Имеют звание Заслуженного работника

ЗАСЛУЖАНЫ РАБОТНІК СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ СССР
ВАСІЛЕВІЧ Мікалай Ільіч, нарадзіўся ў 1939 г. у Слуцку. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі СССР (1985). Закончыў Мар'інагорскі саўгас-тэхнікум, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў брыгадзірам у саўгасе "Праўда", аграномам у калгасе імя Энгельса, дырэктарам саўгаса "Танежыцы", начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі. З 1976 г. старшыня калгаса "Ленінскі шлях". Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1981), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1972), трыма залатымі і бронзавым медалямі ВДНГ.

ЛАЎРЭАТ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРЭМІІ СССР
ДЗЯРЭЧА Лідзія Мікалаеўна, нарадзілася ў 1938 г. у в. Лучнікі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986). Закончыла Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум (1975). У 1975-1996 гг. працавала ў калгасе "Ленінскі шлях" паляводам, брыгадзірам, начальнікам участка. Узнагароджана ордэнам "Знак Пашаны".

ЗАСЛУЖАНЫЯ РАБОТНІКІ БЕЛАРУСІ

Заслужаны аграном
ЖЫБУЛЬ Алімпіяда Пятроўна, нарадзілася ў 1932 г. у в. Краснае Сяло. Заслужаны аграном БССР (1973). Закончыла Мар'інагорскі саўгас-тэхнікум (1953). Працавала ў калгасе "1 Мая" Івянецкага раёна. З 1960 г. аграном калгаса імя Арджанікідзе Слуцкага раёна. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973).

Заслужаны будаўнік
БАРТОШ Анатоль Іванавіч, нарадзіўся ў 1936 г. у в. Горкі. Заслужаны будаўнік БССР (1979). У 1977 г. закончыў трохгадовую школу майстроў-будаўнікоў. Працаваў да 1993 г. у ПМК-226 у Слуцку. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнай славы.
ГАЛУЗА Міхаіл Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1925 г. у в. Канюхі Капыльскага раёна. Заслужаны будаўнік БССР (1962). У гады Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў партызанскім атрадзе. З 1950 г. працаваў у Слуцку. З 1973 г. брыгадзір тынкоўшчыкаў СПМК-96. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, "Знак пашаны". Памёр у 1986 г.
ГУБЧЫК Генадзь Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1930 г. у в. Устрань. Заслужаны будаўнік БССР (1969). З 1953 г. працаваў тэхнікам-будаўніком. З 1960 г. начальнік участка, прараб. З 1966 г. старшы прараб.
РУСАК Валянціна Паўлаўна, нарадзілася ў 1936 г. у Яраслаўскай вобласці. Заслужаны будаўнік БССР (1973). У 1954 г. працавала ў Ленінградзе будаўніком, з 1958 г. у Слуцку, у ПМК-223. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), ордэнам Леніна (1986).

Заслужаны геолаг-разведчык
ХАЎРАТОВІЧ Пётр Іванавіч, нарадзіўся ў в. Варгуцьева Круглянскага раёна. Заслужаны геолаг-разведчык (1969). З 1943 г. у Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Беларускім геалагічным упраўленні. Адзін з першаадкрывальнікаў буйнейшага ў Еўрапейскай частцы СССР Старобінскага месцанараджэння калійных солей. Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" (1966), ордэнам ПНР "Сярэбраны крыж заслугі". Жыў у Слуцку. Памёр у 1987 г.

Заслужаны дзеяч культуры
ЖЛУКТЭНКА Уладзімір Афанасьевіч. Заслужаны дзеяч культуры (1959), нарадзіўся ў в. Кулебаўка Новамаскоўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці. У 1939 г. закончыў Новамаскоўскі тэхнікум сельскай гаспадаркі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на фронце з 1943 г. З 1948 г. жыў у Слуцку. Працаваў у Палацы культуры баяністам, кіраўніком гуртка, мастацкім кіраўніком хору. У 1966 г. закончыў Мінскае музычнае вучылішча. У 1958 г. пад яго кіраўніцтвам была пастаўлена опера С.Гулак-Арцёмаўскага "Запарожац за Дунаем". Памёр у 1980 г.

