'явілася новая тэматыка. Несумненна, што закранула яго і распачаўшаяся ў той час краязнаўчая работа. Мастак робіць здымкі сялян, новага сялянскага быту, помнікаў архітэктуры.

У 1927 годзе фатограф быў арыштаваны органамі Аб"яднанага Галоўнага Палітычнага Упраўлення, і 6 красавіка 1928 года рашэннем Калегіі АГПУ высланы без права пражывання ў шасці буйнейшых гарадах краіны і прыгранічных губерніях. Было яму тады 58 гадоў. Інкрымініравалася Юхніну набыццё і захаванне кантрабандных тавараў – замежных фотапаштовак, якія былі неабходны для работы. Можна думаць, што за гэтай, вартай смеху, зачэпкай хаваліся іншыя прычыны. Хутчэй за ўсё, што папулярны фатограф, які з дарэвалюцыйных часоў меў шчыльныя кантакты і сувязі з замежжам і працягваў актыўна дзейнічаць у горадзе (а Слуцк тады апынуўся ў прыгранічнай зоне), ад пачатку трапіў пад падазрэнне спецорганаў. Адправілі Юхніна ў горад Уладзімір, дзе сляды яго губляюцца. Цікава было б даведацца, як склаўся далейшы лёс слуцкага фатографа. Аднак, ведаючы карныя метады савецкага НКУС, можна не сумнявацца, што, аднойчы арыштаваны, ён не быў застрахаваны ад далейшых рэпрэсій.

Ігар ЦІТКОЎСКІ, 2006

 

Слуцкий фотограф

На его фотографиях мы видим Слуцк – тот Слуцк, каким он был сто лет назад. Время изменило вид города, его жителей, и, кажется, то, что кануло в Лету – пропало безвозвратно. Но запечатлённые на фотоотпечатках люди, события, пейзажи на веки вечные останутся такими, какими их увидел и воплотил в своих произведениях фотограф. Из числа всех мастеров фотографического искусства конца XIX – начала XX веков, работавших в нашем городе, именно имя этого мастера мы вспоминаем в первую очередь. Звали Слуцкого фотографа Сомир Юхнин.

В начале XX века имя фотографа Сомира Юхнина в Слуцке было хорошо известно. Оно и сейчас знакомо любителям слуцкой старины. Ни одно издание, посвящённое истории Слуцка, не обходится без его фотографий, использованных в качестве иллюстраций. Снимки Юхнина находятся в экспозиции и фондах Слуцкого краеведческого музея, фондах республиканских музеев и архивов, их имеют потомки тех, кого он когда-то снимал, коллекционеры. Как видим, творческое наследие Юхнина довольно популярно. Понятно, что привлекает внимание исследователей и личность мастера, однако сведений о нем самом сохранилось очень мало.

Про Юхнина мы знали только из использованных в качестве рекламных объявлений текстов на картонных паспарту фотографий. Неизвестна была причина его неожиданного исчезновения из поля культурной жизни Слуцка во второй половине 1920-х годов. Не знали о начале деятельности, о частной жизни. Отдельные страницы биографии мастера стали известны недавно, благодаря находкам исследователя истории белорусской фотографии Надежды Савченко, которая работает в Национальном музее истории и культуры Беларуси. И теперь мы имеем возможность сделать короткий, но более-менее цельный обзор жизни и творчества знаменитого слуцкого фотографа.

Сомир Львович Юхнин не был коренным слуцаком. В город приехал из Витебска в 1896 году в возрасте двадцати шести лет. В Слуцке открыл фотосалон. Помещение для мастерской сначала арендовалось, позже разместилось в собственном доме на улице Шоссейной. Появилась семья, родились сын Лев и дочь София.

Значительная часть творческой работы мастера приходится на салонные фотопортреты. Преимущественно этот вид деятельности пользовался спросом и приносил стабильный заработок. Значительным явлением в творчестве стала серия снимков пейзажей города и окрестностей для серии почтовых открыток.

Фото с сайта avito.ru. Цена 35 000 RUB. На фото третий выпуск Владимирского сельскохозяйственного техникума 1931 г., автор Юхнин. Фотография, наклеенная на картон. Размер снимка 22 х 27,5 см. Хорошая сохранность.К своему делу Сомир Львович относился творчески и ответственно. Его фотографии отличаются классической выверенностью композиции, отличным качеством исполнения. К фотоискусству он, вероятно, присоединился в Витебске – одном из первых в Беларуси городе, где начало расширяться искусство фотографии. Находясь в Слуцке, Юхнин следил за развитием фотоискусства. Успешное участие в выставке 1907 года в бельгийском Антверпене, где его произведения были отмечены золотой медалью, стал свидетельством европейского уровня творчества мастера. На следующий год его работы получили похвальный отзыв на Слуцкой сельскохозяйственной выставке.

Фотографическое наследие Юхнина создаёт настоящую панораму жизни города и края начала XX века. Это целая галерея снимков жителей Слуцка и окрестностей – портреты мещан и крестьян, гимназистов, детей, нищих, сценки городской и крестьянской жизни, городские и сельские пейзажи.

Как отразились на жизни революционные события, и какое было к ним отношение фотографа, мы не знаем. После революции появилась новая тематика. Несомненно, что задела его и развернувшаяся в то время краеведческая работа. Художник делает снимки крестьян, нового сельского быта, памятников архитектуры.

В 1927 году фотограф был арестован органами Объединённого Главного Политического Управления, и 6 апреля 1928 года решением Коллегии ОГПУ выслан без права проживания в шести крупнейших городах страны и приграничных губерниях. Было ему тогда 58 лет. Юхнину инкриминировалось приобретение и сохранение контрабандных товаров – иностранных фотооткрыток, которые были необходимы для работы. Можно считать, что за этой, достойной смеха, зацепкой скрывались другие причины. Вероятнее всего, популярный фотограф с дореволюционных времён имел тесные контакты и связи с заграницей и продолжал активно действовать в городе (а Слуцк тогда оказался в приграничной зоне), изначально попав под подозрение спецорганов. Отправили Юхнина в город Владимир, где следы его теряются. Интересно было бы узнать, как сложилась дальнейшая судьба Слуцкого фотографа. Однако, зная карательные методы советского НКВД, можно не сомневаться, что, однажды арестованный, он не был застрахован от дальнейших репрессий.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

Перевод –
Владимир ХВОРОВ


 

Посмотреть фотографии Сомира Юхнина можно в галерее «Фотографии Сомира Юхнина» и в альбоме «Слуцк. Путешествие во времени».