Заслужаны работнік культуры
ДАЛЖОНАК Арэст Васільевіч, нарадзіўся ў 1935 г. у в. Падомхі Докшыцкага раёна. Заслужаны работнік культуры, закончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча (1963). Кіраўнік Казловіцкага народнага хору. Харавы дырыжор, аўтар песень "Беларусі юбілейнай", "Наш край случанскі".
ДРОБЫШ Станіслаў Іосіфавіч, нарадзіўся ў 1939 г. у в. Заграддзе. Заслужаны работнік культуры (1975). Дырыжор, педагог. Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1975). З 1977 г. у Мінскім універсітэце кульгуры, адначасова кіраўнік народнага хору Палаца культуры аб'яднання "Мінскпрамбуд".
МАКАРЭНЯ Валянцін Мікалаевіч, заслужаны работнік культуры (1981), нарадзіўся ў 1924 г. у в. Кажушкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны сувязны партызанскага атрада імя Пархоменкі. Закончыў настаўніцкі інстытут (1955). З 1950 г. працаваў у рэдакцыі слуцкай раённай газеты "За сацыялістычную Радзіму", з 1953 г. у рэдакцыі бабруйскай абласной газеты, рэдакцыі газеты "Мінская праўда". З 1960 г. у рэдакцыі слуцкай раённай газеты, у 1971-1985 гг. рэдактар. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі.
МЕЛЬНІКАВА Кацярына Цітаўна, нарадзілася ў 1920 г. у в. Рэчань Любанскага раёна. Заслужаны работнік культуры. У гады Вялікай Айчыннай вайны працавала ў эвакашпіталі ў Куйбышаве. З 1947 г. працавала бібліятэкарам у Слуцку.
МІХНЕВІЧ Іван Васільевіч, нарадзіўся ў в. Рабак. Заслужаны работнік культуры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1953 г. працаваў інспектарам аддзела культуры ў Слуцку, у 1956-1987 гг. дырэктарам кінапракату.
МУЗЫЧКА Іван Андрэевіч, нарадзіўся ў 1918 г. у в. Шмыркі Хмяльніцкай вобласці. Заслужаны работнік культуры (1977). У 1939 г. закончыў Херсонскае музычнае вучылішча. З 1940 г. у Чырвонай арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 г. служыў у арміі ў музычным узводзе, кіраўнік духавога аркестра Слуцкага Палаца культуры. Пад яго кіраўніцтвам народны духавы аркестр неаднаразова станавіўся дыпламантам усесаюзных і рэспубліканскіх фестываляў самадзейнага мастацтва.
САДЗІН Уладзімір Сцяпанавіч, беларускі мастак, заслужаны работнік культуры БССР (1985). Нарадзіўся 19.3.1924 г. у с. Чыркава Лунінскага раёна Пензенскай вобласці. Закончыў студыю выяўленчага мастацтва Ўсесаюзнага Дома народнай творчасці ў Маскве (1953). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1945 г. жыве ў Слуцку. Працуе ў станковай графіцы і жывапісе. Кіраўнік Слуцкай народнай студыі выяўленчага мастацтва (з 1953). Аўтар серыі лінагравюр "Поры года", "Паўночныя матывы", "Нафта Палесся", "Белавежская пушча", серыі жывапісных палотнаў "Крым", "Закарпацце", "Беларускія пейзажы", "Случчына". Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, музеях Расіі, Казахстана, ЗША, В'етнама, Японіі.
ШАХНОВІЧ Тамара Іванаўна, нарадзілася ў в. Покрашава. Заслужаны дзеяч культуры (1991). Закончыла Мінскі педінстытут (1974). У 1970 г. бібліятэкар Слуцкай гарадской бібліятэкі, з 1978 г. дырэктар гарадской цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк. З 1991 г. загадчык аддзела культуры гарвыканкома.

 

Заслужаны лесавод
ГАНЧАРОЎ Аляксей Данілавіч, нарадзіўся ў 1912 г. Заслужаны лесавод БССР (1976). У 1932 г. закончыў рабфак, у 1937 г. Гомельскі лесатэхнічны інстытут. У гады Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў партызанскім атрадзе імя Будзённага ў Чэрвеньскім раёне. У 1958-1973 гг. узначальваў Слуцкі лясгас. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памёр у 1980 г.
ГУРЫНОВІЧ Яраслаў Аляксандравіч, нарадзіўся ў 1937 г. у в. Ліпнікі Капыльскага раёна. Заслужаны лесавод (1991), закончыў Мінскі лесатэхнічны тэхнікум (1956), Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў майстрам лесанарыхтовак у Кемераўскай вобл. З 1960 г. тэхніклесавод, ляснік Гольчыцкага лясніцтва Слуцкага лясгаса, з 1972 г. дырэктар Чэрвеньскага лясгаса, з 1973 г. дырэктар Слуцкага лясгаса.

Заслужаны майстар спорту СССР
ЯКІМОВІЧ Міхаіл Іванавіч, нарадзіўся ў 1967 г. у Слуцку. Заслужаны майстар спорту СССР. Закончыў рэспубліканскую школу-інтэрнат спартыўнага профілю, Мінскі інстытут фізкультуры. Чэмпіён СССР па гандболе (1984-1985). Уладальнік Кубка Еўрапейскіх чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990), чэмпіён СССР (1988, 1989), сярэбраны нрызёр чэмпіянату свету (1990), пераможца Гульняў добрай волі ў ЗША, чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992). Член алімпійскай і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па гандболе. З 1990 г. жыве ў Іспаніі.

Заслужаны меліяратар
МАТУС Міхаіл Міхайлавіч, нарадзіўся ў в. Сцяпкова. Заслужаны меліяратар БССР (1973). Трактарыст Грэскай МТС, ПМК-71, з 1972 г. шафёр.
САРАГАВЕЦ Яўген Пятровіч, нарадзіўся ў 1926 г. у в. Краснае. Заслужаны меліяратар БССР (1968). У 1961-1986 гг. экскаватаршчык ПМК-71. Памёр у 1996 г.

Заслужаны настаўнік
АДАМОВІЧ Тадцяна Пятроўна, нарадзілася ў 1922 г. у в. Навасёлкі Капыльскага раёна. Заслужаны настаўнік БССР. Закончыла Слуцкае педвучылішча. Настаўніца пачатковых класаў. У 1975-1985 гг. у Падлескай СШ.
БАЛВАНОВІЧ Надзея Міхайлаўна, нарадзілася ў 1924 г. у в. Ліпнікі. Заслужаны настаўнік БССР (1968). Закончыла Слуцкае педвучылішча (1940). Настаўніца Паўстынскай пачатковай школы, з 1948 г. - Урэцкай СШ.
БРАНАВЕЦ Зоя Іванаўна, нарадзілася ў 1924 г. у в. Шулякі. Заслужаны настаўнік БССР (1967). Закончыла Слуцкае педвучылішча (1940). З 1944 г. настаўніца пачатковых класаў, у 1948-1978 гг. у Грэскай СШ.
БРАНКОЎСКАЯ Аляксандра Андрэеўна, нарадзілася ў 1929 г. у в. Астравок. Заслужаны настаўнік БССР (1975). Закончыла Мінскі педагагічны інстытут (1961). Працавала настаўніцай рускай мовы, завучам Урэцкай СШ, з 1978 г. у СШ № 10 г. Слуцка.
ГАЛУЗА Валянціна Сямёнаўна, нарадзілася ў 1930 г. у в. Канюхі Капыльскага раёна. Заслужаны настаўнік БССР (1973). Закончыла Слуцкае педвучылішча, Мінскі педагагічны інстытут. У 1951-1985 гг. працавала настаўніцай матэматыкі ў Лучнікоўскай васьмігадовай школе.
ГІЛЕВІЧ Алімпіяда Паўлаўна, нарадзілася ў 1924 г. у в. Рачкевічы Капыльскага раёна. Заслужаны настаўнік БССР. Закончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт. З 1950 г. настаўніца біялогіі Дзюдзеўскай СШ, з 1951 г. настаўніца хіміі і біялогіі Пукаўскай СШ, у 1959-1979 гг. Казловіцкай СШ.
ГРЫЦКЕВІЧ Марыя Мацвееўна, нарадзілася ў в. Гацук. Заслужаны настаўнік БССР (1967). Закончыла Слуцкае педвучылішча (1940). У 1943-1944 гг. у партызанскім атрадзе. З 1944 г. настаўніца беларускай мовы і літаратуры Чырвонаслабодскай школы, з 1949 г. выхавальніца Клецкага дзіцячага дома, інструктар Клецкага райвыканкома, з 1951 г. загадчык Панкратавіцкай пачатковай школы. У 1955-1976 гг. настаўніца пачатковых класаў, беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Чашнікі.
ЖУК Аляксандр Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1934 г. у в. Мерашыно. Заслужаны настаўнік БССР (1970). Закончыў Слуцкае педвучылішча (1950), Беларускі дзяржаўны універсітэт. З 1958 г. настаўнік геаграфіі і біялогіі Шышчыцкай СШ, з 1960 г. дырэктар Строхаўскай школы. У 1982-1997 гг. дырэктар Шышчыцкай СШ.
ЖУК Вольга Гаўрылаўна, нарадзілася ў 1923 г. у в. Паўстынь. Заслужаны настаўнік БССР (1967). Працавала загадчыцай Крупенікаўскай пачатковай школы Любанскага раёна.
ЖУКАВА Аляўціна Пятроўна, нарадзілася ў 1930 г. у г. Галіч Кастрамской вобласці. Заслужаны настаўнік БССР (1968). Закончыла Яраслаўскі педагагічны інстытут (1955). У 1959-1986 гг. намеснік дырэктара, у 1986-1993 гг. настаўніца матэматыкі СШ № 10 г. Слуцка.
КАЛЯДКА Леанід Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1935 г. у в. Папоўцы. Заслужаны настаўнік БССР (1983). У 1961 г. закончыў Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам Грозаўскай школы-інтэрната, у сярэдніх школах г. Слуцка. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1978). Аўтар шматлікіх публікацый па педагогіцы. Памёр у 1996 г.
КАРПУЧАК Міхаіл Емяльянавіч, нарадзіўся ў 1910 г. у в. Грэск. Заслужаны настаўнік БССР (1965). Закончыў Слуцкае педвучылішча (1934), Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў школах раёна, намеснікам дырэктара Грэскай сярэдняй школы.
КУЗНЕЧЫК Тамара Аляксандраўна, нарадзілася ў 1935 г. у в. Ісерна. Заслужаны настаўнік БССР (1966). Закончыла Слуцкае педвучылішча. Працавала настаўніцай, дырэктарам Пластоцкай школы Любанскага раёна.
КУЗНЯЦОЎ Леанід Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1916 г. у в. Разнасінаўка Астраханскай вобл., заслужаны настаўнік БССР (1960). У 1939 г. закончыў Астраханскі педагагічны інстытут. У гады Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў партызанскім атрадзе на Случчыне. У 1944-1949 гг. загадчык гарана, у 1949-1977 гг. дырэктар СШ № 1 г. Слуцка, настаўнік матэматыкі. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
ЛАЗОЎСКІ Іван Паўлавіч, нарадзіўся ў 1942 г. у в. Ляўкі Старадарожскага раёна. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (1999). Закончыў Мінскі педінстытут (1970). Працуе настаўнікам фізікі ў СШ № 10 г. Слуцка. Выдатнік народнай адукацыі (1991). Адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка "Фізіка ў задачах" (1997).
ЛІНЧЫК Тэрэза Іосіфаўна, нарадзілася ў 1934 г. у в. Мікулічы Нясвіжскага раёна. Заслужаны настаўнік БССР (1977). У 1956 г. закончыла Мінскі педагагічны інстытут. У 1958-1992 гг. выкладала матэматыку ў Знаменскай СШ.
НІКАНОВІЧ Любоў Пракопаўна, нарадзілася ў 1932 г. у в. Глыбоцкае Гомельскага раёна. Заслужаны настаўнік БССР (1976). Закончыла ў 1955 г. Мінскі педагагічны інстытут. Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Клецкім раёне, з 1962 г. - у Бязверхавіцкай школе Слуцкага раёна. У 1969-1990 гг. у школах № 4, 8 г. Слуцка. Памерла ў 1992 г.
НІКОЛЬСКАЯ Зінаіда Антонаўна, нарадзілася ў 1924 г. у Слуцку. Заслужаны настаўнік БССР (1968). Закончыла Бузулукскае педвучылішча (1943). Працавала настаўніцай малодшых класаў, у 1944-1947 гг. у райкоме камсамола. З 1947 г. у школах Слуцкага раёна і г. Слуцка. Выдатнік асветы (1964). Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971).
ПЕТРАЧЭНКА Надзея Андрэеўна, нарадзілася ў 1926 г. у м. Дрыбін Магілёўскай вобласці. Заслужаны настаўнік БССР (1968). У 1959 г. закончыла Мінскі педагагічны інстытут. У 1959- 1981 гг. дырэктар, настаўніца рускай мовы і літаратуры Сярэднякоўскай васьмігадовай школы (Падлескай СШ). Выдатнік народнай асветы (1965).
ПРАНЕВІЧ Уладзімір Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1921 г. у в. Гутніца. Заслужаны настаўнік БССР (1966). Закончыў Слуцкае педвучылішча (1939). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў настаўнікам у школах раёна, з 1971 г. дырэктар СШ № 3, у 1973-1980 гг. дырэктар СШ № 9 г. Слуцка. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені ў 1990 г.
РУСАКОВІЧ Іван Сцяпанавіч, нарадзіўся ў м. Глуск. Заслужаны настаўнік БССР (1963). Закончыў Гомельскі педагагічны інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў настаўнікам хіміі і дырэктарам СШ № 3, 5 г. Слуцка. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
СЕРАБРАКОВА Ганна Міхайлаўна, нарадзілася ў 1923 г. у Арэнбургскай вобласці. Заслужаны настаўнік БССР. У 1940 г. закончыла Арэнбургскае педвучылішча. Працавала настаўніцай пачатковых класаў. З 1947 г. у сярэдніх школах г. Слуцка.
СІНЯКЕВІЧ Павел Пятровіч, нарадзіўся ў 1918 г. у в. Пукава (цяпер Камсамольскае) Капыльскага раёна. Заслужаны настаўнік БССР (1967). Закончыў Слуцкае педвучылішча, Мінскі педагагічны інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, працаваў у Старадарожскім раёне. У 1954-1966 гг. завуч, дырэктар СШ № 5 г. Слуцка, загадчык гарана. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны I ступені. Памёр у 1971 г.
ЦЫУЛЯ Валянцін Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1933 г. у в. Грыцкевічы Нясвіжскага раёна. Заслужаны настаўнік БССР (1975), закончыў Мінскі педагагічны інстытут, працаваў у Капыльскім раёне настаўнікам фізікі і матэматыкі. У 1957-1960 гг. настаўнік, завуч Казловіцкай СШ, у 1960-1977 гг. інспектар школ Слуцкага раёна, у 1977-1987 гг. загадчык райана. Выдатнік народнай асветы (1966).
ЯКІМОВІЧ Яўгенія Дзмітрыеўна, нарадзілася ў 1931 г. у в. Навадворцы. Заслужаны настаўнік БССР (1977). У 1953 г. закончыла Мінскі педагагічны інстытут. Працавала ў Грэскай СШ, Грозаўскай школе-інтэрнаце настаўніцай рускай і беларускай мовы і літаратуры. У 1967-1997 гг. выкладала ў Слуцкім медвучылішчы.

Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі
ДАЛМАТОВІЧ Аляксандр Іванавіч, нарадзіўся ў 1935 г. у в. Крывічы Салігорскага раёна. Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі БССР (1972). Закончыў Лідскі тэхнікум сельскай гаспадаркі, Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў у Пастаўскім ПТВ-2, у 1962-1988 гг. у Слуцкім СПТВ-209.
ДУБОВІК Акцябр Іванавіч, нарадзіўся ў 1924 г. у в. Доктаравічы Капыльскага раёна. Заслужаны настаўнік прафесійнатэхнічнай адукацыі БССР (1982). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, закончыў Разанскае ваеннае вучылішча (1947), Мінскі педінстытут (1971). З 1960 г. намеснік старшыні Слуцкага райвыканкома, інструктар РК КПБ, у 1971-1992 гг. дырэктар СПТВ-209.
МАГЛЫШ Мікалай Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1931 г. у в. Малінаўка. Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі БССР (1984). Закончыў Слуцкае педвучылішча (1954), Пінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум (1960). З 1955 г. працаваў у Слуцкай МТС, у 1960-1996 гг. у Слуцкім СПТВ-209. Выдатнік народнай асветы.

Заслужаны работнік гандлю і грамадскага харчавання
ГОЛУБ Марыя Рыгораўна, нарадзілася ў 1944 г. у г. Омск. Заслужаны работнік гандлю і грамадскага харчавання (1985). Закончыла Бабруйскае кулінарнае вучылішча. З 1967 г. працуе ў сістэме гандлю. Выдатнік савецкага гандлю.

Заслужаны работнік сацыяльнай абароны
ЕРМАКОВІЧ Зоя Сямёнаўна, нарадзілася ў 1933 г. у в. Лучнікі. Заслужаны работнік сацыяльнай абароны (1981). Закончыла курсы повараў. У 1956-1997 гг. працавала санітаркай, поварам у Слуцкім доме-інтэрнаце для састарэлых.
САДЗІНА Лідзія Андрэеўна, нарадзілася ў в. Кальчыцы. Заслужаны работнік сацыяльнай абароны (1983). З 1945 г. працуе ў аддзеле сацыяльнай абароны Слуцкага гарвыканкома. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971).

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі
БРАНАВЕЦ Вольга Іванаўна, нарадзілася ў 1922 г. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1975). У 1939 г. працавала ў Барысаве, у 1942-1945 гг. медсястра медсанбата 274-й стралковай дывізіі. У 1945-1977 гг. у калгасе "Прамень Камуны" палявод, свінарка. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ст.
МАХЛАЙ Уладзімір Піліпавіч, нарадзіўся ў 1926 г. у в. Васілінкі. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1979). У 1956 г. закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў аграномам, старшынёй калгаса ў Ваўкавыскім раёне. У 1962-1984 гг. галоўны аграном Слуцкага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі (1973), 2 ордэнамі "Знак Пашаны" (1969, 1971), медалямі ВДНГ.

Заслужаны работнік харчовай прамысловасці
КАРОЛЬ Соф'я Панцялееўна, нарадзілася ў 1927 г. у в. Лядна. Заслужаны работнік харчовай прамысловасці БССР. У 1949-1982 гг. працавала на Слуцкім кансервавым заводзе. Узнагароджана ордэнам Леніна (1971).
ЧЭЧАТ Лідзія Аляксандраўна, нарадзілася ў 1925 г. на Віцебшчыне. Заслужаны работнік харчовай прамысловасці БССР (1972). У 1951 г. закончыла Слуцкую школу майстроў-сыраробаў, да 1980 г. працавала майстрам, старшым майстрам Слуцкага масласыракамбіната. Узнагароджана ордэнамі Леніна (1974), "Знак Пашаны" (1966).

Заслужаны рацыяналізатар
ГАПАНОВІЧ Іван Лявонавіч, нарадзіўся ў 1918 г. у в. Кастрычнік Любанскага раёна. Заслужаны рацыяналізатар БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1948 г. працаваў у Слуцку слесарам, брыгадзірам на заводзе сантэхабсталявання. Завочна закончыў Мінскі палітэхнікум. У вытворчасць было ўкаранёна болын як 68 яго рацыяналізатарскіх прапаноў, падрыхтавана звыш 20 спецыялістаў слесараў-інструменталынчыкаў і рамонтнікаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966). Памёр у 1993 г.
ЦЯРЭШКА Генадзь Антонавіч, нарадзіўся ў 1935 г. у г. Дзяржынск Мінскай вобласці. Заслужаны рацыяналізатар БССР (1967), закончыў Мінскі палітэхнікум (1967). З 1979 г. працуе ў калгасе імя Кірава, упраўленні сельскай гаспадаркі Слуцкага раёна. Многія яго разработкі знайшлі прымяненне ў сельскай гаспадарцы.

Заслужаны сувязіст
ЗЫКАЎ Міхаіл Цімафеевіч, нарадзіўся ў в. Варкавічы. Заслужаны сувязіст БССР. Закончыў Беларускі электратэхнікум сувязі (1954), Маскоўскі інстытут сувязі (1966). Працаваў у Слуцку начальнікам вузла сувязі (1958-1986). Прысвоена званне "Майстар сувязі" (1972).

Заслужаны трэнер

ВІНАГРАДАЎ Віктар Ермалаевіч, нарадзіўся ў 1940 г. у г. Катоўск Адэскай вобл. Заслужаны трэнер БССР (1973). У 1967 г. закончыў Кішынёўскі дзяржаўны універсітэт. У 1967-1974 гг. у Малдавіі, старшыня спартыўнага камітэта. З 1974 г. настаўнік фізкультуры СШ № 6 г. Слуцка, з 1975 г. трэнер па гандболе і адначасова намеснік дырэктара ДЮСШ.
КАРАНЕВІЧ Анатоль Анатольевіч, нарадзіўся ў 1958 г. у в. Іванаўскія Агароднікі. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1993), закончыў Беларускі інстытут фізкультуры. Працуе ў Слуцкай ДЮСШ трэнерам па лёгкай атлетыцы.
РЭЗНІКАЎ Давыд Ільіч, нарадзіўся ў 1935 г. у Гомелі. Заслужаны трэнер БССР. У 1954 г. закончыў Гомельскі тэхнікум фізкультуры, у 1958 г. Беларускі інстытут фізкультуры. Удзельнік чэмпіянату СССР па ручным мячы ў Вільнюсе (1956). З 1958 г. у Слуцку, працуе ў ДЮСШ трэнерам. У 1965 г. прысвоена званне суддзі рэспубліканскай катэгорыі па ручным мячы. У 1965-1975 гг. трэнер зборнай БССР па ручным мячы і адначасова старшы трэнер Слуцкай ДЮСШ. Выдатнік народнай асветы (1969). Жыў у Слуцку, зараз жыве ў Ізраілі.

Заслужаны ўрач

БАХАНОВІЧ Іван Герасімавіч, нарадзіўся ў 1895 г. у в. Млынка. Заслужаны ўрач БССР (1949). Закончыў земскае народнае вучылішча, Пецярбургскае ваенна-фельчарскае вучылішча, Беларускі дзяржаўны універсітэт, працаваў фельчарам у шпіталі, з 1918 г. у Слуцкай бальніцы, галоўны ўрач Грэскай раённай бальніцы. У гады Вялікай Айчыннай вайны намеснік начальніка санітарнага аддзела Беларускага штаба партызанскага руху. Пасля вайны ўзначаліў аддзел аховы здароўя ў Слуцку, у 1952-1962 гг. галоўны ўрач Слуцкай райбальніцы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Памёр у 1983 г.
БОКАЧ Анастасія Антонаўна, нарадзілася на Бабруйшчыне. Заслужаны ўрач БССР (1967). У 1949 г. закончыла Мінскі медыцынскі інстытут. Працавала ў Слуцку ўрачом інфекцыйнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача. Памерла ў 1980 г.
ПРАТАСЕНЯ Яўген Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1924 г. у в. Радкава Салігорскага раёна. Заслужаны ўрач БССР (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1953 г. закончыў Мінскі медыцынскі інстытут, працаваў галоўным урачом і хірургам Камянецкай райбальніцы Брэсцкай вобласці. У 1960-1985 гг. галоўны ўрач Слуцкай райбальніцы, у 1985-1997 гг. урач на станцыі пералівання крыві. Выдатнік аховы здароўя. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені.
ЦЫМБАРЭВІЧ Вікенцій Іосіфавіч, нарадзіўся ў 1901 г. у в. Лутка Шклоўскага раёна. Заслужаны ўрач БССР (1961). Закончыў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу, Мінскі медыцынскі інстытут. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1945-1980 гг. працаваў галоўнымурачом, загадчыкам хірургічнага аддзялення Слуцкай бальніцы. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені. Памёр у 1990 г.

Заслужаны шафёр
ДАБРЫНЕЎСКІ Валянцін Вікенцьевіч, нарадзіўся ў 1931 г. у в. Старыцы Капыльскага раёна. Заслужаны шафёр БССР (1970). У 1953-1992 гг. працаваў шафёрам у аўтапарку г. Слуцка. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1977), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966).
КРУК Васіль Васільевіч, нарадзіўся ў 1919 г. у Слуцку. Заслужаны шафёр БССР. Закончыў курсы шафёраў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў шафёрам аўтакалоны № 2434 г. Слуцка. Памёр у 1977 г.

 

 

Подготовлено по материалам

книги 2 «Память. Слуцкий район. Слуцк»